Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Душылі пакетам, білі па рэбрах і нават зрэзалі скуру на пятках… Праз якія жахі давялося прайсці затрыманым анархістам, каб яны далі паказанні? Пачытайце, што распавёў палітвязень Дзмітрый Дубоўскі сваёй сястры падчас першага за 13 месяцаў спаткання: ht…
Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага працягваюць катаваць у зняволенні.

Анархіст не выйшаў са штрафнога ізалятару пасля 20 cодняў знаходжання ў ім. Улады працягваюць караць яго ШІЗА.

Паводле праваабаронцаў, Дубоўскага змясцілі ў ШІЗА ў яго Дзень народзінаў, 29 ліпеня. За што ён атрымаў такое пакаранне – невядома.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, атрад 7. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.

Крыніца: @viasna96
🤬113👍95😱16😢82
«Дудары ў асноўным, па сваім складзе, вельмі шабутныя людзі і ім заўсёды трэба быць наперадзе планеты ўсёй»

✊🏻Яны сабраліся і выйшлі граць, таму што маюць свой стрыжань, маюць свае думкі і ім гэта патрэбна, яны хочуць дапамагаць людзям.

Так дуда стала адным з сімвалаў беларускага пратэсту, а мы паразмаўлялі з дударом Дзянісам Шматко, які ў вымушанай эміграцыі вырашыў вучыць беларусаў граць на дудзе.

Чытайце інтэрв'ю з музыкам (праз VPN)
👍7920
Белсат
🚘 У Расеі выбухнула аўто дачкі аднаго з галоўных расейскіх ідэолагаў Аляксандра Дугіна Выбух адбыўся ў Land Cruiser дзяўчыны, якая ў гэты час ехала па Мажайскай шашы. У гэтым аўтамабілі павінен быў ехаць сам Дугін, ён разам з дачкой быў на патрыятычным фестывалі…
Расейскія следчыя выявілі, што ў аўце дачкі Дугіна было закладзена каля 400 грамаў трацілу.

Раней сілавікі схіляліся да таго, што выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Таксама вядома, што на паркоўцы побач з месцам правядзення фестывалю, дзе была Дарʼя, апошнія два тыдні не працавалі камеры відэаназірання.

Нагадваем, афіцыйны Кіеў зняпраўджвае ўдзел у гэтым замаху. Прапагандыстка Дарʼя Платонава, дачка ідэолага «русского мира» Аляксандра Дугіна, загінула ад выбуху ў аўтамабілі 20-га жніўня.

Апошні даклад Дарʼі быў пра падзеі ў Бучы. Дзяўчына пісала, што здымкі і відэа – «інсцэніроўка з трупамі людзей, якія выдаюцца за ахвяр расейскай агрэсіі». Даклад рыхтаваўся да расейскага форуму «Армія-2022».

Крыніца: расейскія дзяржаўныя медыі
👍100🎉24🔥8🤔3🤯3👏1
🇺🇸ЗША прапаноўваюць Украіне больш за 1,5 тыс. відаў зброі ды вайсковай тэхнікі ў рамках ленд-лізу.

«Ёсць вялікая надзея, што да паставак зброі Украіне далучацца наўпрост вытворцы ўзбраення. Цяпер ідзе канкурэнтная барацьба за будучыя заказы, і ў ёй бяруць удзел больш за 800 кампаніяў», – сказаў эксперт «Defense Express» Валерый Рабых.

Аналітык таксама спадзяецца, што ў выніку працэсы вытворчасці і пастаўкі не павінны займаць доўгага часу.

Крыніца: espreso.tv
👍119👏8🔥4👎3
🚢Сёння чатыры караблі выйшлі з украінскіх партоў «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы».

Цяпер агульная колькасць адпраўленых суднаў пасля разблакавання партоў – 31. На разглядзе застаюцца яшчэ каля 40 заявак на ўваход ва ўкраінскія парты.

Сённяшнія караблі маюць 33,3 тыс. тонаў сельскагаспадарчай прадукцыі, паведаміла Мінабароны Турцыі.

Падрабязней чытайце ПРАЗ СПАСЫЛКУ (праз VPN)
👍98🤔4🤬3
Як высветлілася, міграцыйны крызіс быў уступам да поўнамаштабнай вайны супраць Украіны

Ён быў арганізаваны спецслужбамі Лукашэнкі самастойна – альбо пры дапамозе расейскай ФСБ?

Разбіраемся ў гэтай тэме разам з экспертамі ў сенсацыйным дакументальным фільме Сяргея Пелясы і Антося Цялежнікава 👉 «Мігранты Лукашэнкі»

У стужцы выкарыстаныя эксклюзіўныя, раней не апублікаваныя відэаматэрыялы з межаў Беларусі і Еўразвязу.
🤔29👍13🤬7👎3😁3👏1
🔴 СТРЫМ! 179 дзень расейскага ўварвання ва Украіну

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸 Сітуацыю ва Украіне: як краіна рыхтуецца да магчымых абстрэлаў з боку Расеі да дня незалежнасці.

🔸Што адбываецца на беларускіх аэрадромах у Лунінцы і Зябраўцы?

🔸Смерць дачкі расейскага ідэолага Дугіна.

🔸Распавядзем падрабязнасці пра новы фільм Сяргея Пялясы і Антося Цялежнікава «Мігранты Лукашэнкі».

🔸Раскажам пра дапамогу рэпрэсаваным беларусам і цікавую ініцыятыву з вясёлай калекцыі футболак «Жнівень».

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/dzaqj1VZIHc
👍20🤬17🥰1👏1😁1
Оляф Шольц запэўніваў Пуціна, што Украіну не прымуць у NATO ў бліжэйшыя 30 гадоў.

Нямецкі канцлер распавёў пра абсурдныя ідэі Пуціна аб тым, што Украіна і Беларусь не павінны быць асобнымі дзяржавамі.

«Гэта вайна, якую Пуцін, Расея пачала, і відавочна з намерам заваяваць суседнюю краіну. Я думаю, што гэта было першапачатковай мэтай», – сказаў Шольц.

Пры гэтым канцлер зноў заявіў, што не будзе спыняць дыялогу з Пуціным, і важна «не дазваляць сябе запалохаць», цытуе выданне «Welt».

Крыніца: Welt
🤬111😁27👍11🤯6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Байцы авіяразведкі далучыліся да беларускага палку «Пагоня».

Авіяразведка складаецца з наступных частак: група падтрымкі і два разведвальныя крылы. Кожнае крыло аснашчана наступным абсталяваннем: пікапам, спадарожнікавым тэрміналам «Starlink» з сонечнымі батарэямі, прыборамі назірання і прыцэльвання, двума дронамі з сістэмай скіду боепрыпасаў, планшэтамі і іншым абсталяваннем.

Зазначаецца, што стварэнне авіяразведкі было б немагчымым без удзелу людзей, якія ахвяравалі грошы на збор, які быў аб’яўлены фондам «BYSOL».

Падрабязней пра авіяразведку чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
👍158👎103🔥173👏2
«Адчуваю сябе добра. Праўда, пацучынная гаспадарка ўвесь час спрабуе вырасці»

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча падзялілася цікавай гісторыяй з апошніх лістоў ад мужа:

«З'явілася свая «гаспадарка». Спачатку за ежай наведваўся адзін тоўсты і важны пацук, які, не павітаўшыся, проста правяраў, ці паклаў я яму што-небудзь за краты. Не дачакаўшыся, і каб казырнае месца не прападала, гэты пацук прывёў туды дзевачку».

«Яна і віталася, і прасілася, але я трымаўся, пакуль тая не прывяла з сабой сваё дзіцятка. Прыйшлося паддацца гэтай цынічнай маніпуляцыі. Цяпер яны прыходзяць пастаянна»

«Вось і зараз у ваконнай нішы дзве мышкі і цэлая куча малых. У мяне падазрэнне, што яны гэтых малых адна адной пазычаюць, каб націснуць на мае пачуцці. Я трымаюся. Пакуль»
, – піша ў гумарыстычнай манеры Статкевіч.

Крыніца: Марына Адамовіч (Facebook)
161👎101👍22😁12😢8😱3🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤯«Грышчанка заўсёды быў рэлігійным чалавекам, ён сцвярджаў, што не панясе пакарання, бо займаецца добрай справай дзеля высокіх мэтаў»

Пераўвасабленне былога сілавіка на пекара-пратэстанта распаліла гарачыя дыскусіі.

Ці вызваляе пакаянне ад адказнасці і ці можна «замаліць» такія грахі?

Пра гэты мы паразмаўлялі з пастарам Дзмітрыем Хведаруком які і сам неаднойчы трапляў пад прэс сілавікоў, паслухайце ☝️
👍39🤬20😁2🤯21👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔎Расея правароніла зброю ва ўкраінскім збожжы?

Беларуская прапагандыстка сцвярджае, што Кіеў таемна гандлюе зброяй пад прыкрыццём вывазу збожжа.

А што адбываецца насамрэч? Выкрываем чарговы фэйк у праграме «Лукавые новости» ⬆️
😁69👍11
Беларусы Бельгіі прыйшлі падтрымаць украінцаў cа львоўскага ансамбля бандурыстак «Дзвінга»💙💛

«Нашы абдымкі, нашы слёзы, нашы размовы, наша паразуменне адзін аднаго яшчэ раз паказалі нам нашу гістарычную сувязь паміж народамі. Разам і назаўжды!»

Крыніца: чытачы @belsat
👍101👎8237
💥#main Галоўнае за 21 жніўня

◻️У Расеі выбухнула аўто дачкі аднаго з галоўных расейскіх ідэолагаў Аляксандра Дугіна.

◻️Генштаб ЗСУ: Расея перакідае ў Беларусь сродкі СПА.

◻️Начальніка абласнога ўпраўлення СБУ знайшлі мёртвым.

◻️Акупанты на Херсоншчыне пагражаюць штрафамі і канфіскацыямі бацькам, чые дзеці не пойдуць у русіфікаваныя школы.

◻️Гурт «Сплін» на фестывалі ў Варонежы прысвяціў песню «Выхода нет» артыстам, якія з'ехалі з Расеі.

◻️«Русский союз Латвии» хоча правесці мітынг супраць зносу савецкіх помнікаў.

◻️Два расейцы і ўкраінец паспрабавалі пракрасціся на ваенны завод у Албаніі. Іх затрымалі вайскоўцы.

◻️Юрый Васкрасенскі знаходзіцца ў Варшаве.

◻️Сёння чатыры караблі выйшлі з украінскіх партоў «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы». Усяго – 31 судна.

◻️Оляф Шольц запэўніваў Пуціна, што Украіну не прымуць у NATO ў бліжэйшыя 30 гадоў.

◻️Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча падзялілася цікавай гісторыяй з апошніх лістоў ад мужа. Пачытайце!
👍373👎3🤔3
🔴 СТРЫМ! Навіны 22 жніўня. 180 дзень вайны ва Украіне

💪🏼Дзве гадзіны распавядаем пра навіны Беларусі, Украіны ды іншых краінаў. Сёння:

✔️ Размаўляем з маці нашага палітвязня і былога валанцёра штаба Бабарыкі: у хлопца дзень народзінаў, але пра яго амаль нічога не вядома

✔️ Хто ж такі Дугін, дачку якога ўзарвалі ў аўто – ці сапраўды ён мозг рускага міра?

✔️У Чорным моры з-за вайны гінуць дэльфіны. Гаворым пра страты фаўны рэгіёну і экалагічныя праблемы праз вайну

✔️Абмяркуем прапановы Трампу абірацца ў кангрэс і абвяшчаць Байдэну імпічмент

Глядзіце па спасылцы
https://youtu.be/2yjSmm5v-Z4
🤬28👍18👏2🤔1
Белсат
«Страшнае злачынства ў Аленаўцы звязана з тым, што не атрымліваюць яны [расейцы] тых паказанняў, якія хацелі б атрымаць» Гарадскі савет Марыупалю заяўляе, што расейцы рыхтуюцца правесці «трыбунал» над ваеннапалоннымі ўкраінцамі з палка «Азоў» у верасні. …
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Не будзе больш размоў». Зяленскі адрэагаваў на інфармацыю пра «трыбунал» над ваеннапалоннымі з палка «Азоў»

Ён зазначыў, што акупанты б'юць у самае балючае: па пачуццях і ранах украінцаў. Прыкладам таму – інфармацыя пра судзілішча, якое плануецца ў Марыупалі над украінскімі абаронцамі.

«Што б там ні думалі акупанты, хай плануюць, але рэакцыя нашай дзяржавы будзе абсалютна відавочная. Калі гэта гідкае судзілішча адбудзецца, калі нашых людзей у парушэнне ўсіх дамоўленасцяў, міжнародных правілаў завядуць у гэтыя клеткі... Гэта будзе той лініяй, за якой любыя перамовы немагчымыя. Расея сама сябе адрэжа ад перамоваў. Не будзе больш размоў. Наша дзяржава ўсё сказала.

Украіна не будзе цярпець здзекі з людзей, пра якія можна сказаць толькі адно: яны героі сваёй Радзімы і абаранялі свабоду свайго народу ад захопнікаў»

24 жніўня Украіна адзначае Дзень незалежнасці.

«Большасць нашых людзей не сумняюцца, што мы дойдзем да перамогі Украіны», – сказаў Зяленскі.

Крыніца: @V_Zelenskiy_official
👍16833🤔2😁1
Стала вядома пра затрыманне студэнткі факультэта міжнародных адносінаў БДУ

Дзяўчыну завуць Аляксандра Кандраценка. Яна займалася праектам «На крок бліжэй», у межах якога абітурыенты маглі ўсталёўваць кантакты са студэнтамі і даведвацца ад іх нейкую карысную інфармацыю.

Некалькі дзён таму ў чаце праекту пачалі з'яўляцца дзіўныя паведамленні, іх ніхто не выдаляў. Сувязь з самой Аляксандрай знікла.

Крыніца: @BSU97association
🤬177👍97😢61👎1