Белсат
19.5K subscribers
63.6K photos
20.1K videos
38 files
49.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤷‍♂️ У Менску ДАІшнікі павольна ганяліся за пагрузчыкам. Ім кіраваў п'яны мужчына

Пагрузчык ехаў па вуліцы Батанічнай, пазней павярнуў на Пятруся Броўкі. Увагу экіпажу ДАІ ён прыцягнуў сваімі дзіўнымі манёўрамі.

Калі 56-гадовага кіроўцу затрымалі, высветлілася, што ў ягонай крыві − ажно 2,5 праміле алкаголю.

Крыніца: @gaiminsk
🤡 Жэстачайшэ імпартазамясціць: у Расеі раздадуць гранты на аналагі TikTok, Instagram і Microsoft

Сярод папярэдне адобраных праектаў, напрыклад, сацсетка Looky ад ТАА «Мотивационные решения», у якую можна будзе перанесці фатаграфіі з Instagram. Распрацоўшчыкі мяркуюць, што імпартазамешчаныя сеткі будуць папулярныя таксама ў Беларусі, Казахстане і ААЭ.

Сацсетка Sunlight Play ад ТАА «ГРИ» стане меркаванай заменай TikTok у Расеі.

Таксама збіраюцца імпартазамясціць Zoom: на яго месца прэтэндуюць аж два праекты – NEW: TrueConf Enterprise 2.0 ад АТ «ТКС» і Dion ад «Иннотех».

Ну і замыкае гэты парад імпартазамяшчэнцаў «Пошта 2.0» ад кампаніі «Новые облачные технологии», якая павінна замяніць прадукты Microsoft.

І вылучана на гэта ўсё з дзяржбюджэту ні многа, ні мала – 2,14 млрд. расейскіх рублёў (каля 35,5 млн долараў).

Крыніца: rbc.ru
📌 КДБ папоўніла «спіс тэрарыстаў» яшчэ 7-ю прозвішчамі

Туды былі ўнесеныя Дзяніс Максімаў, Сцяпан Талкачоў, Іван Супрунчык, Ігар Хрыстафораў, Павел Ганчарык, Сяргей Фісюк і Андрэй Быкаў. Большасць з іх − палітвязні.

Сумарна ў спісе цяпер 958 чалавек, з іх 213 − беларусы.

Заўважыла: @viasna96
🦠 Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя РБ пяць разоў перахварэла на каронавірус

Пра гэта Юлія Ваніна напісала ў Facebook у каментары да допісу адной з журналістак. Тая зазначыла, што хварэла на «карону» тры разы. Прэс-сакратарка Мінздароўя адказала, што ў яе вірус дыягнаставалі ажно пяць разоў (і гэта пры тым, што Ваніна мела вакцынацыю).

Міністэрства аховы здароўя РБ не публікуе статыстыку захворванасці каронавірусам ужо каля чатырох месяцаў.

Заўважыла: @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💁‍♀️ Відэавайна памежнікаў працягваецца: супрацоўнікі польскай памежнай службы паказалі, як іх беларускія калегі праводзяць з Беларусі ў Польшчу мігрантаў

Раней беларускія памежнікі выкладалі відэа, у якім абвінавачвалі палякаў у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.

«Беларускія службы пастаянна прывозяць замежнікаў да мяжы з Польшчай. Дзякуючы веданню тэрыторыі беларускія салдаты хутка праводзяць замежнікаў да месцаў, дзе можна паспрабаваць перайсці мяжу» – адзначылі польскія памежнікі ў подпісе да відэа.

Што тут казаць – глядзіце самі.

Крыніца: Straż Graniczna
🔹Пераходны кабінет Беларусі прыняў Рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў

У тэксце Рэзалюцыі ўзгадваецца, што тыя падзеі прывялі да голаду і ў некаторых рэгіёнах Беларусі (асабліва пацярпелі асобныя раёны Гомельшчыны і Магілёўшчыны).

Таксама ў рэзалюцыі асуджаюцца злачынствы камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.

Крыніца: @CabinetBelarus
Instagram праекту «Август2020» — у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з ім – яшчэ 9 праектаў і нават адзін відэасюжэт (наш)

На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.

Сам жа праект «Август2020» робіцца групай незалежных журналістаў і валанцераў.

«Август2020» разам з праектам «23.34» удзельнічае ў стварэнні Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў (ЕКРП). Мэта нашых сумесных намаганняў – збор матэрыялаў для праверкі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях».

Бадай, самы знакаміты праект «Август2020» – гэта «Камера 18». 36 жанчын сядзелі на Акрэсціна ў адной камеры, журналісты знайшлі 11 і запісалі іх успаміны.

Сёння ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:

📌 Відэаролік нашага тэлеканалу «Самалет з палiтычнымi уцекачамi хацелi пасадзiць у Менску / В Минске хотели посадить самолет»

📌 Telegram-каналы «Литература вне запретов», «Слобода для жизни (г. Лида)», «Žyžal», «Доска позора Республики Беларусь», «Волковыск. НОВОСТИ», «Вгавм2020»

📌 Instagram-старонка «zmagarusa». Здзіўляе, што сілавікі баяцца нават старонкі з 562 падпісантамі, на якой публікацыі робіцца не вельмі часта.

📌 Сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса «Прамень».

Крыніца: @viasna96
Малюнак: «Август2020»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускім афіцэрам-ідэолагам паказалі паласу, якая выкарыстоўваецца для псіхалагічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў да баявых дзеянняў

Учора пачаўся збор афіцэраў-ідэолагаў, працягнецца ён 2 дні.

Сёння падчас заняткаў вайскоўцы не толькі праходзілі псіхалагічную паласу, але і выкарыстоўвалі на занятках сродкі імітацыі: імітацыйныя гранаты і фугасы, выбуховыя пакеты, дымавыя шашкі, сігнальныя ракеты, агнявыя сумесі, халастыя патроны.

Трэніравалі вайскоўцаў пераадольваць разбураныя лесвіцы, сцены, падземныя лабірынты, завалы.

Крыніца: Міністэрства абароны
Латвійскі бок разабраў пешаходны мост на мяжы з Беларуссю і Расеяй

Масток злучаў два берагі рэчкі Сінюха (па-латыску яна называецца Зілупэ), непадалёк ад яго месціўся так званы «Курган Дружбы», прысвечаны перамозе над нямецкімі акупантамі ў Другой сусветнай вайне. У кастрычніку Латвія часткова разабрала манумент на кургане, прыбраўшы мемарыяльныя шыльды.

Крыніца: БелТА
Белсат
💁‍♀️ Відэавайна памежнікаў працягваецца: супрацоўнікі польскай памежнай службы паказалі, як іх беларускія калегі праводзяць з Беларусі ў Польшчу мігрантаў Раней беларускія памежнікі выкладалі відэа, у якім абвінавачвалі палякаў у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.…
🔻Памежны камітэт РБ расказаў пра чарговы труп мігранта, выяўлены на мяжы

Гэтым разам ведамства заявіла пра тое, што каля агароджы, якая раздзяляе Беларусь і Польшчу, 23 лістапада было знойдзена цела мужчыны афрыканскай знешнасці. Яго выявілі непадалёк ад брамкі для міграцыі жывёл.

Гэта ўжо пяты труп мігранта, знойдзены ў памежнай зоне з пачатку года.

Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт
Якой катэгорыі беларусаў пасля новага году прыйдзецца выкласці яшчэ больш грошай на рэжым Лукашэнкі?

☝🏼Разбіраліся ў новай схеме падаткаў

«Проста грошы вельмі патрэбныя», – так коратка эксперты апісваюць адну з прычынаў абнаўлення Падатковага кодэксу.

Што ж там абновіцца?

Якіх беларусаў гэта закране найбольш?

І чаму хвалявацца мусім мы ўсе?

Адказы чытайце вось тут
Калі не маеце VPN, то тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻Урад РБ хоча падняць стаўкі консульскіх збораў за розныя паслугі для беларусаў, што жывуць за мяжою

Паводле @zerkalo_io, за разгляд заявы на выхад з грамадзянства РБ замежныя дыппрадстаўніцтвы ў будучыні плануюць браць ажно 400 еўра збору (цяпер гэтая сума складае 250 еўра).

За рэгістрацыю і разарванне шлюбу дыпламатычныя ведамствы РБ за мяжою цяпер бяруць па 50 еўра. Плануецца ж падняць збор за рэгістрацыю шлюбу да 100 еўра, а за разарванне − наогул да 200.

За рэгістрацыю змены імені і прозвішча хочуць драць 200 еўра, пры тым што цяпер бяруць 70.

За прастаўленне апастылю на дакументы ў замежных консульствах хочуць браць 50 еўра (цяпер − 35).

☝️Пакуль гэтыя змены яшчэ не прынятыя афіцыйна.

Крыніца: @zerkalo_io
🔻Былому гітарысту «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву дадалі яшчэ адзін год калоніі да папярэдніх двух

Тры месяцы таму Плюшчава пакаралі двума гадамі зняволення, штрафам 6400 рублёў і канфіскацыяй аўтамабіля.

Гэтым разам суд Фрунзенскага раёна Менску ў асобе суддзі Андрэя Млечкі прызнаў Уладзіслава вінаватым яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу («абраза прадстаўніка ўлады», «паклёп» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак»). Гэтая справа звязаная з рэпостамі і каментарамі, якія Плюшчаў пакідаў у Telegram. Сумарна музыка цяпер павінен адбыць тры гады ў зняволенні і выплаціць 300 базавых велічыняў штрафу.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ЗСУ звярнуліся да беларусаў і распавялі, што Расея можа рыхтаваць тэракт на Беларускай АЭС

«Не позволяйте втягивать вас в войну еще больше. Отслеживайте все подозрительные действия, появление незнакомых подозрительных людей, транспорта вблизи объектов критической инфрастуктуры. Сообщайте о таких фактах вашим правоохранительным органам, если не видите их реакции, информируйте мировую общественность!»

У звароце да беларусаў выкарыстоўваецца чырвона-зялёны сцяг і руская гаворка, а таксама ў беларусаў просяць патрабаваць ад кіраўніцтва краіны выконваць артыкул 18 Канстытуцыі РБ.

Вось ён:

«Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права».

«Руководству РФ плевать на жизни российских граждан, тем более на жизни белорусов и украинцев. их методы не новы: террор, запугивания, операции под чужим знаменем. Всё это используется с одной целью – любыми путями втянуть Беларусь в войну с Украиной. Кровью и ненавистью разделить наши народы. но нужна ли российская захватническая война самой Беларуси?»
, –гаворыцца ва ўкраінскім звароце.

Узгадваюць у звароце абстрэлы і наступ расейцаў з тэрыторыі Беларусі.

«Украина не считает вашу страну, тем более ваш народ врагом... Мы не планируем и не собираемся проводить никаких агрессивных действий на территории Беларуси. Это официальная позиция Украины».

Крыніца: ЗСУ