Белсат
20.6K subscribers
61.3K photos
19.2K videos
38 files
47.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
❗️Паўлу Саве – 20 гадоў узмоцненага рэжыму А таксама штраф − 700 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️Вользе Маёравай – 20 гадоў

Жанчына будзе адбываць іх ва ўмовах агульнага рэжыму. Яшчэ суд пастанавіў пакараць яе штрафам 800 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА
Белсат
❗️Вользе Маёравай – 20 гадоў Жанчына будзе адбываць іх ва ўмовах агульнага рэжыму. Яшчэ суд пастанавіў пакараць яе штрафам 800 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️Віктару Снегуру – 19 гадоў з адбываннем пакарання ва ўмовах строгага рэжыму

І штраф у 800 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА
Белсат
❗️Віктару Снегуру – 19 гадоў з адбываннем пакарання ва ўмовах строгага рэжыму І штраф у 800 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️Галіне Дзербыш – 20 гадоў агульнага рэжыму

І штраф у 700 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА
Белсат
❗️Галіне Дзербыш – 20 гадоў агульнага рэжыму І штраф у 700 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️Любові Рэзановіч – 15 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму

І штраф у 600 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА
Белсат
❗️Любові Рэзановіч – 15 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму І штраф у 600 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️Сяргею Рэзановічу – 16 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму

І штраф – 600 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА
Белсат
❗️Сяргею Рэзановічу – 16 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму І штраф – 600 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️ Паўлу Рэзановічу – 19 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Штраф – 800 базавых велічынь.

Крыніца: БелТА
Белсат
❗️ Паўлу Рэзановічу – 19 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму Штраф – 800 базавых велічынь. Крыніца: БелТА
❗️Яшчэ выракі па «справе Аўтуховіча»

🔹Ірыне Мельхер
– 17 гадоў

🔹Антону Мельхеру – 2,5 года

🔹Ірыне Гарачкінай – 6 гадоў і 1 месяц

Крыніца: @radiosvaboda
Расейскага актора Артура Смальянінава (здымаўся ў «9-й роце») абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі» арміі

У красавіку Смальянінаў даў вялікае антываеннае інтэрв'ю Кацярыне Гардзеевай.

🩸 «Гражданин Путин, он же житель этой же страны и он тоже сам ещё большая жертва пропаганды, потому что у него профессия была в том, чтобы искать врагов вот этой великой Родины. Вся его жизнь – это спецоперация», – казаў у тым інтэрвʼю Смальянінаў.

🩸 «Где мы были восемь лет«? А где вы были восемь лет, почему вы не забрали этих людей [проживающих на Донбассе] в Россию, если им так плохо жилось?»

🩸
«Я вдруг подумал, а как ты отличишь украинца от русского, если он не говорит, что он украинец и говорит по-русски. Это не война, нет ни в коем случае, это бойня!»

Аднак пакуль невядома, за якія менавіта словы будуць судзіць артыста. Яму пагражае штраф да 50 тыс рублёў (каля 2 тыс бел рублёў).

Цяпер ён не ў Расеі, сам актор казаў, што зʼехаў у ЗША.

Крыніца: расейскія СМІ
🤔 «Усё гэта фэйк». Затрыманыя за рэгістрацыю ў плане «Перамога» не маюць дачынення да плана – Азараў

Учора ўвечары па адным з дзяржаўных тэлеканалаў паказалі двух маладых хлопцаў, якія нібыта былі зарэгістраваныя ў «Перамозе». Яны заявілі, што атрымалі заданні па падрыхтоўцы тэрактаў, у тым ліку па падрыву рэлейнай шафы на чыгунцы.

Zerkalo.io папрасіла пракаментаваць гэтую сітуацыю прадстаўніка BYPOL Александра Азарава:

«Мы ідэнтыфікавалі аднаго з паказаных на відэа па нашай спецыяльнай сістэме распазнання асоб. Ніякага дачынення да нас ён не мае. З усімі, з кім працуем, праводзім праверку. Мы высветлілі, што гэты чалавек у нас праверку не праходзіў».

Азараў кажа, што інфармацыі аб затрыманні людзей, якія працавалі з BYPOL, у яго таксама няма.

«Больш таго, мы не давалі такіх загадаў. Там жа было, каб ён падарваў рэлейную шафу. Мы прыпынілі гэтыя акцыі даўным-даўно – у траўні, калі расейскія войскі з'ехалі з Беларусі... У нас была аператыўная інфармацыя пра тое, што КДБ збіраецца рабіць правакацыйныя ролікі на гэтую тэму. Што яны будуць браць людзей, якія ў іх на кручку, будуць здымаць ролікі, быццам бы яны затрымалі ўдзельнікаў плана «Перамога». Насамрэч яны нікога не затрымлівалі. Усё гэта фэйк».

Крыніца: Zerkalo.io
Белсат
▪️Нацпаліцыя Украіны пацвердзіла загібель трох людзей пасля атакі дрону ў Кіеве Гэта 59-гадовая жанчына і (меркавана) сямейная пара маладых людзей. Нацпаліцыя сцвярджае, што абодвум да 30 гадоў. У той жа час дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Гэта не помста за падрыў моста». Выбухі дронаў-камікадзэ ў Кіеве – навошта?

Чаму Пуцін другі месяц просіць кіраўніцтва Украіны пачаць перамовы

Заказ на якую колькасць дронаў-камікадзэ зрабіла Расея? І якога ўзбраення яшчэ чакаць ад Ірану?

Чаго не хапае ўкраінскай арміі, каб эфектыўна адбіваць такія атакі?

☝🏼 Калегі з @belsatru паразмаўлялі пра гэта з генералам – лейтэнантам у адстаўцы Ігарам Раманенкам.
Белсат
▪️Нацпаліцыя Украіны пацвердзіла загібель трох людзей пасля атакі дрону ў Кіеве Гэта 59-гадовая жанчына і (меркавана) сямейная пара маладых людзей. Нацпаліцыя сцвярджае, што абодвум да 30 гадоў. У той жа час дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка…
Колькасць загінулых пад заваламі ў Кіеве вырасла да 4-х

Пра гэта паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Паводле яго, чацвёртая ахвяра ранішняй атакі дронаў – мужчына.

Раней паведамлялася пра выяўленыя целы пенсіянеркі і сямейнай пары (жанчына была цяжарнай).

Крыніца: @vitaliy_klitschko
⚡️ Украіна і так званая ДНР абмяняліся палоннымі па схеме «110 на 110»

«Мы Киеву отдаем в основном женщин. Из застенков украинского режима возвращаем домой 80 гражданских моряков, которых держали в заложниках. Также свободу получают 30 военнослужащих из ДНР, ЛНР и других регионов РФ», – напісаў кіраўнік самаабвешчанай ДНР.

Расейскія і ўкраінскія ўлады пакуль інфармацыю не каментавалі.

✔️ Перад гэтым абмен палоннымі праходзіў 13 кастрычніка – кожны з бакоў вярнуў па 20 сваіх грамадзян.

Крыніца: Пушилин Д.В.
☝️На Паліну Шарэнду-Панасюк у зняволенні завялі яшчэ адну крымінальную справу

Пра гэта напісаў у Facebook ейны муж Андрэй. Мужчына даведаўся, што новая справа заведзеная за «злоснае непадпарадкаванне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Ён мяркуе, што жонцы па гэтым артыкуле накінуць яшчэ 1,5 ці 2 гады зняволення.

Таксама стала вядома, што 9 кастрычніка Паліна выйшла з ШІЗА. Там яе пратрымалі 40 дзён. Аднак ужо рыхтуюцца новыя паперы, каб змясціць Шарэнду-Панасюк у памяшканне камернага тыпу на два месяцы.

Крыніца: Andrei Sharenda
Белсат
🤦‍♂️ З хлебам і соллю: Мінабароны Беларусі адсправаздачылася пра прыбыццё ў краіну расейскіх вайскоўцаў Першыя эшалоны з імі прыбылі гэтай ноччу Відэа: тэлекампанія «ВаенТВ»
🚂 У Беларусь прыбудзе 170 расейскіх танкаў

Стала вядома, колькі агулам прыбудзе бронетэхнікі з РФ для разгортвання «рэгіянальнай групоўкі войскаў»:

🔸 170 танкаў

🔸 200 баявых браніраваных машын

🔸 100 гармат і мінамётаў калібрам звыш 100 мм.

Акрамя гэтага, у Беларусь будуць перакінутыя каля 9 тыс расейскіх вайскоўцаў. Эшалоны з імі ўжо пачалі прыбываць.

Інфармацыю паведаміў прадстаўнік Мінабароны РФ Валеры Равенка
💪🏼 Для тых, хто хоча хутка ведаць асноўнае. Навіны за 5 хвілінаў

Сёння ў выпуску:

🟥 Да 25 гадоў строгага рэжыму! Вынесеныя прысуду у «справе Аўтуховіча»

🟧 У Беларусі працягваюцца затрыманні за павышэнне коштаў: затрымалі двух менеджараў сеткі крамаў

🟩 Расейскія вайскоўцы атакавалі Кіеў дронамі-камікадзэ

🟦 Жыхарка Слуцку купіла на рынку дзіцячыя пальчаткі з выявай Гітлера

🟧 23 гады назад – 17 кастрычніка 1999 года – адбыўся легендарны Марш свабоды

🟨 Краіны Балтыі заклікалі Еўразвяз стварыць трыбунал над Пуціным і асобамі, датычнымі да ваенных злачынстваў ва Украіне

⬛️ У Расеі спынілі мабілізацыю

🟫 МНС Беларусі атрымала зброю ад Міністэрства абароны, каб «выконваць задачы падтрымання парадку і абароны краіны»

🟪«Дабраном», крымінальную справу распачалі супраць намесніка дырэктара прыватнай сеткі менскіх аптэк

🟨На аўторак у Беларусі абвесцілі штармавое папярэджанне.

Глядзіце: https://youtu.be/Lruh7dLwidk
Ці зможа Лукашэнка захаваць свае пазіцыі пасля перамогі Украіны ў вайне?

Поспехі ЗСУ, аслабленне пазіцый Расеі ды эканамічныя санкцыі заганяюць Лукашэнку ў кут з якога складана будзе выйсці. Ці атрымаецца гэтым разам выкруціцца з цяжкай сітуацыі? Аб гэтым размаўляем у студыі ток-шоу «План:Б».

Андрэй Стрыжак называе тры фактары, неабходныя для зменаў у нашым грамадстве.
👉Ці гатовыя бакі да кампрамісу, аб чым і на якіх умовах яны могуць размаўляць, глядзіце ў новым выданні.

Таксама абмяркуем самы ідэальны і фантастычны варыянт развіцця падзеяў, які можа чакаць Беларусь.
Белсат
У лесе пад Маладзечна пяты дзень шукаюць 72-гадовага настаўніка. Фота з месца пошукаў☝🏼 Аляксей Бараноўскі раніцай 4 кастрычніка пайшоў па грыбы. Увечары гэтага ж дня ён патэлефанаваў жонцы і сказаў: «Выклікай МНС», пасля гэтага сувязь з ім знікла. На пошукі…
Знайшлі 72-гадовага настаўніка, які згубіўся ў лесе пад Маладзечнам

Ён загінуў.

Гэта былі самыя маштабныя пошукі ў раёне за апошнія пяць гадоў. У іх прымалі ўдзел 500 чалавек.

«Група, у якой былі дзве дзяўчыны з ПСО «Ангел» і вайскоўцы вайсковай часткі 04152, знайшла маладзечанца каля 14.00 (учора) каля меліярацыйнага канала. Ён ляжаў на зямлі без прыкмет жыцця. Мужчына быў знойдзены на адлегласці крыху больш за адзін кіламетр ад дачнага кааператыва «Бухгалтар», адкуль ён пайшоў у лес».

Крыніца: Кraj.by
У Краснадарскім краі (горад Ейск) знішчальнік Су-34 упаў побач з жылым домам

Паводле інфармацыі адных пракрамлёўскіх тэлеграм-каналаў, у рухавік на ўзлёце трапіла птушка, а ў самалёце быў поўны камплект боепрыпасаў. Іншыя ж тэлеграм-каналы паведамляюць, што з боекамплекта на борце былі толькі снарады да гарматы.

Два пілоты змаглі катапультавацца.

Паводле відавочцаў, на месцы працуюць дзве брыгады хуткай, але блізка да дому яны не могуць трапіць праз моцнае задымленне.

Судзячы па відэа, у жылым шматкватэрным доме гарыць пралёт аднаго пад'езда.

Пажару ў горадзе прысвоены 4 узровень складанасці.

Афіцыйны каментар Міністэрства абароны Расеі: «На месцы падзення Су-34 у двары аднаго з жылых кварталаў адбылося ўзгаранне паліва».

Крыніцы: пракрамлеўскія СМІ