Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💁‍♂️ Знаёмцеся: гэта Маша Макеева з Крывога Рога. Ёй 5 гадоў і яна самая маладая валанцёрка Украіны

Нацыянальны рэестр рэкордаў Украіны прызнаў Машу самай маладой валанцёркай, якая сваім выступам сабрала для патрэб Узброеных Сіл Украіны больш за 35 тысяч грывень.

Крыніца: Лана Ветрава
154👍18👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 Гурт «Сплін» на фестывалі ў Варонежы прысвяціў песню «Выхода нет» артыстам, якія з'ехалі з Расеі

Падчас выступу на рок-фэсце «Чарназём» лідар гурта Аляксандр Васільеў сказаў, што рады бачыць столькі людзей, у якіх захаваліся міласэрнасць і спачуванне, якія не прымаюць жорсткасць, гвалт і забойствы.

«Мы спадзяемся, што наступіць светлы дзень, калі ўсе вернуцца», – сказаў Васільеў.

З трансляцыі фестывалю сэт з выступам «Спліна» выдалілі.

Крыніца: @ostorozhno_novosti
👍176👎8337🔥7🤔7👏6
Белсат
🚘 У Расеі выбухнула аўто дачкі аднаго з галоўных расейскіх ідэолагаў Аляксандра Дугіна Выбух адбыўся ў Land Cruiser дзяўчыны, якая ў гэты час ехала па Мажайскай шашы. У гэтым аўтамабілі павінен быў ехаць сам Дугін, ён разам з дачкой быў на патрыятычным фестывалі…
Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць да забойства дачкі Аляксандра Дугіна.

«Падкрэсліваю, што Украіна, безумоўна, да гэтага не мае дачынення, бо мы не крымінальная дзяржава, як Расейская Федэрацыя, і тым больш не тэрарыстычная дзяржава», – заявіў дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

На ягоную думку, гэтае забойства можа быць справаю розных груповак унутры Расеі, якія змагаюцца за ўладу.

Крыніца: УНІАН (Youtube)
👍159👎83😁6
«Калі я загіну, тэлефон мой хтосьці знойдзе і пабачыць мае размовы з супольнасцю»

Добраахвотнік «Лахвіч» пачаў весці свой YouTube-канал пасля першай баявой аперацыі. Беларус распавядае пра сябе, вайну, актыўны ўдзел у пратэстах-2020 і свае мары.

Мы паразмаўлялі з шчырым ваяром, які, нягледзячы на знешнюю суровасць, вельмі сумуе па коціках і шукае сяброўку сэрца: https://youtu.be/cj0TyjmReDU

Чытайце таксама на сайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
86👎85👍15
«Русский союз Латвии» хоча правесці мітынг супраць зносу савецкіх помнікаў.

Прарасейская партыя збіраецца звярнуцца ў суд, калі ім не дазволяць пратэставаць супраць зносу помніку савецкім воінам у Пардаўгаве (Задзвінні).

Акцыя пратэсту запланаваная на 22 жніўня, бо знесці помнік могуць ужо 23-га. Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс пакуль не даў выразнага адказу наконт дэмантажу.

Ці будуць прыхільнікі прарасейскай партыі збірацца, калі ім не дазволяць, невядома.

Мэр Рыгі заваяваў прыхільнасць беларусаў, калі 24 траўня 2021 года, падчас чэмпіянату свету па хакеі, замяніў лукашэнкаўскі сцяг на бел-чырвона-белы.

Крыніца: DELFI
🤬100😁32👍22👎5🤔1🤯1
🤦‍♂️Вось так цяпер выглядаюць лаўкі ў Наваполацку.

Паведамляецца, што па вуліцы Маладзёжная адныя лаўкі пафарбавалі ў колеры сцяга Расеі, іншыя – ў колеры лукашэнкаўскага сцяга.

Паводле «Радыё Свабода», жыхары абвінавачваюць у гэтым старшыню жыллёвага кааператыву, які раней збіраў з жыхароў грошы на «добраўпарадкаванне» тэрыторыі. Пасля скаргаў лаўкі пафарбавалі ў нейтральныя колеры, але потым яны зноў атрымалі колеры сцягаў Расеі і праўладнага сцяга Беларусі.

Крыніца: @radiosvaboda
🤬206👍99👎20😁8🤯2🔥1
Белсат
🤔 Падчас наведвання Лукашэнкам пякарні ў Свіслачы, намеснік старшыні кіравання Гарадзенскага аблспажыўтаварыства Алена Чыкава распавяла, што пасля мінулага візіту Лукашэнкі народ даў пляцёнцы іх вытворчасці назву «Бацькава булка» – і яе продажы выраслі ў разы.…
«Бацькава булка» пашырае гарызонты працы. Дзіўнае свята праходзіць у Свіслачы ўжо другі год.

У Беларусі зноў прайшоў так званы каравай-фэст «Бацькава булка». Арганізатары сцвярджаюць, што імпрэза такім чынам развівае беларускую культуру.

Адна з галоўных мэтаў свята – рэклама хлебнага брэнду «Бацькава булка». Такая назва зʼявілася пасля візіту Лукашэнкі ў мясцовую пякарню. Чыноўнікі адзначылі, што з новым брэндам продажы выраслі ў разы.

Крыніца: grodnonews.by
👎121👍89😁18🤬14🤯4😱1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Гэта не мульцікі, не карцінкі і зараз Украіна ад гэтага гіне»

У сэрцы Кіева, на Хрэшчатыку выставілі расейскую вайсковую тэхніку. Раней гэта былі танкі, якія прыйшлі забіваць украінцаў, але самі згінулі падчас баёў.

Паглядзіце, як ідзе падрыхтоўка да Дня Незалежнасці Украіны і што кажуць жыхары Кіева пра такую цікавую выставу.
75👍14😢2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як жывецца ў Марыупалі мясцовым калабарантам?

🏡Дзе і ў якіх умовах жывуць здраднікі і чаму Расея хоча замяніць іх на сваіх чыноўнікаў.
Як акупанты рыхтуюцца да рэферэндуму з дапамогаю перакладчыка, а таксама пра няўдалы замах на так званага мэра гораду, распавёў кіраўнік марыупальскага тэлебачання Мікалай Асычэнка ⬆️
🤬53👍2
Два расейцы і ўкраінец паспрабавалі пракрасціся на ваенны завод у Албаніі. Іх затрымалі вайскоўцы.

20 жніўня двух расейцаў і ўкраінца затрымалі пры спробе пранікнуць на вайсковы завод у Грамшы. Адзін чалавек пранік на тэрыторыю прадпрыемства і пачаў фатаграфаваць. Пры выяўленні ён паспрабаваў схавацца і нават ужыў нервова-паралітычны газ да двух вайскоўцаў. Астатніх дваіх выявілі за перыметрам заводу.

У шпіталі пацярпелых вайскоўцаў наведаў міністр абароны Албаніі Ніка Пэлешы.

Затрыманыя сцвярджаюць, што яны не шпіёны, а проста блогеры.

Крыніца: Niko Peleshi (Facebook)
🤯49😁17👍15🤬4
Юрый Васкрасенскі тым часам знаходзіцца ў Варшаве.

У тэлеграм-канале «Мотолько Помоги» зʼявілася інфармацыя, што актыўнага паплечніка рэжыму Лукашэнкі заўважылі ў кавярні Paręosób.

«Вось скажыце, ці вядомая персона Васкрасенскага? Напэўна больш чым. І яго праца на рэжым Лукашэнкі і сілавікоў. Аднак гэта ніяк не перашкаджае Васкрасенскаму з жонкай сёння знаходзіцца ў Варшаве, каб потым, мабыць, паехаць у Будапэшт», – так пракаментаваў Антон Матолька.

Раней Юрый таксама прыязджаў на эканамічны форум у Польшчу. Арганізатары тады сцвярджалі, што запрасілі Васкрасенскага памылкова і слова даваць яму не плануюць.

Крыніца: @motolkohelp
🤬197👍87😱5👎3🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Расейцы не давяраюць ні мірным беларусам, ані ваенным»

Як расейцы гаспадараць на беларускіх вайсковых аб'ектах ды якія зачысткі адбываюцца ў беларускім войску, у эфіры «Белсату» распавядае заснавальнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба ⬆️
👎95👍31🤯5😱5🤬51😁1
Вось такі «вайсковы парад» адбудзецца ў Дзень Незалежнасці Украіны.

Кіеўскі Хрэшчатык будзе ўпрыгожаны знішчанай расейскай тэхнікай: ад танкаў да гаўбіц і БТР.

Больш здымкаў рыхтавання да свята глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
👍97🔥14🥰3😁3👎2