Белсат
19.9K subscribers
62.5K photos
19.6K videos
38 files
48.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Падборка фота #МЕНСКРАЗАМ. Сёння раёны: Чкалаўскі, Масюкоўшчына, Сцяпянка, Дражня, Лошыца, Мачулішчы, Ракаўская Шаша. А таксама Заслаўe, Маладзечна ды Рэчыца.

Фота даслалі чытачы @belsat
«Калі б не смелыя, незалежныя беларускія СМІ, якія, нягледзячы на арышты сваіх супрацоўнікаў, судовыя справы і пераследы, працягвалі сваю працу, мы б не даведаліся ні пра зверствы ўлады, ні пра неверагодную мужнасць беларусаў і беларусак».

З 1 снежня 2020 года па 1 лютага 2021 года ў Люблінскай галерэі «Rozdroża» можна паглядзець экспазіцыю рэпарцёрскай фатаграфіі і плаката, натхнёнага падзеямі апошніх месяцаў у Беларусі.

Медыя-партнёрам выставы з’яўляецца «Белсат».

https://blstv.eu/news/belarus-2020-trauma-i-smeh-u-lyubline-adkrylasya-vystava-belaruskih-fatografau/
Добрай раніцы, шаноўныя! Як маецеся ў другі дзень зімы? Будзьце з намі, каб ведаць пра галоўныя падзеі ў краіне ды свеце.
Добрая раніца ў менскім«Каскадзе» 💥
⚡️COVID-19 у свеце: агульная колькасць захварэлых складае 63 788 113 млн чалавек.

Памерла – 1 478 923. Рэкордная колькасць ахвяраў ад каронавірусу ў Расеі – 569. Сёння нашая суседка прэзентуе ў ААН сваю вакцыну «Спутник V». У Беларусі лекам прывіваліся добраахвотнікі і чыноўнікі, у тым прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Нягледзячы на прышчэпку, яна (як вынікае з тэлефонных перамоваў з памочнікам Лукашэнкі апублікаваных раней) усё роўна захварэла.
Усяго на «Беларуськаліі» у стачку сышоў 101 работнік прадпрыемства

«Каб прадпрыемства спынілася, не трэба 17000 чалавек. Дастаткова 500 найлепшых. Нават калі вы не сышлі сёння, учора ці заўтра, гэта не значыць, што вы згодныя заплюшчыць вочы і "перавярнуць старонку"».
Адміністрацыя БДЭУ дазволіла паставіць Б-Ч-Б ялінку?
Зімою пратэст не здзьмуўся, а наадварот — знайшоў новыя формы. У адным з менскіх двароў, напрыклад, суседзяў вітае вось такі сімпатычны снегавік 😉 Добры настрой забяспечаны!

Крыніца: чытачы @belsat
⚡️Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў. Як іх падтрымаць?

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх. Куды пісаць:

◾️Кацярына Бахвалава: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
◾️Дар'я Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
◾️Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

❗️Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Партызаны з Сухарава дзякуюць пенсіянерам і людзям з інваліднасцю ❤️

Крыніца: чытачы @belsat