Белсат
17.2K subscribers
68.1K photos
21.5K videos
38 files
54.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
😨 Польскія памежнікі фіксуюць рэзкі ўсплёск актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Яны кажуць, што асобы, якія атакуюць мяжу, паводзяцца агрэсіўна і кідаюць камяні.

📍Чытайце болей па спасылцы
💥 #галоўнае за 4 красавіка

✔️Куды і калі знікла Мельнікава? Сабралі адказы польскіх органаў, да якіх звярталіся цягам тыдня

✔️Польскія дэпутаты афіцыйна прызналі студзеньскія «выбары» Лукашэнкі «спектаклем»

✔️Балістычная ракета ўдарыла па жылым квартале Крывога Рогу: шмат забітых, сярод іх дзеці

✔️Хто той амерыканец, які патрапіў у Беларусь у грузавым вагоне цягніка?

✔️Чыноўнікі скарацілі спіс тавараў, кошты на якія штучна стрымлівае дзяржава. Што цяпер можа істотна падаражэць?

✔️Беларускіх ды расейскіх дыпламатаў не захацелі бачыць у Нямеччыне на мерапрыемствах з нагоды вызвалення канцлагераў

✔️Дзе беларусам правесці вясновыя міні-канікулы?

✔️Што чакае долар пасля пачатку гандлёвай вайны Трампа з усім светам? Дарэчы, Кітай ужо даў свой адказ на дзеянні амерыканскага прэзідэнта

✔️Параўналі актуальны кошт клубніцаў у Беларусі ды Польшчы. Розніца ўражвае!

✔️Чыноўнікі распрацавалі Канцэпцыю жыллёвай палітыкі да 2030 года. Што яна прадугледжвае?

✔️Расейскія настаўнікі з падачы беларускага пранкера ўшанавалі гераізм «Крутога Ўокера»

#рэпрэсіі:

▫️Менскіх сацыёлагаў затрымалі за іхныя даследаванні: шыюць «здраду дзяржаве»

▫️64-гадовай беларусцы, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, далі 2 гады «хатняй хіміі» за пратэсты-2020

▫️У жыхаркі Лёзненскага раёну знайшлі «экстрэмісцкія падпіскі» і вырашылі пакараць яе 10 соднямі арышту
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🫡 Лукашэнка баіцца: заяўляе пра праблемы і патрабуе «сур’ёзнай работы» ад сваіх чыноўнікаў.

Так у звыклай атмасферы напружанасці прайшла чарговая закрытая нарада сілавікоў.

Чыноўнікі ў вайсковым толькі падліваюць масла ў агонь: сцвярджаюць, што вельмі цяжка «трымаць удар» і стан нацыянальнай бяспекі, а таксама «агрэсіўна-мілітарысцкую накіраванасць нашых суседзяў».

Але якіх і да каго? Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч маюць што сказаць пра гэта ў свежым выданні праграмы «ПраСвет». Паслухайце і паглядзіце 🙌
💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачнем раніцу з пазітыву!

Сёння абмяркуем новыя пастаноўкі Купалаўскага тэатру, беларускі народны касцюм і гісторыю, паразмаўляем з медыя спецыялісткай і фатографкай Асяй Паплаўскай і яшчэ шмат чаго цікавага.

Далучайцеся да нашага эфіру!
Не ведаеце, што пачытаць у суботнюю раніцу?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

✔️Куды паляцець беларусам на вялікія выходныя з 27 красавіка да 4 траўня?

«Белсат» паглядзеў, куды могуць танна злятаць.

✔️Новае рэгуляванне цэнаў: што з імі цяпер будзе?

Разам з эканамісткаю Настассяю Лузгіной «Белсат» паспрабаваў разабрацца, ці варта чакаць рэзкага росту коштаў у крамах.

✔️
«Мне падаецца дзіўным, што чалавек, які вылецеў з Польшчы ў іншую краіну, падарожжы паміж якімі добра адсочваюцца, проста знік»

Лявончык падаў заяву аб знікненні Мельнікавай у паліцыю Вялікай Брытаніі.

#штопачытаць
🤔 У Беларусі забараняюць мацюкі! Як цяпер будуць праходзіць нарады чыноўнікаў?

А таксама:

🔹Навошта VIP-камеры на Валадарцы?
🔹«Беларуськалій» падтрымлівае ЗСУ
🔹Амерыканскі Ленін прыехаў у Маладзечна
🔹Карпянкоў падпіў ды сказаў лішняга пра беспілотнікі

Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.

👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
◾️Пасля ракетнага абстрэлу Расея атакавала Крывы Рог дронамі. Ёсць загінулыя

Учора позна вечарам беспілотнікі атакавалі прыватны сектар гораду. У выніку налёту загарэўся адзін з дамоў, у ім загінула 56-гадовая жанчына. Пяць чалавек атрымалі раненні.

Папярэдні ўдар па Крывым Розе адбыўся каля 19-й гадзіны ўвечары 4 красавіка – балістычныя ракеты трапілі ў жылы раён, побач з дзіцячай пляцоўкай. Загінулі 18 чалавек, з іх 9 – дзеці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹 Усё жыццё галасаваць за Лукашэнку, а потым пайсці супраць сістэмы

Былы падпалкоўнік узброеных сілаў РБ Віктар Л. у шчырай размове з «Белсатам» распавядае, чаму на выбарах у 2020 годзе першы раз у жыцці прагаласаваў супраць дыктатара і выходзіў у афіцэрскай форме на маршы пратэсту. 👉 Пачытайце
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Следчы камітэт вінаваціць трох беларусаў у дзяржаўнай здрадзе

✔️Жахлівыя наступствы расейскага ракетнага ўдару па Крывым Розе

✔️Працягваецца падзенне на амерыканскім фондавым рынку

✔️У Беларусі рэзка пахаладала

✔️Слановая чарапаха ўпершыню стала мамай у 100 гадоў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
▪️Балістычная ракета ўдарыла па жылым квартале Крывога Рогу: вядома пра 14 забітых Мясцовыя чыноўнікі паведамляюць, што сярод загінулых вялікая колькасць дзяцей, бо ўдар зачапіў дзіцячую пляцоўку. 📍Чытайце болей па спасылцы
💔 Трохгадовы хлопчык загінуў пасля ўдару па Крывым Рогу

Дзіця памерла ў рэанімацыі. Трохгадовы Цімафей акурат вяртаўся з бабуляй са шпацыру, калі ракета ўдарыла па двары жылога дому.

Відэа, дзе хлопчыка спрабуюць рэанімаваць ратавальнікі абляцела ўвесь свет. На жаль, дзіця выратаваць не ўдалося. Пра гэта паведаміла ягоная мама Валерыя.

Нагадаем, 4 красавіка Расея ўдарыла балістычнай ракетай па жылым квартале Крывога Рогу. Колькасць загінулых на сёння вырасла да 19.

🤬 Пры гэтым Мінабароны РФ заявіла, што ўдар быў нанесены па рэстаране, дзе знаходзіліся вайскоўцы. Аднак украінскі бок гэта абверг.
🤔 Латвійская апазіцыя хоча цалкам спыніць гандаль з Беларуссю і Расеяй

Дэпутаты нават распрацавалі законапраект, які прадугледжвае такую забарону ўжо з 1 ліпеня 2025 года.

☝️ На думку апазіцыйных палітыкаў, любы гандаль з гэтымі краінамі «не толькі амаральны, але і з’яўляецца прамой падтрымкай эканомікі агрэсара».

Дэпутаты заклікаюць прэм’ер-міністра краіны Эвіку Сіліню падтрымаць іх законапраект і ў супрацы з урадамі Літвы і Эстоніі дамагацца аналагічнай забароны ў іншых краінах Балтыі.
Экзамен на пасведчанне кіроўцы ў Беларусі будзе праходзіць па новых правілах

👉 Што зменіцца, чытайце ў нашым артыкуле
💵Курс долара выглядае,як «амерыканскія горкі». Ці варта бегчы ў абменнік і пазбаўляцца валюты?

На думку эксперткі BEROC Анастасіі Лузгіной – гэта рэакцыя на падняцце Трампам тарыфаў на імпартныя тавары.

Яна лічыць, што гэта можа прывесці да «адтоку фінансавых рэсурсаў з Амерыкі» з-за чаго долар і надалей нестабільны праз працэсы, якія будуць адбывацца ў эканоміцы ЗША.

Дык а што рабіць беларусам? Бегчы ў абменнік ці не панікаваць?

👉 Чытайце ў нашым артыкуле

#грошы #курсывалютаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥶 Завіруха ў красавіку

У сярэдзіне вясны ў Беларусь нечакана вярнулася зіма.

Паглядзіце!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🟧 «Чырвоныя дзверы, жоўтыя дзверы». У беларускіх падлеткаў з'явілася новая містычная гульня

Распаўсюджваецца яна пераважна ў Tiktok, падчас гэтай гульні дзеці спрабуюць увесці адно аднаго ў «транс». Бацькі ўжо бʼюць трывогу.

Але ці сапраўды ёсць падставы для хваляванняў? Разбіраемся ў нашым відэа!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐾 У Менску заўважылі нетыповага для гарадоў звярка

Толькі паглядзіце на гэтага мілага драпежніка!