🦠 Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя РБ пяць разоў перахварэла на каронавірус
Пра гэта Юлія Ваніна напісала ў Facebook у каментары да допісу адной з журналістак. Тая зазначыла, што хварэла на «карону» тры разы. Прэс-сакратарка Мінздароўя адказала, што ў яе вірус дыягнаставалі ажно пяць разоў (і гэта пры тым, што Ваніна мела вакцынацыю).
Міністэрства аховы здароўя РБ не публікуе статыстыку захворванасці каронавірусам ужо каля чатырох месяцаў.
Заўважыла: @nashaniva

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💁♀️ Відэавайна памежнікаў працягваецца: супрацоўнікі польскай памежнай службы паказалі, як іх беларускія калегі праводзяць з Беларусі ў Польшчу мігрантаў
Раней беларускія памежнікі выкладалі відэа, у якім абвінавачвалі палякаў у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.
«Беларускія службы пастаянна прывозяць замежнікаў да мяжы з Польшчай. Дзякуючы веданню тэрыторыі беларускія салдаты хутка праводзяць замежнікаў да месцаў, дзе можна паспрабаваць перайсці мяжу» – адзначылі польскія памежнікі ў подпісе да відэа.
Што тут казаць – глядзіце самі.
Крыніца: Straż Graniczna

🔹Пераходны кабінет Беларусі прыняў Рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў
У тэксце Рэзалюцыі ўзгадваецца, што тыя падзеі прывялі да голаду і ў некаторых рэгіёнах Беларусі (асабліва пацярпелі асобныя раёны Гомельшчыны і Магілёўшчыны).
Таксама ў рэзалюцыі асуджаюцца злачынствы камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.
Крыніца: @CabinetBelarus

Instagram праекту «Август2020» — у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з ім – яшчэ 9 праектаў і нават адзін відэасюжэт (наш)
На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.
Сам жа праект «Август2020» робіцца групай незалежных журналістаў і валанцераў.
«Август2020» разам з праектам «23.34» удзельнічае ў стварэнні Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў (ЕКРП). Мэта нашых сумесных намаганняў – збор матэрыялаў для праверкі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях».
Бадай, самы знакаміты праект «Август2020» – гэта «Камера 18». 36 жанчын сядзелі на Акрэсціна ў адной камеры, журналісты знайшлі 11 і запісалі іх успаміны.
Сёння ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:
📌 Відэаролік нашага тэлеканалу «Самалет з палiтычнымi уцекачамi хацелi пасадзiць у Менску / В Минске хотели посадить самолет»
📌 Telegram-каналы «Литература вне запретов», «Слобода для жизни (г. Лида)», «Žyžal», «Доска позора Республики Беларусь», «Волковыск. НОВОСТИ», «Вгавм2020»
📌 Instagram-старонка «zmagarusa». Здзіўляе, што сілавікі баяцца нават старонкі з 562 падпісантамі, на якой публікацыі робіцца не вельмі часта.
📌 Сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса «Прамень».
Крыніца: @viasna96
Малюнак: «Август2020»
На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.
Сам жа праект «Август2020» робіцца групай незалежных журналістаў і валанцераў.
«Август2020» разам з праектам «23.34» удзельнічае ў стварэнні Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў (ЕКРП). Мэта нашых сумесных намаганняў – збор матэрыялаў для праверкі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях».
Бадай, самы знакаміты праект «Август2020» – гэта «Камера 18». 36 жанчын сядзелі на Акрэсціна ў адной камеры, журналісты знайшлі 11 і запісалі іх успаміны.
Сёння ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:
Крыніца: @viasna96
Малюнак: «Август2020»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускім афіцэрам-ідэолагам паказалі паласу, якая выкарыстоўваецца для псіхалагічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў да баявых дзеянняў
Учора пачаўся збор афіцэраў-ідэолагаў, працягнецца ён 2 дні.
Сёння падчас заняткаў вайскоўцы не толькі праходзілі псіхалагічную паласу, але і выкарыстоўвалі на занятках сродкі імітацыі: імітацыйныя гранаты і фугасы, выбуховыя пакеты, дымавыя шашкі, сігнальныя ракеты, агнявыя сумесі, халастыя патроны.
Трэніравалі вайскоўцаў пераадольваць разбураныя лесвіцы, сцены, падземныя лабірынты, завалы.
Крыніца: Міністэрства абароны

Латвійскі бок разабраў пешаходны мост на мяжы з Беларуссю і Расеяй
Масток злучаў два берагі рэчкі Сінюха (па-латыску яна называецца Зілупэ), непадалёк ад яго месціўся так званы «Курган Дружбы», прысвечаны перамозе над нямецкімі акупантамі ў Другой сусветнай вайне. У кастрычніку Латвія часткова разабрала манумент на кургане, прыбраўшы мемарыяльныя шыльды.
Крыніца: БелТА

Белсат
💁♀️ Відэавайна памежнікаў працягваецца: супрацоўнікі польскай памежнай службы паказалі, як іх беларускія калегі праводзяць з Беларусі ў Польшчу мігрантаў Раней беларускія памежнікі выкладалі відэа, у якім абвінавачвалі палякаў у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.…
🔻Памежны камітэт РБ расказаў пра чарговы труп мігранта, выяўлены на мяжы
Гэтым разам ведамства заявіла пра тое, што каля агароджы, якая раздзяляе Беларусь і Польшчу, 23 лістапада было знойдзена цела мужчыны афрыканскай знешнасці. Яго выявілі непадалёк ад брамкі для міграцыі жывёл.
Гэта ўжо пяты труп мігранта, знойдзены ў памежнай зоне з пачатку года.
Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт

Якой катэгорыі беларусаў пасля новага году прыйдзецца выкласці яшчэ больш грошай на рэжым Лукашэнкі?
☝🏼Разбіраліся ў новай схеме падаткаў
«Проста грошы вельмі патрэбныя», – так коратка эксперты апісваюць адну з прычынаў абнаўлення Падатковага кодэксу.
❓ Што ж там абновіцца?
❓ Якіх беларусаў гэта закране найбольш?
❓ І чаму хвалявацца мусім мы ўсе?
Адказы чытайце вось тут
Калі не маеце VPN, то тут
☝🏼Разбіраліся ў новай схеме падаткаў
«Проста грошы вельмі патрэбныя», – так коратка эксперты апісваюць адну з прычынаў абнаўлення Падатковага кодэксу.
Адказы чытайце вось тут
Калі не маеце VPN, то тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
Новы падатак для «дармаедаў» і агульная база прыбыткаў. Што будуць ведаць падатковыя службы пасля Новага года?
З Новага года ў Падатковым кодэксе будуць новаўвядзенні.
🔻Урад РБ хоча падняць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў, што жывуць за мяжою
Паводле @zerkalo_io, за разгляд заявы на выхад з грамадзянства РБ замежныя дыппрадстаўніцтвы ў будучыні плануюць браць ажно 400 еўра збору (цяпер гэтая сума складае 250 еўра).
За рэгістрацыю і разарванне шлюбу дыпламатычныя ведамствы РБ за мяжою цяпер бяруць па 50 еўра. Плануецца ж падняць збор за рэгістрацыю шлюбу да 100 еўра, а за разарванне − наогул да 200.
За рэгістрацыю змены імені і прозвішча хочуць драць 200 еўра, пры тым што цяпер бяруць 70.
За прастаўленне апастылю на дакументы ў замежных консульствах хочуць браць 50 еўра (цяпер − 35).
☝️Пакуль гэтыя змены яшчэ не прынятыя афіцыйна.
Крыніца: @zerkalo_io

🔻Былому гітарысту «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву дадалі яшчэ адзін год калоніі да папярэдніх двух
Тры месяцы таму Плюшчава пакаралі двума гадамі зняволення, штрафам 6400 рублёў і канфіскацыяй аўтамабіля.
Гэтым разам суд Фрунзенскага раёна Менску ў асобе суддзі Андрэя Млечкі прызнаў Уладзіслава вінаватым яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу («абраза прадстаўніка ўлады», «паклёп» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак»). Гэтая справа звязаная з рэпостамі і каментарамі, якія Плюшчаў пакідаў у Telegram. Сумарна музыка цяпер павінен адбыць тры гады ў зняволенні і выплаціць 300 базавых велічыняў штрафу.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ЗСУ звярнуліся да беларусаў і распавялі, што Расея можа рыхтаваць тэракт на Беларускай АЭС
«Не позволяйте втягивать вас в войну еще больше. Отслеживайте все подозрительные действия, появление незнакомых подозрительных людей, транспорта вблизи объектов критической инфрастуктуры. Сообщайте о таких фактах вашим правоохранительным органам, если не видите их реакции, информируйте мировую общественность!»
У звароце да беларусаў выкарыстоўваецца чырвона-зялёны сцяг і руская гаворка, а таксама ў беларусаў просяць патрабаваць ад кіраўніцтва краіны выконваць артыкул 18 Канстытуцыі РБ.
Вось ён:
«Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права».
«Руководству РФ плевать на жизни российских граждан, тем более на жизни белорусов и украинцев. их методы не новы: террор, запугивания, операции под чужим знаменем. Всё это используется с одной целью – любыми путями втянуть Беларусь в войну с Украиной. Кровью и ненавистью разделить наши народы. но нужна ли российская захватническая война самой Беларуси?», –гаворыцца ва ўкраінскім звароце.
Узгадваюць у звароце абстрэлы і наступ расейцаў з тэрыторыі Беларусі.
«Украина не считает вашу страну, тем более ваш народ врагом... Мы не планируем и не собираемся проводить никаких агрессивных действий на территории Беларуси. Это официальная позиция Украины».
Крыніца: ЗСУ

🤦♂️Беларусцы Карыне Пацёмкінай, якая валанцёрыла ў Бучы, адмовілі ў выдачы ўкраінскага ВНЖ Раней міграцыйная служба Украіны паставіла ёй у пашпарт штамп аб прымусовым выездзе за межы краіны да 15 ліпеня. Але ўзнік рэзананс у сацсетках ды СМІ, і пастанову…
🔸Беларускай валанцёрцы з Бучы Карыне Пацёмкінай усё ж выдалі від на жыхарства ва Украіне
Раней у кастрычніку дзяўчына пісала, што ёй адмовіліся выдаваць ВНЖ. Да таго ўлетку Карыне ў пашпарт ставілі штамп пра прымусовы выезд з Украіны, аднак яна абскарджвала гэтае рашэнне і ў выніку змагла падацца на ВНЖ. З першай спробы ёй адмовілі, цяпер жа нарэшце выдалі дакумент.
Крыніца: Karyna Patsiomkina

Instagram праекту «Август2020» — у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з ім – яшчэ 9 праектаў і нават адзін відэасюжэт (наш) На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў. Сам жа праект «Август2020»…
🔸 «ГОБК» – тэлеграм-канал, у якім цяпер 71 удзельнік. 15 лістапада быў затрыманы адміністратар «ГОБК» 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў. Тг-канал сілавікоў тады паведаміў, што «раённы чат «ГОБК» быў структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання dzechat, дзе нібыта «публиковались призывы к совершению насильственных действий над сотрудниками правоохранительных органов».
🔸 «Іван! Real Belarus» – youtube-канал з 2 тыс падпісантаў, старонка «ВКонтакте», «TikTok», «Snapchat». Вядзе паблікі блогер Іван Рамязоўскі.
🔸 «Жыве Лунінец!» – тэлеграм-чат, цяпер там 58 удзельнікаў.
Крыніцы: @viasna96, @belsat
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце ВОСЬ ТУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
В Беларуси развернули российский полевой госпиталь | Украина без света после обстрелов
Перед вами короткий обзор новостей на Белсате.
00:00 Украина без света после обстрелов
01:00 В Совбезе ООН обсудили ракетные атаки РФ
01:58 Обмен пленными между Украиной и Россией
02:26 В Беларуси развернули российский полевой госпиталь
02:57 Николай Статкевич…