Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.7K videos
38 files
54.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
11 чалавек загінулі ва Украіне праз расейскую атаку

Адбылося гэта ноччу ў Добраполлі (Данецкая вобласць). Расейцы пашкодзілі там восем жылых пяціпавярховікаў, адміністрацыйны будынак і 30 аўтамабіляў. Пакуль ратавальнікі спрабавалі ліквідаваць пажар, беспілотнік пашкодзіў і пажарную машыну.

Вядома пра 11 загінулых і як мінімум 30 пацярпелых.
Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх жанчын са святам 8 Сакавіка

«Беларускі — гэта прыклад моцы дабрыні і нястомны рухавік пераменаў.

У часы, калі жанчыны ладзяць антываенны супраціў, узначальваюць палітычныя і грамадскія рухі, вядуць за сабой народы, час забыць выраз «слабы пол».

Мы таксама змагаемся за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю. Сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙈 У Беларусі выпусцілі духі... з водарам бетону

Да 8 сакавіка група кампаній «А-100 Дэвелапмент» выпусціла інтэр'ерную парфуму Fundamental №1, натхнёную бетонам.

🤔 Па словах вытворцаў, у водары свежы азон і ядловец змяняюцца глыбокімі нотамі кедра, скуры і тытунёвага ліста.

Парфюма выпушчаная ў выглядзе дыфузараў у індустрыяльным стылі. Іх атрымаюць партнёры і кліенты кампаніі ў якасці падарунка.
🪖 Дональд Туск анансаваў маштабную вайсковую рэформу

Якая, у тым ліку, будзе ўключаць і абавязковую вайсковую падрыхтоўку мужчынаў і добраахвотную – для жанчын.

Да таго ж, на фоне перамоваў з Францыяй аб «ядравым парасоне»,Туск хоча, каб Польшча мела голас у пытанні выкарыстання ядравай зброі.

👉 Падрабязней
Белсат
🪧 Народ супраць Маска. Амерыканцы патрабуюць спыніць масавыя звальненні У ЗША – серыя пратэстаў супраць Ілана Маска. Амерыканцы абураныя радыкальнымі рэформамі. Праца дэпартаменту эфектыўнасці Маска прыводзіць да масавых звальненняў і закрыцця сацыяльных…
🙈 Ілан Маск абвінаваціў дзяржсакратара Маркаў Руб’ёў у тым, што той не звольніў нікога са сваіх супрацоўнікаў

Бітва тытанаў сварка паміж бізнесоўцам і палітыкам адбылася пад час сустрэчы з Доналдам Трампам у Белым доме.

У адказ на выпад з боку Маска, Руб’ёў заявіў, што з Дзярждэпартаменту на датэрміновую пенсію сышлі больш як 1500 чыноўнікаў, што таксама можна лічыць звальненнямі.

👉 Чым скончылася сварка паміж Іланам Маскам іМаркаў Руб’ёў чытайце па спасылцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова змагаецца за правы жанчын

Ці заўважалі як натуральна гучаць фемінітывы ў нашай мове?

☝️ Навошта яны патрэбныя і ці можа мова існаваць увогуле без іх глядзіце ў нашым відэа ад «Мова нанова»!
Белсат
🔺Прэзідэнт Паўднёвай Карэі арыштаваны для допыту аб увядзенні ваеннага становішча Сёння Юн Сок Ёля арыштавалі для допыту аб увядзенні ваеннага становішча, піша «Yonhap». У відэазвароце палітык заявіў, што здаўся ўладам сам, каб пазбегнуць крыві. Фармальна…
📌 Арыштаваны ў студзені за спробу дзяржаўнага перавароту прэзідэнт Паўднёвай Карэі сёння выйшаў на волю

Па вызваленні Юн Сок Ёль падзякаваў суду за мужнасць і рашучасць у «выпраўленні незаконнасці», піша «Yonhap»

Паводле пракуратуры, вызваленне адбылося пасля таго, як суд прыняў просьбу палітыка аб адмене яго арышту.

👉 Юн Сок Ёль правёў у зняволенні 52 дні пасля таго, як следчыя затрымалі яго 15 студзеня паводле абвінавачвання ў падбухторванні да паўстання праз абвяшчэнне вайсковага становішча 3 снежня 2024 года.
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак

✔️Еўрадыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітзняволеных жанчын

✔️Сілавікі заяўляюць, што атрымалі доступ да звестак belpol

✔️У Асіповічах дзяўчына ўратавала хлопчыка, які праваліўся пад лёд

✔️Чаго чакаць беларусам ад надвор'я найбліжэйшым часам?

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Літоўскія спецслужбы сцвярджаюць, што беларускія сілавікі прымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары да супрацы

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы і Другі Дэпартамент аператыўных службаў выпусцілі даклад з ацэнкамі пагрозаў нацыянальнай бяспекі. Вялікая ўвагу ў ім прысвечаная і Беларусі.

☝️Паводле ведамства, беларускія спецслужбы вымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары супрацоўнічаць з імі, пагражаючы бяспецы іх сваякоў у Беларусі і праву распараджацца нерухомасцю або бізнесам у Беларусі.

Да таго ж, згодна з заявай, адной з мішэняў беларускай выведкі з'яўляюцца беларускія кампаніі, якія адкрылі свае філіялы ў Літве, але не спынілі дзейнасць у Беларусі.

👉 Якія яшчэ пагрозы для сваёй краіны з боку Беларусі і беларусаў бачаць літоўскія спецслужбы, чытайце ў нашым артыкуле
❗️ Расейскія войскі прарваліся ў Суджу, што на Куршчыне

Украінскі журналіст Юрый Бутусаў заяўляе, што расейскія і паўночнакарэйскія войскі ў Курскай вобласці «маюць значную перавагу ў сілах, і вораг атакуе бесперапынна».

Пра цяжкае становішча ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці паведамляюць і расейскія крыніцы.

👉 Падрабязней
📌 З якімі праблемамі, страхамі і перашкодамі сутыкаюцца жанчыны ў эміграцыі?

Немагчыма ўступіць у шлюб, або развесціся, маёмаснае пытанне, узаемадзеянні дзяцей з бацькам пасля разводу і інш...

Акрамя таго, у выпадках хатняга гвалту ўдалечыні ад дому ахвяры яшчэ цяжэй даць адпор агрэсару.

👉 Юрыстка «WKB Lawyers» і сузаснавальніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская распавяла пра магчымасці і правы жанчын у Польшчы
💪 117 гадоў таму амерыканскія жанчыны вырашылі, што з іх хопіць

8 сакавіка 1908 года ў Нью-Ёрку тысячы жанчын выйшлі на так званы марш пустых рондаляў. Яны пратэставалі супраць цяжкіх умоў працы і нізкіх заробкаў.

Прапануем вам падборку фільмаў пра жанчын, якія ідуць супраць сістэмы і стэрэатыпаў і не баяцца змагацца за свае правы☝️
📌 Злучаныя Штаты маюць намер спыніць свой удзел у планаванні будучых вайсковых вучэнняў у Еўропе

Пра гэта кажуць крыніцы шведскага выдання «Expressen». Гэтыя звесткі таксама ёсць дадатковай прыкметаю меркаванага скарачэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Еўропе.

☝️ А паводле звестак «The Telegraph», Трамп разглядае магчымасць вываду каля 35 000 амерыканскіх войскаў з Нямеччыны і перадыслакацыі іх ва Усходнюю Еўропу, у прыватнасці ў Венгрыю, якая падтрымлівае цесныя адносіны з Расеяй.