Белсат
19.4K subscribers
63.9K photos
20.2K videos
38 files
49.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤔 Беларусь цяпер М’янма? Што азначае ўжыванне параграфу 33 статуту МАП адносна нашай краіны

У дачыненні да Беларусі ўжыванне 33 параграф статуту Міжнароднай арганізацыі працы. Раней такое здаралася толькі з М’янмай. Там гэтыя абмежаванні знялі, калі ваенная хунта зрабіла пэўныя крокі насустрач, прапісала «дарожныя мапы» і дазволіла дзейнасць незалежных прафсаюзаў.

А як можа быць у Беларусі?

☝️ Пачытайце, што на гэты конт кажуць эксперты.

Чытаць праз VPN 🔴Чытаць без VPN
🤦Фэйк: чачэнцы знайшлі Максіма Галкіна ў Ізраілі і прымусілі яго прасіць прабачэння

Каманда «Лукавых навінаў» разабралася, адкуль сінякі на фотаздымку Максіма і што гэта за «чачэнскія сябры» нібыта напалі на артыста.

Чаму z-патрыёты мараць пра іспанцаў, як прапаганда распавяла пра «канец свету ў Эстоніі» і шмат іншых фэйкаў – глядзіце ў нашай праграме: youtu.be/n7cziCYMt-o
Белсат
⚡️ Кіраўніцу незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгу Брыцікаву асудзілі на 15 сутак Сёння, як раз у дзень нараджэння Вольгі, яе асудзілі па артыкуле 19.11 КаАП – распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вольга толькі ў траўні выйшла на свабоду пасля 75 сутак…
🔻Вольга Брыцікава абвесціла галадоўку ў ІЧУ Наваполацку

Там кіраўніца незалежнага прафсаюзу «Нафтану» адбывае 15 содняў арышту. Пра яе затрыманне стала вядома 1 лістапада.

8 лістапада Вольга напісала заяву на імя начальніка ІЧУ, у якой адзначыла, што распачынае галадоўку з-за парушэння яе правоў і з-за адмовы супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.

Крыніца: @zerkalo_io
‼️ «Макдоналдсу» ў Беларусі больш не будзе. Будзе «Вкусно и точка»

Пра гэта заявілі ў сацсетках «Макдоналдсу».

Крыніца: Макдоналдс у Беларусі
📌 Міністэрства абароны дапаможа бабруйскаму жаночаму манастыру

Пастанова Савету міністраў, якая прадугледжвае гэта, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, дапамога Жаночаму манастыру Святых Жонак Міраносіц будзе аказаная ў адпаведнасці з заключанай паміж Мінабароны і манастыром дамоваю «ў мэтах падтрымкі зарэгістраваных рэлігійных арганізацый».

Крыніца: БелТА са спасылкаю на pravo.by
Белсат
❗️Акупацыйная адміністрацыя Херсонскай вобласці пацвердзіла загібель Кірыла Стрэмавусава Крыніца: расейскія СМІ
🔹 У Кафедральным саборы Сімферопаля развітваюцца з найбольш «медыйным» калабарантам Херсоншчыны Кірылам Стрэмавусавым

Пазаўчора стала вядома пра яго смерць. Нібыта Стрэмавусаў загінуў у ДТЗ, аднак гэта дзіўным чынам супала з рашэннем расейскага вайсковага камандавання пакінуць Херсон і адыйсці на левы бераг Дняпра. Сам Стрэмавусаў неаднаразова заяўляў, што такога ніколі не будзе і «Расея ў Херсоне назаўсёды».

Крыніца: @shot_shot
🇺🇦 Партызаны павесілі ў цэнтры Херсону ўкраінскі сцяг

Крыніца: украінскія паблікі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤷‍♂️ Лецішча Ніны Багінскай усё ж нехта набыў

Яго прадалі з аўкцыёну за 727 рублёў. Першапачатковы кошт складаў 693 рублі, а ў аўкцыёне ўдзельнічалі 4 чалавекі.

🤔 Наколькі бяспечна набываць маёмасць, арыштаваную ў межах палітычных справаў, і як пасля падзення рэжыму можна будзе вярнуць свае правы на гэтую маёмасць? Глядзіце ў нашым відэа.
Белсат
🔹У закрытым рэжыме працягваецца суд па справе «атрадаў самаабароны Беларусі». Дапыталі Аляксея Глотава Інфармацыю і фота (на ім уласна Глотаў) з закрытага паседжання публікуе дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости». У Аляксея распыталі пра падрыў расейскага вузла…
☝️Аднаму з фігурантаў справы «атрадаў самаабароны Беларусі» выставяць новае абвінавачванне

Гаворка пра Дзмітрыя Сасноўскага, якому інкрымінуюць спробу замаху на Азаронка. Паводле праваабаронцаў, абвінавачванне перакваліфікуюць з «падрыхтоўкі тэракту» на «тэракт».

Пракурор папрасіў суддзю зрабіць паўзу у працэсе для таго, каб сфармуляваць гэтае абвінавачванне. Суд задаволіў хадайніцтва.

Крыніцы: БелТА, @viasna96
Белсат
У Мёрах сёння пачалі судзіць 69-гадовую Эму Сцепулёнак Яе затрымалі 29 верасня 2021 году па «справе Зельцэра». Спадарыню Эму абвінавачваюць у «Абразе прадстаўніка ўлады» і ў «Абразе Лукашэнкі». Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Ірына…
🔹69-гадовай Эме Сцепулёнак, якую судзяць па «справе Зельцэра», учора выклікалі на суд хуткую дапамогу

Гэта адбылося таму, што ў жанчыны падняўся ціск і ёй стала дрэнна.

Справу спадарыні Эмы разглядаюць у судзе Мёрскага раёну. Жанчыне інкрымінуюць «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».

Крыніца: @viasna96
🔻Літоўскія памежнікі перасталі пускаць беларусаў з польскімі працоўнымі візамі, калі яны не маюць дамовы з працадаўцам

Пра гэта піша @zerkalo_io са спасылкаю на сваіх чытачоў. Сёння раніцай мінімум 10 чаалвек не прапусцілі з польскай працоўнай візаю ў пункце пропуску «Медзінінкай». Усе яны не мелі працоўных дамоваў, таму атрымалі штамп у пашпарт пра адмову ва ўездзе (гэты штамп не азначае ануляванні візы).

Паводле літоўскіх памежнікаў, яны выконваюць просьбу польскага боку, ад якога атрымалі адпаведны дакумент. Палякі захацелі зрабіць кантроль за ўладальнікамі працоўных візаў больш жорсткім, бо некаторыя з іх ездзілі ў Еўразвяз, напрыклад, з мэтаю шопінгу.

У той жа час, паводле чытачоў, на пункце пропуску «Шумскас» (з беларускага боку − «Лоша») узмоцненага кантролю людзей з працоўнымі польскімі візамі сёння не было. З працоўнымі візамі іншых краін ЕЗ (Літвы, Латвіі ці Эстоніі) людзей пускаюць без дадатковага кантролю.

Крыніца: @zerkalo_io
👻 Мінабароны РФ: усе войскі выведзеныя з Херсону

Міністэрства абароны Расеі адрапартавала, што перакідванне войскаў на левы бераг Дняпра завяршылася а пятай гадзіне раніцы. Акрамя таго, ведамства сцвярджае, што страт асабістага складу, узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў групоўкі войскаў пры перакідванні на левы бераг не дапушчана і ні адной адзінкі ваеннай тэхнікі і ўзбраення на правым беразе Дняпра не пакінута.

Злучэнні і воінскія часткі УС РФ пасля перакідання на левы бераг Дняпра нібыта занялі загадзя падрыхтаваныя рубяжы і пазіцыі.

Крыніца: Мінабароны Расеі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Паглядзіце як на Харкаўшчыне медыкі эвакуявалі параненага вайскоўца праз разбураную плаціну

Відэа: Генштаб ЗСУ
📷 У Менску на будынку інтэрната БДЭУ з'явіўся мурал

Ствараць яго пачалі прыкладна тыдзень таму, цяпер мурал амаль гатовы. Ён месціцца на вуліцы Ванеева ў Заводскім раёне.

Крыніца: minsknews.by
Краязнаўцу з Менску асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у мірных пратэстах

Палітвязня Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня падчас ягонай экскурсіі па Менску. Паводле сукамерніка краязнаўца, мужчыну арыштавалі за размову на беларускай мове на вуліцы.

Сёння суддзя Маскоўскага раёну Менску Таццяна Пірожнікава асудзіла Ігара на 2,5 года «хатняй хіміі».

Крыніца: @viasna96
У цэнтры Херсону збіраюцца людзі з украінскімі сцягамі

Некаторыя ўкраінскія крыніцы паведамляюць, што ў горад заходзяць вайскоўцы ЗСУ.

Крыніца: @stranaua
Улады ліквідуюць бізнес Мікалая Аўтуховіча

Эканамічны суд Гарадзенскай вобласці распачаў справу аб ліквідацыі фірмы «Ніка-Таксі», якая займалася транспартнымі паслугамі.

Вядома, што ліцэнзію на перавозку Мікалай атрымаў яшчэ ў 2002 годзе. Ужо ў 2016 бізнесоўца хацелі пазбавіць ліцэнзіі, але ён тады зноў зарэгістраваў кампанію.

Нагадваем, 17 кастрычніка Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 25 гадоў зняволення: пяць – у турме, а наступныя – у калоніі. Яшчэ дзевяць фігурантаў справы атрымалі прысуды ад 16 да 20 гадоў. Людзей назвалі «тэрарыстычнай групоўкай», але ў чым быў той «тэрарызм», невядома.

Крыніца: @nebovkletku