Белсат
17.2K subscribers
68K photos
21.5K videos
38 files
54.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 ДТЗ на 95 аўтаў у Казахстане

Аварыя адбылася праз галалёд і буран ☝️
🇩🇪 Камп'ютарны збой стварыў цяжкасці для пасажыраў, што прылятаюць у Нямеччыну з-за межаў Шэнгенскай зоны

Прадстаўнік паліцыі ў аэрапорце Франкфурта расказаў, што «многія рэчы, якія рабіла сістэма, даводзіцца рабіць уручную».

📍Чытайце па спасылцы, што адбываецца і якія аэрапорты закранула гэтая праблема
💥 #галоўнае за 3 студзеня

✔️Ці чакаць у 2025-м зніжэння градусу рэпрэсіяў? Спыталі ў экспертаў

✔️На заходняй мяжы Беларусі – зноў вэрхал

✔️Нецвярозага польскага жаўнера, які на Новы год учыніў страляніну на мяжы з Беларуссю, будуць судзіць

✔️Аляксей Лявончык з ByHelp расказаў, што праграма рэабілітацыі палітвязняў пашырылася на новыя краіны. Тым часам BYSOL павялічвае памер выплаты для дапамогі былым палітвязням

✔️Рэсурс «Клік» распрацаваў інтэрнэт-платформу для пошуку навінак беларускай музыкі

✔️Смешнага мала, але як інакш выжыць? З чаго беларусы кпілі ды смяяліся ў 2024-м

✔️У Светлагорску судзяцца «жаба з гадзюкай»: былы супрацоўнік міліцыі падаў пазоў да УУС за звальненне

✔️Ахова прэзідэнта Паўднёвай Карэі не дае яго арыштаваць

✔️Анонс ад астраномаў: што нам пакажа космас у новым годзе?

#рэпрэсіі:

▫️У Баранавічах затрымалі мужчыну, што ў навагоднюю ноч сарваў з будынку чырвона-зялёны сцяг

▫️Спявак «Дзядзя Ваня» апынуўся ў «спісе экстрэмістаў»
Добрай суботы, шаноўныя чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔸«Чаканне ў чарзе: 23 гадзіны 35 хвілінаў»

Што адбываецца на мяжы?

🔸Чаго чакаць ад 2025 года? Спыталі экспертаў

Частка 1: пра выбары і «адлігу».

🔸NATO замест «Надо!», Груздзевы-рабы і «далася табе гэтая Польшча»

Што смяшыла беларусаў у 2024 годзе?

#штопачытаць
👆У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай без дазволу

Забарону растлумачылі траўмамі, якія пачасціліся з-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Яна пачынае дзейнічаць ад сёння.

Забарона не датычыць юрыдычных асобаў, якія маюць дазвол на продаж піратэхнікі IV і V класаў небяспекі або правядзенне феерверкаў з гэткай піратэхнікай.

А як вы ставіцеся да такой забароны?
За што Лукашэнка крытыкуе свайго прэм'ер-міністра і ці пагражае Галоўчанку звальненне?

Недастатковы рост эканомікі, недастатковая колькасць продажу ўгнаенняў, кепская праца на ўнутраным рынку - гэта далёка не ўвесь спіс прэтэнзіяў Лукашэнкі да чыноўніка. Гэтым разам Галоўчанку пагражаюць звольніць, калі той «не справіцца з укараненнем у эканоміку формулы справядлівага цэнаўтварэння». Аднак адстаўкай прэм'еру пагражаюць далёка не першы раз.

Узгадваем, за што яшчэ Лукашэнка крытыкаваў Галоўчанку і ягоны ўрад, пачытайце
💬 «Ёсць пэўная надзея, што 2025 год будзе лепшым. Але яна звязаная толькі з тым, што 2024-ы быў такім жахлівым»

На мяжы, якая раздзяляе стары і новы год, прынята думаць пра будучыню і рабіць прагнозы на яе.

«Белсат» размаўляе з экспертамі пра тое, якім будзе 2025-ты для Беларусі і свету. У гэтай частцы пытаем, чаго чакаць ад айчыннай эканомікі, што будзе адбывацца ў сусветнай геапалітыцы і як працягне сваё развіццё штучны інтэлект, які грае ўсё большую ролю ў жыцці чалавецтва.

📍Пераходзьце па спасылцы і чытайце матэрыял на нашай старонцы
✈️ У Брытаніі цяпер можна пажыць у прыватным самалёце, які раней належаў наркабарону Пабла Эскабару

Прынамсі, так сцвярджае ўладальнік гэтых незвычайных апартаментаў у Брысталі, які здае іх усім ахвочым праз сэрвіс Airbnb.

Boeing 727 быў выпушчаны ў 1968 годзе, а на пачатку 80-х ператварыўся ў прыватны бізнес-джэт. Ён лётаў да 2012 года, а сярод ягоных уладальнікаў былі розныя людзі. У тым ліку, меркавана, калумбійскі мафіёзі Пабла Эскабар.

Цяпер у самалёта адсутнічаюць крылы і рухавікі, аднак па-ранейшаму функцыянуюць многія прылады ўнутры салону. За ноч у такіх апартаментах давядзецца выкласці больш за тысячу долараў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📍Сёння магло б споўніцца 73 гады былому міністру ўнутраных справаў Беларусі, які не пабаяўся кінуць выклік Лукашэнку

За гэта Юрый Захаранка заплаціў сваім жыццём. Ён бясследна знік у 1999-м годзе пасля выкрадання так званым «эскадронам смерці».

👀 Прапануем паглядзець наш фільм-расследаванне рэжысёркі Раісы Міхайлоўскай пра крывавую дзейнасць «эскадронаў смерці» па спасылцы 🎞
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇪 Улады Грузіі абавязалі пакінуць краіну амаль 100 замежнікаў, якія бралі ўдзел у пратэстах супраць кіруючай партыі

Вядома, што сярод затрыманых падчас акцыяў на праспекце Руставэлі быў і беларус Яўген Муравіцкі.

👀 Чытайце болей на нашым сайце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☝️Пастаўкі электраэнергіі са Славаччыны ва Украіну не спыняюцца (нягледзячы на пагрозы Робэрта Фіца)

Паводле аналітыкаў, штучнае абмежаванне паставак электраэнергіі за мяжу можа супярэчыць як еўрапейскаму, так і славацкаму заканадаўству. Былы міністр эканомікі Карэл Гірман дадаў, што электраэнергію ва Украіну прадаюць прыватныя трэйдары, а не дзяржава.

📍Падрабязней пра сітуацыю чытайце на нашай старонцы
😨 Іспанская турыстка памерла ў Тайландзе пасля таго, як слон параніў яе біўнем

Трагедыя здарылася на выспе Яа Яй (непадалёк ад папулярнага Пхукету), дзе для турыстаў арганізоўваюць сумесныя купанні са сланамі. Менавіта падчас такога купання студэнтка з Іспаніі атрымала ад жывёлы ўдар біўнем. Яе шпіталізавалі, аднак у пятніцу дзяўчына памерла ад атрыманых раненняў.

📍Напады сланоў на людзей – не самая рэдкая з'ява, аднак звычайна агрэсію праяўляюць дзікія сланы. Часам яны прыходзяць у паселішчы людзей у Тайландзе ды іншых краінах гэтага рэгіёну ды ўчыняюць атакі на мясцовых жыхароў. Але ў турыстычных зонах падобныя інцыдэнты амаль не здараюцца.
💁🏻‍♂️ Беларус ехаў у Літву з сімволікай савецкіх дэсантнікаў у аўтамабілі. Вось што было далей

На вымпеле, акрамя іншага, была выява забароненай у краінах Балтыі георгіеўскай стужкі.

📍Якое пакаранне атрымаў мужчына? Чытайце па спасылцы
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!

Наша старонка ў Google News
🔹У польскай памежнай службе паведамілі, колькі сумарна мігрантаў штурмавалі мяжу за мінулы год

Гэтая лічба на 5 тысячаў перавышае паказчык 2023-га.

Улетку мінулага года ад нападу з боку мігранта ўпершыню загінуў польскі вайсковец.

📍Чытайце болей па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😔«Ён у адзінаццаць месяцаў яшчэ не трымае галавы, хоць ужо мусіў поўзаць ці прынамсі пачынаць сядаць»

Так распавядае пра свайго сына Галіна, якая перажыла акупацыю Барадзянкі.

Як вайна ўплывае на цяжарнасць і развіццё дзяцей? Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!