Белсат
20.6K subscribers
61.3K photos
19.2K videos
38 files
47.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📍 У Менску на будоўлі прараб упаў з сёмага паверху. Цяпер ён у рэанімацыі

Учора на будоўлі ЖК «Алімпік 2» 52-гадовы прараб упаў з сёмага паверху. Пазней калегі знайшлі яго без прытомнасці на шостым паверсе. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

На месцы здарэння працуе следчы камітэт.

Крыніца: СК
Украіна вярнула целы 33 загінулых абаронцаў

Усяго з пачатку вайны вярнулі дадому целы 721 загінулага.

Аперацыя праводзілася пры супрацы ўпаўнаважанага па зніклых без вестак Алега Каценка і шэрагу сілавых структур Украіны.

«Працэс перамоваў аб перадачы целаў працягваецца пастаянна. Сумеснымі намаганнямі імкнемся як мага хутчэй вярнуць сем'ям целы абаронцаў, каб тыя маглі годна ўшанаваць іх памяць!»- падкрэсліў Алег Каценка.

Крыніца: Мінреінтеграції
Памежны камітэт паведамляе пра яшчэ адну смерць каля польскай мяжы

Ля цела мужчыны з паўночнай Афрыкі знаходзілася яшчэ некалькі чалавек. У тым ліку і брат нябожчыка.

Памежнікі паведамляюць, нібы з польскага боку іншаземцаў прымусілі перанесці цела на тэрыторыю Беларусі.

20 лістапада беларускія памежнікі паведамлялі пра цела загінулага грамадзяніна Іраку каля польскай мяжы, 17 лістапада цела нібы знайшлі ля літоўскай мяжы, 3 кастрычніка і быў знойдзены мужчына каля польскай.

Крыніца: @gpkgovby
Канада ўвядзе санкцыі супраць беларускіх фірмаў і чыноўнікаў за вайну Расеі ва Украіне

Санкцыі закрануць 22 беларускіх чыноўніка і 16 кампаній, якія звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам, машынабудаваннем, фінансавым сектарам і чыгуначным транспартам.

Крыніца: reuters
Вайскоўцаў, якія служаць па кантракце, будуць звальняць з войска за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў

Але гэта яшчэ не ўсё.

Пералік падстаў для скасавання кантракту з вайскоўцам дапоўнены новымі пунктамі, якія пералічаны ў нашым артыкуле.
❗️Літва зрабіла больш жорсткім парадак уезду і знаходжання ў краіне замежнікаў

Цяпер «пэўныя катэгорыі замежнікаў», якія звяртаюцца за візай, відам на жыхарства або карткай віду на жыхарства для члена сям'і грамадзяніна Еўрапейскага Звязу, мусяць прадставіць дадатковыя дакументы або інфармацыю.

Міністр унутраных спраў даручыла праверыць наяўнасць у Літве замежнікаў з Беларусі і Расеі, асабліва тых, хто мае падвойнае грамадзянства і хто прыбыў па схеме пераводу бізнесу.

«Узмацняючы жорсткасць прававога рэгулявання працэдур прадстаўлення статусаў іміграцыі і грамадзянства, мы павінны абараніць дзяржаву ад асобаў, якія могуць прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы», – сказала міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ.

Крыніца: Delfi
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Звольнілі журналіста Associated Press за навіну пра падзенне расейскіх ракетаў у Польшчы

Яго звольнілі за тое, што інфармацыя, датычная месца запуску ракетаў паводле крыніцы журналіста, была зняпраўджаная афіцыйнай Варшавай.

Крыніца: washingtonpost.com
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крым абвясціў «жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі»

Кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў абвясціў, што з 22 лістапада па 7 снежня ў Керчы, Армянску, Джанкое, Кранаперакопску і іншых раёнах будзе дзейнічаць высокі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.

На відэа мужчына распавядае, што цяпер з Армянску эвакуююць жанчын і дзяцей.

Крыніца: @meduzalive
Дэпутатка Лілія Ананіч прапанавала на месцы «МакДоналдсу» запусціць «сеткі традыцыйных бульбяных».

Ці згодныя вы з ёй? Што б вы хацелі бачыць на месцы рэстаранаў «МакДоналдс»?
Anonymous Poll
76%
Уласна «МакДоналдс»
1%
«Вкусно – и точка»
20%
«Хутка-смачна» ці іншы рэстаран беларускага фаст-фуду пад сваёй назвай
3%
Свой адказ напішу ў каментарах
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі за музычнымі талентамі паехалі на мясакамбінат

Магчыма, вы прапусцілі. Па АНТ ідзе перадача, якая называецца «Звёздный путь». Гэта аналаг амерыканскага шоу «America's Got Talent». Толькі ў беларускім шоу ў журы сядзіць не Хайдзі Клум, а Аляксандр Саладуха .

Таксама ў кадры там-сям мільгае лукашэнкаўскі мерч.

Літаральна пару кадраў для разумення🤪, спадарства.
Масавыя затрыманні адбываюцца ў Берасце – Наша Ніва

Паводле інфармацыі Белсату, у Берасце сапраўды адбыліся масавыя затрыманні, але гэта было 16-18 лістапада. Затрымлівалі тых, каго раней ужо судзілі па адміністрацыйных артыкулах.

Таксама нам вядома, што ў ІЧУ Берасця цяпер знаходзіцца шмат дальнабойнікаў.

▫️ Калі вам нешта вядома пра затрыманні, паведаміце, калі ласка ў @BelsatBot. Гэта ананімна.

Крыніца: @belsat
❄️ 237 чалавек за содні пацярпелі ад галалёдных і халадовых траўмаў, 23 – шпіталізаваныя

Астатнім аказаная амбулаторная дапамога.

Будзьце, калі ласка, асцярожныя! Апранайцеся па надвор'і і памятайце, што патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду гэта:

*️⃣прыступкі падʼездаў;
*️⃣прыступкі падземных пераходаў і метро;
*️⃣прыпынкі грамадскага транспарту;
*️⃣горкі, у тым ліку дзіцячыя.


Крыніца: Міністэрства аховы здароўя
Фота ілюстрацыйнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Белгародскай вобласці за содні загінулі 3 чалавекі: адзін падчас абстрэлаў, двое падарваліся на міне

🩸 Машына, у якой ехала сямейная пара, падарвалася на неўстаноўленым боепрыпасе ў сяле Стараселле. З 27 кастрычніка на тэрыторыі гэтага муніцыпалітэту ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, сяло знаходзіцца каля самай мяжы з Украінай.

🩸Яшчэ адна жанчына загінула ў горадзе Шэбекіна – ён знаходзіцца ў 5 кіламетрах ад мяжы з Украінай, адтуль пастаянна прыходзяць навіны пра абстрэлы.

Інфармацыя ад губернатара Белгародскай вобласці. На фота – Шэбекіна пасля абстрэлаў.


Крыніца: @vvgladkov
Камітэт ААН не дазволіў прыбраць стэлы савецкіх воінаў з Антакальніскіх могілак у Вільні

Гэта часовая мера абароны стэл. Аднак мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што адмаўляцца ад планаў прыбраць стэлы не плануецца.

«Вельмі шкада, што Камітэт ААН быў уведзены ў зман зусім няправільнымі аргументамі прарасейскіх дзеячаў і працягвае прапаноўваць абараняць гэтыя савецкія скульптуры, пакуль ідзе разбіральніцтва, а гэта ад 2 да 5 гадоў. У нас няма часу, ідзе вайна – і на полі бою ва Украіне, і ў інфармацыйнай прасторы, так што чакаць мы не будзем. Камітэт не дазваляе руйнаваць надмагіллі, але гэтага рабіць не плануецца. Мы проста прыбярэм савецкія прапагандысцкія стэлы. А магілы і надмагіллі ніхто ніколі не планаваў чапаць», – сказаў інфармацыйнаму агенцтву Эльта мэр Вільні.

Працы па дэмантажу пачнуць у чацвер. Стэлы плануецца прыбраць за 3 тыдні.

Крыніца: elta.lt
🤔 Хто адзін з самых распусных кіраўнікоў на беларускіх землях

Па матывах нашай гісторыі можна зняць аналаг «Гульні тронаў», які будзе не менш інтрыгуючым і непрадказальным.

🙄 Аднойчы расейскі імператар Пётр ІІІ даведаўся пра цяжарнасць сваёй жонкі ад шляхціча з-пад Берасця. Тады малады чалавек вярнуўся на радзіму. На тым магло ўсё і скончыцца. Але пазней яго каханка стала расейскай імператрыцай Кацярынай ІІ, а яго – Станіслава Аўгуста Панятоўскага – зрабіла каралём Рэчы Паспалітай.

«За караля Саса было хлеба ды мяса, а як прыйшоў Панятоўскі – усё пайшло па-чартоўску», – такая прыказка хадзіла па Заходняй Беларусі.

Ці сапраўды ўсё так кепска было на нашых землях пры Станіславе Аўгусце?
Як амурныя прыгоды маладосці паўплывалі на лёсы цэлых дзяржаваў і народаў?

Поўнае выданне нашай гістарычнай праграмы «Вусы Скарыны» шукайце на нашым ютуб-канале «Белсат. Гісторыя».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку Расеі ў складзе ПВК «Вагнера», «ліквідавалі»

Іншымі словамі, верагодна, пазасудова казнілі самі ж вагнэраўцы.

Такая практыка ўжываецца ў ПВК «Вагнера» за спробу дэзертырства, у адносінах да тых, хто хоча здацца ў палон украінцам, за ўжыванне наркотыкаў і алкаголю, за марадзёрства і сексуальныя кантакты.

Інфармацыю пра забітага беларуса распавяла нашым калегам з @belsatru кіраўніца фонду «Русь сидящая» Вольга Раманава.

«Палова выпадкаў, пра якія я ведаю, – гэта грамадзяне іншых дзяржаваў: Беларусі, Азербайджану, Узбекістана, Кіргізіі. І палова – людзі з расейскімі пашпартамі».

🩸Пазасудовыя пакаранні смерцю ў Расеі працягваюцца. Ёсць неправераная інфармацыя аб 40 забітых удзельнікамі групоўкі ПВК «Вагнера». Праўда, Вольга Раманава кажа, што даказаць гэтыя выпадкі немагчыма.

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ў відэа🤪.

Крыніца: @belsatru
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💠 Асноўныя навіны дня за 5 хвілінаў (а прачытаеце ўвогуле за 23 секунды)

🔮 Затрымалі лідара прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку

🔮 Беларусь перадала Расеі 100 ракетаў С-300

🔮 СБУ прыйшла з ператрусам у Кіева-Пячэрскую лаўру

🔮 Чэмпіянат свету па футболе: вынікі і анонс сённяшніх матчаў

🔮 Сітуацыя ў Косаве зноў абвастраецца

🔮 Большасць ахвяраў землятрусу ў Інданезіі – дзеці.

https://youtu.be/ZAjcSvLXO-s
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гомельская трыкатажная фабрыка ААТ «8 марта» пачала шыць бронекамізэлькі для расейскага войска

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі», больш падрабязнай інфармацыі няма.

«Пасля пачатку мабілізацыі ў РФ прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі атрымалі буйныя заказы на вытворчасць ваеннай амуніцыі. Не засталася ўбаку і вядомая трыкатажная фабрыка з Гомлю», – піша @belarus_economy

«8 марта» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці РБ, фабрыка мае поўны цыкл вытворчасці трыкатажных і панчошна-шкарпэткавых вырабаў.

Некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін заявіў, што да выпуску сродкаў індывідуальнай абароны для мабілізаваных трэба падключыць усе прадпрыемствы лёгкай прамысловасці ў Расеі і загрузіць усіх, аж да сярэдняга і малога бізнесу.

Аднак, пацверджанай інфармацыі, што «загрузілі» і беларускую фабрыку, пакуль няма.

❗️Калі вам нешта вядома, напішыце нам у бот @BelsatBot

Крыніца: @belarus_economy
Фота ілюстрацыйнае
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Калі мы з'язджалі з Беларусі, малодшая дачка заплакала [і сказала]: «Чаму я мушу зʼехаць са сваёй Радзімы?!» – гэта 5-гадовае дзіця сказала»

Псіхатэрапеўтка Ганна была вымушаная пакінуць Беларусь, бо ёй пагражалі за дапамогу пацярпелым ад гвалту пратэстоўцам: яна праводзіла для іх бясплатныя кансультацыі і групы падтрымкі. Цяпер Ганна працягвае дапамагаць беларусам.

Паглядзіце яе гісторыю ў сюжэце праграмы «Беларус беларусу»🤪
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏐 Навіны з Расеі, ад якіх вочы слупом

▫️Праваслаўныя актывісты папрасілі забараніць «Гары Потэра». Таму што «главные герои романов не люди, а чародеи» і таму што ў кнігах утрымліваюцца «абсолютно запрещенные для христиан Богом колдовство и волхование». Пра Бабу Ягу нічога не чуваць. Пакуль што

▫️ А ў Ханты-Мансійску маці загінулых на вайне салдат падораць кветкі

▫️ Жанчына збіла дачку ў калясцы за тое, што дзіця хацела глядзець мульцікі замест паходу ў царкву. Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу

▫️ У Расеі завочна разглядаюць крымінальную справу аб «фейках аб расейскім войску» у дачыненні да кампазітара, які жыве ў ЗША

▫️ У Бранскай вобласці невядомыя спалілі валанцёрскі прытулак для жывёлін. Загінулі 66 катоў і два сабакі

▫️ Крэмль забараніў прапагандзе казаць пра расейцаў, якія з'ехалі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Калеснікава – у ШІЗА, сёння да яе не пусцілі адваката

Невядома, калі і на які тэрмін яе туды змясцілі. Адвакат спрабаваў даведацца аб стане Марыі і атрымаць дадзеныя для абскарджання незаконна накладзеных спагнанняў.

Супрацоўнікі калоніі не пусцілі яго, бо Марыя нібыта не напісала заяву. Пры гэтым раней заяву яна пісала прама на сустрэчы з адвакатам і ўручала супрацоўніку па заканчэнні.

❗️Напярэдадні стала вядома аб накладанні Марыі Калеснікавай 3 спагнанняў:

🔺 9 і 10 лістапада за нібыта знаходжанне ў працоўны час не ў тым месцы.

🔺 11 лістапада за нібыта няветлівы зварот з яе боку. З кім канкрэтна яна паводзіла сябе няветліва, ёй не патлумачылі.

«Дзеянні супрацоўнікаў ПК – 4, якія парушылі канстытуцыйныя правы Марыі, найбліжэйшым часам будуць абскарджаныя ў пракуратуру і Дэпартамент выканання пакарання, а накладзеныя на яе спагнанні – у суд», –піша тг-канал «Віктар Бабарыка».

Крыніца: @viktarbabarykaofficial