Белсат
15.8K subscribers
73.2K photos
23K videos
38 files
59.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🔹 На БелАЭС ніяк не могуць вярнуць у працу першы энергаблок

У красавіку першы энергаблок БелАЭС вывелі ў планава-папераджальны рамонт. Абяцалі ўключыць у ліпені, але гэтага так і не адбылося.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😁100👍7👏3🤔2😱1
😱 Паглядзіце, у якім стане знаходзіцца адна з ферм «Агракамбінату «Паўднёвы» у Гомельскім раёне

Уявіце, у якім пекле знаходзяцца жывёліны, а таксама супрацоўнікі. Якой якасці малочныя прадукты можна атрымаць з такога прадпрыемства, застаецца толькі здагадвацца.

Фота і відэа zamkadomby
🤬129👍12😢9👎7😱3🎉2
🧐 Першую частку расследавання аб «справе артапедаў» прызналі «экстрэмісцкай»

Адпаведная пазнака з'явілася ў спісе на сайце Міністэрства Інфармацыі РБ. Запіс спасылаецца на рашэнне суда Цэнтральнага раёну г. Менску ад 12 жніўня 2022 года.

Расследаванне праводзіў «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» – незалежны прадакшан, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ зʼяўляецца чальцом Цэнтру па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP

☝️ Іронія ў тым, што расследаванні цэнтру выходзяць на ютуб-канале «Белсату», які ўжо і так прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім». Такім чынам і ўсе відэа, размешчаныя на канале, аўтаматычна атрымліваюць адпаведны статус.

Але, відаць, расследаванне «справы артапедаў» настолькі ўразіла ўлады, што яны вырашылі асобна адзначыць відэа яшчэ адной адзнакай «экстрэмізму»

📺 Чым так уразілася міністэрства інфармацыі, можаце паглядзець самі ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️

Крныіца: Belarus_Files
👍79😁60🤬3🤔1
Белсат
🤔 «Каб справакаваць ядравы выбух на гэтай электрастанцыі трэба выкарыстоўваць ядравую бомбу» Абараніць сябе мы можам толькі часам і адлегласцю, сцвярджае экс-кіраўнік Дзяржэпідэмслужбы Украіны Святаслаў Пратас Як паводзіць сябе жыхарам Украіны і суседніх…
☝️Удар па Запарожскай АЭС будзе расцэнены як удар па ўсім альянсе NATO

Сябра брытанскага парламенту Тобіяс Элвуд заявіў, што ўдар па Запарожскай АЭС будзе парушэннем артыкула 5 статута NATO (аб калектыўнай абароне). Уцечка радыяцыі, паводле слоў парламентарыяў, пагражае насельніцтву краін-чальцоў NATO, таму прывядзе ў баявы рэжым сілы альянсу.

У ЗША таксама заявілі, што радыяцыйная правакацыя РФ на Запарожскай АЭС будзе лічыцца нападам на NATO.

«Гэта сапраўды нават не абмяркоўваецца. Любая ўцечка заб'е людзей у краінах NATO, гэта аўтаматычны артыкул 5», – напісаў член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Адам Кінзінгер.

Крыніцы: Adam Kinzinger, Tobias Ellwood
👍142🔥17👎2👏1😁1
✈️ Украінская выведка: у Беларусі рамантуюць расейскія знішчальнікі

Паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, Мінабароны Беларусі і ўрад РФ падпісалі тэрміновыя кантракты на рамонт і аднаўленне авіяцыйнай тэхнікі. У прыватнасці, супрацоўнікі 558-га авіярамонтнага заводу (г. Баранавічы) перыядычна выязджаюць у камандзіроўкі ў складзе «выязных груп» для правядзення работ па аднаўленні і ўводу ў эксплуатацыю авіяцыйнай тэхнікі на 121-м авіярамонтным заводзе (тэрыторыя авіябазы Кубінка).

У асноўным работы вядуцца на самалётах тыпу МіГ-29 і яго мадыфікацыях.

Крыніца: gur.gov.ua
🤬125👍94👎8
Белсат
❗️ Музыку Ігару Банцэру прысудзілі 15 содняў арышту. Але ці выйдзе ён на волю праз гэтыя 15 содняў – не вядома Пра гэта выданню «Радыё Свабода» паведаміў Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў з Ігарам у адной камеры на Акрэсціна. За што канкрэтна судзілі Ігара – не…
❗️Ігар Банцэр не выйшаў на волю пасля 15 содняў на Акрэсціна

Пра гэта выданню «Радыё Свабода» паведамілі ягоныя сваякі. Яны лічаць, «задача ў сістэмы – пераканаць Ігара не заставацца ў Беларусі».

Ігар раней заяўляў, што з'язджаць з Беларусі не хоча. І дзеля таго, каб застацца, гатовы сядзець у турме.

☝️ Як паведамляў раней Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў з Ігарам у адной камеры на Акрэсціна, на Банцэра «павесілі 18 адміністрацыйных артыкулаў. За што прысудзілі Ігару 15 содняў, пасля якіх ён не выйшаў цяпер, невядома.

Крыніца: radiosvaboda
👍105🤬103👎64
🛰 NASA назвала магчымыя месцы высадкі астранаўтаў на Месяц у 2025 годзе

У межах місіі Artemis 3 астранаўты высадзяцца максімальна блізка да вобласці вечнага ценю, выйдуць на паверхню Месяцу, збяруць узоры грунту і правядуць іх навуковы аналіз, каб атрымаць звесткі пра глыбіню залягання, размеркавання і склад падпаверхневых льдоў

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
👍61
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️У Менску судзяць мужчынаў, якія ішлі ў бок сілавіка падчас антываенных пратэстаў

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску судзяць мужчынаў, якія падчас антываеннага мітынгу ішлі на сілавіка, які адыходзіў ад іх назад.

Аляксандра Комара і Андрэя Андрэева абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў») і ч. 3 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🤬150👍89🤯161
Белсат
🔸 Полк Каліноўскага пакінуў яшчэ адзін баец, а з ім і ўсе нязгодныя з рашэннем кіраўніцтва падраздзялення «Полк імя Кастуся Каліноўскага афіцыйна заяўляе, што рашэннем камандавання воінскай часткі ЗСУ камандзір батальёна «Тэрор» з пазыўным «Вараг» быў звольнены…
🔸У палку Каліноўскага патлумачылі прычыны звальнення часткі ваяроў

Прычына, паводле прэс-службы палка, – гвалт у дачыненні да байцоў з-за асабістых непаразуменняў.

«Баец з пазыўным «Вараг» быў звольнены з Узброеных сіл Украіны з-за дысцыплінарных парушэнняў. Частка ваяроў батальёна «Тэрор» вырашыла застацца з ім – яны былі нязгодныя, што яго звольнілі з-за гэтых парушэнняў. Рашэнне аб яго звальненні прымала тая частка кіраўніцтва ЗСУ, якой наш Полк падпарадкоўваецца. Полк таксама не падтрымлівае такіх паводзін», – патлумачылі выданню «Наша Ніва» у прэс-службе.

📌 Нагадваем, учора стала вядома, што полк Каліноўскага пакінуў яшчэ адзін баец, а з ім і ўсе нязгодныя з рашэннем кіраўніцтва падраздзялення

Крыніца: nashaniva
👍61🤯26🤔6😁3😱3👏2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚫 Фэйк: МАГАТЭ не прыедзе на Запарожскую АЭС, бо не пускае Украіна

Чарговая эпічная заява ад расейскай прапаганды. Што не так з гэтай заявай, глядзіце ў відэа «Лукавых навінаў»

📺 Новае выданне ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯36😁11👍3🤔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Кім Чэн Ын хваліць вайсковых медыкаў за перамогу над каронавірусам

Прысутныя ў залі расчулена плачуць.

Першыя крокі ў бок Паўночнай Карэі мы ўжо аднойчы бачылі ў выканні спадара Марзалюка, надзвычай уражанага прамовай самаабвешчанага прэзідэнта.

😬 Спадзяемся, гэта не спойлер будучыні ў Беларусі

Крыніца: тэлебачанне Паўночнай Карэі
😁81🤯27🤬13👍10🤩3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я баюся і еду, іншыя баяцца і не едуць»

Наталля Папова
ратуе з пад абстрэлаў драпежных жывёлінаў 🦁
Яна ездзіць па ўсёй Украіне і эвакуюе з лініі фронту львоў, тыграў і нават мядзведзяў. Многіх з іх трымалі ў прыватных дамах як хатніх гадаванцаў, перш чым іх гаспадары ўцяклі ад расейскіх абстрэлаў.

Паглядзіце, як дае рады адважная валанцёрка, у сюжэце нашай расейскамоўнай рэдакцыі☝️
86👏12👍10🥰4
🔹Расейская ракета трапіла ў жылы раён Вазнясенску, які знаходзіцца непадалёк АЭС

Губернатар Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім паведаміў аб 12-ці параненых. Сярод пацярпелых трое дзяцей. Пашкоджаныя некалькі прыватных дамоў і пяціпавярховы жылы дом.

📌 Вазнясенск знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад Паўднёваўкраінскай атамнай электрастанцыі (ПАЭС), другой па велічыні ва Украіне. Дзяржаўнае прадпрыемства «Энергаатам» назвала атаку на Вазнясенск «чарговым актам расейскага ядравага тэрарызму».

Крыніца: mykolaivskaODA, energoatom
🤬72😢14👍10👎1🤔1