Белсат
19.1K subscribers
64.6K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
☝️Гарадзенцу, які нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога», прысудзілі 9 гадоў турмы. Але пракурор наогул прасіў 16 гадоў

Вырак яшчэ 16 лістапада агучыў суддзя Віктар Сянько з Гарадзенскага абласнога суда. 32-гадовага Сяргея Нялепку прызналі вінаватым паводле дзевяці (!) крымінальных артыкулаў. Сярод іх – «наўмыснае вывядзенне з ладу транспартнага сродку або шляхоў зносінаў», «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і баепрыпасаў», «гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да сілавіка», «масавыя беспарадкі» ды іншыя.

Сяргей быў затрыманы сёлета ў сакавіку гарадзенскім ГУБАЗіКам. На «пакаяльным» відэа ён «прызнаваўся» ў рэгістрацыі ў плане «Перамога» і ў закліках да гвалту над сілавікамі ў «дэструктыўных чатах». Мужчына ўнесены КДБшнікамі ў «спіс тэрарыстаў».

Крыніца: @viasna96
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔹 Украіна і Расея правялі чарговы абмен палоннымі: 60 на 60

Спачатку пра абмен паведамілі расейскія крыніцы, пазней гэты факт пацвердзілі і ўкраінскія. Служба бяспекі Украіны паказала відэа першых хвілін пасля вяртання сваіх байцоў.

Крыніца: @SBUkr
Белсат
Камітэт ААН не дазволіў прыбраць стэлы савецкіх воінаў з Антакальніскіх могілак у Вільні Гэта часовая мера абароны стэл. Аднак мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што адмаўляцца ад планаў прыбраць стэлы не плануецца. «Вельмі шкада, што Камітэт ААН быў уведзены…
🇱🇹 Сёння ў Вільні пачалі дэмантаваць скульптуры савецкіх воінаў

Скульптуры знаходзяцца на Антакальніскіх могілках. Раней Камітэт ААН па правах чалавека ўвёў часовую забарону на дэмантаж. Аднак улады Вільні прынялі рашэнне не чакаць і прыбраць скульптуры.

«Гэта сімвал савецкай ідэалогіі, які не мае нічога агульнага з пахаваннямі, скульптуры прыбіраюць «законна і абгрунтавана», – сказаў мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус.

Звярнуліся ў ААН літоўцы, якія называюць сябе «этнічнымі рускімі», сярод іх ёсць тыя, хто ездзіў у Беларусь на сустрэчу з Лукашэнкам.

Крыніца: Delfi
Белсат
🤷‍♂️ «Еўраопт» істотна скарачае геаграфію «Е-дастаўкі» Ад 1 лістапада дастаўка будзе ажыццяўляцца толькі ў межах Менскай вобласці (плюс Баранавічы) і ў абласных цэнтрах. Мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі ў абласных цэнтрах складзе 150 рублёў…
🤷‍♂️ У «Е-дастаўцы» больш няма зніжак для людзей з інваліднасцю

На гэта звярнулі ўвагу карыстальнікі сэрвісу. Паводле аднаго з іх, афіцыйны Instagram-акаўнт «Е-дастаўкі» патлумачыў, што 5-працэнтную зніжку для згаданай катэгорыі людзей скасавалі «1-2 месяцы таму».

Цяпер людзям з інваліднасцю даступныя акцыйныя тавары на агульных падставах. Але захаваўся невялікі бонус – мінімальная сума замовы для бясплатная дастаўкі застаецца паніжанай і складае 35 рублёў (такая ж сума дзейнічае і для пенсіянераў).

Крыніца: @zerkalo_io
Фота: Вечерний Гродно
🔔 Алена Зяленская і Ала Пугачова – у спісе «100 жанчын» ад BBC

Штогод з 2013 года BBC складае спіс са 100 уплывовых жанчын з усяго свету. Гэта жанчыны, якія трапілі ў загалоўкі СМІ або паўплывалі на важныя падзеі ў апошні год. Спіс 2022 года складалі жанчыны, якія былі намінаваныя ў мінулыя гады.

Паглядзелі, за што намінавалі ўкраінак і расяянак.

🔸 Алена Зяленская – жонка ўкраінскага прэзідэнта

«Пасля вайны, развязанай Расеяй, выкарыстала сваё становішча для таго, каб увесь свет даведаўся пра пакуты ўкраінскага народу».

🔸 Аляксандра Матвійчук, праваабаронца, Украіна

«15 гадоў узначальвае арганізацыю «Цэнтр грамадзянскіх свабодаў», які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру... «Цэнтр грамадзянскіх свабодаў» застаецца верным спадчыне ўкраінскіх дысідэнтаў 1960-х гадоў, надаючы асаблівую ўвагу правам чалавека».

🔸 Юлія Сачук, лідар руху за правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, Украіна

«Узначальвае арганізацыю «Барацьба за права», якой кіруюць жанчыны з інваліднасцю. Яна ініцыявала стварэнне экстранай службы пасля таго, як Расея развязала вайну ва Украіне. Юлія працавала кругласутачна, узгадняючы планы эвакуацыі тысяч украінцаў з абмежаванымі магчымасцямі з міжнароднымі арганізацыямі».

🔸 Марына Вязоўская, матэматык, Украіна

«У гэтым годзе яна стала другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала прэстыжную Філдсаўскую прэмію, якую часта называюць Нобелеўскай прэміяй па матэматыцы, яна ўручаецца раз на чатыры гады. Марына Вязоўская атрымала ўзнагароду за сваю працу над галаваломкай 400-гадовай даўніны, вырашыўшы задачу найбольш эфектыўнага размяшчэння сфер у прасторы з васьмю вымярэннямі».

🔸 Яна Зінкевіч, палітык і франтавы добраахвотнік-парамедык, Украіна

«Стварыла і да гэтага часу кіруе медычным батальён «Гаспітальераў», які з часу стварэння ў 2014 годзе выратаваў больш за 2700 параненых украінскіх салдат і грамадзянскіх асоб з перадавой».

🔸 Ірына Кандратава, дзіцячы лекар, Украіна

«Нягледзячы на бесперапынныя расейскія абстрэлы, Ірына Кандратава і яе калегі працягваюць рабіць усё магчымае для цяжарных жанчын, нованароджаных немаўлятаў і іх маці ў Харкаўскім рэгіянальным перынатальным цэнтры. Яны ўладкавалі радзільнае аддзяленне ў падвале больніцы і рызыкавалі сваімі жыццямі, не пакідаючы рэанімацыі».

🔸 Крысціна Бярдзінскіх, журналістка, Украіна

«Падчас вайны ва Украіне, журналістка Крысціна Бярдзінскіх падарожнічала па сваёй краіне, ведучы рэпартажы з рэгіёнаў, якія падвергліся абстрэлам з боку Расеі».

🔸Юлія Паеўская, Украіна

«Заснавальнік эвакуацыйна-медычнага добраахвотніцкага падраздзялення «Анёлы Тайры», якое выратавала некалькі сотняў параненых вайскоўцаў і мірных жыхароў. Паеўская, вядомая пад пазыўным «Тайра», была захопленая расейскімі войскамі ў сакавіку, калі дапамагала эвакуяваць мірных жыхароў з Марыупалю».

🔸 Ала Пугачова, спявачка з Расеі

«Яна неаднаразова атрымлівала ўзнагароды ў Расеі, але пры гэтым выступала супраць урада. Нядаўна яна размясціла на сваёй старонцы ў «Instagram», з 3,6 млн фаловераў пасланне, якое асуджае вайну ва Украіне. Рэакцыя на яго вар'іравалася ад хвалы да абвінавачванняў у дзяржаўнай здрадзе».

🔸Таісія Бекбулатава, журналістка, Расея

«У 2019 годзе заснавала незалежны онлайн часопіс «Холад». У ім асвятлялася вайна ва Украіне, а таксама публікаваліся матэрыялы аб няроўнасці, гвалце і правах жанчын. Сайт быў заблакаваны ўладамі Расеі ў красавіку».

🔸 Аляксандра Скочыленка, мастачка з Расеі

«Пецярбургская мастачка была арыштаваная за тое, што замяняла цэннікі ў супермаркетах паведамленнямі пра вайну ва Украіне, уключаючы інфармацыю аб магчымай колькасці ахвяр пасля расейскага авіяўдару па Марыупальскім тэатры».

У спіс 2022 году ўвайшлі жанчыны з ЗША, Эфіопіі, Кеніі, Кыргызстану, Індыі, Замбіі, Іраку, Ірану, Сірыі, Германіі, Японіі і іншых краін. Беларусі ў ім не прадстаўлена. Імёны некаторых жанчын схаваныя, каб забяспечыць іх бяспеку.

Крыніца: BBC
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Украінцы з дронамі забраліся ў глыбокі тыл расейцаў і паказалі слабасць расейскай арміі

Прыблізна так, калі апісваць простымі словамі, выглядае ўчорашняя атака дронамі расейскіх аэрадромаў.

📌 Эксперты лічаць, што гэта падзея будзе мець важнае значэнне і такія ж наступствы.

Што ўжо дакладна вядома і чаго чакаць?


Вось тут мы разабраліся падрабязней.

Тут чытайце, калі наш арыгінальны сайт у вас не адчыняецца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯 У характарыстыцы, якую абавязаныя будуць падаць у ВНУ абітурыенты, будзе пункт аб удзеле ў «акцыях грамадзянска-патрыятычнага характару»

Характарыстыка з гэтага года – абавязковая. І пісаць яе школа будзе па форме, падрыхтаванай Мінадукацыі. Сярод асабістых якасцяў, інтарэсаў, хобі абітурыента там ёсць і пункт аб удзеле ў «акцыях грамадзянска-патрыятычнага характару».

І выкарыстоўвацца характарыстыка будзе, па словах чыноўнікаў, для таго, каб у ВНУ абітурыента маглі адразу «уцягнуць у тыя актыўнасці, якія яму цікавыя».

У характарыстыцы 11 пунктаў. Яна будзе зацвярджацца не проста класным кіраўніком, а педагагічным саветам школы.

Крыніца: Национальный пресс-центр
Асноўныя навіны гэтага дня

🔸 Расея можа паўтарыць ракетныя ўдары па Украіне. Пра гэта паведаміў спікер камандавання украінскіх Паветраных сілаў Юрый Ігнат

🔸 У Курскай вобласці ў выніку атакі беспілотніка загарэўся аэрадром. Дрон трапіў у нафтазбіральнік. Напярэдадні беспілотнікі атакавалі дзве авіябазы ў Разані і Саратаве

🔸 Улады Латвіі анулявалі ліцэнзію тэлеканалу «Дождь»

🔸 З'явіліся падрабязнасці пра здароўе Марыі Калеснікавай. Яе прывезлі ў больніцу з перытанітам

🔸 Журналістцы польскага тэлебачання Ірыны Слаўнікавай пакінулі прысуд без зменаў

🔸 Дзевяць гадоў пазбаўлення волі запатрабаваў пракурор для расейскага апазіцыйнага палітыка Іллі Я‌шына. Яго вінавацяць у распаўсюдзе фэйкаў пра расейскую армію.

https://youtu.be/pthbd4PT3TI
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
▪️За здымкі расейскай тэхнікі былую настаўніцу пакаралі 4 гадамі калоніі

У абласным судзе Гомля вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай Ірыны Абдукерынай. Жанчыну затрымалі яшчэ 5 красавіка, з таго часу яна знаходзілася пад вартай.

Былая настаўніца з Хойнікаў абвінавачвалася ў тым, што зняла на відэа перамяшчэнне калоны ваеннай тэхнікі, а затым адправіла запіс у telegram-канал «Беларускі Гаюн».

У выніку ёй выставілі абвінавачванне адразу па некалькіх крымінальных артыкулах: «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» ды «распальванне варожасці».

Прысуд агучыў Руслан Царук – 4 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў.

Крыніца: @MAYDAYMog
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Гендырэктарка «Дождя» назвала звальненне Аляксея Карасцялёва памылкай і папрасіла яго вярнуцца на канал

Таксама Наталля Сіндзеева папрасіла вярнуцца звольніўшыхся ў знак салідарнасці з Карасцялёвым Уладзіміра Роменскага і Маргарыту Лютову.

«Возможно после этого заявления все разрушится и возможно не будет телеканала, но не нужно это говно будет никому... Про какие ценности мы говорим тогда? Как мы можем быть перед аудиторией нашей, которая нам всегда доверяла, как с этим жить? Я не знаю. Если я сейчас этого не сделаю, не будет телеканала... потому что я не смогу с этим жить».

Пасля гэтых слоў Сіндзеева звярнулася да звольненых калег і папрасіла іх вярнуцца. Зварот скончыўся словамі пра наяўнасць калегаў, якія не згодныя з такім яе рашэннем.

«Дорогие мои коллеги, наверное, я сейчас вас подвожу, потому что вы не согласны с этим моим решением и у вас есть полное право вести себя как считаете нужным...Но я хочу остаться человеком».

Крыніца: @sindeeva_news
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
🤯 У характарыстыцы, якую абавязаныя будуць падаць у ВНУ абітурыенты, будзе пункт аб удзеле ў «акцыях грамадзянска-патрыятычнага характару» Характарыстыка з гэтага года – абавязковая. І пісаць яе школа будзе па форме, падрыхтаванай Мінадукацыі. Сярод асабістых…
У заданнях цэнтралізаванага экзамену будзе менш тэставых заданняў (частка А), якія дазваляюць адгадаць адказ

Заданняў часткі А, якія былі на цэнтралізаваным тэставанні, стане менш. А вось заданняў В – больш. Акрамя таго, чыноўнікі заявілі, што ўсе заданні для цэнтралізованага экзамену складзеныя па базаваму ўзроўню вучэбнай праграмы.

У гэтым навучальным годзе ў Беларусі 52904 выпускнікоў.

✔️ На цэнтралізаваным экзамене другім прадметам (нагадаем, першы – гэта абавязковая мова) 30% выбіраюць матэматыку, 18% і 16% – біялогію і ангельскую мову, 15% – грамадазнаўства і гісторыю Беларусі. Гэтыя лічбы агучыў міністр адукацыі.

✔️ Тэрміны правядзення цэнтралізаванага экзамену: з 14 па 21 траўня. Рэзервовыя дні — з 23 па 25 тразня. З 21 па 23 жніўня – яшчэ адзін рэзервовы дзень.

✔️ Цэнтралізаваны экзамен будзе здавацца ў нядзелю.

✔️ Дапускацца да цэнтралізаваных іспытаў будуць усе выпускнікі, якія атрымалі за навучальны год станоўчыя адзнакі.

Крыніца: Национальный пресс-центр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫢 Яны захапілі інтэрнэт і свабодна ходзяць у кабінеты прэзідэнтаў

Бясшумныя забойцы з халоднай зброяй і прыборамі начнога бачання, або мілыя пухнатыя антыстрэсы – хто яны? 🐈‍⬛

Усю праўду пра коцікаў распавядае Яраслаў Сцешык у «Глабальным пытанні»

Чаму ж людзі так любяць сваіх гадаванцаў, як коцікі дапамагаюць палітвязням, а таксама як Лукашэнка сарваў планы Лебоўскага, глядзіце ў новым выданні ⤵️

https://youtu.be/utrr8Pgnl2k
🤔 А як вы ездзіце ў менскі аэрапорт? Туды плануюць пабудаваць хуткасную чыгунку

Мы рыхтуем па гэтай тэме матэрыял і хацелі б папрасіць вашай дапамогі. Адкажыце, калі ласка, на пытанні:

Як вы ездзіце ў аэрапорт? Ці ёсць нейкія складанасці ў тым, каб даехаць на аўтобусе ці маршрутцы?

Ці вырашыць гэтыя складанасці хуткасная чыгунка? Ці лічыце вы яе будаўніцтва мэтазгодным?


❗️Пішыце адказы нам у бот @BelsatBot ці ў каментары, калі для вас гэты бяспечна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸 Пазбаўленне ліцэнзіі тэлеканалу «Дождь» у Латвіі

🔸Кіберпартызаны аб'ядналіся з каліноўцамі

🔸Украіна адзначае Дзень ЗСУ

🔸Прысуд Іры Слаўнікавай пакінулі. Як у Беларусі ціснуць на палітычных зняволеных

🔸Дэбаты Дзяніса Дудзінскага і Алега Талерчыка з прапагандыстамі

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/vhw2zT0gNdA
🎼 На расейскага рэпера Oxxxymiron завялі адміністратыўную справу за яго песню «Ой да»

За 2 месяцы песня на youtube набрала 11 млн праглядаў.

Пракуратура Санкт-Пецярбургу распачала справу за «публічныя заклікі да ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ з выкарыстаннем інтэрнэту».

У кампазіцыі ёсць такія словы:

Ой, да заберите дом
Ой, да поселитесь в нём
Ой, да подавитесь в нём
А мы пересоберём
Приманка – это яд, осточертели сверхидеи
Говорят: «Начни с себя» – я убил в себе империю
Хозяин багровеет: нас не выселить никак
На нашем флаге белый снег и синяя река (и всё)
......
Где мой дом? Где мой старый дом?
Колдуном проклятый старый дом ходит ходуном
Под горой икает старый гном (старый гном)
Старым кадыком, нас пугает ядерным грибом
Нахуй стариков, что лакают кровь чужих сынов
К чёрту старый дом – пересоберём.

Таксама пракуратура патрабуе забараніць распаўсюд песні на тэрыторыі Расеі і абмежаваць доступ да яе на стрымінгавых сэрвісах.

Вось тут можаце паслухаць.

Крыніца: расейскія СМІ
⚽️ Сенсацыя на ЧС у Катары: зборная Марока перамагла каманду Іспаніі і выйшла ў чвэрцьфінал

🇲🇦Марока – упершыню ў гісторыі ў 1/4 фіналу чэмпіянату свету па футболе. Мараканцы перамаглі зборную Іспаніі ў серыі пенальці. У асноўны час каманды згулялі ўнічыю з лікам 0:0.

У чвэрцьфінале зборная Марока сустрэнецца з пераможцам пары Партугалія-Швейцарыя.

Крыніца: fifa.com
❗️У Берліне і Бруселі пакажуць дакументальны фільм, прысвечаны 15-годдзю «Белсат»

Паказы фільму «Белсат. Mission Freedom» Мар’юша Піліса пройдуць 6–9 снежня 2022 года.

❗️ Таксама на паказе і падчас экспертных дыскусій нашыя калегі, сярод якіх журналістка Дар'я Чульцова і дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы, будуць дамагацца ўзмацнення ціску з боку ЕЗ на ўлады Беларусі, каб у выніку былі вызваленыя палітвязні, сярод якіх 32 журналісты!

🔺Вось тут падрабязней

🔺
Тут, калі арыгінальны сайт не адкрываецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
12 кг цукру вынялі ў Баранавічах з крамы «Востраў чысціні»

Цукар быў са «староннім пахам араматычных рэчываў», а гэта не адпавядае ўстаноўленым нормам.

Вытворца цукру – «Скідзельскі цукровы камбінат». Аднак, гледзячы па ўсім, справа не ў вытворцы, а ў магазіне.

Баранавіцкі занальны ЦГіЭ рэкамендаваў гандлёвым сеткам узмацніць кантроль за ўмовамі захоўвання і ўмовамі рэалізацыі бакалейнай групы тавараў.

Крыніца: Баранавіцкі занальны ЦГіЭ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папулярная беларускамоўная блогерка пакутуе на сонны параліч

Ліза Ветрава прызналася ў студыі праграмы «Трэба пагаварыць», @pahavaryc, што праз чытанне прапагандысцкіх медыяў пачала пакутаваць на сонны параліч.

Падрабязней пра гэтую паталогію яна распавядае ў кароткім відэа☝️.

Ці даводзілася вам сутыкацца з такім станам?
Якія ведаеце лайфхакі па выхаду з яго?

Поўнае выданне праграмы глядзіце ў плэйлісце «Трэба пагаварыць» на нашым ютуб-канале «Белсат Life».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM