Белсат
19.6K subscribers
63.3K photos
19.9K videos
38 files
49.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Сёння падчас Маршу ў журналіста «Свабоды» Алеся Пілецкага аператар RT спрабаваў забраць тэлефон.

Фота: @Belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да нас трапіла сакрэтная відэа, як рыхтуюць песню для мітынгаў «Ябацек»! «Хай так TV» паказвае ўсе таямніцы гэтага творчага працэсу.
❗️Ангела Мэркель выказалася ў падтрымку беларускіх пратэстаў

Яна абвінаваціла ўлады Беларусі ў «зневажанні дэмакратыі».

«Мы ўсім сэрцам – разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», – заявіла канцлер Нямеччыны ў сваім відэападкасце, паведамляе DW.
❗️Тэлефон РУУС Кастрычніцкага раёну, дзе цяпер знаходзяцца журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі, не адказвае.

Нагадаем, яны былі затрыманыя ў жывым эфіры падчас жаночага маршу. Кацярына Андрэева паспела паведаміць, што ў іх канфіскуюць камеру і тэлефон, і збіраюць складаць адміністратыўны пратакол нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.
⚡️Паводле праваабаронцаў, у Менску падчас жаночага маршу сілавікі затрымалі мінімум 46 чалавек. Спіс абнаўляецца
Ленінскае РУУС Менску.
Прама цяпер там сабраліся сябры і сваякі затрыманых.

Да іх выйшла міліцыянтка са спісам затрыманых і ветліва з усімі размаўляла. Людзі пыталіся прозвішчы сваіх блізкіх і тая адказвала, ці гэтыя людзі тут.

Нашая карэспандэнтка пачула такую размову:

- Усіх павязуць на суткі?
- Не, не ўсіх.
- А Ваўкагонаву і Шандрак?
- Гэтых – так, павязуць.

Крыніца: @belsat
❗️Кіраўнік МЗС Чэхіі лічыць, што Лукашэнка «страціў кантакт з рэальнасцю»

Кіраўнік чэшскага МЗС Томаш Петршычак заявіў, што цяперашняя сітуацыя ў Беларусі носіць пераломны характар, паколькі яе грамадзяне абудзіліся ад палітычнай апатыі. На працягу пандэміі каронавіруса Лукашэнка паказаў, што «страціў кантакт з рэальнасцю» і «не разумее, што адбываецца ў яго краіне», падкрэсліў міністр.

Паводле Петршычака, неабходна падтрымліваць грамадзянскія ініцыятывы, а таксама царкву і незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, каб аказваць ціск на Лукашэнку. Такім чынам, можна прымусіць яго да перамоваў з прадстаўнікамі апазіцыі і «перадухіліць парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці» гэтай краіны, лічыць кіраўнік чэшскага МЗС.

Крыніца: РИА Новости
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск ў гэтыя хвіліны.
Глядзіце, якая крутая атмасфера.

Відэа: @belsat
У адным з дзіцячых часопісаў ёсць вось такі комікс 😁

Цяпер кожны дзяцёнак будзе ведаць, што таракан – кепскі.

Здымак: @nice_belarus
Асмалоўка сёння проста цудоўная ❤️

Здымкі: @belsat