Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.7K videos
38 files
54.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇫🇷 З Францыі плануюць выселіць дзясяткі грамадзян РФ, якія прытрымліваюцца радыкальных ісламісцкіх поглядаў

Пераважна гэта нарадзінцы рэспублік Паўночнага Каўказу.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманэн заявіў, што ўжо складзены спіс тых асобаў, каго чакае дэпартацыя.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN
💁🏻‍♂️ «Радыё Свабода»: ва Украіне аштрафавалі беларуса, які незаконна перайшоў мяжу, бо хацеў уладкавацца на працу

Мужчына выйшаў з вёскі Парэ Пінскага раёну і накіраваўся ў бок сяла Нэнькавічы Ровенскай вобласці. Шлях пралягаў па балотах. Аднак па тэрыторыі Украіны ён не паспеў прайсці нават кіламетра – украінскія памежнікі заўважылі яго і затрымалі.

Пазней адбыўся суд, на якім беларусу прысудзілі штраф у памеры 8,5 тысяч грывень (каля 230 долараў). На працэсе ён расказаў, што працаваў токарам на рачным порце ў Пінску, а ва Украіну пайшоў, бо яму паабяцалі новую працу мясцовыя знаёмыя. Таксама мужчына падчас суду заявіў, што «выступае супраць палітычнага рэжыму ў Беларусі».

Дзе парушальнік мяжы цяпер – невядома.
🕯Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць расстраляных там людзей

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісіяў краін ЕЗ, а таксама Вялікай Брытаніі ды Швейцарыі. Некаторыя прапагандысты з дзяржСМІ традыцыйна ладзілі правакацыі і спрабавалі перашкаджаць дыпламатам.

«Народны мемарыял Курапаты – сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя», – гаворыцца на старонцы European Union in Belarus.
🙄 Вязням на «Валадарцы» стане складаней атрымаць медыцынскія перадачы ад сваякоў: адміністрацыя ўзмацніла бюракратычныя працэдуры

Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, ад сённяшняга дня правілы для медыцынскіх перадачаў наступныя:

спачатку зняволены павінен звярнуцца ў медчастку з пісьмовай заяваю, указаць якія лекі ды вітаміны яму патрэбныя
заяву разглядае лекар ізалятара, ён можа ўзгадніць дазвол альбо адмовіць у дазволе (кіруючыся ўласнымі высновамі)
калі дазвол ад лекара атрыманы, вязень павінен выслаць яго сваякам поштаю разам з пералікам патрэбных лекаў
пасля атрымання сваякамі ліста з дазволам яны, маючы гэты дакумент на руках, могуць сабраць медыцынскую перадачу і перадаць яе ў ізалятар

Важна: падчас этапаў зняволеныя не могуць забіраць свае лекі з сабою.
📺 Навіны за 5 хвілін

🔸 Лукашэнкаўскі міністр абароны прапанаваў Беларусь у якасці перамоўнай пляцоўкі па вайне ва Украіне

🔸 Сілавікі прынеслі да плоту на беларуска-латвійскай мяжы целы мігрантаў

🔸 Хапун у гімназіі. У Ваўкавыску затрымалі настаўнікаў

🔸 У Махачкале мясцовыя жыхары распачалі «паляванне» на габрэяў. Мясцовыя ўлады вінавацяць... Украіну

🔸 Беларускім кіроўцам далі месяц, каб «пераабуцца»

Гэта і не толькі ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 🎞
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🖌 3-га лістапада нарадзіўся Якуб Колас. 100 гадоў таму была выдадзеная ягоная паэма «Новая зямля», створаная ў Пішчалаўскім замку (сённяшняе СІЗА на Валадарскага).

Якім чынам Якуб Колас з вязняў патрапіў у класікі літаратуры і перажыў (не)расстраляных паэтаў? Што пакінуў у дзень смерці?

👀 Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны»:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹У Расеі затрымалі мужчыну за беларускамоўны плакат, прысвечаны ахвярам сталінскага тэрору

Сёння ў Яшкар-Але (Рэспубліка Мары Эл) прайшло ўскладанне кветак да мемарыялу ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Мясцовыя ўлады яго не ўзгаднялі.

Пасля завяршэння акцыі затрымалі Кірыла Вайтовіча, які трымаў аркуш паперы з надпісам па-беларуску.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🛩 З блэкджэкам... З балалайкамі і расейскімі трыкалорамі! У гомельскім аэрапорце ўрачыста адзначылі адкрыццё прамых рэйсаў да Масквы

Прапануем вам паглядзець на гэтае мерапрыемства і адчуць атмасферу свята крынжу.

Самалёты з Гомля ў Маскву і назад цяпер будуць лётаць тройчы на тыдзень.
Заўтра Гэлаўін! Лукашэнкаўцы не рэкамендуюць яго адзначаць (маўляў, чужое для нас свята), а Савет Міністраў даручыў не дапускаць святкавання ва ўстановах адукацыі.

А як вы сёлета ставіцеся да Гэлаўіну?
Anonymous Poll
42%
Адзначаў, адзначаю, буду адзначаць!
56%
Гэтае свята мне не цікавіць
2%
На ўсялякі выпадак не адзначаю – асцерагаюся наступстваў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Хочаце ведаць, як беларускія ваяры, якія абараняюць Украіну, робяць падманкі для расейскіх дронаў?

Добраахвотнікі з мінамётнага разліку «Жнец» паказалі гэты працэс.

Паглядзіце!
Белсат
🕯Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць расстраляных там людзей На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісіяў краін ЕЗ, а таксама Вялікай Брытаніі ды Швейцарыі. Некаторыя прапагандысты з дзяржСМІ традыцыйна ладзілі правакацыі…
🩶 Роўна 35 гадоў таму адбылося масавае шэсце ў Курапаты – адзін з наймаштабнейшых мітынгаў у БССР

Непагодным восеньскім ранкам 30 кастрычніка 1988 году цягнікі менскага метро да канцавой станцыі «Усход» не даходзілі. Сотні людзей пешшу ішлі на Ўсходнія могілкі, каб на Дзяды памянуць памерлых. А на падыходзе іх чакалі тысячныя сілы міліцыі і ўнутраных войскаў.

Па гэтай спасылцы прапануем паглядзець фільм, у якім сведкі тых падзеяў прыгадваюць, як адбывалася шэсце.
«За два гады ў нас было толькі тры відэазванкі, і тыя кароткія»

Роўна два гады таму была затрыманая журналістка Ірына Слаўнікава. Яе муж Аляксандр Лойка, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі, расказаў апошнія звесткі пра побыт Ірыны ў калоніі.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔷Беларусь апынулася на 69-ым месцы сярод 177-мі краінаў паводле крытэру, наколькі бяспечнае становішча жанчын у краіне.

🔷Галоўная рэдактарка сайту «Хартыя 97» Наталля Радізна заклікала Еўразвяз узмацніць санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму.

🔷Прапагандысты ў Курапатах зноў чапляліся да дыпламатаў.

🔷Польшча канстатуе нарастанне антыпольскай істэрыі ў дзяржаўнай беларускай медыяпрасторы.

🔷Антысеміцкія бунты ў Махачкале.

🔷Вольны хор прэзентаваў песню, прысвечаную Алесю Пушкіну.
Далейшыя стасункі Беларусі і Ізраілю пад вялікім пытаннем

У гарачай дыскусіі ў студыі ток-шоу «План: Б» абмяркоўваем вайну Ізраілю і «Хамасу» і яе наступствы для Беларусі.

З чаго пачаўся гэты канфлікт і хто ў ім вінаваты, каго падтрымлівае беларускі народ, а каго дыктатар, як зменіцца палітыка Ізраілю да Беларусі, ці варта сённяшнім рэжым Лукашэнкі ўключыць у «вось зла», глядзіце ў свежым выданні.

🎞 https://youtu.be/HN3olZUhWjM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😔«Забаранялі размаўляць на ўкраінскай мове, зневажалі, казалі, што Украіна – тэрарыст»

Гэтых дзетак з Херсонскай вобласці расейцы падчас акупацыі прымусова адправілі ў лагер, нібы на аздараўленне. Насамрэч там іх спрабавала ідэалагічна апрацоўваць, русіфікавалі і пагражалі.

Праз што прайшлі дзеткі ў лагеры, яны распавялі нашаму журналісту. Паглядзіце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Вартавы зняў аўтамат і пачаў проста па людзях страляць»

Як выглядала жыццё вязняў ГУЛАГу, хто і як туды патрапляў, як у лагерах адрэагавалі на смерць Сталіна?

📍Нашыя калегі з расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» запісалі размову з Рычардам Чхейдзэ, які прайшоў праз ГУЛАГ і бачыў усё на ўласныя вочы. Паглядзіце!