Белсат
19.1K subscribers
64.5K photos
20.3K videos
38 files
50.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Працаўніка TUT.by Максіма Пушкіна адпусцілі з ДФР.

У яго канфіскавалі тэхніку. Цяпер ён пад падпіскай аб неразгалошванні.

Крыніца: @tutby_official
☝️Дзяўчыну Рамана Пратасевіча Сафію Сапегу арыштавалі на два месяцы. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкаю на адваката дзяўчыны.

Крыніца: bbc.com
🇺🇦 Рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі Уладзімір Бугроў заклікаў раду навукоўцаў гэтай навучальнай ўстановы тэрмінова разгледзець пытанне пазбаўлення Лукашэнкі звання пачэснага доктара КНУ

Крыніца: Facebook
Польскі лайнер LOT (Варшава–Масква) і французскі самалёт Air France (Парыж–Шанхай) абмінаюць Беларусь з паўночнага боку

У выпадку з польскім самалётам працягласць маршруту павялічылася амаль у два разы

Крыніца: Flightradar
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Жыць складана. Жыць трэба годна. Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці».

Ірэна Бярнацкая – кіраўніца лідскага аддзялення Саюзу палякаў, якой пагражае 12 гадоў зняволення.

Падтрымайце Ірэну і сотні іншых беларускіх палітзняволеных!

Як гэта зрабіць, чытайце тут👉 https://3beltv.eu/zhyve-be/
❗️Працаўнікі TUT.by Аля і Дзяніс Буркоўскія выйшлі з ДФР.

Удома ў іх быў ператрус, канфіскавалі тэхніку. Цяпер яны застаюцца пад падпіскаю. Кажуць, што абыходзіліся з імі карэктна.

Крыніца: @tutby_official
☝️Belavia скасоўвае рэйсы ва Украіну да канца лета!

Палёты спыняцца ў Кіеў, Львоў, Адэсу і Харкаў.

Крыніца: belavia.by
Белсат
☝️Раварысты з Вялікай Брытаніі таксама адмовіліся прыязджаць у Менск на чэмпіянат Еўропы ў велатрэку Крыніца: @tribuna_by
Аналагічную заяву зрабіў і роварны звяз Нідэрландаў

Прадстаўнікоў гэтай краіны не будзе на чэмпіянаце ў велатрэку ў Менску. Калі ён, вядома, наагул адбудзецца.

Крыніца: nos.nl
🔥 Абавязкова паглядзіце нашую «Студыю» – распавядаем пра галоўныя падзеі дня

Пра што гаворым сёння:
🔸Прысуд Паўлу Севярынцу і актывістам Еўрапейскай Беларусі, размаўляем з Таццянай Севярынец.
🔸Госць «Студыі» – каардынатар Еўрапейскай Беларусі Зміцер Бандарэнка.
🔸На сувязі доктар з Нямеччыны, які зрабіў аналіз відэа з Раманам Пратасевічам. Якія прыкметы таго, што блогера білі і катавалі?
🔸Размова з мэрам Рыгі Мартыньшам Стакісам.
🔸Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Пятрас Аўштравічус пра далейшыя крокі Еўропы ў сувязі з інцыдэнтам Ryanair.

❗️Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсату»!

https://www.youtube.com/watch?v=Kjq8JekKAgY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з арыштаванай расейкай Сафіяй Сапегай, у якім яна называе сябе рэдактаркаю тэлеграм-каналу «Чёрная книга Беларуси».
Беларусы Бельгіі зладзілі акцыю каля будынку Еўракамісіі, дзе другі дзень адбываецца саміт краін Еўрапейскага Звязу.

Еўрадэпутат Робэрт Бедрань прыйшоў выказаць сваю салідарнасць і падтрыманне беларусам

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я – не герой, я не рискую. Настоящие герои – оппозиция в Беларуси, которые, рискуя своей жизнью, выходят на улицы с бело-красно-белым флагом. Флаг — это меньшее, что мы можем для вас сделать».

⚡️Эксклюзіў!

Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс даў эксклюзіўнае інтэрв'ю пра тое, чаму ён пастанавіў замяніць чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы, што думае пра пазіцыю кіраўніка МФХ Рэнэ Фазеля і пра іншае.