Белсат
20.4K subscribers
61.5K photos
19.3K videos
38 files
47.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Цяпер прыходзяць паведамленні пра выбухі ў Роўна і Луцку, а таксама ў Кіеўскай, Адэскай, Львоўскай, Чарнігаўскай, Кіраваградскай і Хмяльніцкай вобласцях

У Офісе прэзідэнта Украіны пацвярджаюць масіраваны абстрэлы аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры.

Частку ракет збілі над Чарнігаўшчынай і Кіеўшчынай.

Паведамляецца што ў некаторых гарадах у заходняй Украіны часткова знікла святло.
Белсат
Цяпер прыходзяць паведамленні пра выбухі ў Роўна і Луцку, а таксама ў Кіеўскай, Адэскай, Львоўскай, Чарнігаўскай, Кіраваградскай і Хмяльніцкай вобласцях У Офісе прэзідэнта Украіны пацвярджаюць масіраваны абстрэлы аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры. Частку…
У некаторых раёнах Украіны абмежавалі спажыванне электрычнасці пасля сённяшняга пашкоджання ракетамі РФ

Улады папрасілі жыхароў рабіць запасы вады, бо цягам гадзіны яна таксама знікне.

Грамадзянская інфраструктура – мэта масавай ранішняй ракетнай атакі па Украіне. Гэта пацвердзіў кіраўнік АП Ярмак.

Крыніца: @Ukrenergo
🚇 У маскоўскім метро збіраюцца павялічыць інтэрвалы паміж цягнікамі. Усяму віной мабілізацыя

Толькі ў адным з дэпо за час мабілізацыі былі прызваны 17 машыністаў.

Пра прызыў дзясяткаў машыністаў стала вядома яшчэ ў пачатку кастрычніка, хоць да гэтага ім абяцалі бронь як работнікам стратэгічнага аб'екта.

Крыніца: @sotaproject
Шасцёх беларусаў высылаюць з Польшчы за нелегальную працу

Памежнікі на месцы будаўніцтва жылых дамоў ва Вроцлаве выявілі беларусаў, якія працавалі без адпаведнага дазволу. Пяцёра з іх выконвалі будаўнічыя работы, адзін быў прадстаўніком беларускай кампаніі, якая наняла іх.

Нядобрасумленны працадаўца атрымаў высокі штраф. А беларусаў абавязалі выехаць з Польшчы.

Крыніца: strazgraniczna.pl
🐕 Фота дня: сабакі стаяць у чарзе па ежу ў Краматорску

Фатаграфіяй падзяліўся амерыканец Нэйт Мук, які апякуецца ўкраінскімі жывёламі падчас вайны.

«Я ніколі не бачыў нічога падобнага. Учора мы ўсталявалі станцыю кармлення перамешчаных хатніх жывёл у Краматорск (пры вашай падтрымцы). Сёння раніцай украінскія сабакі стаялі ў чарзе, каб паесці» – пракаментаваў фотаздымак Нэйт.

Крыніца: twitter @natemook
🕊 Жонка Мікалая Статкевіча, напісала актуальную «інструкцыю» для тых, хто хоча дапамагчы палітвязням

Марына Адамовіч
: «Дарагія сябры! З радасцю і ўдзячнасць чытаю, як шмат людзей імкнецца дапамагаць палітвязням.⟨...⟩ У мяне дзве просьбы, нават тры (як чалавек з вялізарным «стажам», ведаю, пра што прашу):

✓ Калі ў Вашым атачэнні есць палітычныя зняволеныя, паклапаціцеся, калі ласка, каб пра іх ведалі праваабаронцы і каб сваякі мелі кантакт праваабаронцаў;

✓ Калі ласка, падтрымлівайце палітвязняў: пішыце ім лісты, пішыце і надалей, нават, калі не атрымліваеце адказаў. Гэта важна не толькі для таго, каму пішаце, але і ўплывае на турэмшчыкаў. Калі маеце кантакты родных палітвязня, можаце адпраўляць ім копіі лістоў. Родныя перакажуць пра падтрымку.

Пакуль чалавек знаходзіцца ў СІЗА і прысуд не ўступіў у моц, дасылайце палітвязням невялікія бандэролькі (іх можа быць колькі заўгодна, хоць 100 на месяц) і грашовыя пераводы, асабліва людзям, у якіх няма родных, ці яны іх не падтрымліваюць;

Калі ж Вы вельмі хочаце зрабіць перадачу ў СІЗА, абавязкова (!) звяжыцеся са сваякамі і ўзгадніце магчымасць і неабходнасць гэтага.

Падтрымлівайце блізкіх палітвязняў. Часта гэтыя людзі застаюцца сам-насам з бядой і таксама маюць патрэбу ў нашай падтрымцы.
Дзякуй! Вясна абавязкова прыйдзе!»

Крыніца: Marina Adamovich/facebook
У Магілёве ГУБАЗіК затрымалі праграміста і запатрабавалі на камеру назваць яго заробак

37-гадовага інжынера-праграміста Аляксандра Цыганкова. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа пра тое, што ў 2020 годзе нібыта неаднаразова ўдзелу ў акцыях пратэсту.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥«Тачка на ПРОкачку» па-ўкраінску: як валанцёры рамантуюць старыя машыны для адпраўкі на фронт

Паглядзіце, як са старой іржавай тэхнікі з фронту атрымліваюцца машыны для тэрабароны, у якіх нават можна зімаваць!
😲 Расейцаў, якія падлягаюць мабілізацыі, перастаюць выпускаць з Беларусі

Учора з рэйсаў у менскім аэрапорце знялі больш за 10 чалавек.

У прыватнасці, выезд забаранілі 23-гадоваму мужчыну, які хацеў вылецець у Турцыю. Памежнік спаслаўся на пункт 4 артыкула 6 пагаднення паміж РБ і РФ аб забеспячэнні правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння.

Па словах аднаго з супрацоўнікаў аэрапорту, абмежаванні пачалі дзейнічаць з 20 кастрычніка, а да гэтага нібыта ўсіх мужчын выпускалі без праблем, сцвярджае канал.

Крыніца: @bazabazon
😳 Сілавікі Гомля затрымалі мужчыну, які перадумаў уступаць у Полк Каліноўскага

У telegram-канале сілавікоў апублікавана відэа затрымання Рыгора Арцёма. На «пакаяльным відэа» мужчына распавядае, што ў Польшчы ён зарэгістраваўся ў чат-боце Палка Каліноўскага, але пазней перадумаў. У Беларусі яго затрымалі.

За што мужчына быў жорстка затрыманы – засталося незразумелым.
❗️Сябры, калі вы ці вашыя знаёмыя працуеце ў сетцы крамаў «Суседзі» і маеце падрабязнасці затрымання кіраўніцтва – напішыце нам ў тг-бот @BelsatBot

Як звычайна, ананімнасць гарантуецца!
У Беларусі разблакавалі доступ да сайта blizko.by, але на ім знікла ўся палітыка

Больш няма ні архіўных, ні новых палітычных навін
. Сайт піша пра жыццё ў Менску і Беларусі і з'яўляецца рэкламнай пляцоўкай. Раней blizko.by распавядаў пра падзеі ў Беларусі пасля жніўня 2020 года, а таксама пра вайну ва Украіне. Цяпер спасылкі на архіўныя навіны недаступныя.

Крыніца: @pozirkonline
Пачаўся збор даных аб супрацоўніках беларускай чыгункі, якія нарадзіліся ва Украіне

Па распараджэнні намесніка начальніка Беларускай чыгункі Ігара Казлоўскага падрыхтаваны спісы работнікаў БЧ, якія нарадзіліся ва Украіне. Інфармацыя паступіла ад супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

Крыніца: @belzhd_live

https://t.me/belzhd_live/1946
🇨🇳Сі Цзінь Піна абралі кіраўніком Кампартыі Кітаю на трэці пяцігадовы тэрмін

Камуністычная партыя Кітаю сёння замацавала цэнтральную ролю Сі Цзінь Піна як генсакратара ЦК КПК.

Такім чынам, 69-гадовы Сі застаецца на трэці пяцігадовы тэрмін насуперак дзейным абмежаванням на два тэрміны. Абмежаванні працягнуць дзейнічаць у дачыненні астатніх чальцоў кітайскага кіраўніцтва.

Паводле рэзалюцыі, «дзякуючы Сі як «ядру ЦК» і ягоным тэорыям партыя змагла пераадолець супярэчнасці і праблемы краіны». Адзначаецца, што краіна сутыкнулася з сурʼёзнымі выклікамі, якія не маюць аналагаў у свеце, таму адна з галоўных задачаў – умацаванне арміі і ператварэнні яе ва «ўзброеныя сілы сусветнага класу».

Падчас пасяджэння партыі былога кітайскага лідара Ху Цзінь Таў за рукі вывелі з залы. Вядома, што погляды Ху Цзінь Таў на кіраванне краінай адрозніваюцца ад поглядаў Сі Цзінь Піна.

Крыніца: The Guardian
🙈 У стужку навін урываецца «Крынжачок»

Па выніках пахода ў Tik-Tok ніводны журналіст не пацярпеў.
◾️Ва ўзросце 49 гадоў памёр журналіст Леанід Канфер

Ён нарадзіўся і вырас у Менску.

Леанід Канфер працаваў у розных гарачых кропках, здымаў дакументальныя фільмы пра агрэсію Расеі ва Украіне.

«Сёння раніцай не стала майго Лёні. Ён змагаўся да канца, таму што абяцаў мне дажыць да майго дня нараджэння, тры дні не хапіла. Я трымала яго за руку да апошняга, дома, як ён хацеў» – напісала ў фэйсбуку яго жонка Святлана Канфер.

Вядома, што Леанід апошнія гады змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Крыніца: Святлана Канфер / Facebook
З'явіўся праект пастановы Вярхоўнай Рады пра прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй

Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка разам з калегамі ўнёс у Вярхоўную Раду адпаведную пастанову.

Крыніца: @oleksiihoncharenko