Белсат
19K subscribers
64.8K photos
20.4K videos
38 files
50.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💥 #галоўнае за 4 траўня

▫️Расейскае войска працягвае тэрарызаваць Харкаў.

▫️Былы кіраўнік МУС Юрый Караеў паразважаў на тэму шкоды дэмакратыі для беларусаў.

▫️Украіна выступіла супраць беларускіх весляроў на Алімпіадзе.

▫️У Беларусі з'явілася новая схема ашуканцаў.

▫️Зяленскі і Парашэнка з'явіліся ў расейскім вышуку.

▫️Сілавікі затрымалі беларуса, які ў 2020-м уключаў песню «Перамен».

▫️Прэзідэнт Літвы не будзе накладаць вета на закон аб санкцыях супраць беларусаў і расейцаў.
Добрай раніцы, сябры!

Сёння свята — Вялікдзень. Шчыра віншуем вас! Зычым міру і святла! Спецыяльна да гэтага свята мы падрыхтавалі для вас паштоўкі. Дасылайце сваім сябрам, калі для вас гэта бяспечна.

🔺Фарбуем яйкі народнай традыцыйнай тэхнікай

Праз VPN

Хочаце, каб яйкі на Вялікдзень былі расфарбаваныя паводле беларускіх традыцый? Тады вам абавязкова варта пачытаць гэты артыкул!

🔺Галоўныя падзеі ў малюнках

Праз VPN

Май без міру, узлом базы КДБ і дзіўныя планы захопу Кобрынскага раёну.

#штопачытаць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📉Насельніцтва Беларусі працягвае імкліва змяншацца

Паводле афіцыйнай статысткі, на пачатак 2024 года ў Беларусі пражывала 9 155 978 чалавек. Так, беларусаў у краіне ўжо даўно не 10 мільёнаў, але адкуль у нас гэтая лічба?

Пачынаючы з 1953 года колькасць насельніцтва Беларусі паступова павялічвалася. Цікава, што акурат у тым годзе памёр Сталін🤔

Свайго піку лічба насельніцтва дасягнула ў 1994 — тады нас было 10 243 506 чалавек. Але з прыходам да ўлады Лукашэнкі, колькасць насельніцтва Беларусі пачала заўважна зніжацца. Нават калі ўзяць афіцыйныя лічбы, розніца каласальная.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐵 Сам сабе доктар

Чалавекападобная малпа самастойна апрацавала небяспечную рану. Глядзіце, чаму гэты выпадак прыцягнуў увагу навукоўцаў👆🏻
🔍 Прааналізавалі злітую «базу даносаў» КДБ. Насамрэч там ёсць не толькі «класічныя» даносы, а шмат чаго яшчэ

Многія паведамленні пісалі людзі з відавочнымі псіхічнымі адхіленнямі, некаторыя тэксты – гэта прапановы супрацы, а некаторыя – просьбы знайсці звесткі пра рэпрэсаваных сваякоў.

Чытайце наш аналіз «базы даносаў» на старонцы:

Праз VPN Без VPN
🥮🥚З нагоды Вялікадня ў нашай праграмы «Мова Нанова» – спецыяльнае святочнае выданне!

У ім суразмоўцам Віктара Шукеловіча стаў святар і выкладчык Андрэй Кузьма.

Як жыве беларуская мова ў польскай праваслаўнай царкве?
Як на Вялікдзень захаваць святочный настрой, калі навокал столькі несправядлівасці?
Чаму некаторыя царкоўныя людзі падбухторваюць да вайны?

👀 Глядзіце свежы выпуск «Мовы Нанова» на канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💁🏻‍♂️ Улады Менску адмовіліся рэгістраваць «Несмяротны полк» у якасці грамадскай арганізацыі. Актывісты-камуністы пайшлі ў суд

Менскі гарадскі суд будзе разглядаць іхнюю скаргу 21 траўня.

Чытайце болей на сайце:

Праз VPN Без VPN
🕸 Павук (разам са сваім альтэр-эга Яўгенам Бубенцовым з таемнага Камітэта грамадзянскага кантролю) зноў тэлефануе ябацькам, каб задаць некалькі нязручных пытанняў

Як звычайна, змястоўныя размовы атрымаліся мала з кім, але настойлівасць блогера ўсё ж дала свае вынікі.

👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова

Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся роўна 205 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.

Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.

Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.

Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️
🔹Вялікдзень у праваслаўнай і каталіцкай традыцыях амаль заўсёды адзначаецца ў розныя дні. Чаму так?

Сёлета розніца ў святкаванні Вялікадня паміж каталікамі (а таксама пратэстантамі) і праваслаўнымі склала ажно 5 тыдняў. Кожны год гэтая розніца змяняецца.

Якія гістарычныя карані ў гэтай сітуацыі і ці змогуць калісьці каталікі з праваслаўнымі прыйсці да адзінага дня святкавання аднаго з найважнейшых хрысціянскіх святаў?

Праз VPN Без VPN
📷 «Прылёт» па Адэсе, пратэсты ў Грузіі, бенгальскі тыгр і вавёрачкі

Найлепшыя фатаздымкі тыдня ў нашай традыцыйнай падборцы.