Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я – не герой, я не рискую. Настоящие герои – оппозиция в Беларуси, которые, рискуя своей жизнью, выходят на улицы с бело-красно-белым флагом. Флаг — это меньшее, что мы можем для вас сделать».

⚡️Эксклюзіў!

Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс даў эксклюзіўнае інтэрв'ю пра тое, чаму ён пастанавіў замяніць чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы, што думае пра пазіцыю кіраўніка МФХ Рэнэ Фазеля і пра іншае.
Зміцер Дашкевіч, які нядаўна вызваліўся з-за кратаў, апублікаваў допіс, у якім засумняваўся ў відэазапісе смерці Вітольда Ашурка:

«Зонаўскі ізалятар, гэта калі ты ў танюсенькай баваўняна-папяровай робе – у халаднюшчай бетоннай клетцы. Уночы 15 хвілін быццам бы спіш – кімарыш, 15 прысядаеш ці адціскаешся. На 20-ыя – 30-ыя содні табе ўжо становіцца дурнавата – гэта самае натуральнае катаванне, якое акупацыйная адміністрацыя «ўзаконіла» ў ХХІ стагоддзі ў цэнтры Еўропы».

«І яны гэта называюць «памёр невядома ад чаго»?! Здаровы дзядзька, які ня меў праблемаў са здароўем і ў 50 выглядаў на 40, проста «памёр»
?»

Крыніца: Зьміцер Дашкевіч (Facebook)
☝️ Прадстаўнікі расейскай амбасады наведалі зняволеную Сафію Сапегу ў турме

Яны чакаюць ад уладаў Беларусі афіцыйнай інфармацыі пра меру стрымання для яе.

Крыніца: @rian_ru
❗️Lufthansa прыпыняе палёты ў Менск да 3 чэрвеня.

Крыніца: Reuters
Байдэн абмяркуе з Пуціным Беларусь

Джо Байдэн абмяркуе вымушаную пасадку самалёта Ryanair у Беларусі і затрыманне Пратасевіча падчас саміту з Уладзімірам Пуціным 16 чэрвеня, паведаміла прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі.

Гэта першы выпадак у гісторыі, калі прэзідэнт ЗША будзе падымаць пытанне Беларусі на перамовах з прэзідэнтам Расеі.

Крыніца: Reuters
«"Белавія" зазнае страты праз спыненне авіязносінаў з еўрапейскімі дзяржавамі, і адназначна ў маштабах авіякампаніі яны будуць не мізэрнымі».

Наколькі моцна «чыстае неба над галавою» ўдарыць па заробках самой Беларусі?

Пра гэта мы пагаварылі з авіяэкспертам 👉 https://3beltv.eu/news/25-05-2021-aviyakampanii-admaulyayutstsa-lyotats-praz-belarus-kolki-groshaj-my-stratsim/
❗️Інфармацыі пра Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку больш няма ў базе людзей, якія застаюцца ў вышуку расейскага МУС

Пакуль невядома, ці адмыслова яе выдалілі, ці гэта нейкі тэхнічны збой.

Крыніца: мвд.рф/wanted
Традыцыйны вечаровы падбор акцыяў з усёй Беларусі

Крыніца: чытачы @belsat
💥 #main Галоўнае за 25 траўня:

🔹 Паўлу Севярынцу прысудзілі 7 гадоў турмы, актывістам «Еўрапейскай Беларусі» далі ад 5 да 7 гадоў, рэдактарцы Telegram-каналу «Мая краіна Беларусь» Ірыне Шчаснай – 4 гады.

🔹 Рэнэ Фазэль запатрабаваў у мэра Рыгі зняць БЧБ-сцяг, той у адказ зняў сцягі Міжнароднай федэрацыі хакею.

🔹 Цела памерлага за кратамі палітвязня Вітольда Ашурка аддалі сваякам. Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім мужчына, які можа быць Ашуркам, двойчы падае і разбівае галаву ў камеры.

🔹 Belavia пасля еўрапейскіх санкцыяў плануе істотна скараціць персанал

🔹 Апублікавалі відэа з Сафіяй Сапегай, на якім яна гаворыць, што была рэдактаркаю Telegram-каналу «Чёрная книга Беларуси»

❗️У нас ёсць чат-бот @belsatbot. Дасылайце фота і відэа таго, што адбываецца побач з вамі.
Ля амбасады Беларусі ў Варшаве адбылася досыць вялікая акцыя салідарнасці 🤍❤️🤍

Людзей не спужаў нават дождж💪

Крыніца: чытачы @belsat