Белсат
15.7K subscribers
73.6K photos
23.1K videos
38 files
60K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📍У Расеі ў Бранскай вобласці гараць рэзервуары з нафтапрадуктамі

Пра гэта паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. Паводле ягоных словаў, плошча пажару складае 1800 метраў квадратных.

Звестак пра пацярпелых пакуль няма.

Крыніца: ТГ-канал Аляксандра Багамаза
🔥94👏5👌1
🤯 З дапамогай завочных судоў СК хоча назбіраць у эканамічных справах 100 млн рублёў

Старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара заявіў, што СК ужо расследуе шэраг крымінальных спраў у эканамічнай сферы, у якіх «шкода грамадзянам і дзяржаўным арганізацыям дасягае дзясяткаў мільёнаў рублёў».

Ён адзначыў, што спецыяльнае вядзенне дазваляе ведамству «прыцягваць да адказнасці грамадзян, якія ўчынілі і гэтую катэгорыю злачынстваў і хаваюцца за мяжой».

Паводле яго, агулам гэта больш за 100 млн рублёў шкоды, і яе збіраюцца пакрыць выкарыстоўваючы завочныя суды.

Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

А без выкарыстання VPN чытайце тут ✔️
🤡79🤬21👌1
📍«Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці». Дзярждэпартамент ЗША адрэагаваў на навіну аб тэрміновай аперацыі Марыі Калеснікавай

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Нэд Прайс выказаўся з нагоды навіны аб стане здароўя палітзняволенай Марыі Калеснікавай: «Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і дабрабыт Марыі Калеснікавай і 1440 іншых палітзняволеных. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці», – напісаў ён у сваім twitter.

Нагадаем, учора стала вядома, што Калеснікава знаходзіцца ў рэанімацыі. 28 лістапада ёй зрабілі тэрміновую аперацыю. Цяпер яе стан ацэньваецца як стабільна цяжкі з паляпшэннем.

Крыніца: @StateDeptSpox
🙏10919🤣7👏6💯4😢3🤔1
🫥 Вайсковыя самалёты Расеі і Кітаю ўвайшлі ў паветраную прастору Паўднёвай Карэі без апавяшчэння Сеулу

Гэта адбылося сёння, 30 лістапада. У 05:48 паводле мясцовага часу два кітайскія бамбавікі H-6 у апазнавальную зону СПА Рэспублікі Карэя. Інцыдэнт паўтарыўся праз гадзіну.

А ў 12:18 у зону ўвайшлі ўжо два кітайскія H-6 і шэсць расейскіх ваенных самалётаў (чатыры бамбавікі ТУ-95 і два знішчальнікі Су-35). Знаходзіліся там яны 18 хвілінаў. У Паўднёвай Карэі заяўляюць, што кітайскія і расейскія вайсковыя самалёты праводзілі сумесныя трэнаванні падчас сумесных палётаў.

Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

А без VPN чытайце тут ✔️

Крыніца: yna.co.kr
🤬117🤯15💯1
👆У Беларусі ізноў пашырыўся спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»

Туды дадалі «групу людзей, аб'яднаных пад назваю «Страна для жизни»», нібы за «арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы ўчынення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Беларусі».

Крыніца: ТГ-канал сілавікоў
🤬92😁4🤯3🎉2
◽️Ёсць і добрыя навіны: палітзняволеная Алана Гебрэмарыям выйшла на волю

Сёння на волю павінны выйсці ўсе 11 фігурантаў «справы студэнтаў», якія да сённяшняга дня заставаліся ў зняволенні.

Крыніца: @radiosvaboda
235🙏26🤬1
Белсат
❗️Сёмы раз запар арыштавалі святара Уладзіслава Багамольнікава Ксёндз Уладзіслаў Багамольнікаў быў затрыманы 31 жніўня і з таго часу знаходзіцца на Акрэсціна. Ён мусіў выйсці сёння пасля адбыцця шостага тэрміну. Падобна на тое, што на яго быў складзены новы…
❗️«Праваслаўнага святара айца Уладзіслава Багамольнікава забіваюць на Акрэсціна. І я гэтаму сведка!»

Навуковец Сяргей Гаранін, які сядзеў на Акрэсціна разам з Уладзіславам Багамольнікавым, пракаментаваў ужо сёмы запар арышт святара: «Уладзіслаў чалавек мужны і трымаецца ён з годнасцю і моцна. Падтрымлівае іншых. Зрабіць яму яны нічога не могуць. Таксама прад'явіць яму па факце нічога не можна. Ну, адслужыў ён ліцію па Раману Бандарэнку – дык што? Гэта пастарскі абавязак... Таму яны яго забіваюць. Фізічна», – піша Гаранін на сваёй старонцы ў facebook.

Таксама навуковец паведамі аб стане здароўя святара: «Стан здароўя айца Уладзіслава пагоршыўся. Нават калі я вызваляўся, і ён паціснуў мне руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, усе костачкі ў іх чуваць... Дык гэта калі было!!! А цяпер?! Да таго ж ён і галадоўку трымаў».

Нагадаем, святар Уладзіслаў Багамольнікаў быў затрыманы напрыканцы жніўня. З тых часоў ён знаходзіцца на Акрэсціна. Нядаўна яго асудзілі ўжо сёмы раз запар.

Крыніца: Сергей Гаранин
🤬185😢34🙏193
❗️На волю выйшлі дзяўчыны са «справы студэнтаў»

Гэта Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Вікторыя Гранкоўская, Анастасія Булыбенка, Марыя Каленік, Алана Гебрэмарыям, Вольга Філатчанкава.

Таццяна Екальчык
мусіць выйсці на волю 15 снежня.

Інфармацыі пра хлапцоў пакуль няма.

Крыніца: @belsat
2074🔥1
На заводзе ў Мёрах затрыманыя як найменей 5 чалавек

Праваабаронцам @viasna96 стала вядома, што сёння на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся «хапун». Вядома, што затрыманні праводзяць сілавікі з Віцебску.

Затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля выбараў.

Крыніца: @viasna96
🤬120😢3
👆Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу лічыць, што канец рэжыму Лукашэнкі можа стаць наймацнейшай санкцыяй супраць Расеі

Кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу 30 лістапада на спатканні міністраў замежных справаў дзяржаваў НАТА ў Бухарэсце адказаў на пытанне Сяргея Пелясы, карэспандэнта «Белсату».

«Беларуссю кіруе нелегітымны дыктатар Лукашэнка. Найгоршая санкцыя, якую мы можна ўвесці супраць расейскага рэжыму – гэта падзенне дыктатуры Лукашэнкі», – заявіў эстонскі міністр.

Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

А без выкарыстання VPN чытайце тут✔️
💯130❤‍🔥14👏93🥰1🤯1🤨1
Затрыманая сацыёлаг і кандыдат навук Аксана Шэлест

Разам з Аксанай таксама быў затрыманы архітэктар і ўрбаніст Кірыл Мальцаў. Затрыманне адбылося ўчора ў Менску, папярэдне, яго праводзіў ГУБАЗіК.

Дзе яны знаходзяцца і прычыны затрымання – невядомыя.

Крыніца: Владимир Мацкевич
🤬126😢32
Рэйд на інкасатараў у Гомлі

Праваабаронцам стала вядома, што сілавікі 24 лістапада знялі з маршрутаў каля 6 чалавек.

Вядома, што на 10 сутак арыштавалі Мікалая Ашарчука, Аляксандра Губарэвіча і Максіма Баравікова.

А некаторых адпусцілі, адпісаўшыся пры сілавіках ад «экстрэмісцкіх» каналаў», – распавядаюць крыніцы.

Крыніца: @viasna96
🤬95😢5
🔻 Еўракамісія: на вайне загінулі 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў і 20 тысяч мірных жыхароў

Такую ацэнку агучыла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.

Яна прапанавала стварыць адмысловы суд пры падтрымцы ААН для расследавання ваенных злачынстваў Расеі ва Украіне.

«Разам з нашымі партнёрамі мы паклапоцімся аб тым, каб Расея заплаціла за нанесеныя ёю разбурэнні».

Для гэтых мэт у Еўразвязе замарожаны 300 мільярдаў еўра Цэнтрабанку РФ і 19 мільярдаў еўра расейскіх алігархаў.

Крыніца: Ursula von der Leyen/twitter
😢71🤔24👏5🤬4🤯3😱1🤨1
🤔 Якая будучыня ў «Белсату»?

З нагоды 15-годдзя «Белсату» гутарым з нашымі журналістамі, якія з самога пачатку працуюць на тэлеканале

Юры Каліна 29 гадоў звязаны з тэлебачаннем. Кіраўнік рэгіянальнай рэдакцыі «Белсат ТБ» у Беластоку. Аўтар больш як ста рэпартажаў і дакументальных фільмаў, знятых у дзясятках краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

«Я зняў фільм, які называўся «Апошні дыктатар Еўропы». Яго паказала польскае тэлебачанне, Першы канал у прайм-тайме. І на другі дзень мне Павел Латушка, які быў тады амбасадарам Беларусі ў Польшчы, сказаў: «Ну сам ты гэтага хацеў. Цяпер ты персона нон грата». І пяць гадоў мяне не ўпускалі ў Беларусь», – распавядае Юры.

Што чакае «Белсат»? Як усё нараджалася і змянялася? Ці будзе канал працаваць у Беларусі пад гэтай назваю, ці распадзецца на больш дробныя каналы і зменіць назву?

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Без VPN чытайце тут
48🏆7🌚1
🕯 Пайшоў з жыцця знакаміты купалавец Фама Варанецкі

Пра гэта паведамілі ўдзельнікі тэатральнай групы «Купалаўцы».

Блізкія паведамляюць, што Фама Сільвестравіч быў даволі самотным чалавекам апошнія гады. Меў праблемы са здароўем. Паводле блізкіх, яго знайшлі ў сваёй кватэры, імаверна, праз 3-4 дні пасля смерці.

☝️ Заслужаны артыст Беларусі Фама Сільвестравіч Варанецкі ў Купалаўскім адыграў 44 сезоны, 64 ролі. Апошнія 12 гадоў ужо на сцэну не выходзіў, толькі зазіраў на прэм'еры калег і вучняў.

Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Сярод яго вучняў вядомыя беларускія акторы. У тым ліку і мноства актораў-купалаўцаў

Крыніцы: kupalaucy, @belsat
😢14610🤔1🤨1
Белсат
🔻 Еўракамісія: на вайне загінулі 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў і 20 тысяч мірных жыхароў Такую ацэнку агучыла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен. Яна прапанавала стварыць адмысловы суд пры падтрымцы ААН для расследавання ваенных злачынстваў Расеі…
З Twitter кіраўніцы Еўракамісіі знікла відэа, дзе яна распавяла пра 100 тысяч загінулых вайскоўцаў і 20 тысяч мірных жыхароў ва Украіне

▫️
Дырэктарка па палітычных камунікацыях Еўракамісіі Дана Спінант паведаміла, што агучаныя Урсулай фон дэр Ляйен лічбы аб стратах Украіны падчас вайны ўключаюць параненых і загінулых.

▫️
Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў заявіў, што інфармацыю аб стратах можа агучыць толькі галоўнакамандуючы, міністр абароны або сам прэзідэнт:

«Прэзідэнт Зяленскі абнародуе афіцыйныя дадзеныя, «калі прыйдзе патрэбны момант», бо гэта канфідэнцыяльная інфармацыя».

Крыніца: Dana Spinant/twitter, suspilne.media
53🤡9😐6🤔1
Белсат
😞 Зноў пра рэпрэсіі! У Паставах учора была аблава, вядома пра мінімум траіх затрыманых Гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка, Сяргей Ляўко. «У Дзіковіча быў ператрус яшчэ ў пачатку 2021 года, ён быў у статусе падазраванага за нейкі камент у тэлеграме. Ад…
☝️ Стала зразумела прычына рэйдаў на жыхароў Пастаў

Сілавікі выпусцілі відэа, на якім затрыманаму Сяргею Ляўко інкрымінуюць 342 артыкул КК за марш у Менску. У якасці доказу сілавікі прапануюць фота.

Краязнаўца Кастусь Шыталь пазнаў некаторых на гэтым фота:

«Там група людзей, 13 чалавек, на дарозе са сцягамі. Сярод іх я пазнаў яшчэ аднаго затрыманага ў часе аблавы ў Паставах і аднаго пастаўскага ўцекача.

Значыць, узяліся затрымліваць тых, хто з рэгіёнаў ездзіў у Менск. Дагэтуль такіх справаў было мала.

Цяпер зразумела, чаму затрыманых павезлі ў Менск на Акрэсціна (я спачатку як пачуў, то не паверыў, бо адміністрацыйна гэта Віцебская вобласць і затрыманых па крыміналцы вязуць звычайна ў Віцебскае СІЗА)»
.

Сёння стала вядома пра «хапун» у Мёрах.

Крыніца: kastus.shytal/facebook
🤬121🤯6🤣1
❗️ BYPOL пракаментаваў сітуацыю з публікацыяй інфармацыі пра агента ГУБАЗіК у ЧКБ

Былая рэдактарка ​​«Чорнай кнігі Беларусі» Яніна Сазановіч заявіла Белсату, што пасля выкрыцця агента ГУБАПіК, менавіта BYPOL прасіў ЧКБ «не падымаць шуму».

У BYPOL пракаментавалі: «Тое, што Гайко з'яўляецца супрацоўнікам ГУБАПіК, сапраўды ўстаноўлена BYPOL. Гэты факт быў даведзены да ведама ўсіх зацікаўленых. Рашэнні калектыў ЧКБ прымаў самастойна. На гэтае рашэнне не паўплывалі рэкамендацыі BYPOL, як высветлілася ⟨…⟩ Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні прыняла каманда ЧКБ».

Крыніца: zerkalo.io
🤔59🤡15🤬5🤯4🤣3🤨3🔥1💯1
❗️Калеснікаву ахоўваюць трое, адзін – з аўтаматам

Крыніцы «Радыё Свабода» паведамляюць, што Марыя Калеснікава да гэтага часу ў рэанімацыі гомельскага шпіталя хуткай медычнай дапамогі, у хірургічную палату яе пакуль не перавялі.

Крыніца: @radiosvaboda
🤬125🤯13🤣63😢2🤡2