Белсат
17.1K subscribers
68.2K photos
21.6K videos
38 files
54.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤔 Чаму Лукашэнка ўсё ніяк не пракоціцца на матацыкле ад «Мотавела», а гомельскі завод так і не набыў сабе робата-экскурсавода?

А таксама:

📍Новы беспілотны Nissan у Вялікай Брытаніі
📍Тэхналогія, якая вызначае рызыку інсульту
📍Мікраробаты супраць Альцгаймэра

👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😬 Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў

«Касяк» з тытрам (калі гэта, вядома, была выпадковасць) адбыўся падчас трансляцыі Велікодных багаслужэнняў з розных куткоў планеты.

📍Чытайце болей на нашым сайце
🥚 «Нават калі хлеба не хапала, на Вялікдзень павінна была быць новая хустачка ці пацеркі»

Цяпер беларуская вёска амаль вымерла, а святкаванні Вялікадня ў гарадах маюць трохі не той «вайб». Аднак яшчэ жывуць на гэтым свеце людзі, што памятаюць, якім быў Вялікдзень у айчынных вёсках у тыя часы, калі там віравала жыццё.

Мы паразмаўлялі з імі ды спяшаемся падзяліцца іхнімі ўспамінамі ☝️

📍Чытайце матэрыял па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Лукашэнка заблытаўся ў тым, на колькі працэнтаў мусіць вырасці эканоміка
❗️Дзве эканомікі ў Беларусі: здаровая прыватная і хворая дзяржаўная
❗️Расейскі рынак ужо не ратуе, а з іншымі і раней было няпроста

«Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам зноў на экранах вашых тэлефонаў ды ноўтбукаў – вітайце новы выпуск!

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
♨️ Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?

Тэарэтычна прэтэнзіяў з боку міліцыі да вас быць у гэтым выпадку не павінна. Але ёсць цэлы шэраг умоваў.

📍Чытайце пра іх па спасылцы
💬 «Мы не стаім на адной назе з кнігаю на галаве. Тэлефануйце туды дзе стаяць. Пэўна, можна званіць у цырк»

🕷 Павуку стала цікава, ці збіраюцца сталічныя школы браць удзел у неверагодна дзіўным чэленджы, што прыдумалі ва Упраўленні спорту і турызму Менскага аблвыканкаму.

Сутнасць наступная: трэба прастаяць на адной назе 125 секундаў, трымаючы пры гэтым на галаве кнігу. 125 секундаў – адсылка да 125 грамаў хлеба, што было мінімальнай нормаю на аднаго чалавека ў найскладанейшыя дні блакады Ленінграду.

Нічога не зразумелі? Вось і Павук не зразумеў, што тут да чаго... Больш за тое, пытанні ўзніклі нават у супрацоўнікаў школаў, якія звычайна без лішніх пытанняў бяруць усё «пад казырок» 🫡

👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Ці выратуюць 150 тысяч пакістанцаў беларускія прадпрыемствы ад недахопу кадраў? А можа Польшча не дарма турбуецца і прыезд замежнікаў у Беларусь – новы этап гібрыдных атакаў з боку нашай краіны? Ці атрымаецца разгрузіць склады спіхваючы тэхніку афрыканскім краінам?

🔸 Што не так з беларускім надвор'ем і чаго не зрабілі ўлады, каб адаптавацца пад новыя ўмовы, перадухіліць наступствы?

🔸 Пуцін сказаў пра святочнае замірэнне, але Расея працягвала атакаваць. Вось і не вераць у словы расейскага прэзідэнта ўкраінцы – сюжэт з Харкава, як людзі святкуюць і са страхам чакаюць абстрэлаў

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🍫 Папулярнасць «дубайскага шакаладу» ўзвінціла кошты на фісташкі ды выклікала праблемы з пастаўкамі гэтага прадукту

У Вялікай Брытаніі некаторыя крамы нават абмяжоўваюць колькасць плітак дубайскага шакаладу, якія можа купіць адзін чалавек.

☝️Чытайце падрабязней па спасылцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😊 Гэта проста неверагоднае сяброўства!

Мілыя кадры, як выдры спрабуюць завесці сяброў сярод людзей, ужо сабралі мільёны праглядаў. Паглядзіце і вы!
📍У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»

Яно мусіць скончыцца апоўначы ў панядзелак. Украінскі бок, зрэшты, сцвярджае, што і на працягу часу дзеяння гэтага «перамір'я» абстрэлы на шмат якіх участках не спыняліся.

🔍 Болей інфармацыі шукайце на сайце
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра такі чэмпіянат вы нават не здагадваліся 🙂

У ЗША праходзіць сапраўдны чэмпіянат па плаванні сярод парсючкоў 🐷

І гэта выглядае... ну паглядзіце самі!
💥 #галоўнае за 20 красавіка

✔️«У гісторыі Хрыста – шмат сімволікі для беларусаў». Велікодная гутарка з айцом Георгіем Роем

✔️Беларусы прыгадваюць, як святкавалі Вялікдзень паўстагоддзя таму

✔️У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»

✔️Прэм'ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «Кола жыцця» пра абрады ды традыцыі беларусаў

✔️Літоўскія памежнікі пасля працяглай паўзы зноў фіксуюць метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі

✔️Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў

✔️«The Wall Street Journal» расказаў, як два амерыканскія міністры ўгаварылі Трампа адтэрмінаваць увядзенне шалёных гандлёвых мытаў

✔️У чэрвені Менск чакае наплыў расейцаў

✔️Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?

✔️«Дубайскі шакалад» паставіў свет на мяжу дэфіцыту фісташак
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму?

Ніякіх глянцавых булак, залатых яек і інстаграмных кошыкаў: «Белсат» сабраў цёплыя і шчырыя велікодныя ўспаміны нашых бабуль і дзядуляў з розных куткоў Беларусі. Даведайцеся, як адзначалі Вялікдзень паўстагоддзя таму.

🔺 Расейцы масава рыхтуюцца да падарожжа ў Беларусь

Жыхары РФ плануюць адзначыць Дзень Расеі нават за мяжой – і Беларусь выглядае для іх ідэальным варыянтам. Колькі «усходніх турыстаў» можа прыехаць толькі ў Менск, даведайцеся на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Свет можа застацца без яшчэ аднаго смачнага прадукту

Спачатку скумбрыя – цяпер чарга за іншым дэлікатэсам. У свеце прадказваюць дэфіцыт яшчэ адной смачнай, але дарагой яствы. Што гэта за прадукт і чаму ён раптам стаў такім запатрабаваным – чытайце праз VPN.

#штопачытаць
Трамп спадзяецца, што Расея і Украіна дамовяцца ўжо на гэтым тыдні

Пра сваю надзею ён напісаў у сацсетцы Truth Social:

«Спадзяюся, што Расея і Украіна падпішуць пагадненне ўжо на гэтым тыдні. Пасля гэтага абедзве краіны пачнуць вялікі бізнес з ЗША, які квітнее, і разбагацеюць!» – заявіў Дональд Трамп.

Раней амерыканскі бок папярэджваў: ЗША могуць цалкам выйсці з перамоваў, калі не будзе дасягнуты прагрэс.
Сталі вядомы ўмовы ЗША па спыненню вайны ва Украіне

Выданне The Wall Street Journal апублікавала дэталі прапановы, якую прадстаўнікі ЗША перадалі Украіне падчас перамоваў у Парыжы 17 красавіка:

◾️ Анэксаваны Крым патэнцыйна прызнаецца расейскім;

◾️ Украіна адмаўляецца ад планаў уступлення ў NATO;

◾️ Вакол Запарожскай АЭС ствараецца нейтральная зона, магчыма, пад кантролем ЗША.

Пры гэтым, гаворка не ідзе пра тое, каб прызнаць за Расеяй чатыры акупаваныя вобласці – Запарожскую, Херсонскую, Данецкую і Луганскую. Гэта супярэчыць «мірнаму плану» Пуціна.

Чакаецца, што Украіна дасць адказ на гэтыя прапановы падчас наступнай сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША і Еўропы ў Лондане.
Старшыня Нацбанку растлумачыў, чаму беларусы працягваюць мысліць у доларах

На думку Галоўчанкі, гэта справа звычкі, але ў ягонай сям'і ад яе ўжо адмовіліся:

«Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрасаюзам. У той жа Расеі гэтая залежнасць значна меншая. Напэўна, гэта больш фактар, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы.

Мы ў сям’і, напрыклад, ужо адышлі ад гэтага. Можа быць, на нейкія такія буйныя пакупкі, як нерухомасць ці яшчэ нешта, звычка захоўваецца, але, думаю, пройдзе яшчэ пэўны час, і мы ўсё больш будзем пазбаўляцца ад прывязкі да нейкай чужой валюты.»
, — заявіў чыноўнік.

На ягоную думку, беларусы не могуць паўплываць на курс долара, затое беларускім рублём «могуць кіраваць самі».
🤔 Нацбанк растлумачыў банкам, як «правільна» раздаваць крэдыты беларусам

Пра што вядзецца ў гэтых рэкамендацыях? І што зменіцца ў плане крэдытавання для бізнесу ды фізічных асобаў?

🔍 Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной, пачытайце!
❗️Памёр Папа Рымскі Францішак

Гэта здарылася на наступны дзень пасля Вялікадня.

Інфармацыю для Reuters пацвярджаюць крыніцы ў Ватыкане.

Папе Францішаку было 88 гадоў. Узімку ягоны стан рэзка пагоршыўся – ён правёў некалькі тыдняў у лякарні з двухбаковай пнеўманіяй. Пазней Папе стала лепш, і літаральна ўчора ён звярнуўся да вернікаў з велікодным пасланнем.
Белсат
❗️Памёр Папа Рымскі Францішак Гэта здарылася на наступны дзень пасля Вялікадня. Інфармацыю для Reuters пацвярджаюць крыніцы ў Ватыкане. Папе Францішаку было 88 гадоў. Узімку ягоны стан рэзка пагоршыўся – ён правёў некалькі тыдняў у лякарні з двухбаковай…
✝️ У Ватыкане будзе новы гаспадар. А мы прыгадаем, чым запомніўся стары, які спачыў сёння

Першы папа аргентынец, першы папа з Паўднёвай Амерыкі і агулам першы папа з Новага свету. А таксама першы пантыфік не з Еўропы пасля 741 года.

📍Чытайце матэрыял на нашым сайце