Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
У Польшчы адмовіліся рамантаваць беларускі цягнік, які ў мінулым сакавіку сутыкнуўся з трактарам

Цягнік вырабіў польскі канцэрн PESA Bydgoszcz SA, Беларусь яго купіла ў 2019 годзе. Летась цягнік сутыкнуўся з трактарам і атрымаў пашкоджанні.

Беларуская чыгунка звярнулася да Pesa Bydgoszcz з замовай на рамонт, аднак польскі бок адмовіў.

«Pesa не змагла выканаць просьбу беларускага перавозчыка, улічваючы бягучую сітуацыю, звязаную з вайной на Украіне і звязанымі з гэтым санкцыямі, накладзенымі ЕС на Расію і Беларусь», – пракаментаваў прадстаўнік кампаніі.

Крыніца: Nakolei.pl
Фото: @transport_minska
Выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Беларусі

«Больш недальнабачнага, антыкультурнага, антыбеларускага кроку з боку Міністэрства інфармацыі ўявіць сабе было цяжка. Падзенне ў »Западно-Русскій край« ідзе поўным ходам», – напісаў у сваім facebook Андрэй Янушкевіч.

«Нічога ж не губляем, за намі Масква! У Беларусі дзеці і дарослыя не ўбачаць новых кніг пра Гары Потэра, Ведзьмара, Гаспадара Ледзянога Саду. Не будзе выданняў нобэлеўскіх лаўрэатаў, бо ж менавіта дзякуючы нам загучалі па-беларуску такія «шкодныя» галасы Маркеса, Памука, Ісігура і Мюлер. Нашто жыхарам Беларусі шведскія і польскія дэтэктывы па-беларуску, фантастыка і фэнтэзі ад прызнаных майстроў жанру?»

Крыніца: andrej.januskevic/facebook
Паразмаўлялі з былым палітвязнем Віктарам Пархімчыкам

Віктар правёў у зняволенні амаль 2гады, вызваліўся ў верасні 2022 года. У гэтай частцы інтэрв'ю ён расказвае пра «хімію» на Берасцейшчыне.

⚖️ «Працавалі мінімум 80 гадзінаў на тыдзень, часам перапрацоўка ў «палітычных» была яшчэ большая. Мог быць такі расклад: 8 дзён запар з 5:00 да 17:30. І гэта афіцыйна ставілі ў табель. Гэта рабства».

⚖️
«Усіх склікалі ў ленінскі пакой і ўлучалі ОНТ. І ты быў абавязаны слухаць. Адзін «палітычны» выйшаў у прыбіральню. На яго напісалі рапарт і адправілі ў ШІЗА».


Вялікую размову пра катаванні і здзекі чытайце вось тут.

Калі не адкрываецца, то вось тут
Што рабіць, каб расейская мова не стала пагрозай для Беларусі?

🧨У студыі «План:Б» гарачая спрэчка па моўным пытанні.
Таксама абмеркавалі штодзённыя пытанні: як на эканоміку Расеі ўплывае вайна, як Захад можа паскорыць перамогу Украіны, якой яна можа быць, і як ад гэтага залежыць лёс Беларусі?

Падрабязнасці глядзіце ў новым выданні ток-шоу: https://youtu.be/JDj2o2WfMN8
Белсат
Відэа: Андрэй Пачобут у судзе Працэс у Горадні праходзіць у закрытым рэжыме. На працягу шматлікіх гадоў Пачобут быў голасам палякаў Беларусі. Андрэя Пачобута абвінавачваюць у «закліках да санкцый» і «распальванні варожасці». Згодна з санкцыямі артыкула…
❗️ Арышт і суд над Анджэям Пачобутам – адзін з элементаў антыпольскай кампаніі, якую праводзяць улады Беларусі. Заява МЗС Польшчы

МЗС Польшчы заклікала ўлады Беларусі вызваліць Анджэя Пачобута і зняць з яго і Анжалікі Борыс палітычна матываваныя абвінавачанні.

«Міністэрства замежных спраў з расчараваннем успрыняло інфармацыю аб пачатку ў Беларусі судовага працэсу над Анджэем Пачобутам. Абвінавачанні супраць яго лжывыя і палітычна матываваныя».

Арышт і суд над Анджэям Пачобутам МЗС называе «чарговым прыкладам выкарыстання сістэмы правасуддзя як інструмента з парушэннем усіх дэмакратычных прынцыпаў, а таксама адзін з элементаў антыпольскай кампаніі».

Таксама МЗС заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага «і ўсіх іншых асоб, якія дзейнічаюць дзеля будавання дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі. Мы чакаем спынення рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і пачатку працэсу дэмакратызацыі краіны сумесна з усімі палітычнымі коламі. Суверэнная і дэмакратычная Беларусь можа зноў стаць партнёрам і адказным чальцом міжнароднай супольнасці», – заявіў Лукаш Ясіна, прэс-сакратар МЗС.

Крыніца: МЗС
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падчас выбуху ў Дняпры загінуў 17-гадовы Максім Багуцкі. Бацькі шукалі яго да сённяшняга дня

Паводле апошняй інфармацыі, усяго загінулі 3 дзяцей. Агульная ж страта – 40 чалавек.

39 чалавек выратавалі, з іх 6 дзяцей. Месцазнаходжанне 29 чалавек невядомае.

Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца, ужо вывезена больш за 8 200 тон будаўнічых абломкаў і 41 пашкоджаны аўтамабіль.

Крыніца: ДСНС України
Фота: Іnstagram сяброў сям'і
Хакеры ўзламалі сховішча пароляў Norton

Зламыснікі збіралі інфармацыю аб карыстальніках на розных платформах, затым аб'ядналі атрыманую інфармацыю для нападу на мэтавы сэрвіс. Мяркуецца, што пад удар трапілі 925 тысяч уліковых запісаў.

Раней хакеры змаглі атрымаць базы з паролямі карыстальнікаў сховішча пароляў LastPass.

Крыніца: gizmochina.com
🎞 Навіны (не)апошняга дня – у кароткім выданні

🟠У Горадні пачалі судзіць журналіста Анджэя Пачобута

🟠 Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх прапагандыстаў, сярод іх – Азаронак

🟠 У Непале абвесцілі жалобу пасля аварыі самалёта

🟠 Міністэрства адукацыі дало інфармацыю пра сёлетнюю ўступную кампанію

🟠 Беларуску затрымалі за аватарку ў Tinder

🟠 Жыхары Берасця і раёну застануцца без святла з 16-га да 20-га студзеня

🟠У Магілёве затапіла склеп шматкватэрнага дому на вуліцы Касманаўтаў

🟠 Аўта ў Баранавічах пачало рух без кіроўцы

🟠 У Маладзечанскім раёне прадаюць пад рэстаран альбо гатэль гістарычны будынак – вадзяны млын.

https://youtu.be/QRyITX-EzfM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️30 тыс слоікаў тушонкі і амаль 4 млн грыўняў (больш за 100 тыс долараў) – ва Украіне раскрылі схему крадзяжу харчоў у ЗСУ

Ператрусы прайшлі ў Дняпры. Фірма «Ваенторгсэрвіс-валанцёр» пастаўляла прадукты больш чым у 45 вайсковых частак. Аднак па дакументах паказвала адну лічбу пастаўкі, а па факце пастаўляла менш. Лішак – перапрадавала праз сетку пасярэднікаў.

Падчас ператрусаў знойдзеныя розныя прадукты, толькі слоікаў з тушонкай – 30 тыс. Таксама знайшлі грошы, якія захоўваліся ў розных валютах.

Харчы перададзеныя ЗСУ, злачынцам пагражае да 8 гадоў. Таксама ў фірмы канфіскаваныя дзясяткі аўтамабіляў, на якіх перавозілі крадзеныя прадукты.

Крыніца: Дзяржаўнае бюро расследаванняў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ідуць як у Другую сусветную вайну», – каліновец распавёў пра расейскі наступ на Бахмут

Беларускі ваяр распавёў, што яго найбольш уразіла за 10 месяцаў расейскага ўварвання. Дэн у палку Каліноўскага з самага пачатку, быў ва ўсіх гарачых пунктах вайны.

Цяпер, пасля 4-га ранення, жаўнер імкнецца зноў вярнуцца на фронт да сваіх пабрацімаў, паслухайце, што ён распавядае ⤵️

🎥 Размову цалкам глядзіце ў праграме Тыдзень на youtube-канале БЕЛСАТ NEWS
Пружаны, у якіх жыве каля 18 тыс чалавек, засталіся без вады. Увесь горад! І гэта яшчэ не ўсе пружанскія цікавосткі🙄

У Пружанах адбылася аварыя, таму часова спынілі падачу вады. Арганізаваныя 11 месцаў з прывозам.

Мясцовая раёнка піша, што «падстаў для панікі няма».

А вось КУВП «Камунальнік» настойліва просяць гараджанаў «мінімізаваць выкарыстанне каналізацыйнай сістэмы».

Як думаеце, што мае на ўвазе пружанскі «Камунальнік»

Крыніца: Раённыя будні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚗 Сумныя лічбы ад ДАІ

3 чалавекі ў ДТЗ загінулі, 10 атрымалі траўмы.

Затрыманыя 102 нецвярозых кіроўцы і 320 бяспраўнікі.

Крыніца: МУС
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸Суд над Анджэем Пачобутам

🔸Рускамірскія падставы пераследу ў Беларусі і знішчэнне мовы абмяркуем у студыі з Аленай Талстой

🔸Эканамічны форум у Давосе

🔸Прапагандысты Лукашэнкі ў санкцыйным спісе Украіны – чаму толькі цяпер, чаму толькі яны. Сумесны шлях расейскай і беларускай прапаганды каментуе медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

🔸Апошнія падзеі ва Украіне

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/6B16Mnm9j7A
Ларыса Шчыракова застаецца за кратамі – суд Навабеліцкага раёну Гомля адхіліў яе скаргу на ўтрыманне пад вартай

У чым вінавацяць Ларысу, не вядома дагэтуль. Як і тое, чаму суддзя Аляксандр Зінчук вырашыў пакінуць яе ў няволі. Паседжанне было закрытым.

Ларыса – былая журналістка, апошні час яна займалася этнаграфіяй.

Яе затрымалі 6 снежня 2022 года, у той жа дзень яе сына забралі ў прытулак, дзе ён некалькі тыдняў чакаў свайго бацьку, які не жыў у Беларусі. Сваякам Ларысы з Беларусі хлопца не аддалі.

Крыніца: @viasnaHomel
🔻 Малюнак, зроблены нейрасеткай, блытаюць і выдаюць за нібыта ацалелае ў Дняпры дзіця

Карыстальнікі інтэрнэта ўспрымаюць убачанае як фота сапраўднага дзіця, аднак гэта малюнак, зроблены з дапамогай штучнага інтэлекту Mid journey.

Будзьце, калі ласка, уважлівымі з інфармацыяй.

Крыніца малюнка: @bxbdhrbe