Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Уначы ў Дняпры ратавальнікі дасталі з-пад завалаў шматпавярховіка яшчэ некалькі загінулых Цяпер загінулых 35 чалавек. 39 чалавек выратаваны, 75 паранены. З параненых – 14 дзяцей. Крыніца: кіраўнік ОВА Рэзнічэнка
Крэмль пракаментаваў удар па жылым доме ў Дняпры

«Российские вооруженные силы не наносят ударов по жилым домам или объектам социальной инфраструктуры. Удары наносятся по военным целям, очевидным или замаскированным. Вы сами видели заключение некоторых представителей украинской стороны, где говорилось о том, что эта трагедия стала следствием действия контрракеты и противовоздушной обороны», – сказаў Пяскоў.

Крыніца: расейскія СМІ
Інжынера «Белтэлекаму» прыгаварылі да 6,5 года калоніі за зліў дадзеных сілавікоў

Віцебскі абласны суд прыгаварыў Дзмітрыя Каханоўскага да 6,5 гадоў калоніі па артыкулах за распальванне варожасці і распаўсюд прыватных дадзеных.

Следства сцвярджала, што такіх эпізодаў было 46.

Магілёўскія валанцёры сцвярджалі, што, на думку ГУБАЗіКу, затрыманы меў доступ да баз дадзеных аператара і «здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў».


Крыніца: MAYDAY
Міністарка абароны Нямеччыны сыходзіць у адстаўку. І не толькі з-за (не)падтрымання Украіны

Сёння Крысцін Ламбрехт афіцыйна абвясціла пра сваё звальненне.

57-гадовую міністарку абвінавацілі ў тым, што яна не змагла хутка прывесці нямецкую армію ў форму, нягледзячы на тое, што пасля ўварвання Расеі ва Украіну на мадэрнізацыю далі 100 млрд еўра. Аднак падчас нядаўніх вайсковых вучэнняў некалькі пяхотных танкаў «Пума» паламаліся, што ўзняло пытанні пра стан нямецкай арміі.

У тым ліку рашэнне сысці звязанае і з ціскам на Германію, ад якой патрабуюць павялічыць ваенную падтрымку Кіеву.

Таксама нядаўна СМІ і апазіцыйныя дзеячы раскрытыкавалі Ламбрехт за тое, што яна апублікавала ў сацыяльных сетках навагодняе відэа, дзе гучна выбухалі петарды. На фоне вайны некаторыя крытыкі палічылі гэты непрымальным.

«Шматмесячная пільная ўвага СМІ да маёй асобы робіць практычна немагчымымі дзелавое інфармаванне і дыскусіі пра вайскоўцаў, бундэсвер і ўстаноўку прыярытэтаў у сферы палітыкі бяспекі ў імя інтарэсаў грамадзян Германіі», – кажа яна ў сваёй заяве.

Крыніца: The Guardian
У Італіі затрымалі вядомага мафіёзі, які ўваходзіў у спісы самых шуканых злачынцаў свету. Ён хаваўся 30 гадоў

Гаворка пра Матэа Месіна Дзенара – аднаго з лідараў сіцылійскай мафіі «Коза Ностра». Назва мафіі стала вядомай ва ўсім свеце пасля выхаду рамана «Хросны бацька» Марыё Пьюзо.

Лідара «Коза Ностра» затрымалі ў Італіі ў адной з прыватных клінік. Італьянскія СМІ пішуць, што ён быў «апошнім босам мафіі першай велічыні», які знаходзіўся ў вышуку. Матэа Месіна Дэнара стаў вядомы пасля забойства канкурэнта свайго бацькі і яго цяжарнай сяброўкі. У цэлым жа яго абвінавачваюць у забойствах не менш 50 чалавек і іншых злачынствах.

Ён ужо завочна асуджаны да пажыццёвага зняволення за серыю выбухаў у Мілане, Рыме і Фларэнцыі, падчас якіх загінулі 10 чалавек.

😐 Мафіёзі зараз 60 гадоў, у 2011 ён увайшоў у спіс Forbes як адзін з 10 самых шуканых злачынцаў у свеце. Пры гэтым усё жыццё, мяркуючы па інфармацыі італьянскіх СМІ, ён пражыў у сваё задавальненне. У адрозненне ад іншых італьянскіх мафіёзі, якія шануюць кансерватыўна каштоўнасці, Матэа Месіна Дэнара мае рэпутацыю плэйбоя і аматара раскошы.

Крыніца: Ansa
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Марыю Калеснікаву перавялі з медчасткі ў атрад

Калеснікава ўжо выйшла на працу. Пакрысе набірае вагу пасля аперацыі.

Перад шпіталізацыяй яе змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак. Некалькі разоў яна губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. У тым ліку яна страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
Узброеныя сілы Нямеччыны прыступілі да разгортвання Patriot у Польшчы

Амерыканскія сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot будуць інтэграваныя ў польскую камандную сістэму. І мусяць абараняць крытычна важную інфраструктуру ў Польшчы паблізу ад мяжы з Украінай.

Крыніца: lublin.tvp.pl
❗️Сяргею Ціханоўскаму могуць дадаць да 2 гадоў, яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства супраць правасуддзя

«Сістэматычна дапускаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі. За гэта неаднаразова падвяргаўся спагнанням», – піша СК.

Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 411 КК РБ («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджаным за цяжкае і асабліва цяжкае злачынства»).

Сяргей ужо асуджаны да 18 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Крыніца: СК
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Гену ўзялі!» У Пухавіцкім раёне рыбак злавіў вялізнага сома

Мужчына распавядае, што лавіў ён на спінінг.

У канцы відэа рыбу ён адпусціў і заклікаў іншых рыбакоў рабіць тое ж самае.

Крыніца: andrei.kazlovskii
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️У Менску сёння раніцай 22-гадовы мужчына з нажом напаў на работніцу ламбарда

Гаворка пра ламбард на вуліцы Прытыцкага. Працаўніца адмовілася аддаваць выручку і аказала актыўны супраціў.

«Прычыніўшы дзяўчыне цялесныя пашкоджанні мужчына забраў з касы больш за тысячу рублёў і ўцёк», – піша СК.

Злачынца затрыманы, распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 (разбой) КК РБ.

Крыніца: СК
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Лідзе загадчыцу крамы прыгаварылі да 2 гадоў калоніі з адтэрміноўкай за павышэнне кошту на каўбасу

На думку дзяржкантролю, пакупнікоў «аблічылі» на суму 9 рублёў і 35 капеек.

А цяпер учытайцеся ў фармулёўку ААТ, у якое ўваходзіць гандлёвая кропка, дзе падвысілі кошты: «Падобныя дзеянні працаўнікоў крамы падрываюць аўтарытэт і дыскрэдытуюць органы ўлады і кіравання».


Крыніца: lidanews.by
У Польшчы адмовіліся рамантаваць беларускі цягнік, які ў мінулым сакавіку сутыкнуўся з трактарам

Цягнік вырабіў польскі канцэрн PESA Bydgoszcz SA, Беларусь яго купіла ў 2019 годзе. Летась цягнік сутыкнуўся з трактарам і атрымаў пашкоджанні.

Беларуская чыгунка звярнулася да Pesa Bydgoszcz з замовай на рамонт, аднак польскі бок адмовіў.

«Pesa не змагла выканаць просьбу беларускага перавозчыка, улічваючы бягучую сітуацыю, звязаную з вайной на Украіне і звязанымі з гэтым санкцыямі, накладзенымі ЕС на Расію і Беларусь», – пракаментаваў прадстаўнік кампаніі.

Крыніца: Nakolei.pl
Фото: @transport_minska
Выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена права выдаваць кнігі ў Беларусі

«Больш недальнабачнага, антыкультурнага, антыбеларускага кроку з боку Міністэрства інфармацыі ўявіць сабе было цяжка. Падзенне ў »Западно-Русскій край« ідзе поўным ходам», – напісаў у сваім facebook Андрэй Янушкевіч.

«Нічога ж не губляем, за намі Масква! У Беларусі дзеці і дарослыя не ўбачаць новых кніг пра Гары Потэра, Ведзьмара, Гаспадара Ледзянога Саду. Не будзе выданняў нобэлеўскіх лаўрэатаў, бо ж менавіта дзякуючы нам загучалі па-беларуску такія «шкодныя» галасы Маркеса, Памука, Ісігура і Мюлер. Нашто жыхарам Беларусі шведскія і польскія дэтэктывы па-беларуску, фантастыка і фэнтэзі ад прызнаных майстроў жанру?»

Крыніца: andrej.januskevic/facebook
Паразмаўлялі з былым палітвязнем Віктарам Пархімчыкам

Віктар правёў у зняволенні амаль 2гады, вызваліўся ў верасні 2022 года. У гэтай частцы інтэрв'ю ён расказвае пра «хімію» на Берасцейшчыне.

⚖️ «Працавалі мінімум 80 гадзінаў на тыдзень, часам перапрацоўка ў «палітычных» была яшчэ большая. Мог быць такі расклад: 8 дзён запар з 5:00 да 17:30. І гэта афіцыйна ставілі ў табель. Гэта рабства».

⚖️
«Усіх склікалі ў ленінскі пакой і ўлучалі ОНТ. І ты быў абавязаны слухаць. Адзін «палітычны» выйшаў у прыбіральню. На яго напісалі рапарт і адправілі ў ШІЗА».


Вялікую размову пра катаванні і здзекі чытайце вось тут.

Калі не адкрываецца, то вось тут
Што рабіць, каб расейская мова не стала пагрозай для Беларусі?

🧨У студыі «План:Б» гарачая спрэчка па моўным пытанні.
Таксама абмеркавалі штодзённыя пытанні: як на эканоміку Расеі ўплывае вайна, як Захад можа паскорыць перамогу Украіны, якой яна можа быць, і як ад гэтага залежыць лёс Беларусі?

Падрабязнасці глядзіце ў новым выданні ток-шоу: https://youtu.be/JDj2o2WfMN8
Белсат
Відэа: Андрэй Пачобут у судзе Працэс у Горадні праходзіць у закрытым рэжыме. На працягу шматлікіх гадоў Пачобут быў голасам палякаў Беларусі. Андрэя Пачобута абвінавачваюць у «закліках да санкцый» і «распальванні варожасці». Згодна з санкцыямі артыкула…
❗️ Арышт і суд над Анджэям Пачобутам – адзін з элементаў антыпольскай кампаніі, якую праводзяць улады Беларусі. Заява МЗС Польшчы

МЗС Польшчы заклікала ўлады Беларусі вызваліць Анджэя Пачобута і зняць з яго і Анжалікі Борыс палітычна матываваныя абвінавачанні.

«Міністэрства замежных спраў з расчараваннем успрыняло інфармацыю аб пачатку ў Беларусі судовага працэсу над Анджэем Пачобутам. Абвінавачанні супраць яго лжывыя і палітычна матываваныя».

Арышт і суд над Анджэям Пачобутам МЗС называе «чарговым прыкладам выкарыстання сістэмы правасуддзя як інструмента з парушэннем усіх дэмакратычных прынцыпаў, а таксама адзін з элементаў антыпольскай кампаніі».

Таксама МЗС заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага «і ўсіх іншых асоб, якія дзейнічаюць дзеля будавання дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі. Мы чакаем спынення рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і пачатку працэсу дэмакратызацыі краіны сумесна з усімі палітычнымі коламі. Суверэнная і дэмакратычная Беларусь можа зноў стаць партнёрам і адказным чальцом міжнароднай супольнасці», – заявіў Лукаш Ясіна, прэс-сакратар МЗС.

Крыніца: МЗС
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падчас выбуху ў Дняпры загінуў 17-гадовы Максім Багуцкі. Бацькі шукалі яго да сённяшняга дня

Паводле апошняй інфармацыі, усяго загінулі 3 дзяцей. Агульная ж страта – 40 чалавек.

39 чалавек выратавалі, з іх 6 дзяцей. Месцазнаходжанне 29 чалавек невядомае.

Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца, ужо вывезена больш за 8 200 тон будаўнічых абломкаў і 41 пашкоджаны аўтамабіль.

Крыніца: ДСНС України
Фота: Іnstagram сяброў сям'і
Хакеры ўзламалі сховішча пароляў Norton

Зламыснікі збіралі інфармацыю аб карыстальніках на розных платформах, затым аб'ядналі атрыманую інфармацыю для нападу на мэтавы сэрвіс. Мяркуецца, што пад удар трапілі 925 тысяч уліковых запісаў.

Раней хакеры змаглі атрымаць базы з паролямі карыстальнікаў сховішча пароляў LastPass.

Крыніца: gizmochina.com