Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.7K videos
38 files
54.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
▪️У Рэчыцкім раёне знайшлі мёртвай 15-гадовую дзяўчынку, якую шукалі два дні

Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран» паведамляў, што ў ноч з 17 на 18 чэрвеня Вікторыя Затонец падчас адпачынку з бацькамі сышла ў невядомым кірунку. Гэта адбылося каля вёскі Берагавая Слабада, у месцы ўпадзення Бярэзіны ў Дняпро.

Сёння каля 10:30 цела дзяўчынкі выявілі ў Дняпры прыкладна за два кіламетры ад меркаванага месца здарэння.
☝️На Тамбоўскім парахавым заводзе здарыўся выбух, пасля якога ўзнік пажар. Папярэдне, 4 чалавекі загінулі

Як паведамляе канал @bazabazon, выбух прагучаў каля 14-й гадзіны ў адным з цэхаў. Загаранне, якое ўзнікла следам, удалося хутка патушыць.

Паводле непацверджанай інфармацыі, чацвёра людзей загінулі, а яшчэ два пацярпелі.

UPD. Губернатар Тамбоўскай вобласці пазней пацвердзіў інфармацыю пра загінулых і зазначыў, што прычына інцыдэнту – чалавечы фактар, а не тэракт.
Белсат
🔻Праваабаронцы Насце Лойцы прысудзілі 7 гадоў турмы Вырак агучыла суддзя Алена Шылько з Менскага гарадскога суду. Насту Лойку прызналі вінаватай у «распальванні варожасці».
📷 Здымкі праваабаронцы Насты Лойкі, зробленыя на сённяшнім судовым паседжанні

Іх публікуюць прапагандысты з «СБ. Беларусь сегодня».

Менскі гарадскі суд сёння накіраваў Насту адбываць пакаранне тэрмінам у 7 гадоў зняволення, прызнаўшы яе вінаватай у «распальванні варожасці» у дачыненні да лукашэнкаўскіх сілавікоў.
😵‍💫 У Берасці зрабілі рэбрэндынг «апошняга мірнага дня». Цяпер яго адзначаюць разам з расейцамі

У папярэднія гады 21 чэрвеня ў Берасці адзначалі «апошні мірны дзень» перад Вялікай айчыннай вайной. Мерапрыемствы звычайна называліся «Заўтра была вайна».

Сёлета мерапрыемствы будуць праходзіць з размахам і расцягнуцца ажно на тры дні. У іх прымуць удзел расейцы. У праграме: перазахаванне парэшткаў савецкіх салдат, якія загінулі ў 1941 годзе, адкрыццё Алеі памяці, сумесны праект з Расеяй «Цягнік Памяці», марш рэканструктараў, канцэрты і выставы.

Фіналам стане выступ расейскага «Хору Турэцкага», які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
Паўлу Севярынцу зменяць рэжым утрымання, магчыма – перавядуць у турму

«Ствараюцца максімальна неспрыяльныя ўмовы для таго, каб проста зламіць чалавека. Зламіць як маральна, духоўна, так і фізічна. Гэта ўсё робіцца для таго, каб чалавек не натхняў іншых», – кажа паплечнік Паўла Севярынца і хрысціянскі дэмакрат Дзяніс Садоўскі ў каментары «Белсату».

Садоўскі звяртае ўвагу, што тыя ўмовы, у якіх зараз знаходзіцца Павел Севярынец, прыкладна такія ж, як і ва ўсіх палітзняволеных: «Сітуацыя ўвесь час пагаршаецца, іх пазбаўляюць званкоў, перапіскі, ствараюць цяжкія псіхалагічныя і фізічныя ўмовы. Палітвязні зараз знаходзяцца ў стадыі катаванняў у турмах і гэта адбываецца паўсюль».

«Такія людзі небяспечныя для сістэмы, таму для іх ствараюць максімальна жорсткія ўмовы, каб проста чалавек не меў ніякіх сілаў падтрымліваць яшчэ і іншых», – кажа Дзяніс Садоўскі.

21 чэрвеня ў Шклове адбудзецца суд дзеля замены палітвязню Паўлу Севярынцу рэжыму ўтрымання і пераводу ў іншую папраўчую ўстанову, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў. Імаверна, Севярынца перавядуць на турэмны рэжым.
🇵🇱 Мігранты з беларускага боку зноў закідалі камянямі патруль польскай Памежнай службы

Польскія памежнікі распавялі пра чарговыя выпадкі агрэсіі з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

На здымках відаць аўтамабіль пашкоджаны ў раёне Дубічы Царкоўныя ў Падляскім ваяводстве. Гэта наступствы атакі мігрантаў з боку Беларусі, кажуць у ведамстве. Група замежнікаў закідала аўта камянямі. На думку памежнай службы, гэтак мігранты рэагуюць на тое, што мяжа Польшчы ахоўваецца.

Днём раней падобны выпадак зафіксавалі ў раёне Белавежы.

Паводле польскай Памежнай службы, сёлета на мяжы з Беларуссю было пашкоджана 13 службовых аўтаў, 7 з іх у чэрвені.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ваяры палка Каліноўскага з любоўю завуць яго Матагонкай 🐶

Паглядзіце гісторыю шчанюка Акі, якога ваяры палка Каліноўскага выратавалі з-пад Бахмуту ☝🏻

Цяпер каліноўцы шукаюць сабаку новы дом і гаспадара, які пра яго паклапаціцца. Ім можаце стаць і вы, даглядзіце відэа да канца.
🇵🇱 У Польшчы адмяняецца стан эпідэмічнай пагрозы: што гэта значыць для беларусаў?

Для Польшчы адмена такога стану мае пазітыўнае значэнне, бо гэта будзе першы сезон у постковідны перыяд, калі будуць знятыя ўсе абмежаванні. Але для некаторых іншаземцаў, якія жывуць на яе тэрыторыі, прынясе дадатковыя клопаты, датычныя легалізацыі. Беларусы тут не выключэнне.

Разам з заканчэннем стану эпідэмічнай пагрозы адмяняюцца палажэнні, якія рэгулююць правілы працягнення наступных дакументаў:

нацыянальных візаў;
шэнгенскіх візаў;
дазволаў на часовы побыт (у тым ліку дакументы, выдадзеныя іншымі краінамі Еўразвязу);
картаў побыту;
часовых пасведчанняў асобы іншаземца;
польскіх дакументаў, што пацвярджаюць асобу іншаземца;
дакументаў «згода на талерантны побыт».

Сярод іншага не працягваюць дзеяння такія тэрміны:

тэрмін легальнага перабывання паводле бязвізавага рэжыму;
тэрмін дзеяння дазволаў на працу і дэкларацыяў аб даручэнні працы іншаземцу;
тэрмін для выезду іншаземцу з тэрыторыі Польшчы;
тэрмін для добраахвотнага вяртання іншаземца ў краіну паходжання.

Падрабязна пра змены, ды ці можна ўскочыць у апошні вагон, чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
✖️Міністэрства юстыцыі прапанавала партыі «Зялёныя» самаліквідавацца

Міністэрства юстыцыі прапанавала партыі «Зялёныя» правесці з’езд і самаліквідавацца. Інакш будзе пададзены пазоў у Вярхоўны Суд аб ліквідацыі палітычнай партыі.

Пра гэта «Народнай волі» паведаміў старшыня партыі Зміцер Кучук.

🤷‍♀️ У размове з прадстаўніком Міністэрства юстыцыі высветлілася, што некуды зніклі партыйныя дакументы, якія чальцы партыі высылалі ў Мінюст – гэта статут, пасведчанне аб рэгістрацыі і пратакол.

Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) была заснаваная і зарэгістраваная ў 1994 годзе.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
Белсат
💬 Валер Сахашчык: Нават калі зброі яшчэ няма ў Беларусі, эскалацыя можа быць хуткай Прадстаўнік Аб’яднанага кабінету ў справах абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык не здзівіўся заяве Пуціна пра тое, што ядравая зброя ўжо ў Беларусі. Ён не думае,…
Украінская выведка: У Беларусь пакуль не перадалі ніводнай ядравай боегалоўкі

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка сховішчаў для ядравай зброі, аднак пакуль ніводнай боегалоўкі з Расеі туды яшчэ не перадалі, заявіў кіраўнік украінскай выведкі Кірыла Буданаў.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
🔴 СТРЫМ. «Аб'ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні абмяркуем:

🔸Анджэй Дуда выказаўся за ўзмацненне санкцыяў супраць Менску, ды заявіў, што Польшча будзе дамагацца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

🔸Сусветны дзень уцекача. Што дае такі статус і чаму не варта яго баяцца. Госць студыі – актывістка Алена Янушкоўская

🔸Прысуд Насце Лойцы ды іншыя рэпрэсіі

🔸Прапанову Генпракуратуры штрафаваць за прапаганду ЛГБТ і распаўсюд ідэяў чайлдфры, абмяркуем з актывістам Андрэем Завалеем

🔸Ад ліпеня Польшча адмяняе стан эпідэмічнай пагрозы, і падоўжанне дакументаў для замежнікаў. Юрыстка ЦБС Марына Грышчанка распавядае што рабіць

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://www.youtube.com/live/jjMP-7YXy_E
🤔 З беларусаў зробяць або расейцаў, або карэйцаў?

Чаму дзеці робяць сістэмы залпавага агню?
Чаму для часткі ўкраінскіх палітыкаў рэпарацыі важнейшыя за праўду?
Чаму расейскае «быдла» ў пагонах нічога не баіцца ў Беларусі, як фанаты «Спартака» і «Зеніту» робяць бардак са згоды ФСБ?

Адказы глядзіце ў новым выданні праграмы «Нацыянальная бяспека» з вайскоўцам Сяргеем Бульбам і журналістам-міжнароднікам Яраславам Сцешыкам.

➡️ https://youtu.be/kFZtu24Km3M
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Нікапалі ўсталявалі абмежаванні на выдачу пітной вады 💧

Пакуль людзі стаяць у чарзе з каністрамі і бутэлькамі, горад абстрэльваюць расейскія войскі. Але найбольш мясцовых жыхароў палохаюць не абстрэлы.

Паслухайце, што яны кажуць ⬆️
ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб паляпшэнні ўмоваў для беларусаў у выгнанні

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю «Вырашэнне канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні».

Краінам Еўропы рэзалюцыя рэкамендуе зрабіць наступныя крокі:

▫️Арганізаваць выдачу гуманітарных візаў ва ўсіх пасольствах і консульствах, якія працуюць у Менску, а таксама выдаваць шматразовыя візы сваякам палітзняволеных;
▫️Выдаваць візы ЕЗ ў краінах, куды беларусы могуць патрапіць без візы, і рабіць іх без мясцовага ВНЖ;
▫️Арганізаваць умовы і распрацаваць інструменты для доўгатэрміновай легалізацыі беларусаў у выгнанні;
▫️Разгледзець магчымасць прызнання пашпартоў Новай Беларусі, а таксама беларускіх пашпартоў са скончаным тэрмінам прыдатнасці;
▫️Не патрабаваць дакументаў, якія беларусы могуць атрымаць толькі ў беларускіх дзяржаўных органах.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
📊 З 10 беларусаў 2 праеўрапейскія, 3 прарасейскія і 5 інертныя

«Беларуская аналітычная майстэрня» прадставіла вынікі свежых апытанняў грамадскай думкі Беларусі. Прарасейскія настроі, мяркуючы па адказах беларусаў, спынілі рост.

Апошняе на сёння апытанне ў траўні-2023 паказала, што за ўваход Беларусі ў склад Расеі 8,7 %.

Кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі адзначае, што геапалітычная арыентацыя беларусаў развіваецца «не так, як меркавалася», але яшчэ не вярнулася на ўзровень, што быў да выбараў 2020 года.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
«Ляскалі затворамі, пагражалі расстраляць»

«Прававая ініцыятыва» і Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі прэзентавалі новае грамадскае расследаванне – аб катаваннях у Савецкім РУУС Менску 9–13 жніўня 2020 года.

Дакумент называецца «Давай, давай, забівай! Вы што, забыліся, у якой краіне жывяце?». Расследавальнікі назвалі прозвішчы 22 катаў і карнікаў з МУС.

«Многія скажуць, што ў Савецкім РУУС не адбывалася нічога новага: катавалі там, катавалі і тут. Але ў Савецкім РУУС людзей трымалі не ў спартзале, як у Фрунзенскім, а ставілі каля сцяны. І людзі маглі стаяць там соднямі на расцяжцы.

На другі дзень катаванні зрабіліся яшчэ больш жорсткімі, паміж сцяной і людзьмі з’явіўся калючы дрот, і людзі стаялі схіліўшыся. Калі чалавек падаў – ён падаў на дрот. І калі ён падаў – яго падымалі дубінкамі…»
– распавёў сузаснавальнік «Прававой ініцыятывы» і Міжнароднага камітэту расследавання катаванняў у Беларусі Сяргей Усцінаў.

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы:

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Ярашук: улада лічыла мяне ворагам дзяржавы, а апазіцыя – памагатым рэжыму

Такія словы пасля затрымання паспеў сказаць старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Аляксандр Ярашук быў затрыманы вясной 2022 года. Спачатку яго абвінавацілі ў арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў ім. А пасля дадалі яшчэ і «заклікі да санкцыяў». У выніку 71-гадовы Аляксандр Ярашук атрымаў чатыры гады калоніі.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8