Белсат
19.3K subscribers
64K photos
20.2K videos
38 files
49.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Азаронак, анансуючы ў сваім Telegram-канале фільм ОНТ, прысвечаны Чарнобылю, зазначыў, што пасля трагедыі прайшло 30 гадоў.

Пазней выправіў на 35, але інтэрнэт усё памятае.

Нагадаем, што гэты чалавек рэгулярна спрабуе вучыць кагосьці гісторыі ў эфіры СТВ.
Чытачы паведамілі, што ўчора зранку працаўнікі ДФР прыйшлі з ордэрамі на ператрус у ЖК «Маяк» і забралі пяцярых выпадковых людзей на «размову».

Увечары ўсім вярнулі тэлефоны і адпусцілі дадому.

Крыніца: чытачы @belsat
Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыялу «Маці Чарнобылю» ў Вільні.

Разам з ёю на цырымоніі прысутнічалі амбасадары Літвы, Польшчы і ЗША ў Беларусі, а таксама прадстаўнік украінскай амбасады.

Крыніца: @tsikhanouskaya
Фота: @belsat
У гарадзенскую краму «Адметнасць» прыйшоў такі ліст з Упраўлення гандлю і паслуг мясцовага гарвыканкаму.

У ім чыноўнікі просяць даць пісьмовыя тлумачэнні наконт продажу «товаров с незарегистрированной оккупационной бело-красно-белой символикой, в том числе пронацистско-протестных БЧБ-флагов».

Скаргу ў гарвыканкам даслаў грамадзянін А. Г. Кавалёў з вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласці. Той самы, які звяртаўся ў расейскую паліцыю з просьбаю пакараць беларусаў Санкт-Пецярбургу, якія выходзілі на акцыі з БЧБ-сцягамі.

Крыніца: @belsat
Каля 41-й школы ў Магілёве – машыны ратаўнікоў і сапёраў.

Імаверна, хтосьці паведаміў пра мінаванне будынку. Дзяцей вывелі на вуліцу.

Крыніца: чытачы @belsat
«Вось мая зямля пад нагой ляжыць,
Вось мая зямля ў снягах ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам…»

🔈 Паслухайце песню «Зямля» ў выкананні «Вольнага хору» і Лявона Вольскага! Вельмі моцна, ажно да дрыжыкаў!

❤️ І актуальна…

https://www.youtube.com/watch?v=2P0vhComtMM
Футбалісты познаньскага «Леху» падтрымалі вольных беларускіх спартоўцаў.

Учора перад матчам чэмпіянату Польшчы з гданьскай «Лехіяй» познаньцы апранулі майкі з надпісам «Салідарнасць з вольнымі спартоўцамі Беларусі».

Нагадаем: раней аналагічную акцыю зладзілі гульцы варшаўскай «Легіі».

Крыніца: lechpoznan1922
☝️Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект пра дзяржаўную абарону сілавікоў і суддзяў.

Акрамя таго, паводле міністра унутраных справаў Кубракова, у выпадку неабходнасці будуць абараняць і іншых асобаў «з грамадзянскай пазіцыяй»: настаўнікаў, артыстаў, журналістаў.

Ясна, што «грамадзянская пазіцыя» у гэтым выпадку маецца на ўвазе цалкам канкрэтная, а не абы-якая.

Крыніца: @belta_telegramm
Белсат
Каля 41-й школы ў Магілёве – машыны ратаўнікоў і сапёраў. Імаверна, хтосьці паведаміў пра мінаванне будынку. Дзяцей вывелі на вуліцу. Крыніца: чытачы @belsat
Апдэйт па сітуацыі ў Магілёве: чытачы паведамляюць, што «замінаваных» школаў у горадзе было некалькі, а ў жылых будынках каля 41-й школы знікла святло.

«Падняліся на ліфце, праз 10 хвілін святла ўжо не было. У суседняй краме не працаваў тэрмінал - не было сувязі. Мабільны інтэрнет быў. У 46-й школе праз ўнутраную сувязь загадалі ўсім пакінуць будынак. На пытанні адказвалі «Не ваше дело».

Чакаюць выбуху каля 14-й гадзіны. Нібыта было патрабаванне грошай ад «мінёраў». Тэрмін ультыматуму сканчваецца а 14-й. Сабакі шукаюць міны».

Крыніца: чытачы @belsat
Не больш за 100 долараў у адныя рукі! Нацбанк атрымаў магчымасць уводзіць валютныя абмежаванні.

Цікава, да чаго гэта можа прывесці? 🤔

https://blstv.eu/news/20-04-2021-natsbank-atrymau-magchymasts-uvodzits-valyutnyya-abmezhavanni/
❗️Пуцін у сённяшнім звароце згадаў пра Беларусь і Лукашэнку.

«Можна як заўгодна ставіцца да Януковіча, можна мець любы погляд на палітыку Лукашэнкі. Але практыка палітычных забойстваў – гэта пераход усіх межаў. Рыхтавалі блакаду Менску, адключэнне энергасістэмы.

Гэта значыць, што вялося рыхтаванне да кібератакі. Гэта адзіным рубільнікам не зробіш. Таму і адмаўляюцца там наладзіць дыялог па кібербяспецы.

А што было б, каб спроба перавароту адбылася? Як бы складваўся лёс Беларусі? Таксама, як ніхто не задумваўся пра лёс Украіны ў свой час»
.

Крыніца: Россия 24
Белсат
Апдэйт па сітуацыі ў Магілёве: чытачы паведамляюць, што «замінаваных» школаў у горадзе было некалькі, а ў жылых будынках каля 41-й школы знікла святло. «Падняліся на ліфце, праз 10 хвілін святла ўжо не было. У суседняй краме не працаваў тэрмінал - не было…
Гомель таксама сёння сутыкнуўся з «мінаваннем» школаў.

Вось што нам пішуць:

«В Гомеле заминировано несколько школ. Только в Белице - три. Просят забрать детей. Тем, кто на второй смене, - не приходить.
Администрация причину скрывает.

В Советском, Центральном районах администрация школ сообщила о заминировании официально!»

Крыніца: чытачы @belsat
«Змея Змагарыча» ва Уруччы цалкам пафарбавалі ў шэры колер.

З мінулай восені ён быў бел-чырвона-белым (з кароткімі перапынкамі, бо некаторыя ўпарта спрабавалі дадаць у ягоную каляровую гаму зялёны).

Крыніца: @minsk109okrug
Да лідара метал-гурта Gods Tower Лэслі Найфа (Уладзіслава Наважылава) прыйшоў Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яму можа пагражаць крымінальная справа за абразлівы каментар у Facebook.

Крыніца: @by_culture
⚡️Ігар Лосік за кратамі ўжо 300 дзён.

25 чэрвеня блогера арыштавалі проста ва ўласным доме.

🔹Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і ў рыхтаванні да ўдзелу ў масавых закалотах.

🔹Ігар Лосік двойчы галадаваў за кратамі.

🔹На волі яго вельмі чакаюць жонка Дар’я і дачка Паўлінка.

А таксама тысячы неабыякавых беларусаў…