Белсат
17K subscribers
68.4K photos
21.6K videos
38 files
54.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤔 Што вы ведаеце пра 29 лютага?

У 46 годзе да нашай эры Гай Юлій Цэзар захацеў удакладніць працягласць каляндарнага года.

Астраномы высветлілі: год доўжыцца 365 содняў і 6 гадзін. Таму штогод застаецца лішак, які можа прывесці да збою сістэмы календара. Грэцкі астраном Сазіген прапанаваў да лютага кожнага чацвёртага года дадаваць назапашаную розніцу ў адзін дзень.

Тут усё і пачалося. Дзень аброс легендамі, паданнямі і забабонамі. Але тлумачаць іх проста: структура высакоснага года адрозніваецца ад звыклай і натуральна выклікае ў нас ірацыянальную трывогу.

😉 У шэрагу еўрапейскіх краін лічыцца адзіным днём, калі жанчына можа зрабіць прапанову аб шлюбе мужчыну. Традыцыя ўзнікла ў Ірландыі яшчэ ў V стагоддзі, а замацавалася за 29 лютага пасля выдання ў XIII стагоддзі спецыяльнага закона ў Шатландыі.

😮 У шматлікіх краінах аж да XVIII стагоддзя дата не мела юрыдычнага статуту. У гэты дзень не заключаліся ўгоды, не праводзіліся выплаты, не давалі пазыкаў. Проста праз тое, што ўзнікалі складанасці з фармальным бокам пытання, калі, напрыклад, справа даходзіла да суда.

💁 Нашыя продкі на 29 лютага не прызначалі важных спраў і вяселляў. А нарадзіцца ў гэты дзень азначала быць асуджаным на хваробы і няўдачы

Але ёсць і забаўныя спосабы скарыстаць гэты дзень. Чытайце на выявах ☝️
Белсат
🙈Сацсеткі нашай праграмы «Хай так TV» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Падпісацца на іх (калі вам гэта бяспечна) можна тут: Facebook, Тэлеграм, Укантакце, Х (былы твітар), Інстаграм Са свайго боку, нагадаем скетч як прапагандыстка Бондарава зацята…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💁 Гумар ацанілі. У Беларусі паўторна прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі нашага сатырычнага праекту «Хай Так TV»

Цяпер «экстрэмісцкі» некалькі разоў увесь «Белсат» разам з матэрыяламі і лагатыпам, некаторыя праграмы асобна, і вось цяпер яшчэ і двойчы «Хай Так TV».

Падпісацца на старонкі праекту (калі для вас гэта бяспечна) можна тут 👇
Facebook, Тэлеграм, Укантакце, Х (былы твітар), Інстаграм

📺 Новае выданне «Хай Так TV» кожную суботу «без рэгістрацыі, СМС і пачуцця самазахавання»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#рэпрэсіі Асноўнае за 29 лютага

📌 У Менску затрымалі як найменей 12 адвакатаў;

📌 Затрымалі сямейную пару з Фаніпалю;

📌 Затрыманы мужчына за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту і рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога»;

📌 Затрыманыя двое жыхароў Горадні;

📌 У Смаргоні затрыманы мужчына за сарваны сцяг з крамы;

📌 Гарадзенца арыштавалі за кветкі і фота Аляксея Навальнага каля консульства Расеі;

📌 Палітвязня Аляксандра Зіязэтдзінава другі раз судзяць за данаты. Не дапамаглі нават водкуп і прашэнне аб памілаванні;

📌 Бацьку траіх дзяцей, супрацоўніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна асудзілі да года калоніі за каментары ў сацсетках;

📌 Андрэя Бурака абвінавачвалі ў падрыве петарды каля вайсковай тэхнікі, а асудзілі за «экстрэмісцкае фармаванне»;

📌 Амаль 130 асобаў асудзілі за атрыманне дапамогі «INeedHelpBY». Агулам пад студзеньскі пераслед трапілі не менш за 287 асобаў

📌 Песню гурта «Дай Дарогу» прызналі «экстрэмісцкай». І яшчэ цэлы спіс старонак і відэа. Паўторна ўнеслі ў спі наш праект «Хай так TV»;

📌 Яшчэ 7 чалавек прызналі палітычнымі зняволенымі;

📌 74-гадовы Анатоль Прышчык з Мікашэвічаў выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 29 лютага

🔻 Што вядома пра беларуску, на якую напалі ў цэнтры Варшавы;

🔻 Беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта арыштавалі ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў;

🔻 Каардынацыйная рада вызначылася са схемай выбараў, Ціханоўская падтрымала;

🔻 Памёр яшчэ адзін высокапастаўлены міліцыянт. Яму было 44 гады;

🔻 У Беларусі спрабуюць даказваць праз суды факты смерці сваякоў, якія ваявалі за Расею;

🔻 Пуцін выступіў з пасланнем. Пра што вяшчаў;

🔻 Апоўначы Літва спыняе працу двух пераходаў на мяжы з Беларуссю. Пабывалі на мяжы;

🔻 Ерэван можа далучыцца да ЕЗ і выйсці з АДКБ;

🔻 У Польшчы пачаліся хіба найбуйнейшыя вучэнні NATO з канца халоднай вайны;

🔻 Няўдалая аперацыя ССА і цяжкія баі на ўсходзе. Вынікі 736-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне;
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ З першым днём вясны, паважаныя чытачы!

Cёння дзень народзінаў вядомага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна! Ну а мы традыцыйна прынеслі вам ранішняе чытво:

🔺Вайна працягнецца: Пуцін выступіў з з перадвыбарным пасланнем

Праз VPN

Расейскі кіраўнік не выключыў адпраўкі войскаў заходніх краін ва Украіну. Эксперты прааналізавалі ягоны выступ і распавялі, што было паміж радкоў.

🔺Якіх спецыялістаў не хапае ў Беларусі?

Праз VPN

Каго шукае рэжым ужо цягам двух гадоў? Сярод амаль 140 000 адкрытых пазіцыяў вызначылі самыя папулярныя. І гэта зусім не IT.

🔺Што чакае беларусаў у сакавіку?

Праз VPN

Праўладныя сходы, закрытыя памежныя пераходы і шматдзетныя «дармаеды»: сабралі галоўныя змены ды падзеі месяца.

#штопачытаць
🇺🇸 Міністр абароны ЗША лічыць, што Пуцін не спыніцца

«Калі Расея атрымае перамогу ва Украіне, краіны Балтыі могуць стаць наступнымі. Гэта азначае, што будзе вайна з NATO»

Прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава пракаментавала заяву кіраўніка Пентагону.

«Гэта прамая пагроза Расеі або спроба прыдумаць адгаворку для Зяленскага? І тое, і іншае шаленства. Зараз усё бачаць, хто агрэсар – гэта Вашынгтон», – напісала яна ў сваім Telegram-канале.
Белсат
Спынены рух праз два прапускныя пункты на беларуска-літоўскай мяжы

Праз дарогу працягнулі калючы дрот.

Ноччу 1 сакавіка Літва закрыла пераходы «Лаварышкес» (Катлоўка) і «Райгардас» (Прывалка). Улады краіны прынялі такое рашэнне праз абарону нацыянальнай бяспекі.

Па стане на раніцу ў гэтых двух пунктах сабраліся чэргі на выезд з Беларусі: 200 легкавых аўтамабіляў і 1175 цяжкавікоў.
🔥 На Дзень Волі можа адбыцца вялікі канцэрт БНР106

«Гэта будзе і музычная частка, і інфармацыйна-гутарковая частка. Я б назваў гэта late night show з элементамі канцэрту любімых беларускіх музыкаў», — распавёў Антон Матолька.

Сабраць хочуць 25 тысяч еўра, але сумы можа нават не хапіць. На што пойдуць грошы, чытайце тут:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Газе больш за сто чалавек загінулі ў чарзе па гуманітарку

Здарылася гэта 29 лютага, калі ў раён Ан-Наблусі прыехалі 30 цяжкавікоў з ежай. Вакол машынаў адразу з'явіліся велізарныя натоўпы.

Палестынцы заяўляюць, што Цагаль пачаў страляць па людзях. Ізраіль прызнаў, што жаўнеры стралялі, але гэта быў асобны інцыдэнт. Людзі, паводле IDF, загінулі ў цісканіне.

Як сцвярджае CNN, большая частка мясцовых жыхароў загінула пад коламі аўтамабіляў.
Што не так з лічбамі стратаў Расеі і Украіны?

Амаль тыдзень таму Зяленскі заявіў, што ў ЗСУ загінула 31 тысяча вайскоўцаў. З боку Расеі, як ён сцвярджае, 180 тысяч.

Тым часам, Генштаб Украіны ўвогуле кажа пра амаль паўмільёна забітых расейцаў.

Разам з экспертамі разбяромся, колькі насамрэч маглі страціць дзве арміі:

Праз VPN       Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👩‍⚕️❤️ Украінскія медыкі ў пунктах экстраннай дапамогі штодня ратуюць сотні ваяроў

Працаваць прыходзіцца нават пад абстрэламі.

Паглядзіце, як ратуюць людзей мужныя лекары☝️
Белсат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
☝️ «Калі вы праўда хочаце перамагчы Пуціна, вам трэба перастаць быць нуднымі» Юлія Навальная звярнулася да Еўрапейскага парламенту. Яна заклікала змагацца з рэжымам Пуціна як з арганізаванай злачыннасцю, пераследаваць памагатых пуцінскай «­мафіі». Праз…
🔻 У Маскве развітваюцца з Навальным

Каля храму, дзе пройдзе адпяванне, шмат сілавікоў. Агароджы, аўтазакі і нават конная паліцыя. Паведамляюць пра праблемы з сувяззю. Маскоўскім студэнтам пагражаюць адлічэннем за наведванне пахавання.

Тым не менш людзі збіраюцца. Сілавікі правяраюць дакументы ўва ўсіх, хто з кветкамі.

📺 Нашыя калегі з @vottaktv неўзабаве пачнуць спецыяльны эфір з нагоды развітання з Аляксеем Навальным. Пачатак а 13.30 (Менск), 11.30 (Варшава), 12.30 (Вільня)

Далучайцеся 🎞
https://www.youtube.com/live/26TBy-inV7M

А калі вам зручней чытаць, то нашы журналісты сочаць за падзеямі тут (артыкул будзе абнаўляцца) 👇

Праз VPN Без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 У краіне недахоп трактарыстаў і слесараў

Паглядзелі, што цяпер адбываецца на рынку вакансіяў. Агулам ў Беларусі часцей звальняюць, чым бяруць на працу.

💁 Цягам 2023 года значна ўзрасла патрэба ў слесарах, зваршчыках, будаўніках і швачках. Усё больш бракуе кіроўцаў для міжнародных перавозак. Бяззменна ў топе - дактары.

На рынку ІТ-вакансіяў пакуль самае глыбокае дно. Падрабязней 👇

Праз VPN Без VPN

#грошы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM