Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔹На расейска-беларускай мяжы затрымалі блогерку Алену Бліноўскую. Яе абвінавачваюць у фінансавых злачынствах

Бліноўская была заснавальніцай шэрагу сумнеўных праектаў (найбольш вядомы меў назву «Марафон желаний»), якія ўяўлялі сабою платныя псіхалагічныя трэнінгі, што нібыта дапамагаюць людзям «здзяйсняць свае мары».

Жанчыне выставілі абвінавачванні ў «адмыванні грошай» і ўхіленні ад сплаты падаткаў.

Паводле расейскіх СМІ, калі Бліноўская даведалася пра тое, што яе збіраюцца арыштаваць, то купіла квіток на самалёт у Казахстан. Але пазней змяніла планы і паспрабавала ўцячы на арандаваным аўтамабілі ў Беларусь. Аднак на мяжы з расейскага боку яе ўсё ж спынілі і затрымалі.
😁48😨4🥰2🥱1🤣1🆒1
🩸 У Менску пачаўся суд па справе аб гібелі 12-гадовага хлопчыка, на якога ўпалі футбольныя вароты

Гэта здарылася 12 лістапада. Хлопчык гуляў у футбол на спортпляцоўцы на вуліцы Фогеля, ён зачапіўся за вароты і пачаў на іх разгойдвацца. 27-кілаграмовыя вароты ўпалі на дзіця.

За жыццё хлопчыка змагаліся 2 тыдні, але ён памёр не прыходзячы ў прытомнасць. Смерць наступіла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы.

Абвінавачаная – намеснік дырэктара КУП«ЖЭУ №1 Першамайскага раёну г.Менску». Прапагандысцкія СМІ пішуць, што яна ведала пра незамацаваныя вароты, мясцовыя жыхары пісалі звароты, але вароты так не замацавалі.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 428 КК РБ («Службовая халатнасць, што праз неасцярожнасць пацягнула смерць чалавека»). Максімальны тэрмін – пазбаўленне волі на 6 гадоў. Да абвінавачванай скарыстаная мера стрымання ў выглядзе асабістай парукі.

📌 Пасля гэтага выпадку ў Менску пазапланава праверылі абсталяванне на дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцоўках. Больш за 230 адзінак спартыўнага абсталявання дэмантавалі, каля 500 адрамантавалі.
😢40🤬1
👆Чарнобыльскія званы б'юць да сёння, як напамін чалавеку, як неадказныя крокі некалькіх асобаў прывялі да трагічных наступстваў

Гэты дакументальны фільм спрабуе адказаць на пытанні, што здарылася 26 красавіка 1986 году на Чарнобыльскай АЭС, а таксама паказвае наступствы гэтай трагедыі.

Нягледзячы на тое, што фільм быў зняты праз дзесяць гадоў пасля аварыі, ён не менш актуальны і сёння.

Паглядзіце!
😢36
Белсат
🤔 У паўночнай частцы Польшчы выявілі абломкі неапазнанага вайсковага аб'екту Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны краіны. Паводле ведамства, абломкі знайшлі ў лесе каля мястэчка Замасць побач з горадам Быдгашч (Куяўска-Паморскае ваяводства). Паводле…
☝️Ракета, парэшткі якой знайшлі ў раёне Быдгашча, імаверна, належыць польскаму войску

Пра гэта паведамляе RMF FM са спасылкаю на свае крыніцы.

Прыкладна за 10 кіламетраў ад мястэчка Замасць, у лесе каля якога знайшлі абломкі ракеты, знаходзіцца авіярамонтны завод, дзе рамантуюць у тым ліку вынішчальнікі F-16. Побач таксама месціцца вайсковы аэрадром.

Генерал Раман Полка ў размове з RMF FM выказаў меркаванне, што кірылічныя надпісы на парэштках ракеты можна патлумачыць тым, што ў Польшчы дагэтуль застаецца шмат узбраення і боепрыпасаў з камуністычных часоў (тады Польшча атрымлівала зброю ад СССР). Ён мяркуе, што ракета магла патрапіць «не туды» падчас трэнавальных палётаў і пускаў.
👌174🤔3👏1
📍Задайце пытанні героям наступнага выдання «Шчыра кажучы»!

Мы праверым іхныя адказы на шчырасць на дэтэктары хлусні.

Дэтэктар хлусні ў праграме «Шчыра кажучы» пройдуць Андрэй Вашчук – ксёндз, былы пробашч касцёлу Святога Духа і Ігар Макар – былы афіцэр спецпадраздзялення «Алмаз».

Чакаем вашых пытанняў героям на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me
😁19👏10👌43🤡3
З Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы і валанцёры эвакуююць коней

Жывёліны заставаліся на закінутай ферме ў прыгарадзе Данецку, які акупаваны рускімі. За канямі ніхто не мог даглядаць.

24 красавіка з'явілася інфармацыя, што рускія размясцілі ў раёне Аўдзееўкі танкавую брыгаду. Магчыма для штурму гораду.

📸 LIBKOS/Associated Press/East News
60
Ці збіты Віктар Бабарыка і як нам даведацца праўду - адказ вам не спадабаецца

«Мы можам зладзіць акцыі, падняць шум у міжнародных СМІ, але гэта не працуе. Рэальна патрапіць да яго ў больніцу проста немагчыма, рэальна даведацца яго стан здароўя – немагчыма, рэальна спыніць тое, што адбываецца ў калоніі ў Наваполацку – немагчыма», – кажа былы палітзянволены Аляксандр Кабанаў.

Ён зазначае, што што ў грамадства сёння практычна няма рычагоў ціску, каб уздзейнічаць на адміністрацыю калоніі. Адзінае, што можа рабіць грамадства зрабіць – распавесці пра катаў у турмах.

«Назваць імёны працаўнікоў калоніяў, агучыць інфармацыю пра іх родных і паказаць, дзе яны жывуць. Мы павінныя агучыць імёны лекараў, бо там працуюць не лекары, але садысты. Я ўсё гэта прайшоў. Гэтым садыстам абсалютна напляваць на ўсё. Яны больш здзекуюцца над людзьмі, чым лечаць іх. Гэта максімум, што мы можам зрабіць. Трэба, каб гэтыя асобы ведалі, што пра іх грамадства ведае, што ім у любым выпадку прыйдзецца несці адказнасць».

Цалкам тэкст, а ў ім у тым ліку пра дні Віктара Бабарыкі ў турме, чытайце:

Белсат  Без vpn
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢84💯22🤬113😴1
❗️У Віктара Бабарыкі стаіць дрэнажная прылада, ён ходзіць сам

Пра гэта нам распавяла наша крыніца ў Наваполацкай бальніцы.

«Раніцай ішоў сам, яго кудысьці везлі з лякарні. Выглядае збітым, але ягоны дыягназ я не ведаю».
😭68🤬496💔2🕊1🤡1
Белсат
☝️Міністр абароны РБ Хрэнін правядзе сустрэчу з кітайскім калегам Лі Шанфу Яна адбудзецца сёння ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі. Пра гэта паведаміла прэс-служба вайсковага ведамства РБ.
📌 Хрэнін сустрэўся ў Індыі не толькі з кітайскім, але і з іранскім міністрам абароны

Праўда, ніякай канкрэтыкі па выніках перамоваў афіцыйныя сацсеткі Мінабароны РБ не прыводзяць. Адзначаецца толькі, што на сустрэчах з Лі Шанфу і Махамадам Рэза Ашт'яні «cтороны обменялись мнениями относительно состояния и перспектив развития взаимодействия в военной сфере» і «выразили заинтересованность в дальнейшем укреплении военных контактов».
🤡63🤬14🤨2
Белсат
❗️У Віктара Бабарыкі стаіць дрэнажная прылада, ён ходзіць сам Пра гэта нам распавяла наша крыніца ў Наваполацкай бальніцы. «Раніцай ішоў сам, яго кудысьці везлі з лякарні. Выглядае збітым, але ягоны дыягназ я не ведаю».
❗️Віктара Бабарыку раніцай вывезлі з бальніцы Наваполацку

Паводле нашай інфармацыі, яго забралі з хірургічнага аддзялення трое супрацоўнікаў калоніі ў форме і некалькі чалавек у цывільным.
🤬111😭122
☝️Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі: расейцы зладзілі абарончыя пазіцыі проста на дахах рэактараў ЗАЭС

Пазіцыі абсталяваныя мяшкамі з пяском. На спадарожнікавых здымках відаць гэтыя мяшкі на трох з шасці рэактараў.

Такія дзеянні сведчаць пра падрыхтоўку расейцаў да адбіцця контрнаступу ЗСУ, які павінен распачацца неўзабаве.

Расея трымае Запарожскую АЭС пад сваім кантролем з першых дзён поўнамаштабнай вайны.
🤬61😭9🤡1😴1
🎞 Асноўныя навіны – у кароткім выданні

◽️Віктар Бабарыка шпіталізаваны;

◽️У Польшчы знайшлі рэшткі «паветранага вайсковага аб'екта». На ракеце змешчаныя надпісы па-расейску;

◽️Літва плануе абмежаваць рух на двух памежных пераходах на мяжы з Беларуссю;

◽️З 1 траўня падымуць памер бюджэту пражыткавага мінімуму;

◽️У Менску падлетак нецвярозым пабіў 4 аўто;

◽️Звольнілі «мясніка Марыупалю»;

◽️На мяжы з Беларуссю затрымалі расейскую блогерку;

◽️Наймацнейшы абстрэл за апошнія 4 месяцы. Ноччу расейцы «Калібрамі» ўдарылі па Мікалаеве;

◽️Анансавалі першы канцэрт у вызваленым Крыме. Ужо можна набыць квіткі.

https://www.youtube.com/watch?v=dMURuR6Aqqs
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢23👏3
У Маладзечне затрымалі педафіла. Сексуальнаму гвалту з боку суседа падвергнулася дзяўчынка 12 гадоў

Ён пільнаваў дзяўчынку пасля школы, чакаў яе ў пад'ездзе і сілком чапаў за інтымныя месцы. Каб прымусіць маўчаць, пагражаў, што расправіцца з яе сваякамі. Гвалт адбываўся неаднаразова ў снежні і студзені.

Дзяўчынка расказала маці, тая звярнулася ў міліцыю. 41-гадовага суседа затрымалі. Узбуджаная крымінальная справа, мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Фота ілюстрацыйнае.
🤬68😨9😢4
🔊Зробім так, каб нашую мову пачулі!

У аўдыяперакладзе «Google Translate» няма беларускае мовы…
Каманда цудоўных беларусаў аформіла петыцыю з гэтай нагоды. Мэта – сабраць 100 тыс. галасоў, пасля чаго можна будзе пісаць камандзе «Google».💪

Усе падрабязнасці пра тое, як падтрымаць петыцыю, чытайце ў падрабязным артыкуле:

🔹Белсат 🔹Без VPN

Жыве беларуская мова!❤️
❤‍🔥8517🙏5🤡1
🇰🇬 У Кыргызстане суд пастанавіў пазбавіць мясцовую службу «Радыё Свабода» статусу СМІ

Гэта адбылося пасля пазову, пададзенага мясцовым Міністэрствам культуры. Прадстаўнікі «Азаттык Медиа» (такую назву мае «Радыё Свабода» ў Кыргызстане) плануюць абскардзіць вырак.

Прычынаю пазову да згаданага медыя з боку чыноўнікаў стаў сюжэт тэлеперадачы «Настоящее время. Азия» пра канфлікт на кыргызска-таджыцкай мяжы. У ім угледзелі «лінгвістычныя прыкметы негатыўнага характару ў дачыненні да Кыргызскай рэспублікі». Таксама Міністэрства культуры пабачыла там прапаганду гвалту і вайны. Улады патрабавалі выдаліць сюжэт з сайту і сацсетак «Радыё Свабода», але ён працягвае распаўсюджвацца, што і стала прычынаю звароту чыноўнікаў у суд.
😢31🤬12🤨53😨2🎉1
Белсат
Найміт ПВК «Вагнер» Андрэй Мядзведзеў, які ў студзені ўцёк у Нарвегію, напаў на паліцыянтаў У ноч з 21 на 22 лютага ён увязаўся ў бойку каля бару ў Осла, яго затрымалі, а калі выводзілі з машыны ён напаў на паліцэйскіх. «У сераду 22 лютага 2023 года, каля…
Былому камандзіру «Вагнэр», які збег у Нарвегію, далі там 14 сутак арышту ўмоўна за бойку

22 лютага Андрэй Мядзведзеў пабіўся з мінакамі каля бара ў Осла. Яго абвінавачвалі ў тым ліку ў нападзе на паліцэйскіх, але суд па гэтым – самым цяжкім артыкуле – яго апраўдаў. Мядзведзева асудзілі за дробнае хуліганства і нашэнне пнеўматычнага пісталета ў грамадскім месцы.

📌 Андрэй Мядзведзеў – былы камандзір 1-га аддзялення 4-га ўзвода 7-га штурмавога атраду ВЧК «Вагнэр», ён збег у Нарвегію ў студзені. Там жа пачаў даваць першыя каментары пра жорсткасць вагнэраўцаў і пра тое, у якіх умовах праходзіла служба. Андрэй Мядзведзеў быў камандзірам у атрадзе, дзе служыў забіты кувалдай Яўген Нужын. Сваю датычнасць да катаванняў і забойстваў былы вагнэравец адмаўляе.
🤬28😨11🥴4👏21
Франак Вячорка пра збіццё Віктара Бабарыкі: «Мы звязаліся з прадстаўнікамі дыпмісіяў, Еўрапейскіх краінаў, ЗША, кіраўніцтвам АБСЕ»

Чакаецца рэакцыя ад Еўразвязу.

«Што мы хочам бачыць ад замежных партнёраў:

1. Выразную пазіцыю з асуджэннем. Гэта дапаможа прыцягнуць увагу да сітуацыі з усімі палітвязнямі;
2. Дыпламаты, якія знаходзяцца на «зямлі», могуць патрабаваць доступ да Віктара Бабарыкі;
3. Дабівацца візітаў прадстаўнікоў АБСЕ у месцы зняволення, а таксама магчымасці наведваць суды над палітвязнямі.
4. Дабівацца, каб міжнародныя арганізацыі (Чырвоны Крыж, місія ААН і інш) наведвалі беларускія турмы... Такую справу мог бы рабіць і каталіцкі касцёл;
5. Патрабаваць спыніць пераслед адвакатаў і забяспечыць палітвязням права на абарону»
.

Дарадца Святланы Ціханоўскай зазначае, што сітуацыя з Віктарам Бабарыкам – гэта не адзіны выпадак здзекаў над нашымі палітвязнямі.

«Беларускія палітвязні падвяргаюцца сістэмнаму ціску, псіхалагічнаму, фізічнаму, іх утрымліваюцца ў нечалавечых умовах. І мы павінны звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на гэта кожны дзень».
80🔥10🤡4🤔3😨1