Белсат
15.7K subscribers
73.5K photos
23K videos
38 files
59.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер прыехаў у Кіеў

Ён плануе сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім.

Крыніца: welt.de
🔥8610🤡5👏1🎉1
😔«Калі я казаў пра міжнародную абарону, прагучала такая фармулёўка: «Ты ж разумееш, што законаў цяпер няма»

Нядаўна беларуса, які ехаў у Польшчу з Украіны прасіць палітычны прытулак, тройчы развярнулі на мяжы. Падчас адной з такіх спробаў памежнікі проста выштурхнулі яго з тэрыторыі Польшчы са словамі: «Беларусаў і маскалёў не прымаем».

Гэта нават нягледзячы на тое, што паводле польскага і міжнароднага заканадаўства, у сітуацыі, калі чалавек просіць на мяжы міжнароднай абароны, памежная служба абавязаная даць магчымасць мінуць мяжу.

Паразмаўлялі з гэтым беларусам. Пачытайце ягоную гісторыю ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤬97😢21🤨4🥰1
🤔Губернатар Бранскай вобласці: у рэгіёне невядомыя ўзарвалі чыгуначныя пуці недалёка ад межаў Беларусі і Украіны

Аляксандр Багамаз
заявіў, што ўчора вечарам недалёка ад беларускай і ўкраінскай межаў здэтанавала выбуховае прыстасаванне, якое пашкодзіла чыгуначныя пуці. Па словах губернатара, пацярпелых няма.

У тэлеграм-канале «Беларускі Гаюн», які займаецца маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі, апублікавалі фота, на якіх бачна пашкоджаную рэйку і некалькі шпал. Там таксама адзначылі, што гэты шлях «актыўна выкарыстоўваюць для ваенных перавозак Расея – Беларусь».

Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

А без VPN чытайце тут ✔️
🔥123👏8🤡211
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🩹Гісторыя са шчаслівым канцом: сабаку, які перажыў акупацыю Купянску, прытуліла сям'я італьянскага спевака

Гэтага сабаку завуць Джэк. Яго знайшлі на другі дзень пасля дэакупацыі Купянску. Жывеліна мела аскепкавыя раненні і амаль страціла слых праз выбухі.

Гісторыю сабакі Джэка дэпутат Кіеўскай рады Алесь Малярэвіч распавёў свайму амерыканскаму сябру, а той адразу прапанаваў для жывёліны новы дом – у сямʼі італьянскага спевака Андрэа Бачэлі.

Цяпер Джэк шчасліва жыве са сваімі новымі гаспадарамі.

Крыніца: Олесь Маляревич
120👏10🥰3🕊3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔻У акупаваным Мелітопалі прагрымеў выбух

Паводле прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі, здэтанавала выбуховая прылада, замацаваная на аўтамабілі. Ён быў прыпаркаваны каля будынку мясцовай тэлекампаніі «ЗаТВ».

Крыніца: расейскія СМІ
🔥82🤨4🤡1
📷 Фотафакт: апошнія чароды журавоў лятуць з Беларусі ў вырай

Звычайна гэтыя птушкі вылятаюць з нашай краіны на поўдзень да сярэдзіны восені, але часам іх можна пабачыць і напрыканцы кастрычніка.

Крыніца: @belsat
102😢12🕊7
👆У Празе амбасаду Беларусі размалявалі чырвонай фарбай і напісалі на ёй заклік вызваліць Ігара Аліневіча

Каля беларускай амбасады ў Празе размалявалі плот. Спачатку сцяна была моцна заляпана чырвонай фарбай, а потым па-над гэтым фонам з’явіўся чорны надпіс «Свабоду Ігару А.». Мэта – прыцягнуць увагу да дваццацігадовага прысуду Ігару Аліневічу.

«Ігар вырашыў абвясціць галадоўку пратэсту ў жахлівых умовах утрымання, і ёсць абгрунтаваныя асцярогі за ягонае жыццё. Беларускі рэжым неаднаразова дэманстраваў сваю непавагу да жыцця, калі дазваляў забіваць людзей на вуліцах, закопваць іх жыўцом у крымінальныя ямы і дазваляць катаваць», – паведаміла журналістам крыніца, добра знаёмая са справай.

Паведамляецца, што чалавек, які размаляваў плот амбасады, затрыманы.

Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

А без выкарыстання VPN чытайце тут ✔️

Крыніца: prahain.cz
🔥92👏97🤡2
На менскай кальцавой дарозе Peugeot сутыкнуўся са слупом. Кіроўца загінуў

Здарэнне адбылося ўчора ўвечары, каля 20-й гадзіны. Аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі на ўчастку МКАД паміж Далгінаўскім трактам і праспектам Пераможцаў. Што справакавала аварыю, у ДАІ не паведамілі, абмежаваўшыся фармулёўкай «не даў рады кіраванню».

Крыніца: @gaiminsk
😢52
📌 Сталічнай школе далі імя паралімпійца, які актыўна падтрымлівае Лукашэнку

Гаворка пра плыўца Аляксея Талая. У яго гонар вырашылі назваць менскую школу №153 у Серабранцы.

Пасля падзей 2020 года Талай стаў адной з зорак лагеру «ябацек» і рэгулярна бярэ ўдзел у праўладных мерапрыемствах. Гэтай вясной ён пабываў і на Данбасе, дзе падтрымаў сепаратыстаў так званых ДНР і ЛНР.

Крыніца: @MinobrofBelarus
🤬144🤡57🥴8😢3🍌2🐳1
Былы кіраўнік «Раскосмасу» Рагозін пабываў на акупаваных тэрыторыях Украіны і сустрэўся з ДНРаўскімі камбатамі

«Мужчины, с которыми я подружился на передовой и в расположении частей, вызывают искреннее уважение. Они, по большей части в недавнем прошлом − гражданские люди, а сегодня − опытнейшие комбаты», − напісаў Рагозін у сваім тэлеграм-канале. Таксама ён паведаміў, што ўзяў сабе пазыўны «Космас».

Крыніца: @rogozin_do
🤡128😁6🤬5🤣4🍌31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Кожная тысяча салдат, якую расейцы перакідаюць у Беларусь, стварае ўсё больш і больш крытычную сітуацыю»

Наколькі верагодны наступ на Украіну з боку Беларусі?

Калі гэта можа адбыцца?

Што ў Беларусі робяць інструктары іранскіх дронаў?

Паразмаўлялі пра гэта з генерал-маёрам запасу СБУ Віктарам Ягуном. Паслухайце, што ён нам адказаў!
🤬61😐8👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆Музыка Андрэй Макарэвіч запісаў відэапрывітанне для палітвязня Андрэя Скурко

Сябры Скурко кажуць, што гэты відэазапіс вельмі парадуе палітвязня, бо той вельмі шануе Макарэвіча. «Гэта першы музыкант, якога ён памятае з дзяцінства. Калі б не гітарны пройгрыш у песні «Флюгер», то ён, можа, музыкай і не зацікавіўся б», – кажуць яны.

Нагадаем, Андрэй Скурко знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за год. Яму прысудзілі 2,5 года зняволення.

Крыніца: @by_culture
152🙏16😢6🤡1🏆1