Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔻 Не менш за 268 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў Інданезіі

Нацыянальнае агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў паведамляе пра больш за 1000 пацярпелых. 151 чалавек прапалі без вестак. Лік параненых і загінулых, верагодна, будзе расці.

Губернатар паведаміў, што больш за 13 тыс. чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы, і больш за 2 тыс. дамоў атрымалі пашкоджанні.

☝️ Удалося выцягнуць з-пад абломкаў шасцігадовага хлопчыка. Ён правёў там два дні і выжыў. Хлопчык быў знойдзены побач з целам сваёй бабулі. Цяпер ён у шпіталі. Раней ратавальнікі дасталі целы яго бацькоў.

📌 Раён, дзе адбыўся землятрус, густанаселены, у ім часта здараюцца апоўзні, многія дамы тут былі нядбайна пабудаваны – яны ператварыліся ў груды смецця.

Паводле Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу склала 5,6.

📌 У Інданезіі землятрусы адбываюцца досыць часта – краіна знаходзіцца ў зоне «вогненнага кола» тэктанічнай актыўнасці ў Ціхім акіяне. У выніку магутнага землятрусу ў 2018 годзе загінулі больш за 2 тыс. чалавек.

Крыніца:CNN
📷 Reuters
Белсат
☝️ У Арменіі пратэсты супраць АДКБ і візіту ў краіну Лукашэнкі і Пуціна Пратэстоўцы выступаюць за выхад краіны з АДКБ, а таксама супраць візіту расейскага прэзідэнта і самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі Сёння, 23 лістапада, у Ерэване адбываецца сустрэча…
🇦🇲 Нікол Пашынян адмовіўся падпісваць праект дэкларацыі Савету калектыўнай бяспекі АДКБ і праект аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Арменіі

Прычынай, паводле прэм'ер-міністра Арменіі, зʼяўляецца адсутнасць з боку АДКБ палітычнай ацэнкі наконт «агрэсіі» Азербайджану супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Арменіі.

Гаворка аб інцыдэнтах 11 траўня, 14 лістапада 2021 года і 13 верасня 2022 года, у выніку якіх Азербайджан «акупаваў» каля 140 кв. км. армянскай тэрыторыі.

З 17-ці падрыхтаваных выніковых дакументаў два былі адпраўленыя на дапрацоўку

Пяскоў заявіў, што Арменія, застанецца ў АДКБ, нягледзячы на тое, што не ўсё ўдалося дасягнуць згоды

Крыніца: primeminister.am
📷 ИЗВЕСТИЯ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Уцякайце, заўтра заходзяць бураты. А калі зойдуць, то вам будзе канец»

Жыхары вёсак Херсонскай вобласці распавялі жудасныя падрабяўнасці пра жыццё падчас расейскай акупацыі.

Паслухайце, што яны кажуць!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Урок дыпламатыі ад Лаўрова фотажурналістам:

«Яшчэ чаго? Ваша справа фатаграфаваць, а не ўказваць».

Крыніца: @uniannet
У Расеі затрымалі 18-ці гадовую дзяўчыну з Інгушэціі, якая ўцякла ад гвалту ў сям'і

Лэйла Гірэева
ўцякла ў Санкт-Пецярбург, дзе яе знаёмы зняў для яе кватэру. Яе знайшлі сваякі і сталі ламіцца ў дзверы. Дзяўчына выклікала паліцыю, а тыя яе затрымалі і адвезлі ў аддзяленне.

Справа ў тым, што сваякі падалі на яе заяву аб крадзяжы, каб стварыць падставу для абʼяўлення дзяўчыны ў федэральны вышук.

Праваахоўнікі вырашылі не адпускаць затрыманую да «высвятлення прычын» і прыбыцця калег з Інгушэціі.

Дзяўчына распавяла праваабаронцам, што дома яе білі і пагражалі, што «задушаць і пахаваюць як сабаку», расказала яна.

Праваабаронцы лічаць, што Лэйла ​​ў смяротнай небяспецы: «Практыка пераследу жанчын на Паўночным Каўказе паказвае, што яна можа падвергнуцца «забойству гонару».

Крыніца: dw.com
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥳 «Наша Ніва» або Першая беларуская газета з рысункамі адзначае 116 гадоў!

Ад пачатку існавання і ў часы незалежнай Беларусі «Наша Ніва» зазнавала ціск з боку ўладаў. Нашаніўцы і сёння застаюцца за кратамі

Пра няпросты лёс легендарнага беларускага выдання, глядзіце ў нашым відэа ☝️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Навіны рэпрэсій у Беларусі за 23 лістапада

🔸 Арыштаваны кіраўнік аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва»

🔸 Затрыманы сузаснавальнік праекту «Умный Минск» Сяргей Саўкін

🔸 У Менску затрымалі супрацоўніка Міністэрства фінансаў і былога выкладчыка БДУ

🔸 У Верхнядзвінску затрыманая грамадская актывістка Валянціна Болбат

🔸 Затрыманыя два прадстаўнікі кіраўніцтва берасцейскага аўтобуснага парку Аляксандр Сарока і Сяргей Серада, а таксама галоўны ідэолаг Ігар Парфянюк

🔸 Затрыманыя некалькі супрацоўнікаў «СветлагорскХімвалакно»

🔸 Ператрус у баранавіцкага актывіста руху «За Свабоду» Юрыя Казакевіча

🔸 Справу палітзняволенай Дануты Перадні разглядзелі па новай — ёй зноў прызначылі 6,5 гадоў калоніі

🔸 КДБ прызнаў выданне Hrodna.life «экстрэмісцкім фармаваннем»
💥 #main Галоўнае за 23 лістапада

🔻 Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Канады

🔻 Менскіх манашак не пусцілі на калядны кірмаш у Англіі з-за іхнай падтрымкі вайны

🔻 Айчынную альтэрнатыву IKEA і Zara Home вырашылі стварыць у Беларусі

🔻 Расея нанесла новыя ракетныя ўдары па Украіне: без электрычнасці Кіеў, буйныя гарады і Малдова

🔻 Еўрапарламент прызнаў Расею краінай-спонсаркай тэрарызму

🔻 У Арменіі пратэсты супраць АДКБ і візіту ў краіну Лукашэнкі і Пуціна

🔻 Папа Рымскі параўнаў цяперашняе становішча ўкраінцаў са сталінскім «генацыдам»

🔻 Першы ў гісторыі астранаўт з абмежаванымі магчымасцямі можа адаправіцца ў космас

🔻 На аўтобусным прыпынку на ўездзе ў Ерусалім прагрымеў выбух

🔻 Землятрус магнітудай 5,9 бала адбыўся ў Турцыі

🔻 Не менш за 268 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў Інданезіі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Гэта хірургічная аперацыйная ў Кіеўскім Інстытуце сэрца. На стале хірургаў – дзіця

І так, вы бачыце, як лекары аперуюць яго без святла. Бо расейскія абстрэлы часткова знішчылі энергетычную інфраструктуру Украіны.

На шчасце, у больніцы ёсць генератар, і лекары змаглі скончыць аперацыю.

«Радуйцеся расейцы. Сёння дзіця на стале, і падчас аперацыі цалкам выключылася святло. Малайцы. Вельмі гуманныя людзі», – пракаментаваў сітуацыю дырэктар Інстытута сэрца Барыс Тадураў.

Крыніца: украінскія паблікі
😲 Мікалай Статкевіч захварэў на пнеўманію за кратамі

Яго жонка Марына Адамовіч паведаміла, што цяпер ён знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі:

«Сёння да Міколы Статкевіча не пусцілі адваката. Прычына? Патлумачылі клопатам аб яго здароўі. Мікалай – у медсанчастцы. У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў», – піша яна.

Таксама Марына Адамовіч заўважае, што Мікалай пісаў ёй у лісце ад 10 лістапада, што «падчапіў нейкі вірус», а 11 лістапада палітыка, імаверна, адправілі ў ШІЗА:

«Што трэба было рабіць гэтыя два тыдні, наколькі трэба было ігнараваць стан чалавека, каб ён, у выніку, апынуўся ў медсанчастцы? І якім «кранальным» мусіць быць клопат пра яго здароўе зараз, каб не пусціць да яго адваката?» – разважае Марына Адамовіч.

Крыніца: Марына Адамовіч
🚑 Паглядзіце, як выглядае расейскі ваенны шпіталь, разгорнуты ў Беларусі

Дзе менавіта ён знаходзіцца – не паведамляюць, але тэлеканал «Звезда» распавёў, што там працуе 124 супрацоўнікі: тэрапеўты, УГД-спецыялісты, афтальмолагі, артапеды, неўрапатолагі і рэнтгенолагі. У медгарадку ёсць прыёмнае аддзяленне, тэрапеўтычнае, хірургічнае, рэанімацыя, аптэка. Дзякуючы працы генератараў, медычны гарадок «абсалютна аўтаномны», а яго прапускная здольнасць – да 300 чалавек у суткі.

Некаторыя з дактароў тут – грамадзянскія. Напрыклад, гарадская клінічная больніца №39 Ніжняга Ноўгарада пазбавілася загадчыка хірургічнага аддзялення Андрэя Часнакова.

Крыніца: тэлеканал «Звезда»
📌 Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак папрасіў Нямеччыну перадаць Украіне зенітна-ракетныя комплексы Patriot, прызначаныя для Польшчы

Такую ж ідэю агучыў старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі:

«Для бяспекі Польшчы было б лепш, калі б немцы перадалі гэтую тэхніку ўкраінцам, падрыхтавалі ўкраінскія экіпажы, але з умовай, што гэтыя батарэі будуць размешчаны ў заходняй частцы Украіны».

Крыніца: Марыуш Блашчак
🇺🇸 У амерыканскім штаце Вірджынія мэнэджэр магазіну Walmart учыніў страляніну і забіў шэсць сваіх калегаў

Здарэнне адбылося позна ўвечары ў аўторак. Супрацоўнікі сабраліся ў пакоі адпачынку перад начной зменаю. Раптам 31-гадовы Андрэ Бінг уварваўся ў яго і, нічога не сказаўшы, пачаў страляць.

У выніку загінулі шасцёра людзей (сярод іх − 16-гадовы хлопец), яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Крыніца: CNN
🤦‍♂️ Жыхарку Светлагорска асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Суд Партызанскага раёна Менску прызначыў Наталлі Зорынай тры гады «хатняй хіміі». Яе выпусцілі з залы суда пад падпіску аб нявыездзе.

Жанчыну абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1. арт. 342 КК). Па версіі следства Зорына «разам з іншымі мітынгоўцамі выходзіла на праезную частку праспекта Незалежнасці, публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла гучныя воплескі і размахвання рукамі». Насамрэч жанчына выйшла на вуліцу, каб выказаць сваю нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Крыніца: @viasna96
💁‍♀️ Ва Украіне прапанавалі перайменаваць Расею ў Масковію

Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага. У петыцыі таксама прапануюць тэрмін «рускі» замяніць на «маскоўскі».

«300 гадоў украінцы пакутуюць ад хлусні расейскай версіі нашага мінулага. Называючы Расею, мы легалізуем яе хлусню і пацвярджаем, што згодныя з яе версіяй гісторыі», — пішуць аўтары.

Як вам такая ідэя?

Крыніца: petition.president.gov.ua