Белсат
19.9K subscribers
62.4K photos
19.6K videos
38 files
48.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
☝️Наш чытач знайшоў Telegram-канал, у якім кантактуюць адзін з адным мігранты з Іраку. Тыя самыя, якіх улады Беларусі нелегальна перакідваюць праз мяжу ў Літву. У канале ёсць падрабязная інструкцыя на арабскай мове, дзе апісваюцца ўсе пункты, якія варта выканаць…
Telegram-чат мігрантаў Belarus_and_iraq, дзе людзі (пераважна іракцы) абмяркоўвалі нюансы нелегальнага пераходу беларуска-літоўскай мяжы, больш не даступны.

UPD. Чат недаступны толькі для тых карыстальнікаў, каго адміністратар дадаў у чорны спіс.

Крыніца: @belsat
🇮🇶 Як вайна і дыктатура знішчылі ў Іраку дзяржаву?

Ледзь не ўся гісторыя Іраку – гэта крывавыя міжнацыянальныя канфлікты, жорсткая дыктатура Садама Хусэйна і доўгая вайна.

Праглядаецца падабенства з Беларуссю. Напрыклад, каб прадэманстраваць сваю «дэмакратычнасць», Хусэйн два разы правёў выбары – у 1995 годзе ўлады заявілі, што за Садама прагаласавалі 99,96 % выбарцаў, у 2002-м – усе 100 %.

Лукашэнка лічыў Хусэйна сваім вялікім сябрам. Іракскі дыктатар нават нібыта ахвяраваў на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі $ 500 000 уласных грошай.

Прачытайце наш цікавы матэрыял пра гісторыю гэтай краіны, з якой праз Беларусь людзі бягуць у Літву 👇

https://btvsat.eu/news/03-08-2021-represii-vojny-utsekachy-yakim-chynam-dyktatura-znishchyla-dzyarzhavu-u-iraku/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У чаце, дзе кантактавалі між сабою мігранты з Іраку, знайшлося такое відэа

Імаверна, на ім беларуска-літоўская мяжа. За кадрам чуваць размовы на арабскай мове.

Крыніца: Telegram-чат мігрантаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Маскве затрымалі педафіла, які згвалтаваў у Віцебску не менш за 12 хлопчыкаў

Ён хаваўся з 2013-га года.

У той час, калі педафіл здзяйсняў свае злачынствы, ён працаваў трэнерам па плаванні.

Крыніца: прэс-служба МУС
☝️На затрыманых на лецішчы музыкаў завялі крымінальную справу

Цяпер Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Юніцкая і Антон Шніп праходзяць у якасці падазраваных па артыкуле 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Крыніца: @viasna96
Белсат
Пра прымусовую вакцынацыю і шантаж, звязаны з ёй, напісалі нам і з фармацэўтычнага прадпрыемства «Менскінтэркапс» «Угрожают ограничить доступ на работу, ну а, соответственно, за прогулы потом уволить. Пугали месяц назад, на прошлой неделе прислали главного…
Яшчэ сведчанні пра прымусовую вакцынацыю ад чытачоў:

🔻 У адной са школаў Берасцейскага раёну за адмову ад вакцынацыі пагражаюць звальненнем;

🔻У магілёўскім універсітэце Куляшова пагражаюць нявыплатаю прэмій. А ў якасці ўзнагароды за вакцынацыю абяцаюць 100 рублёў.

Інфармацыю пра масавыя парушэнні правоў тых працаўнікоў, якія не прывіліся, нам пацвердзіў і яшчэ адзін супрацоўнік Барысаўскага заводу медпрэпаратаў (падрабязней пра гэта – тут). Паводле яго, ініцыятыва сыходзіць наўпрост ад генеральнага дырэктара заводу Яўгена Тарасенкі.

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Яго і сёння катуюць»

Жонка палітзняволенага Арцёма Анішчука распавядае пра невыносныя ўмовы для мужа ў турме. Да яго не можа патрапіць адвакат, не прыходзяць лісты, яна нічога не ведае нават пра стан здароўя.

Паслухайце ейны маналог 😢
Вайсковыя спецыяльнасці – вось ад чаго бягуць сённяшнія абітурыенты.

Факультэт міліцыі залічвае студэнтаў нават са 135 баламі, а Вайсковая акадэмія рассылае лісты ў аддзелы адукацыі з просьбай паспрыяць пошуку будучых студэнтаў.

Як выглядае ўступная кампанія і чаму 2021 – год маштабнага недабору?: https://btvsat.eu/news/03-08-2021-ustupnaya-kampaniya-2021/
☝️Чытач распавёў нам пра «перавалачны пункт» для мігрантаў у Ашмянах:

«Аўтобус Менск-Вільня. Ён ездзіць штодня, па-мойму нават па два разы на дзень. І вось пастаянна гэтым аўтобусам забіраюць іракцаў і прывозяць у Ашмяны.

Там іх сустракае адзін чалавек, які размяркоўвае каму куды ехаць або тлумачыць дзе праз нейкі час яны сустрэнуцца і ўсе паедуць на мяжу.

Таксама ён пытаў у мігрантаў, ці маюць яны дакументы. Усе казалі, што маюць. І ён казаў, што дакументы трэба будзе ў нейкім месцы пакінуць на ўсякі выпадак. Каб на мяжу яны ішлі без дакументаў.

Некаторыя мігранты асобна сядаюць на таксі і едуць на мяжу. Іншых той чалавек загрузіў да сябе ў машыну і павёз сам. Я размаўляў са шмат якімі таксістамі, і яны кажуць, што кожны дзень шмат мігрантаў яны адвозяць на мяжу».

Крыніца: чытачы @belsat
Пад амбасадай Беларусі ў Кіеве праходзіць акцыя памяці Віталя Шышова. Ягоная дзяўчына выступіла са зваротам да беларусаў.

Нагадаем: кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова знайшлі сёння павешаным недалёка ад Кіева. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «Наўмыснае забойства».

Крыніца: @belsat