Белсат
17.2K subscribers
68K photos
21.5K videos
38 files
54.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🫤 Супрацоўнікі ДАІ пачалі штрафаваць таксістаў за выкарыстанне аўтамабіля таксі ў асабістых мэтах

Транспартная інспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіла аперацыю «Плафон», у рамках якой аштрафавала пяць вадзіцеляў, піша партал ABW.

🥴 Аднак, артыкул, па якім штрафуюць дзіўны – за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з няспраўнасцямі.

Транспартная інспекцыя спасылаецца на Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».

Ён забараняе ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку з вонкава бачнымі налепкамі, акрамя вызначаных ва ўсталяваным парадку апазнавальных знакаў, прадугледжаных у прыкладанні да ПДРі.

☝️ Выкарыстанне фізічнай асобай транспартнага сродку з адметнымі знакамі абслугоўвання аўтамабіля-таксі для сваіх асабістых, сямейных, хатніх і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, трактуецца як парушэнне ПДР.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Беларуска, купіла машыну ў ЗША, але літоўская мытня не хоча аддаваць ёй аўта

Літоўскі бок спасылаецца на санкцыі. Але паводле жанчыны, набыты ёй аўтамабіль пад іх не трапляе.

Са словаў беларускі, з гэткай праблемай сутыкнуліся ўжо сотні асобаў. Але людзі сумняюцца ў законнасці затрымання машынаў.

«Белсат» разбіраўся ў чым тут справа 👇

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕯 Сёння - дзесятая гадавіна адной з найбуйнейшых катастрофаў у гісторыі авіяцыі

17 ліпеня 2014 года ў небе над Данбасам збілі «Boeing», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце. Целы некаторых пасажыраў пападалі наўпрост у агароды мясцовых жыхароў.

Гэтая катастрофа сталася адной з самых буйных у гісторыі авіяцыі і паклала пачатак шматгадоваму міжнароднаму расследаванню, а таксама спекуляцыям з боку расейскіх уладаў, якія адмаўлялі сваё дачыненне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️У Беларусі працягваюць ліквідаваць наступствы ўрагану

✔️Літва з 18 ліпеня перастане прапускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі

✔️Беларусь гатовая мяняць тэхніку на кубінскі ром

✔️Украіна папярэдзіла Беларусь пра магчымыя санкцыі за супрацу з акупаваным Крымам

✔️Белтэлерадыёкампанія не будзе трансляваць Алімпійскіх гульняў у Парыжы

✔️Ва Украіне больш не будуць пераводзіць гадзіннікаў на летні час

✔️Улады ЗША атрымалі выведныя звесткі пра планы Ірану забіць Трампа

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🫤 Простыя беларусы трапляюць у ізаляцыю, а лукашэнкаўцаў гэта зноў не закране

Латвія перастала пускаць на сваю тэрыторыю аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй. Але ёсць адзін нюанс ☝️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🫠 Яшчэ адзін план дзеянняў, для тых хто пакутуе ад спёкі

Але эфектыўнасць гэтага спосабу мы не гарантуем🙃
😢 «Гэта ў 2020 годзе мы былі папулярныя...У лютым 2022-га сітуацыя перакруцілася на 180 градусаў»

Спіс з тавараў, якія Еўразвяз забараніў увозіць на тэрыторыю Беларусі складае 265 старонак.

🫤 На беларуска-польскай мяжы перасталі афармляць чэкі «Tax Free» на названыя ў спісах тавары. З 16 ліпеня Латвія перастала прапускаць на сваю тэрыторыю легкавікі з беларускімі нумарамі, Літва паабяцала неўзабаве далучыцца да гэтай пастановы.

Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч лічыць, што гэткія захады паказваюць не толькі на змаганне Захаду з рэжымам Лукашэнкі, але і на тое, што «стаўленне да беларусаў як нацыі працягвае пагаршацца».

Пачытайце яго меркаванне 👇

Праз VPN Без VPN
✍️ Пачала працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka»

Яна не спаганяе камісіі з крэатараў і іх спонсараў, але невялікую камісію (3-5%) забірае плацежны сэрвіс Stripe, праз які працуе платформа. Таксама праект не збірае асабістую інфармацыю спонсараў – толькі адрас электроннай пошты.

Каго там можна падтрымаць?

Праз VPN Без VPN
🍾 Грамадзяне яшчэ 35 краінаў змогуць ездзіць у Беларусь па бязвізу

З 19 ліпеня іншаземцы, якія ўехалі па бязвізу, змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі не больш за 30 сутак з дня ўезду.

❗️ Пры гэтым улады Польшчы, Літвы і Латвіі і іншых краін заклікалі грамадзянаў сваіх краінаў адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не стаць «аб’ектам правакацый з боку беларускіх спецслужбаў».

👉 Спіс з 35 краінаў тут
✈️ Куды лепш не ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу з боку рэжыму?

Не так даўно грымела гісторыя пра беларуса, якога ледзь не дэпартавалі на радзіму з Арменіі. А беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт дагэтуль змагаецца з уладамі Сербіі, якія хочуць экстрадаваць яго ў Беларусь.

Дык якія краіны бяспечныя для падарожжаў беларускіх грамадзянаў? «Белсат» разбіраўся разам з экспертамі 👇

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Шасцёра чалавек загінулі праз непагадзь у Беларусі, у тым ліку дзеці

Шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння.

☝️Такіх ураганаў у Беларусі хіба яшчэ не было. Што адбываецца і хто вінаваты? Ці гэта праз кліматычныя змены? І мо варта рыхтавацца да чагосьці горшага ў будучыні?

Адказвае навуковец Сяргей Бесараб.

📺 Цалкам размову глядзіце на нашым youtube канале «БЕЛСАТ NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Чаму чыноўнікі і службы не спраўляюцца з наступствамі ўрагану

🔸 Літва прыняла абмежаванні па аўта на беларускіх нумарах

🔸 Еўропа адмовіцца ад беларускай мэблі?

🔸 Птушыны прытулак просіць дапамогі для сваіх падапечных

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/XUnZKZ9shlg

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Клінічныя выпрабаванні пацвердзілі 100% эфектыўнасць новага прэпарату для абароны ад ВІЧ

Ён называецца Ленакапавір. Ін'екцыі трэба рабіць двойчы ў год.

☝️ Сярод падыспытных былі 5300 дзяўчынак падлеткаў і жанчын ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Сярод жанчын, якія атрымлівалі прэпарат, не было зарэгістравана ніводнага выпадку ВІЧ-інфекцыі.

Клінічныя выпрабаванні ленакапавіра ўсё яшчэ працягваюцца. Афіцыйна прэпарат пакуль не адобраны
🤔 Ці варта набываць у Польшчы «забароненыя» тавары, або яны таннейшыя ў Беларусі?

З пачатку ліпеня прывозіць новы смартфон ці фотаапарат у Беларусь з Польшчы паводле закону нельга.

Зрабілі параўнанне 👇 👇 👇

Праз VPN Без VPN