Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Доўгачаканая падзея ва Украіне – у Кіеве ўпершыню з пачатку вайны адчыніўся «Макдоналдс»

🍟Чэргі з кур'ераў і шалёныя кошты дастаўкі, але гэта гэтая падзея дае надзею на перамены.

З кастрычніка рэстараны адчыняцца як раней, а як яны працуюць цяпер, глядзіце ў нашым сюжэце ⬆️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Бабруйску байкер не даў рады кіраванню. І вось што з гэтага выйшла ⬆️

Учора каля апоўдня мужчына, што кіраваў матацыклам Kawasaki на вуліцы Дняпроўскай флатыліі, зваліўся з яго на вялікай хуткасці. У выніку ён шпіталізаваны са шматлікімі траўмамі.

Матацыкл жа, пасля таго як пазбавіўся кіроўцы, заляцеў пад МАЗ і загарэўся.

Крыніца: УВД Могилёвского облисполкома
🔸 За ўхіленне ад прызыву – 2 гады, а за невыкананне загаду – 12

Грамадзянам, якія не хочуць падлягаць мабілізацыі, давядзецца навучыцца ўхіляцца ад яе

«Белсат» пагутарыў з расейскім праваабаронцам, кіраўніком грамадскага руху «Грамадзянін. Армія. Права» Сяргеям Крывенкам.

«Мабілізацыя абвешчаная – і можна прызываць любую колькасць грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, і на любы час. Тэрміны мабілізацыі не зафіксаваныя», – заўважае праваабаронца.

Чаму лепш ухіліцца ад прызыву, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Белсат
Так выглядае бюлетэнь для галасавання на «рэферэндуме» у Запарожскай вобласці Фота бюлетэня паказваюць расейскія СМІ. Тэкст у ім дублюецца на дзвюх мовах – расейскай і украінскай. Пытанне гучыць так: «Вы за выхад Запарожскай вобласці са складу Украіны, стварэнне…
🔹З'явіліся фота бюлетэняў для галасавання ў так званай ДНР

Прызначаныя Расеяй улады Данецку кажуць, што для «рэферэндума» там усё гатова.

У адрозненні ад бюлетэняў для Запарожскай вобласці, данецкія бюлетэні надрукаваныя выключна па-расейску. Украінскай мовы на іх няма.

Крыніца: @kulemzin_donetsk
😵‍💫 У Літве да 2024 года забаранілі вяшчанне беларускіх і расейскіх дзяржканалаў

За папраўкі прагаласавалі 113 дэпутатаў, устрымаліся чацвёра, галасоў супраць не было.

Забарона будзе дзейнічаць з 1 кастрычніка 2022 года і працягнецца да кастрычніка 2024 года.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😧 Тры гады «хатняй хіміі» за вусныя абразы

Згодна з абвінавачаннем, Сяргея Краўчук меў намер публічна абразіць Лукашэнку, таму ў стане алкагольнага ап'янення вусна абразіў яго ў сябе дома і ў службовай машыне міліцыянтаў.

Праваабаронцы паведамляюць, што 26 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Менску суддзя Таццяна Шоцік прызнала Сяргея Краўчука вінаватым паводле арт. 368 КК «Абраза Лукашэнкі» і прызначыла яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – «хатняй хіміі».

☝️Мужчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
Абвінавачаны прызнаў віну і пазнаў сябе на відэазапісах з нагруднага рэгістратара супрацоўніка міліцыі. Ягоная віна таксама даказвалася паказаннямі сведкаў, якія чулі, як Краўчук абражаў Лукашэнку.

Крыніца: viasna96
⚽️ Казахскія заўзятары развярнулі вось такі банэр падчас матчу сваёй зборнай з беларусамі

Гульня Лігі нацый паміж камандамі Казахстану і Беларусі адбываецца ў Астане. Набліжаецца да канца першы тайм, гаспадары наперадзе з лікам 1:0.

Скрыншот: @tribuna_by
🔸Расейцы ў Беларусі скупляюць валюту, сімкі і шукаюць кватэры. А іх адсочвае міліцыя

Вялікія чэргі з грамадзянаў Расеі заўважаныя, напрыклад, на чыгуначным вакзале ў Менску. Пра вялікую колькасць прыезджых з Расеі паведамляе і партал пра нерухомасць Realt.by.

☝️На думку сілавікоў, Беларусь будзе выдаваць тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі, назад у Расею, а злавіць іх – «плёвая задача».

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін

Сёння ў кароткім выданні:

📍Украіна вярнула дзвесце пятнаццаць ваеннапалонных, у тым ліку абаронцаў «Азоўсталі»

📍Пасля абвяшчэння ў Расеі мабілізацыі колькасць зваротаў у «BYSOL» па кансультацыю наконт выезду і эвакуацыі вырасла ў сем разоў

📍Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на пятнаццаць содняў

📍У Літве забаранілі трансляцыю беларускіх і расейскіх каналаў, а таксама распаўсюд іх прадукцыі ў інтэрнэце

📍Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду запатрабавала вывесці расейскія войскі з Прыднястроўя

📍Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі пачало «сапраўдныя перамовы з Расеяй і Украінай пра стварэнне зоны ядравай бяспекі вакол Запарожскай АЭС»

📍У Беларусі з сённяшняга дня набываюць моц папраўкі ў закон «Аб дарожным руху»

Асноўнае на гэтую гадзіну глядзіце ў кароткім выданні навінаў ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
🤔 «Значная частка расейцаў – за Пуціна і гатовая ўзяць зброю ў рукі»

«Белсат» пагутарыў з беларусам, які жыве ў Маскве ўжо больш за 20 гадоў.

«Я раней быў сябрам некаторых групаў у сацыяльных сетках, дык пачаў жартаваць на конт мабілізацыі, заклікаў хавацца, уцякаць. У выніку мяне проста выдалілі з гэтых групаў», – распавядае беларус.

☝️Але ёсць, вядома, тыя, хто супраць вайны, супраць Расеі нават.

Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🙌 Неймаверная гісторыя майстра, які шые для ЗСУ эксклюзіўны абутак ажно 52-га памеру

Майстра па рамонце і пашыву абутку Юрыя Аляксандрава не маглі мабілізаваць ва Узброеныя Сілы Украіны – яму ўжо споўнілася 65 гадоў. А ён вельмі хацеў дапамагаць фронту.

І раптам даведаўся, што ў вайскоўцаў з вялікім памерам нагі – праблемы з абуткам. Такога не могуць знайсці нават за мяжою. І Юрый адразу ўзяўся за працу.

Паглядзіце рэпартаж «Абутак для волата» пра гэтага цудоўнага чалавека ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
Белсат
🔻«Наша ніва»: лукашэнкаўскім сілавікам загадалі адсочваць расейцаў, якія хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі Выданне спасылаецца на сваю крыніцу ў міліцыі, якая сцвярджае, што ўчора было даведзенае вуснае распараджэнне сачыць за кватэрамі, дзе спыняюцца расейцы…
☝️DW: У Менскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расейскімі пашпартамі

Пры гэтым задзейнічана міліцыя, паведамляюць крыніцы «Deutsche Welle Беларусь». Многія расейцы спрабуюць пакінуць РФ, і адзін з напрамкаў – Беларусь.

📌 Нагадваем: сёння выданне «Наша ніва» паведаміла, што лукашэнкаўскім сілавікам загадалі адсочваць расейцаў, якія хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі

Сілавікі мусяць сачыць за кватэрамі, дзе спыняюцца расейцы, кантактаваць з уласнікамі гэтага жытла, адсочваць новыя машыны на расейскіх нумарах у дварах дамоў.

Крыніца: dw_belarus
🇭🇺 Прэм'ер-міністр Венгрыі заявіў, што санкцыі ЕЗ супраць Расеі павінны быць адменены

Пра гэта паведамляе праўрадавая штодзённая газета Magyar Nemzet.

Пры гэтым выданне прыводзіць словы Орбана – без указання крыніцы.

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў сваёй кіруючай партыі Фідэш, што санкцыі ЕЗ прывялі да росту коштаў на газ і інфляцыі, і калі гэтыя меры будуць адменены, цэны на газ адразу ўпадуць на 50%, а таксама запаволіцца інфляцыя.

☝️ Без санкцый Еўропа магла б аднавіць сілы і пазбегнуць пагрозлівай рэцэсіі, цытуе выданне даклад Орбана, які паўтарае сваю ранейшую пазіцыю, што санкцыі наносяць Еўропе больш шкоды, чым Расеі.

Крыніца: Reuters
❤️‍🩹 Запарожскія ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў параненую нямецкую аўчарку

Ракетны ўдар па горадзе быў нанесены сёння раніцай. Пад заваламі апынулася аўчарка. Ратавальнікі дасталі сабаку з-пад абломкаў і вынеслі на руках у бяспечнае месца.

Пацярпелай жывёліне аказалі першую дапамогу.

Крыніца: Pravda_Gerashchenko
😲 Пайшоў па сома, вярнуўся з мячом часоў ВКЛ

Звыш удалая рыбалка выйшла ў жыхара Полацку Аляксандра Брыля.

«Вырашыў парыбачыць, пашукаць сома на глыбіні, а тут такая знаходка. Выцягнуў, адразу думаў, што гэта навадзел, але затым пачытаў. Аказалася, што зброя часоў Сярэднявечча», – распавядае Аляксандр.

Знаходку перадалі нацыянальнаму полацкаму гісторыка-культурнаму музею.

☝️ Рэстаўратар Аляксандр Волкаў кажа, што знаходка вельмі цікавая, раней такіх не было:

«Гэта своеасаблівы адзнака часу. Агульная даўжыня мяча 128 см, прыкладна 1,6 кг. У выніку даследавання хімічнага складу мяча ўстаноўлена, што лязо і гарда выраблены з загартаванай высокавугляроднай сталі, а навяршынне – з няскончанага жалеза. Матэрыялам для вырабу інкрустацыі стала двухкампанентная латунь без дадатковых прымесяў».

Крыніца: прэс-служба МНС
❗️Вобшук у «Востраве чысціні»

Паводле выдання «Наша Ніва», працягваецца вобшук у галаўным офісе рытэйлера «Востраў чысціні». Пра гэта паведамляюць партнёры кампаніі, пастаўшчыкі, якім ужо стала пра гэта вядома.

«Нешта там у іх пачалося яшчэ раней, можа быць, рыхтаваліся, не маглі дазваніцца мы да іх некалькі содняў», – сказаў адзін з пастаўшчыкоў.

«Востраў чысціні» – адзін з двух найбуйнейшых гандляроў побытавай хіміяй у Беларусі.

Апошнім часам сетка атрымала ліцэнзіі на продаж алкаголю

Крыніца: nashaniva
☝️ Моцны начны землятрус адбыўся ноччу ў Мексіцы. Другі за тыдзень

Землятрус магнітудай 6,8 адбыўся на захадзе Мексікі. Паведамляецца як мінімум пра адну смерць.

Жанчына спатыкнулася на лесвіцы свайго дома ў цэнтральным раёне гораду Дактарэс, калі прагучалі сігналы аб землятрусе і пачалі трэсціся будынкі.

Таксама паведамілі, што мужчына на поўдні сталіцы перанёс смяротны сардэчны прыступ пасля землятрусу.

Паведамленняў аб сур'ёзных пашкоджаннях у іншых раёнах краіны не паступала.

📌 Папярэдні землятрус магнітудай 7,6 адбыўся ў панядзелак у гадавіну смяротных землятрусаў у 1985 і 2017 гадах. Пасля яго Ціхаакіянскі цэнтр выдаў папярэджанне аб цунамі.

Крыніца: Reuters
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸 Аб’яднаны Пераходны Кабінет патрабуе вываду расейскіх войскаў з Беларусі. Валерый Сахашчык адмаўляецца ад расейскага грамадзянства

🔸Як ідзе мабілізацыя ў Расеі і ці закране яна Беларусь, а таксама як зацягнецца вайна тлумачыць вайсковы эксперт Сяргей Грабскі

🔸Чаму Пуцін паставіў усё на вайну супраць Украіны ды чаго чакаць далей, распавядае гісторыка і палітолаг Аляксандр Фрыдман

🔸Просьбы аб эвакуацыі да BYSOL павялічыліся ў 7 разоў. Андрэй Стрыжак тлумачыць каму дапамагае фонд

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/u3gO0jiurbs