🔴 СТРЫМ! 191 дзень расейскага ўварвання ва Украіну
Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:
🔸 Вызваленне Дар'і Чульцовай.
🔸 За жнівень праваабаронцы налічылі прынамсі 162 адміністратыўныя справы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🔸 Беларускі музычны фестываль «Грай» у Варшаве.
🔸 Адкрыццё беларускай школы ў Варшаве.
https://www.youtube.com/watch?v=VlZcevHVtAA

YouTube
Кадыраў сыходзіць у адстаўку. Пахаванне Гарбачова. Нашу калегу выпусцілі на волю
Навіны 3 верасня. 192 дзень расейскага ўварвання ва Украіну. 24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда "Белсату" сочыць за апошнімі навінамі.
00:00 Дайджэст навінаў
01:02 Дар'я Чульцова выйшла на волю, каментар Аляксея Дзікавіцкага…

❤22🙏5🤔4🕊1
«Я узкий» замест «Я русский»
За такую пародыю на коміка Аляксандра Гудкова просяць завесці крымінальную справу
Песню «Я рускі» спявае Shaman, Гудкоў трохі пераспяваў, але насамрэч не зразумела, што менавіта ў яго пародыі так усхвалявала «рускіх патрыётаў».
Старшыня генсавету Грамадзянскага камітэту Расеі Артур Шлыкаў напісаў афіцыйны запыт у Генпракуратуру і папрасіў распачаць у дачыненні да Гудкова крымінальную справу па артыкуле 282 КК РФ «Абуджэнне нянавісці альбо варожасці, а роўна прыніжэнне чалавечай годнасці»😐.
Пакаранне – штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
Шлыкаў убачыў у песні Гудкова «намер прыніжэння людзей, якія адносяць сябе да рускіх патрыётаў».
❓Паслухайце «Я узкий» і напішыце нам, ці песня прыніжае расейцаў?
https://youtu.be/b7a1YSSoVk0

😁96❤9🔥4🤔3
❗️Заняць нейтральную пазіцыю па Украіне. У Празе праходзіць мітынг супраць ЕЗ і НАТА
Каля 70 тысяч чалавек патрабуюць адстаўкі ўрада. Людзі абураныя высокімі коштамі на электраэнергію і ростам інфляцыі. Мітынгоўцы ў тым ліку заклікаюць улады вызваліцца ад ціску ЕЗ і заняць нейтральную пазіцыю ў вайне ва Украіне.
Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіала ў сваю чаргу заявіў, што акцыя пратэсту выклікана прарасейскімі сіламі, якія выступаюць супраць інтарэсаў Чэхіі.
«Яны адстойваюць інтарэсы, якія супярэчаць інтарэсам Чэхіі», – сказаў ён.
Крыніца: @vinegret_cz

🔥106🤯105🤔51😢9❤3🎉1
Белсат
Расея абыходзіць санкцыі праз краіны Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Узбекістан) Літоўскі эканаміст заўважыў, што з траўня пачаў расці экспарт тавараў з Літвы ў Казахстан ды Узбекістан. У чэрвені экспарт у Казахстан вырас на 118%. «... з 28 да 62 млн. еўра…
Як працуе схема абыходу санкцый і ці новая яна?
Разабраліся са спецыялістам, які працуе ў лагістычнай галіне.
Чытайце ✅ ПА СПАСЫЛЦЫ.
❓А вы верыце ў эфектыўнасць санкцый?

«Схема даволі простая». Як «Рогі і капыты» дапамагаюць рэжымам Беларусі ды Расеі абыходзіць санкцыі
Схему распавяла крыніца «Белсату».
🤔38😁4😱2😢2🤯1
🇱🇻У Латвіі пачалі збіраць подпісы за канфіскацыю маёмасці ў асуджаных за падтрымку вайны
Такая прапанова з'явілася на партале грамадскіх ініцыятыў manabalss.lv.
Аўтар Алег Задарэцкіс аргументуе ініцыятыву тым, што многія ўкраінцы губляюць сваю маёмасць падчас вайны, таму з тымі, хто падтрымлівае дзеянні Расеі, трэба паступіць такім жа чынам.
Аднак крымінальны кодэкс Латвіі не прадугледжвае канфіскацыю маёмасці ў якасці пакарання, таму прапануецца дапоўніць заканадаўства.
🤔 Як вы ставіцеся да падобных ініцыятываў?

🔥113🥰14🤯9😁4😱3❤2👏1
Забіваў, рабаваў, быў галоўным у бандзе, загінуў на вайне – атрымаў ад Пуціна медаль «За адвагу»
Мы ўжо не раз распавядалі, што расейскіх зняволеных вярбуюць на вайну. Адзін з іх – Іван Непаратаў 1988 года нараджэння – там і загінуў.
Непаратаў быў верхаводам банды падмаскоўных рабаўнікоў. Яго і членаў яго групоўкі прызналі вінаватымі ў 🤯 пяці забойствах, трох разбойных нападах, махлярстве, незаконным захоўванні зброі і іншых злачынствах.
Непаратаў атрымаў самы вялікі тэрмін з усіх – 25 гадоў.
А ў 2022 годзе паехаў ваяваць ва Украіну. Там загінуў ад стрэла ў галаву.
Пасмяротна ўзнагароджаны медалём з подпісам Пуціна і медалём і ордэнамі «За кроў і адвагу» з боку кіраўніцтва так званага «ЛДНР».
Крыніца: The Insider

🤯81😁41😱8🎉5😢1
У Чэхіі ўпала вышынная карусель: 14 пацярпелых
Трое дарослых, астатнія – дзеці ад 5 гадоў. У самых цяжкіх пацыентаў – траўмы таза.
Пакуль дакладна не вядома, як адбылася аварыя. Паводле адной версіі, частка каруселі, да якой ланцугамі мацуюцца сядзення, упала з вышыні 10-15 метраў. Некаторыя відавочцы кажуць, што пасля падзення карусель яшчэ некаторы час круцілася і людзі, якіх не выкінула з крэслаў, біліся аб плот і касавую будку. Аднак паказанні сведак адрозніваюцца.
Луна-парк арганізавалі гарадскія ўлады.
Крыніца:@vinegret_cz

😱63🤯17😢9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сям'я ўкраінскага вайскоўца выратавала кантужанага сабаку
Ад траўмы сабака тузаўся і цяжка дыхаў. Вайсковец забраў жывёліну сабе, сабаку назвалі Патрон.
Яго жонка падзялілася відэа, якое паказвае, што могуць рабіць любоў ды клопат.
Крыніца: igorevna_n (tiktok)

❤197😢19🥰6
❓Калапс на беларуска-літоўскай мяжы
Нашыя чытачы паведамляюць, што больш за 14 гадзін не могуць уехаць у Літву на пункце пропуску Каменны Лог – Мядзінінкай.
«Мы стаім з 8 раніцы. Цяпер амаль 10 вечара – не прапускае літоўскі бок».
Цяпер на выезд з Беларусі чарга больш за 30 легкавых аўто, у 15 гадзін на выезд стаялі 20 легкавушак. Гэта дадзеныя Памежнага камітэту РБ.
❗️Калі вы як раз праходзіце мяжу, напішыце нам у бот @BelsatBot ці ў каментары

🔥33🤔16😢10
Белсат
Сям'я ўкраінскага вайскоўца выратавала кантужанага сабаку Ад траўмы сабака тузаўся і цяжка дыхаў. Вайсковец забраў жывёліну сабе, сабаку назвалі Патрон. Яго жонка падзялілася відэа, якое паказвае, што могуць рабіць любоў ды клопат. Крыніца: igorevna_n (tiktok)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
І яшчэ адно відэа з сабакам. Але ўжо ад беларускіх камунальнікаў🤯
❗️Асцярожна! Відэа можа ўсхваляваць і змяшчае ненарматыўную лексіку.
Працоўны Рагачоўскага жылкамгаса хапае маленькага шчанюка, які ходзіць вакол самазвала, і наўпрост кідае яго ў кузаў.
Верагодна, шчанюк павінен быў быць адлоўлены, але работнік з Рагачова вырашыў не занадта перажываць за выкананне і без таго жорсткіх правілаў адлову.
Пабачылі ў @zamkadomby

😱77😢37🤯11🔥2
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 3 верасня
«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 3 верасня чытайце ✅ ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).

🔥27
«Я ўпэўненая, усё аднавіцца, калі я буду дома»
Даша Чульцова сёння ўжо дома, з роднымі. Пакуль мы не можам яе турбаваць пытаннямі, але вырашылі ўзгадаць, як прайшлі яе амаль 2 гады ў калоніі.
Перачыталі лісты з няволі.
Дарэчы, у ТЭКСЦЕ ёсць адказ на пытанне, чым Даша хацела б займацца пасля вызвалення.

«Ужо ўявіла сябе ў ложку, акружаную падушкамі». Аб чым пісала Даша Чульцова ў лістах на волю
Сёння яна выйшла на волю.
❤115🙏9🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆Святлана Ціханоўская прачытала па-беларуску фрагмент твору Адама Міцкевіча.
Гэта адбылося ў рамах агульнапольскай акцыі «Нацыянальнае чытанне».
У twitter канцылярыі прэзідэнта Польшчы ёй выказалі падзяку падзяку: «Дзякую лідарцы дэмакратычнай Беларусі за прачытанне фрагменту «Балад і рамансаў» па-беларуску».
Як вам?
«Нацыянальнае чытанне» у Польшчы адбываецца ўжо 11 раз.
Крыніца: @prezydentpl

🥰189❤55👏18😁4🔥3
Навіны палітычных рэпрэсій у Беларусі. Галоўнае за 3 верасня:
◽️Следства па справе Яўгена Батуры скончанае, яго перадалі ў пракуратуру. Імаверна, над палітвязнем хутка пачнецца суд. Яго вінавацяць у «Арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
◽️Пракурор запрасіў 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму для Ігара Ледніка. Ледніка вінавацяць у «Паклёпе на Лукашэнку»
◽️Праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна затрымалі ў яго ўдома ў Мазыры. Паводле папярэдняй інфармацыі, праваабаронца затрыманы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
◽️Антона Малюгу асудзілі да 3 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым паводле 2 артыкулаў крымінальнага кодэксу: «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «Незаконныя збіранні звестак, якія складаюць дзяржсакрэты».
◽️У памяшканне камернага тыпу змясцілі палітвязня Сяргея Раманава.

😢55❤6🔥1
💥#main Галоўнае за 3 верасня:
🔸Дар'я Чульцова выйшла на волю
🔸У Беларусі 602 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі
🔸 Сёння пісьменніку Алесю Адамовічу споўнілася б 95 год
🔸МАЗ сабраў першую партыю «антысанкцыйных» аўтобусаў
🔸Украіна можа атрымаць экстранны пакет дапамогі ў памеры $11,7 мільярдаў. Такі запыт у Кангрэс ЗША накіраваў Джо Байдэн
🔸У Маскве прайшло развітанне з Міхаілам Гарбачовым
🔸Расея запытала ў ЗША 56 візаў для ўдзелу ў сесіі ААН, але ўсім адмовілі
🔸Кадыраў выклаў у сваім тэлеграм-канале відэа, дзе намякнуў, што «засядзеўся на пасадзе»
🔸У Празе прайшоў мітынг супраць ЕЗ і НАТА
🔸У Латвіі пачалі збіраць подпісы за канфіскацыю маёмасці ў асуджаных за падтрымку вайны

🤔27🤯1
🔴 СТРЫМ! Навіны ночы і раніцы 4 верасня. 193 дзень расейскага ўварвання ва Украіну
24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда «Белсату» сочыць за апошнімі навінамі.
Сёння ў ранішнім эфіры:
🔻 Як рыхтуецца да зімы шматпакутная Ахтырка
🔻 Украінскі контрнаступ пад Херсонам: як байрактары нішчаць расейскую тэхніку
🔻 Ці магла Расея, якая цяпер набірае ў армію нават бамжэй, тайна завезці атамную субмарыну ў Міжземнае мора?
🔻 Украіна ўводзіць санкцыі супраць беларускіх і расейскіх пасадоўцаў
🔻 Лаўроў не паедзе ў ААН, бо ЗША не выдала расейскай дэлегацыі візы
🔻 Выбух на выставе боепрыпасаў у Чарнігаве. Есць параненыя дзеці.
🔻 У Беларусі сцягваюць тэхніку да мяжы з Украінай, а ў 20-ці расейскіх рэгіёнах стварылі добраахвотніцкія падраздзяленні для ўдзелу ў вайне
🔻 Лукашэнка запатрабаваў не імпартаваць збожжа, хаця зусім нядаўна прасіў яго ў Пуціна
🔻 Дзень беларускага пісьменства
Далучайцеся да нашага эфіру і не пераключайцеся!
https://youtu.be/1GBCtOMjZrY

РБ сцягвае тэхніку да мяжы з Украінай. Контрнаступ ВСУ пад Херсонам. Выбух на выставе ў Чарнігаве
Навіны ночы і раніцы 4 верасня. 193 дзень расейскага ўварвання ва Украіну. 24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда "Белсату" сочыць за апошнімі навінамі.
00:00 Сумы рыхтуюцца да зімы
04:04 Расея абстрэляла дзіцячы сад у…
00:00 Сумы рыхтуюцца да зімы
04:04 Расея абстрэляла дзіцячы сад у…
🔥24🤯6🤔4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️ The Insider паказалі як расейскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню працуюць з тэрыторыі Запарожскай АЭС
Відэа было знятае ў ноч з 2 на 3 верасня. На кадрах бачна, што РСЗА знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да энергаблоку.
Крыніца: @theinsider

😱55🤯23🤔5
🤦♀️ Ноччу расейцы «дэнацыфікавалі» драўляны рэстаран у Кіеўскім раёне Харкава
Усе будынкі рэстарану былі з драўніны, таму адразу пасля выбуху ўзнік пажар, які ахапіў амаль усю тэрыторыю комплексу, паведамілі ў ДСНС.
Крыніца: @hueviykharkov

🤯55😢19🤔3🥰1