Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.7K videos
38 files
54.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤔 З беларусаў зробяць або расейцаў, або карэйцаў?

Чаму дзеці робяць сістэмы залпавага агню?
Чаму для часткі ўкраінскіх палітыкаў рэпарацыі важнейшыя за праўду?
Чаму расейскае «быдла» ў пагонах нічога не баіцца ў Беларусі, як фанаты «Спартака» і «Зеніту» робяць бардак са згоды ФСБ?

Адказы глядзіце ў новым выданні праграмы «Нацыянальная бяспека» з вайскоўцам Сяргеем Бульбам і журналістам-міжнароднікам Яраславам Сцешыкам.

➡️ https://youtu.be/kFZtu24Km3M
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Нікапалі ўсталявалі абмежаванні на выдачу пітной вады 💧

Пакуль людзі стаяць у чарзе з каністрамі і бутэлькамі, горад абстрэльваюць расейскія войскі. Але найбольш мясцовых жыхароў палохаюць не абстрэлы.

Паслухайце, што яны кажуць ⬆️
ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб паляпшэнні ўмоваў для беларусаў у выгнанні

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні».

Краінам Еўропы рэзалюцыя рэкамендуе зрабіць наступныя крокі:

▫️Арганізаваць выдачу гуманітарных візаў ва ўсіх пасольствах і консульствах, якія працуюць у Менску, а таксама выдаваць шматразовыя візы сваякам палітзняволеных;
▫️Выдаваць візы ЕЗ ў краінах, куды беларусы могуць патрапіць без візы, і рабіць іх без мясцовага ВНЖ;
▫️Арганізаваць умовы і распрацаваць інструменты для доўгатэрміновай легалізацыі беларусаў у выгнанні;
▫️Разгледзець магчымасць прызнання пашпартоў Новай Беларусі, а таксама беларускіх пашпартоў са скончаным тэрмінам прыдатнасці;
▫️Не патрабаваць дакументаў, якія беларусы могуць атрымаць толькі ў беларускіх дзяржаўных органах.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
📊 З 10 беларусаў 2 праеўрапейскія, 3 прарасейскія і 5 інертныя

«Беларуская аналітычная майстэрня» прадставіла вынікі свежых апытанняў грамадскай думкі Беларусі. Прарасейскія настроі, мяркуючы па адказах беларусаў, спынілі рост.

Апошняе на сёння апытанне ў траўні-2023 паказала, што за ўваход Беларусі ў склад Расеі 8,7 %.

Кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі адзначае, што геапалітычная арыентацыя беларусаў развіваецца «не так, як меркавалася», але яшчэ не вярнулася на ўзровень, што быў да выбараў 2020 года.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
«Ляскалі затворамі, пагражалі расстраляць»

«Прававая ініцыятыва» і Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі прэзентавалі новае грамадскае расследаванне – аб катаваннях у Савецкім РУУС Менску 9–13 жніўня 2020 года.

Дакумент называецца «Давай, давай, забівай! Вы што, забыліся, у якой краіне жывяце?». Расследавальнікі назвалі прозвішчы 22 катаў і карнікаў з МУС.

«Многія скажуць, што ў Савецкім РУУС не адбывалася нічога новага: катавалі там, катавалі і тут. Але ў Савецкім РУУС людзей трымалі не ў спартзале, як у Фрунзенскім, а ставілі каля сцяны. І людзі маглі стаяць там соднямі на расцяжцы.

На другі дзень катаванні зрабіліся яшчэ больш жорсткімі, паміж сцяной і людзьмі з’явіўся калючы дрот, і людзі стаялі схіліўшыся. Калі чалавек падаў – ён падаў на дрот. І калі ён падаў – яго падымалі дубінкамі…»
– распавёў сузаснавальнік «Прававой ініцыятывы» і Міжнароднага камітэту расследавання катаванняў у Беларусі Сяргей Усцінаў.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Ярашук: улада лічыла мяне ворагам дзяржавы, а апазіцыя – памагатым рэжыму

Такія словы пасля затрымання паспеў сказаць старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Аляксандр Ярашук быў затрыманы вясной 2022 года. Спачатку яго абвінавацілі ў арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў ім. А пасля дадалі яшчэ і «заклікі да санкцыяў». У выніку 71-гадовы Аляксандр Ярашук атрымаў чатыры гады калоніі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
💥#main Галоўнае за 20 чэрвеня

▫️У менскім раёне Сухарава пачалі разбураць будынак пратэстанцкай царквы «Новае Жыццё»

▫️Каля Жабінкі рыюць акопы і траншэі

▫️Група народных дэпутатаў Украіны дамагаецца прызнання Беларусі краінай-агрэсарам

▫️Уначы Расея выпусціла па Украіне больш за 30 дронаў і 7 ракетаў

▫️У Рэчыцкім раёне знайшлі мёртвай 15-гадовую дзяўчынку, якую шукалі два дні

▫️Мігранты з беларускага боку закідалі камянямі патруль польскай Памежнай службы

▫️ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб паляпшэнні ўмоваў для беларусаў у выгнанні

▫️Эстонія легалізавала аднаполыя шлюбы

Навіны рэпрэсій:

▪️Праваабаронцы Насце Лойцы прысудзілі 7 гадоў турмы

▪️Паўлу Севярынцу зменяць рэжым утрымання, магчыма – перавядуць у турму

▪️На магілёўскага прадпрымальніка, якога затрымлівалі за сцяг Украіны ў салоне аўтамабіля, завялі крымінальную справу

▪️Міністэрства юстыцыі прапанавала партыі «Зялёныя» самаліквідавацца

▪️Прэзентавалі новае грамадскае расследаванне – аб катаваннях у Савецкім РУУС Менску 9–13 жніўня 2020 года
Белсат
ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб паляпшэнні ўмоваў для беларусаў у выгнанні Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Краінам Еўропы рэзалюцыя рэкамендуе зрабіць наступныя крокі:…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎶 «Вольны хор» заспяваў на паседжанні ПАРЕ перад дэбатамі па Беларусі

Сёння ў рубрыцы «Музыка на ноч» прапануем вам паслухаць «Вольны хор», які заспяваў пасля выступу Святланы Ціханоўскай на паседжанні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Святлана Ціханоўская прывітала выступ «Вольнага хору». Яна адзначыла, што ў 2020 годзе, у атмасферы страху і тэрору «Вольны хор» знайшоў крэатыўны спосаб супраціву – пры дапамозе спеваў. Нават у выгнанні, паводле Ціханоўскай, хор працягнуў натхняць беларусаў на барацьбу, распавядаць свету пра нашую краіну.

#штопаслухаць
Добрай раніцы серады, сябры!

Праз спёку ў Беларусі аб'яўлены памаранчавы ўзровень пагрозы. Максімальная тэмпература сёння +26 +31°С. Магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

А мы тым часам прынеслі вам 3 найбольш цікавых матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць.

📌Будучыня Беларусі: што і як можа яе змяніць? Чатыры сцэнары ад экспертаў

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Эксперты прапанавалі аналітычны ліст «Чатыры сцэнарыі для Беларусі на канец 2023 года». Паглядзелі, якую будучыню пабачылі эксперты.

📌З 10 беларусаў 2 праеўрапейскія, 3 прарасейскія і 5 інертныя

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

Аналітыкі прэзентавалі вынікі свежых апытанняў грамадскай думкі Беларусі. Як змяніліся настроі?

📌Камітэт расследавання катаванняў прэзентаваў даклад пра жахі ў Савецкім РУУС Менску

Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца

«Прававая ініцыятыва» і Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі прэзентавалі расследаванне аб катаваннях у Савецкім РУУС Менску.

#штопачытаць
🔺Расейскія СМІ: у Падмаскоўі ўпалі 3 дроны

Паведамляецца, што 3 беспілотнікі былі збітыя ў Новай Маскве і Маскоўскай вобласці. Губернатар Падмаскоўя Андрэй Вараб'ёў заявіў, што 2 з іх ляцелі да ваенных складоў.

«Сегодня два аппарата самолетного типа упали ориентировочно в 5.30 и 5.50 утра на подлете к складам одной из воинских частей», – сказаў ён.
😔Плямы нафты вагою 150 тон, 95 тысяч тон мёртвай рыбы. Наступствы падрыву Кахоўскай ГЭС у лічбах

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак апублікаваў пералік наступстваў падрыву Кахоўскай ГЭС.

У лічбах па стане на 20 чэрвеня яна выглядае так:

🔻Па Дняпры дрэйфуюць плямы змазкі і нафты вагою не менш за 150 тон. Яны могуць дасягнуць Міжземнага мора.
🔻Больш за 50 тысяч гектараў украінскіх лясоў затопленыя і як мінімум палова з іх загіне. Гэта больш, чым плошча ўсіх лясоў такой краіны, як Ісландыя.
🔻Кахоўскае вадасховішча пакрытае мёртвай рыбай. Яе там прыблізна 95 тысяч тон.
🔻На берагах Чорнага мора ў Балгарыі і Турцыі знаходзяць целы дэльфінаў з украінскіх берагоў. Зафіксавана больш за 150 выпадкаў.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Праз VPN Без VPN
👆У анексаваным Крыме ля Феадосіі пашкоджана чыгунка. Рух цягнікоў спынены

Пра гэта паведаміў так званы кіраўнік паўвостраву Сяргей Аксёнаў. Чыноўнік абяцае, што рух цягнікоў будзе адноўлены цягам 2 гадзінаў. Паводле яго, пацярпелых няма.

Што стала прычынаю пашкоджання, Аксёнаў не паведаміў.

📸 Фота мае ілюстрацыйны характар
▫️У Менску замежніка затрымалі за «здзек з дзяржаўнага сцягу»

Сілавікі заяўляюць, што 26-гадовы замежнік (яго грамадзянства не ўдакладняецца) на праспекце Незалежнасці сарваў тры чырвона-зяленых сцягі, адзін з якіх падпаліў.

У Беларусь мужчына прыехаў у снежні мінулага году.

Цяпер на яго завялі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

📸 Фота мае ілюстрацыйны характар
Белсат
ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб паляпшэнні ўмоваў для беларусаў у выгнанні Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Краінам Еўропы рэзалюцыя рэкамендуе зрабіць наступныя крокі:…
Як карыстальнікі сацыяльных сетак рэагуюць на навіну аб паляпшэнні ўмоў для беларусаў у выгнанні

Учора ПАРЕ прыняла рэзалюцыю «Вырашэнне канкрэтных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні», дзе рэкамендуецца значна палепшыць умовы для ўцекачоў з Беларусі.

Таксама ў рэзалюцыі адзначана, што асамблея ўражаная стойкасцю, мужнасцю і рашучасцю беларусаў у выгнанні, якія змагаюцца за перамогу дэмакратыі ў сваёй краіне.

Вось, як адрэагавалі карыстальнікі сацсетак 👆