Белсат
17.3K subscribers
67.9K photos
21.5K videos
38 files
54.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥 #галоўнае за 20 красавіка

✔️«У гісторыі Хрыста – шмат сімволікі для беларусаў». Велікодная гутарка з айцом Георгіем Роем

✔️Беларусы прыгадваюць, як святкавалі Вялікдзень паўстагоддзя таму

✔️У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»

✔️Прэм'ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «Кола жыцця» пра абрады ды традыцыі беларусаў

✔️Літоўскія памежнікі пасля працяглай паўзы зноў фіксуюць метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі

✔️Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў

✔️«The Wall Street Journal» расказаў, як два амерыканскія міністры ўгаварылі Трампа адтэрмінаваць увядзенне шалёных гандлёвых мытаў

✔️У чэрвені Менск чакае наплыў расейцаў

✔️Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?

✔️«Дубайскі шакалад» паставіў свет на мяжу дэфіцыту фісташак
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму?

Ніякіх глянцавых булак, залатых яек і інстаграмных кошыкаў: «Белсат» сабраў цёплыя і шчырыя велікодныя ўспаміны нашых бабуль і дзядуляў з розных куткоў Беларусі. Даведайцеся, як адзначалі Вялікдзень паўстагоддзя таму.

🔺 Расейцы масава рыхтуюцца да падарожжа ў Беларусь

Жыхары РФ плануюць адзначыць Дзень Расеі нават за мяжой – і Беларусь выглядае для іх ідэальным варыянтам. Колькі «усходніх турыстаў» можа прыехаць толькі ў Менск, даведайцеся на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Свет можа застацца без яшчэ аднаго смачнага прадукту

Спачатку скумбрыя – цяпер чарга за іншым дэлікатэсам. У свеце прадказваюць дэфіцыт яшчэ адной смачнай, але дарагой яствы. Што гэта за прадукт і чаму ён раптам стаў такім запатрабаваным – чытайце праз VPN.

#штопачытаць
Трамп спадзяецца, што Расея і Украіна дамовяцца ўжо на гэтым тыдні

Пра сваю надзею ён напісаў у сацсетцы Truth Social:

«Спадзяюся, што Расея і Украіна падпішуць пагадненне ўжо на гэтым тыдні. Пасля гэтага абедзве краіны пачнуць вялікі бізнес з ЗША, які квітнее, і разбагацеюць!» – заявіў Дональд Трамп.

Раней амерыканскі бок папярэджваў: ЗША могуць цалкам выйсці з перамоваў, калі не будзе дасягнуты прагрэс.
Сталі вядомы ўмовы ЗША па спыненню вайны ва Украіне

Выданне The Wall Street Journal апублікавала дэталі прапановы, якую прадстаўнікі ЗША перадалі Украіне падчас перамоваў у Парыжы 17 красавіка:

◾️ Анэксаваны Крым патэнцыйна прызнаецца расейскім;

◾️ Украіна адмаўляецца ад планаў уступлення ў NATO;

◾️ Вакол Запарожскай АЭС ствараецца нейтральная зона, магчыма, пад кантролем ЗША.

Пры гэтым, гаворка не ідзе пра тое, каб прызнаць за Расеяй чатыры акупаваныя вобласці – Запарожскую, Херсонскую, Данецкую і Луганскую. Гэта супярэчыць «мірнаму плану» Пуціна.

Чакаецца, што Украіна дасць адказ на гэтыя прапановы падчас наступнай сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША і Еўропы ў Лондане.
Старшыня Нацбанку растлумачыў, чаму беларусы працягваюць мысліць у доларах

На думку Галоўчанкі, гэта справа звычкі, але ў ягонай сям'і ад яе ўжо адмовіліся:

«Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрасаюзам. У той жа Расеі гэтая залежнасць значна меншая. Напэўна, гэта больш фактар, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы.

Мы ў сям’і, напрыклад, ужо адышлі ад гэтага. Можа быць, на нейкія такія буйныя пакупкі, як нерухомасць ці яшчэ нешта, звычка захоўваецца, але, думаю, пройдзе яшчэ пэўны час, і мы ўсё больш будзем пазбаўляцца ад прывязкі да нейкай чужой валюты.»
, — заявіў чыноўнік.

На ягоную думку, беларусы не могуць паўплываць на курс долара, затое беларускім рублём «могуць кіраваць самі».
🤔 Нацбанк растлумачыў банкам, як «правільна» раздаваць крэдыты беларусам

Пра што вядзецца ў гэтых рэкамендацыях? І што зменіцца ў плане крэдытавання для бізнесу ды фізічных асобаў?

🔍 Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной, пачытайце!
❗️Памёр Папа Рымскі Францішак

Гэта здарылася на наступны дзень пасля Вялікадня.

Інфармацыю для Reuters пацвярджаюць крыніцы ў Ватыкане.

Папе Францішаку было 88 гадоў. Узімку ягоны стан рэзка пагоршыўся – ён правёў некалькі тыдняў у лякарні з двухбаковай пнеўманіяй. Пазней Папе стала лепш, і літаральна ўчора ён звярнуўся да вернікаў з велікодным пасланнем.
Белсат
❗️Памёр Папа Рымскі Францішак Гэта здарылася на наступны дзень пасля Вялікадня. Інфармацыю для Reuters пацвярджаюць крыніцы ў Ватыкане. Папе Францішаку было 88 гадоў. Узімку ягоны стан рэзка пагоршыўся – ён правёў некалькі тыдняў у лякарні з двухбаковай…
✝️ У Ватыкане будзе новы гаспадар. А мы прыгадаем, чым запомніўся стары, які спачыў сёння

Першы папа аргентынец, першы папа з Паўднёвай Амерыкі і агулам першы папа з Новага свету. А таксама першы пантыфік не з Еўропы пасля 741 года.

📍Чытайце матэрыял на нашым сайце
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У Беларусі забаранілі легендарную гульнявую прыстаўку 90-х

🔻Лукашэнка пагражае віцебскім чыноўнікам (і не толькі ім)

🔻Маштабны лясны пажар перакінуўся з Украіны ў Беларусь

🔻Трамп разлічвае, што РФ і Украіна падпішуць мірную дамову ўжо на гэтым тыдні

🔻«Велікоднае перамір'е» Пуціна скончылася

🔻Хакейнае «Дынама» скончыла свой найлепшы сезон у КХЛ

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💱Курсы валютаў 21 красавіка

Як долар, так і еўра адкаціліся прыкладна на 1,5 капейкі. У той жа час з расейскім рублём адбыліся чыста сімвалічныя змены.

#курсывалютаў
🔸Як правільна запоўніць падатковыя дэкларацыі ў Польшчы? Расказваем простай моваю

У Польшчы падатковая сістэма збудаваная так, што тут вы плаціце падаткі авансам. То бок з кожнай вашай зарплаты бяруцца сумы, якія потым пойдуць на пагашэнне падатку за год. А падатковыя стаўкі залежаць ад агульнага гадавога даходу, таму праз год можа апынуцца, што вы пераплацілі (і тады вам вернуць пераплаты!).

📍Чытайце наш разбор на старонцы
💬 «Прадавец сказаў, што гэта яшчэ не самая высокая цана»

Беларусы працягваюць здзіўляцца коштам на бульбу ды іншую гародніну ў айчынных крамах − калі паглядзець ролікі звычайных людзей у TikTok, можна пабачыць там шмат цікавага.

☝️Гэтым і заняліся нашыя журналісты. Вось што атрымалася!
🔹Праваабаронцы: вязням беларускіх калоніяў стала складаней атрымаць грашовыя пераводы (нават ад сваякоў)

Прыкладна з другой паловы сакавіка плацяжы «Беларусбанка» масава вяртаюцца з папраўчых установаў назад адпраўнікам.

📍Што яшчэ вядома пра сітуацыю? Чытайце па спасылцы
🪙 Металічныя грошы ў ВКЛ: які ўнёсак зрабілі шатландцы ды як італьянец з прозвішчам Burattini манапалізаваў манетныя двары?

Так званыя «буратынкі» былі адчаканеныя ў такой колькасці, што іх дагэтуль знаходзяць у зямлі на тэрыторыі былога Вялікага княства. А падрабіць гэтую манету з цягам часу стала настолькі проста, што адрозніць арыгінал ад падробак ніхто ўжо не мог.

Як дукаты ператварыліся ў злотыя?
Чаму ў сярэднявечным гаманцы амаль немагчыма было пабачыць партугал?
Як шатландскія гандляры ўвялі ў абарачэнні на нашых землях пені?

👀 Цімох Акудовіч ужо спяшаецца пазнаёміць вас з грашовым летапісам ВКЛ і Рэчы Паспалітай у новым выданні праграмы «Вусы Скарыны». Глядзіце проста цяпер!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔸Дазволілі купіць булку і патэлефанаваць дадому. Як прайшоў Вялікдзень у беларускіх калоніях

Звесткі, што даходзяць з калоніяў, вельмі абрывачныя, аднак праваабаронцам усё ж удалося высветліць некаторыя нюансы.

📍Чытайце болей у нас на сайце
💬 «Прапаганда міфалагізуе ролю Лукашэнкі, бо трэба знайсці тлумачэнне для грамадства, чаму адзін чалавек так доўга ва ўладзе»

Эксперты iSANS прэзентавалі справаздачу пра паводзіны дзяржаўнай прапаганды РБ у сакавіку.

📍Падсумавалі вынікі, да якіх яны прыйшлі ў сваім аналізе
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😔 У Харкаве маліліся за жыццё пад гукі выбухаў

Глядзіце гісторыі людзей, якія святкуюць Вялікдзень пад абстрэламі☝️
😨 Засушлівае надвор'е на мяжы Беларусі і Украіны пагражае палескім балотам

Напрыклад, у Петрыкаўскім раёне давялося задзейнічаць ажно 14 адзінак тэхнікі і некалькі дзясяткаў ратаўнікоў, каб патушыць тарфяны пажар.

📍Болей інфармацыі шукайце па спасылцы