Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Ці ўратуе МВФ Лукашэнку?

🔻Белсат Zoom – гэта праграма пра самыя актуальныя падзеі.

Сёння ў праграме👇

▫️Кіраўнік офісу Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі пра $ 1 млрд для Лукашэнкі ад МВФ
▫️Эканаміст Яраслаў Раманчук пра поспехі луканомікі
▫️Актор Павел Харланчук і лідар Петли престрастия Ілля Чарапко пра эвалюцыю беларускай культуры
▫️Былы дэпутат Сяргей Навумчык пра Жнівеньскі путч
▪️Год таму памёр Генадзь Шутаў
▫️Ліст ад Дарʼі Чульцовай

https://youtu.be/xmCvkjZ1SWU
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍Вельмі файны ролік зрабілі жыхары Койданава — Дзяржынска пра год пратэстаў і барацьбу за свабоду у розных фарматах 👆

Дзякуем за адвагу і салідарнасць!

Крыніца: @koidanava
💥#main Галоўнае за 19 жніўня:

🔹 На волю выйшлі супрацоўнікі «Прэс-клубу», якія сядзелі за кратамі са снежня 2020 года. Яны былі памілаваныя

🔹 Гарадзенскаму блогеру Вадзіму Ермашуку прысудзілі 25 содняў арышту. А ў ягонай сястры адбыўся ператрус

🔹 Жанчыне з Менску далі 2 гады «хатняй хіміі» за эмодзі 👎 на «Аднакласніках» пад пастом пра міліцыянта

🔹 Павел Вінаградаў не выйшаў на волю пасля 45 содняў арышту

🔹 Польшча накіравала ахоўваць мяжу з Беларуссю амаль тысячу вайскоўцаў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Дзякую вам усім за падтрымку, што не забываеце пра нас! Гэта вельмі важна. Вы малайцы, вы неймаверныя!»

Яўгена Бароўскага асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за тое, што паспрабаваў абараніць мужчыну ад затрымання

Яго абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і «гвалце ў дачыненні супрацоўнікаў МУС»

Дашліце ліст палітвязню: ПК № 15, Слаўгарадская шаша, д. 183, 213105, п/а Вейна, г. Магілёў.
Падтрымайце палітвязня: https://btvsat.eu/prisoners/yaugen-barouski/
Баевікі «Талібана» забілі сваяка журналіста Deutsche Welle

Кіраўніцтва выдання паведамляе, што баевікі забілі аднаго і цяжка паранілі другога сваяка журналіста DW. Па іхным дадзеным, «Талібан» шукаў журналіста, які цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне.

DW разам з іншымі нямецкімі СМІ ў адкрытым лісце заклікала ўрад ФРГ падрыхтаваць экстранную візавую праграму для мясцовых журналістаў , якія працавалі ў Афганістане для нямецкіх выданняў, а таксама чальцоў іх сем'яў.

Крыніца: DW
☀️Добрай раніцы, сябры!

Не забудзьцеся на парасон – сёння ў Менску чакаюцца навальніцы. А ўдзень тэмпература падымецца да +27 °С.

Зычым прыемнага і спакойнага дня 😉
Белсат
А як вам сцяг Дзяржпагранкамітэту?
👆Першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў на гэтым тыдні заявіў, што Беларусь і Расея практычна цалкам узгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў

Мы нагадваем, якія дакументы ўжо 2,5 года рыхтуюцца падпісаць Менск і Масква, вакол чаго вядуцца спрэчкі і калі ў перамовах можа быць пастаўленая кропка.

https://btvsat.eu/news/19-08-2021-shto-tsyaper-z-darozhnymi-mapami-tlumachym-na-yakoj-stadyi-znahodzyatstsa-integratsyjnyya-peramovy/

🔹Навіны «Белсату» таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
👆Затрыманая 64-гадовая актывістка з Берасцейшчыны Алена Гнаўк

Аб гэтым нам паведаміў сын Алены Пятроўны. Па яго словах, раней маці выклікалі ў Пружанскі РАУС, а гэтым разам у Берасце ў Ленінскі РАУС, адкуль жанчына ўжо не выйшла.

Нагадаем, што Гнаўк асуджаная на 2 гады хатняй хіміі. Вядома, што на Алену Пятроўну заведзена яшчэ адна крымінальная справа, нібыта за абразу прэзідэнта, так сілавікі ацанілі выступ Гнаўк у судзе.

Гнаўк паспела пазваніць сваёй дачце і паведаміць, што яе вязуць у суд за распаўсюд эсктрэміскага матэрыялу.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️✌️«Партызаны» не дрэмлюць, нават на пенсіі

Вялікі ланцуг за сцягамі ўздоўж трасы.

Крыніца: @babuskyguliaut
За фотаздымак з арнаментам рэдактара сайта «Виртуальный Брест» пакаралі за «распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу».

Падставай для судовага працэсу над Андрэям Кухарчыкам стала публікацыя пра гісторыю затрымання жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара. У якасці ілюстрацыі да тэксту на сайце змясцілі фотаздымак Гундара ў вопратцы з элементамі арнаменту.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа палічылі, што арнамент утрымлівае свастыку.

Суд пакараў рэдактара штрафам 290 рублёў (10 базавых велічынь) і пастанавіў канфіскаваць у яго камп’ютарнае абсталяванне, на якім ён «здзейсніў правапарушэнне».

Крыніца: baj.by
Белсат
👆Затрыманая 64-гадовая актывістка з Берасцейшчыны Алена Гнаўк Аб гэтым нам паведаміў сын Алены Пятроўны. Па яго словах, раней маці выклікалі ў Пружанскі РАУС, а гэтым разам у Берасце ў Ленінскі РАУС, адкуль жанчына ўжо не выйшла. Нагадаем, што Гнаўк асуджаная…
🔴 Затрыманая 64-гадовая актывістка Алена Гнаўк

Яна звярнулася да нас некалькі тыдняў назад. За гэты час на яе завялі крымінальную справу за нібыта «абразу прэзідэнта». Але неабыякавыя беларусы не пакінулі жанчыну ў бядзе.

Гісторыю спадарыні Алены мы распавядалі ў праекце «Беларус беларусу» 👇

https://www.youtube.com/watch?v=7w73QBupYcc
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Даша Чульцова за кратамі малюе для сваёй мамы і плакаты ў калоніі.

Малюнак і вытрымку з ліста апублікавала ў сваім Фэйсбуку Наталля Церабіленка, мама Дашы:

«Вельмі радая, што ты прыйшла ў сябе. Як не дзіўна, але я таксама😊. Эмацыйна вельмі добра, і фізічна. Не хварэю, ямо, бачыш – нават малюю. І малюю не таму, што мне кепска, а проста таму, што мне хочацца. Яшчэ буду з дзяўчынкай маляваць плакат для мясцовай...для нечага ў калоніі. Баўлюся як магу. Люблю цябе вельмі моцна❤️. Не сумуйце, я хутка вярнуся».

Крыніца: Наталья Теребиленко / facebook
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚪️🔴⚪️ Гэтаму чалавеку мы павінны быць удзячныя за імкненне захаваць нашую гісторыю. Менавіта ён пачаў збіраць скарбы для першага беларускага музею ў Вільні, але зусім крыху не дажыў да адкрыцця.

Сёння 102 гады з дня смерці Івана Луцкевіча, палітычнага і грамадскага дзеяча, публіцыста, краязнаўца, археолага.

Ён быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці БНР і аўтарам трэцяй устаўной граматы.
МУС Літвы распавялі Ціханоўскай, колькі беларусаў вымушана з'ехалі ў Літву за год:

▫️ Выдадзена каля 20 000 нацыянальных літоўскіх віз,

▫️ 834 беларуса атрымалі спецыяльны дазвол ад міністра ўехаць у Літву,

▫️ 206 беларусаў зрабілі запыт на прадстаўленне прытулку.

Больш пра сустрэчу Святланы Ціханоўскай і міністарку ўнутраных спраў Літвы, Агнэ Білотайтэ чытайце тут
🍁 Ва Украіне сталі рабіць паперу і пакеты з апалага лісця – тэхналогію прыдумаў школьнік.

Кампанія Re-leaf пачала прадаваць папяровыя прадукты з апалага лісця ў прамысловых маштабах.
Кошт такой паперы будзе прыкладна як за крафтавую.

Аўтар тэхналогіі – Валянцін Фрэчка. Сваю ідэю ён распрацаваў, яшчэ будучы школьнікам . За гэта вынаходніцтва ў 2018 годзе хлопец заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе ў Нью-Ёрку. Дарэчы Валянцін і ёсць кіраўнік кампаніі Re-leaf.

Крыніца: rubryka.com
Барысаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Тарасікі могуць закрыць

Пастаяльцаў хочуць перавесці ў іншыя ўстановы. У паведамленні не тлумачыцца, з якой прычыны хочуць закрыць інтэрнат у Тарасіках, але працаўнікі інтэрнату просяць пра дапамогу:

«Не праходзьце міма! Дапамажыце нам быць пачутымі…».

https://belsat.eu/news/20-08-2021-barysauski-psihaneuralagichny-dom-internat-u-tarasik-znahodzitstsa-pad-pagrozaj-zakrytstsya/

🔹Навіны «Белсату» таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Белсат
👆Затрыманая 64-гадовая актывістка з Берасцейшчыны Алена Гнаўк Аб гэтым нам паведаміў сын Алены Пятроўны. Па яго словах, раней маці выклікалі ў Пружанскі РАУС, а гэтым разам у Берасце ў Ленінскі РАУС, адкуль жанчына ўжо не выйшла. Нагадаем, што Гнаўк асуджаная…
❗️Алену Гнаўк адпусцілі

Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook.

Нагадаем, што Гнаўк асуджаная на 2 гады «хатняй хіміі». Вядома, што на Алену Пятроўну заведзена яшчэ адна крымінальная справа, нібыта за абразу прэзідэнта, так сілавікі ацанілі выступ Гнаўк у судзе.

Крыніца: facebook