Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.6K videos
38 files
54.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Пра што гаворым сёння?

🔻Дзень маці: на сувязі Ганна Сунгурава, якую асудзілі на тры гады абмежавання волі, здолела выехаць з Беларусі, а таксама Алена Гулевіч з Пружанаў;
🔻Дзмітрый Антончык, зяць Рыгора Кастусёва, пра стан зняволенага;
🔻Міхаіл Дарашэвіч з Baltic Internet Policy Initiative прэзентуе даклад «Медыяспажыванне і медыяпісьменнасць у Беларусі ў жніўні 2021»;
🔻Новы зліў БайПол – пакажам ролік;
🔻Аліна Стэфановіч пра мужа; Валянціна ў яго Дзень нараджэння.

❗️Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсат»!

https://www.youtube.com/watch?v=vb-Ke7KJLA0
👆Лінгвістычная экспертыза праверыць шэсць слоў з матэрыялу Генадзя Мажэйкі

Журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка другі тыдзень сядзіць у ізалятары за шэсць словаў са свайго артыкула пра Андрэя Зельцэра. Менавіта такой колькасці словаў прызначаная лінгвістычная экспертыза па яго справе.

Падставай да затрымання стала нататка Мажэйкі на сайце kp.by, дзе аднакласніца Андрэя Зельцара характарызуе апошняга ў школьныя гады як хлопца, які быў заўсёды за праўду і ўмеў пастаяць за сябе, і заявіла, што «не ведае, што яго падштурхнула на такі крок».

Крыніца: @rian_ru
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📍Захаду трэба рыхтавацца да калапсу рэжыму Лукашэнкі.

Глядзіце «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою⬇️
🔹Ці санкцыі зрынуць рэжым Лукашэнкі?
🔹«Мы, Захад, павінны падрыхтавацца да калапсу рэжыму Лукашэнкі». Інтэрв’ю з генералам ЗША ў адстаўцы Бэнам Ходжэзам;
🔹Нюрнбэрг для Лукашэнкі;
🔹Калі Украіну прымуць у Еўразвяз?

Крыніца: @prasviet
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆Напісаў 38 раманаў, дапамог Васілю Быкаву апублікаваць «Сотнікава»…

Гэта ўсё – пра Івана Шамякіна, аднаго з класікаў беларускай літаратуры, які памёр роўна 17 гадоў таму.

Вось найбольш цікавыя факты з ягонага жыцця. Дзяліцеся ў каментарах, што вас здзівіла 👇
📍За подпісы за Бабарыку звальняюць дырэктараў двух РЦАП і трэнера зборнай па вольнай барацьбе

Дырэктару РЦАП па лёгкай атлетыцы Анатолю Макарэвічу, дырэктару РЦАП па мастацкай гімнастыцы Міхаілу Еўсюку, а таксама старшаму трэнеру зборнай па вольнай барацьбе Юрыю Жызнеўскаму ня падоўжылі кантракты за подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі 2020 года.

Самае цікавае, што па інфармацыі tribuna.by Макарэвіч усяляк падтрымліваў праўладных спартоўцаў і давіў на атлетаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары.

Крыніца: @tribuna_by
👆Беларусы прынялі ўдзел у Маршы абаронцаў Украіны ў Кіеве

У цэнтры Кіева 14 кастрычніка прайшло масавае шэсце ў гонар дзяржаўнага свята, якое з гэтага года называецца Днём захисників і захисниць України. У шэсці прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек, у тым ліку і беларусы.

Марш пачаўся каля 14:00, у якім прынялі ўдзел ветэраны вайны на Данбасе. Калона прайшлася з Парку Шаўчэнкі да Хрэшчаціку.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Украіне прайшліся калоннай з расцягнутымі, вялікімі БЧБ-сцягамі і плакатамі з надпісамі «Жыве Беларусь!» і «Героі – не паміраюць».

Крыніца: @belsat
❗️Франак Вячорка: «Міжнародна ўхваленыя вакцыны маглі з'явіцца ў Беларусі яшчэ ў сакавіку»

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка напісаў, што міжнародна ўхваленыя вакцыны маглі зʼявіцца ў Беларусі яшчэ ў сакавіку 2021 года:

«Чаму беларусы дагэтуль ня маюць доступ да міжнародна ўхваленых вакцын? Вакцыны ёсць і маглі зʼявіцца ў Беларусі яшчэ ў сакавіку(!), калі б не пыха Лукашэнкі. Пра вакцыны мы гаварылі і з COVAX, і з Еўракамісіяй. Была нават магчымасць прафінансаваць вакцыны са сродкаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банку. Былі варыянты даставіць вакцыны пры дапамозе ААН, дабрачынных арганізацыяў і нават касцёлу(!). І ўсё марна. Рэжым быў надта заняты змаганнем з экстрэмістамі і вендэтай супраць Захаду. У выніку церпяць людзі, паміраюць у рэанімацыях. Хварэюць сябры і родныя. Гэта ненармальна, што фірмы прадаюць «туры» у Кіеў, каб вакцынавацца. Гэта ненармальна, што прыязджае начальнік ВОЗ і ўгаворвае Беларусь далучыцца да COVAX».

Крыніца: facebook (Франак Вячорка)
Белсат pinned Deleted message
💥#main Галоўнае за 14 кастрычніка:

🔹 Лукашысты спыняюць закід мігрантаў у Еўразвяз? У гарадзенскім хостэле затрымалі 24 мігранты з Іраку. Іх збіраюцца дэпартаваць на радзіму

🔹 Польская паліцыя знайшла на мяжы з Беларуссю цела памерлага сірыйца

🔹 На «Беларуськаліі» аўтамабіль, які дастаўляў супрацоўнікаў на змену, сутыкнуўся са сцяной горнай вырабкі. Пацярпеў адзін чалавек

🔹 Лінгвістычная экспертыза праверыць шэсць словаў з матэрыялу журналіста «Камсамолкі» Генадзя Мажэйкі пра Андрэя Зельцара
☺️ Добрай раніцы, сябры!

Сёння сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пахаладанне. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, невялікія дажджы, раніцай слабы туман.

Тэмпература паветра паднімецца ад +8 да +16 градусаў вышэй за нуль.

😉 Жадаем вам цудоўнага дня і файна папрацаваць перад выходнымі!
📌 Польшча прыняла законапраект пра «выдварэнне нелегальных мігрантаў»

Цяпер мігранты, якія незаконна перасякалі мяжу і былі затрыманыя, павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы. Таксама ім можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Акрамя таго, заяўкі пра наданне прытулку, пададзеныя пасля незаконнага перасячэння мяжы людзьмі, чыё жыццё і свабода не знаходзяцца пад пагрозай у месцы, адкуль яны прыбылі, могуць застацца без разгляду.

Крыніца: oko.press
🤔 1:0 на карысць блогера: ён з'ехаў з краіны ў мінулым годзе, а ў суд для абмежавання выезду выклікаюць толькі цяпер

Праваабаронцы «Mayday» паведамілі, што актывіст і блогер Андрэй Бодзілеў атрымаў SMS-позву ў суд Ленінскага раёну Магілёва на 21 кастрычніка «ў пытанні абмежавання ў праве выезду з Рэспублікі Беларусь».

https://wolbel.eu/news/15-10-2021-magilyoutsa-vyklikali-u-sud-kab-abmezhavats-prava-vyezdu-a-yon-10-mesyatsau-tamu-z-ehau-u-litvu/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
💁‍♂️ «Злілі» рэальную статыстыку COVID з Віцебшчыны. Распаўсюд вірусу паскорыўся

Статыстыка ўсяго з пяці буйных медычных установаў Віцебскай вобласці паказала: за дзень выявілі да 1519 выпадкаў COVID-19, а гэта 81 % ад таго, што за той дзень Мінздароўя рапартавала пра ўсю краіну.

https://wolbel.eu/news/15-10-2021-zlili-realnuyu-statystyku-covid-z-vitsebshchyny-raspausyud-virusu-paskoryusya/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!