Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Гэта хірургічная аперацыйная ў Кіеўскім Інстытуце сэрца. На стале хірургаў – дзіця

І так, вы бачыце, як лекары аперуюць яго без святла. Бо расейскія абстрэлы часткова знішчылі энергетычную інфраструктуру Украіны.

На шчасце, у больніцы ёсць генератар, і лекары змаглі скончыць аперацыю.

«Радуйцеся расейцы. Сёння дзіця на стале, і падчас аперацыі цалкам выключылася святло. Малайцы. Вельмі гуманныя людзі», – пракаментаваў сітуацыю дырэктар Інстытута сэрца Барыс Тадураў.

Крыніца: украінскія паблікі
😲 Мікалай Статкевіч захварэў на пнеўманію за кратамі

Яго жонка Марына Адамовіч паведаміла, што цяпер ён знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі:

«Сёння да Міколы Статкевіча не пусцілі адваката. Прычына? Патлумачылі клопатам аб яго здароўі. Мікалай – у медсанчастцы. У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў», – піша яна.

Таксама Марына Адамовіч заўважае, што Мікалай пісаў ёй у лісце ад 10 лістапада, што «падчапіў нейкі вірус», а 11 лістапада палітыка, імаверна, адправілі ў ШІЗА:

«Што трэба было рабіць гэтыя два тыдні, наколькі трэба было ігнараваць стан чалавека, каб ён, у выніку, апынуўся ў медсанчастцы? І якім «кранальным» мусіць быць клопат пра яго здароўе зараз, каб не пусціць да яго адваката?» – разважае Марына Адамовіч.

Крыніца: Марына Адамовіч
🚑 Паглядзіце, як выглядае расейскі ваенны шпіталь, разгорнуты ў Беларусі

Дзе менавіта ён знаходзіцца – не паведамляюць, але тэлеканал «Звезда» распавёў, што там працуе 124 супрацоўнікі: тэрапеўты, УГД-спецыялісты, афтальмолагі, артапеды, неўрапатолагі і рэнтгенолагі. У медгарадку ёсць прыёмнае аддзяленне, тэрапеўтычнае, хірургічнае, рэанімацыя, аптэка. Дзякуючы працы генератараў, медычны гарадок «абсалютна аўтаномны», а яго прапускная здольнасць – да 300 чалавек у суткі.

Некаторыя з дактароў тут – грамадзянскія. Напрыклад, гарадская клінічная больніца №39 Ніжняга Ноўгарада пазбавілася загадчыка хірургічнага аддзялення Андрэя Часнакова.

Крыніца: тэлеканал «Звезда»
📌 Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак папрасіў Нямеччыну перадаць Украіне зенітна-ракетныя комплексы Patriot, прызначаныя для Польшчы

Такую ж ідэю агучыў старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі:

«Для бяспекі Польшчы было б лепш, калі б немцы перадалі гэтую тэхніку ўкраінцам, падрыхтавалі ўкраінскія экіпажы, але з умовай, што гэтыя батарэі будуць размешчаны ў заходняй частцы Украіны».

Крыніца: Марыуш Блашчак
🇺🇸 У амерыканскім штаце Вірджынія мэнэджэр магазіну Walmart учыніў страляніну і забіў шэсць сваіх калегаў

Здарэнне адбылося позна ўвечары ў аўторак. Супрацоўнікі сабраліся ў пакоі адпачынку перад начной зменаю. Раптам 31-гадовы Андрэ Бінг уварваўся ў яго і, нічога не сказаўшы, пачаў страляць.

У выніку загінулі шасцёра людзей (сярод іх − 16-гадовы хлопец), яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Крыніца: CNN
🤦‍♂️ Жыхарку Светлагорска асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Суд Партызанскага раёна Менску прызначыў Наталлі Зорынай тры гады «хатняй хіміі». Яе выпусцілі з залы суда пад падпіску аб нявыездзе.

Жанчыну абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1. арт. 342 КК). Па версіі следства Зорына «разам з іншымі мітынгоўцамі выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці, публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла гучныя воплескі і размахвання рукамі». Насамрэч жанчына выйшла на вуліцу, каб выказаць сваю нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Крыніца: @viasna96
💁‍♀️ Ва Украіне прапанавалі перайменаваць Расею ў Масковію

Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага. У петыцыі таксама прапануюць тэрмін «рускі» замяніць на «маскоўскі».

«300 гадоў украінцы пакутуюць ад хлусні расейскай версіі нашага мінулага. Называючы Расею, мы легалізуем яе хлусню і пацвярджаем, што згодныя з яе версіяй гісторыі», — пішуць аўтары.

Як вам такая ідэя?

Крыніца: petition.president.gov.ua
Белсат
🔻 Цяпер КДБ ладзіць ператрус у баранавіцкага актывіста руху «За Свабоду» Юрыя Казакевіча Казакевіч – гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай «Росквіт». Прычыны візіту пакуль высвятляюцца. ☝️ Учора сілавікі праводзілі ператрусы ў Георгія Станкевіча, Аляксея…
🔸Баранавіцкага актывіста Юрыя Казакевіча адпусцілі пасля ўчорашняга ператрусу

Учора да Юрыя з вобшукам прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Мужчына − актывіст руху «За Свабоду» і ўладальнік крамы «Росквіт», якая да нядаўняга часу прадавала нацыянальную сімволіку.

Паводле праваабаронцаў, яго адпусцілі ўвечары серады, адразу пасля ператрусу.

Крыніца: @viasna96
❤️ 🐶 Мілаты пост: на гугл-мапах у Грузіі з'явіўся сабака-кавун. Як лічыце, чаму яго так назвалі?

Усё проста – гэта вельмі тлусты сабака. Але мясцовыя жыхары яго вельмі любяць і называюць «ламазі», што перакладаецца з грузінскай мовы як «прыгажуня».

Прыгажуня жыве ў Тбілісі каля 13 дома па вуліцы Амаглеба. Суседзі, вядома ж, падкормліваюць яе і не абы чым – а адмысловым кормам, бо клапоцяцца пра сваю пажылую гадаванку.

😊 Будзеце на вуліцы Амаглеба – пачухайце Ламазі за вушкам.

Крыніца: pravilamag.ru
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤷‍♂️ У Менску ДАІшнікі павольна ганяліся за пагрузчыкам. Ім кіраваў п'яны мужчына

Пагрузчык ехаў па вуліцы Батанічнай, пазней павярнуў на Пятруся Броўкі. Увагу экіпажу ДАІ ён прыцягнуў сваімі дзіўнымі манёўрамі.

Калі 56-гадовага кіроўцу затрымалі, высветлілася, што ў ягонай крыві − ажно 2,5 праміле алкаголю.

Крыніца: @gaiminsk
🤡 Жэстачайшэ імпартазамясціць: у Расеі раздадуць гранты на аналагі TikTok, Instagram і Microsoft

Сярод папярэдне адобраных праектаў, напрыклад, сацсетка Looky ад ТАА «Мотивационные решения», у якую можна будзе перанесці фатаграфіі з Instagram. Распрацоўшчыкі мяркуюць, што імпартазамешчаныя сеткі будуць папулярныя таксама ў Беларусі, Казахстане і ААЭ.

Сацсетка Sunlight Play ад ТАА «ГРИ» стане меркаванай заменай TikTok у Расеі.

Таксама збіраюцца імпартазамясціць Zoom: на яго месца прэтэндуюць аж два праекты – NEW: TrueConf Enterprise 2.0 ад АТ «ТКС» і Dion ад «Иннотех».

Ну і замыкае гэты парад імпартазамяшчэнцаў «Пошта 2.0» ад кампаніі «Новые облачные технологии», якая павінна замяніць прадукты Microsoft.

І вылучана на гэта ўсё з дзяржбюджэту ні многа, ні мала – 2,14 млрд. расейскіх рублёў (каля 35,5 млн долараў).

Крыніца: rbc.ru
📌 КДБ папоўніла «спіс тэрарыстаў» яшчэ 7-ю прозвішчамі

Туды былі ўнесеныя Дзяніс Максімаў, Сцяпан Талкачоў, Іван Супрунчык, Ігар Хрыстафораў, Павел Ганчарык, Сяргей Фісюк і Андрэй Быкаў. Большасць з іх − палітвязні.

Сумарна ў спісе цяпер 958 чалавек, з іх 213 − беларусы.

Заўважыла: @viasna96
🦠 Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя РБ пяць разоў перахварэла на каронавірус

Пра гэта Юлія Ваніна напісала ў Facebook у каментары да допісу адной з журналістак. Тая зазначыла, што хварэла на «карону» тры разы. Прэс-сакратарка Мінздароўя адказала, што ў яе вірус дыягнаставалі ажно пяць разоў (і гэта пры тым, што Ваніна мела вакцынацыю).

Міністэрства аховы здароўя РБ не публікуе статыстыку захворванасці каронавірусам ужо каля чатырох месяцаў.

Заўважыла: @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💁‍♀️ Відэавайна памежнікаў працягваецца: супрацоўнікі польскай памежнай службы паказалі, як іх беларускія калегі праводзяць з Беларусі ў Польшчу мігрантаў

Раней беларускія памежнікі выкладалі відэа, у якім абвінавачвалі палякаў у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.

«Беларускія службы пастаянна прывозяць замежнікаў да мяжы з Польшчай. Дзякуючы веданню тэрыторыі беларускія салдаты хутка праводзяць замежнікаў да месцаў, дзе можна паспрабаваць перайсці мяжу» – адзначылі польскія памежнікі ў подпісе да відэа.

Што тут казаць – глядзіце самі.

Крыніца: Straż Graniczna
🔹Пераходны кабінет Беларусі прыняў Рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў

У тэксце Рэзалюцыі ўзгадваецца, што тыя падзеі прывялі да голаду і ў некаторых рэгіёнах Беларусі (асабліва пацярпелі асобныя раёны Гомельшчыны і Магілёўшчыны).

Таксама ў рэзалюцыі асуджаюцца злачынствы камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.

Крыніца: @CabinetBelarus
Instagram праекту «Август2020» — у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Разам з ім – яшчэ 9 праектаў і нават адзін відэасюжэт (наш)

На старонцы «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.

Сам жа праект «Август2020» робіцца групай незалежных журналістаў і валанцераў.

«Август2020» разам з праектам «23.34» удзельнічае ў стварэнні Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў (ЕКРП). Мэта нашых сумесных намаганняў – збор матэрыялаў для праверкі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях».

Бадай, самы знакаміты праект «Август2020» – гэта «Камера 18». 36 жанчын сядзелі на Акрэсціна ў адной камеры, журналісты знайшлі 11 і запісалі іх успаміны.

Сёння ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:

📌 Відэаролік нашага тэлеканалу «Самалет з палiтычнымi уцекачамi хацелi пасадзiць у Менску / В Минске хотели посадить самолет»

📌 Telegram-каналы «Литература вне запретов», «Слобода для жизни (г. Лида)», «Žyžal», «Доска позора Республики Беларусь», «Волковыск. НОВОСТИ», «Вгавм2020»

📌 Instagram-старонка «zmagarusa». Здзіўляе, што сілавікі баяцца нават старонкі з 562 падпісантамі, на якой публікацыі робіцца не вельмі часта.

📌 Сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса «Прамень».

Крыніца: @viasna96
Малюнак: «Август2020»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускім афіцэрам-ідэолагам паказалі паласу, якая выкарыстоўваецца для псіхалагічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў да баявых дзеянняў

Учора пачаўся збор афіцэраў-ідэолагаў, працягнецца ён 2 дні.

Сёння падчас заняткаў вайскоўцы не толькі праходзілі псіхалагічную паласу, але і выкарыстоўвалі на занятках сродкі імітацыі: імітацыйныя гранаты і фугасы, выбуховыя пакеты, дымавыя шашкі, сігнальныя ракеты, агнявыя сумесі, халастыя патроны.

Трэніравалі вайскоўцаў пераадольваць разбураныя лесвіцы, сцены, падземныя лабірынты, завалы.

Крыніца: Міністэрства абароны