Беларускі матацыкл, які ўчора дэманстравалі Лукашэнка, апынуўся кітайскім
На першым фота вы бачыце французскі матацыкл Mash X-Ride Classic 650. Які вырабляюць у Кітаі. І вось жа супадзенне, учора Лукашэнку дэманстравалі такі ж, але з налепкай «Мінск».
Заўважыў Рустэм Адагамаў (twitter)

😁183👍12🤬2👏1🤔1
Згадайце, як выглядаў Менск два гады таму!
🤍❤️🤍16 жніўня сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы сталіцы мірна выказаць пратэст лукашэнкаўскаму рэжыму.
Крыніца: @belsat

❤310👎223👍33😢5🔥3
На вайсковай авіябазе ў Крыме (пасёлак Гвардзейскае) чуваць выбухі і бачныя клубы чорнага дыму, паведамляюць расейскія СМІ.
Правяраюць версію аб нападзе беспілотніка на склад боепрыпасаў.
❕Мінабароны Расеі назвала сённяшні пажар і выбухі на складзе пад Джанкоем дыверсіяй. Рух цягнікоў з Расеі ў Крым быў прыпынены на большай частцы паўвострава пасля сённяшняга выбуху на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскае.
Рэжым НС рэгіянальнага характару ўведзены ў Джанкойскім раёне.
Крыніца: @WarLife

👍111🔥31❤2👎2👏1😢1
Суд Уфы прызнаў Юрыя Шаўчука вінаватым у «дыскрэдытацыі расейскай арміі» і аштрафаваў на 50 тысяч рублёў (каля $ 815).
«Дыскрэдытацыяй» суддзя палічыў цытату спевака:
«Радзіма, сябры, гэта не ж**а [азадак] прэзідэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма – гэта бабуля-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта Радзіма».
Гэтыя словы Юрый прамовіў падчас канцэрту ў Уфе, пасля якога музыку затрымалі і склалі пратакол. Пазней яго адпусцілі.
Лідар гурта «ДДТ» трапіў у чорны спіс выканаўцаў. Але ён не памяняў пазіцыі – так, выдаў кліп на песню «Не с вами», які расказвае пра мірнае жыццё расейцаў падчас вайны. А пра бабулю-жабрачку спяваў яшчэ за паўтара месяца да пачатку вайны ў песні «В магазине».
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🤬106👍18❤6🥰1
«НАШУ ОДЕЖДУ ПРИМУТ 100%» – у Беларусі з'явілася атэлье, якое шые рэчы для вязняў і па індывідуальнай замове.
Атэлье прапануе выраб за 10 дзён і дастаўку па Беларусі. Замоўцам прапануюць курткі летнія і зімовыя, штаны, шапкі, рукавіцы і нават eco-пакеты для прадуктаў.
📝 Турэмны лук строга рэгламентаваны ў пастанове МУС №292. Усё мужчынскае адзенне павінны быць цёмнага, амаль чорнага колеру. Тканіна – толькі х/п, якая зашпіляецца на гузікі, абумоўлены нават каўнер. Жаночы дрэсс-код: усё адзенне павінна быць цёмнага колеру, акрамя спадніцы. Таксама дазволена сукенка ружовага колеру з белымі кветкамі – стандартызаваны дызайн. У світшотаў і маек круглы выраз. Пасцельная бялізна толькі белага колеру.

🤯78👍65🤬11😢3👎2🔥2
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек.
Цяпер у Беларусі – 1282 палітвязні.
У лік зняволеных з палітычных прычынаў занесеныя Ягор Лебядок, Дзмітрый Шувалаў, Аляксандр Іваноў, Сяргей Вайцюк, Міхаіл Лістападаў і Сяргей Грыбовіч. Іхныя справы звязаныя з вайной ва Украіне і артыкуламі 361-3 і 361-4 КК РБ – «Удзел у ваенным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы» і «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».
Падрабязней пра зняволеных чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🎉100👍97🤬54😢22👎4❤3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👧👦Цяпер яны баяцца не экзаменаў ці кепскіх адзнак а абстрэлаў і бамбаванняў
За апошнія паўгода ва Украіне пашкоджаныя больш за 2000 школ, 230 з іх зруйнаваныя цалкам.
Паглядзіце, як украінскія школьнікі распачнуць новы навучальны год ва ўмовах вайны ⬆️

😢89❤7👍4
🌾 Лукашэнка пахваліў хлеб з корму для жывёлы
У час наведвання Навукова-практычнага цэнтру земляробства Аляксандра Лукашэнку пачаставалі хлебам з трыцікале.
Трыцікале – гэта гібрыдны род траваў, скрыжаваныя жыта і пшаніца, які выкарыстоўваюць збольшага на корм жывёле, але часам дадаюць у сухія «здаровыя» сняданкі.
Суседняя Польшча – сусветны лідар у вытворчасці трыцікале. Але пячы хлеб з трыцікале цяжка. Чаму? Чытайце ў нашым артыкуле з VPN

👍66🤬61😁12🤯11🎉3👎1🤔1
🤡Хрэнін заявіў, што «ідзе глабальная проксі-вайна», але вінаватыя ў ёй – Вашынгтон і Лондан.
Расея, паводле міністра абароны Беларусі, вымушаная была пачаць «спецыяльную ваенную аперацыю». Таксама ён заявіў, што ва Украіне «працягваюць каваць сілы для вайны супраць Беларусі».
«Прыклад гэтаму –рыхтаванне фармаванняў нацыяналістычнага толку, тыпу палка Каліноўскага і да яго падобных. Іх далейшым прызначэннем можа быць развязванне грамадзянскай вайны».
Хрэнін адзначыў, што дзеянні палка з’яўляюцца «ваеннай пагрозай і будуць лакалізоўвацца ўсімі наяўнымі сіламі і сродкамі».
Як ён будзе іх «лакалізоўваць», невядома.
Падрабязней чытайце ПРАЗ СПАСЫЛКУ (з дапамогаю VPN)

😁160👍83👎42🤬5🤯4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А што там у Расеі?
▫️ У акупаваным «ДНР» абвясцілі абвінавачанне яшчэ пецярым замежнікам, якія ваявалі на баку ВСУ. Траім з іх пагражае смяротнае пакаранне.
▫️ З-за ранішняга выбуха ў акупаваным Крыме на вакзале Сімферопаля ўтварыліся натоўпы людзей.
▫️ Фінляндыя ў 10 разоў скароціць выдачу расейцам шэнгенскіх віз.

🤬50👍16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Апошнія навіны Украіны
▫️ У Кіеве паведамілі, што за выбухам на вайсковым складзе на поўначы Крыма стаіць элітнае ўкраінскае падраздзяленне.
▫️ У Жытомірскім раёне ракетныя ўдары. Кіраўнік Жытомірскай вобласці паведамляе, што ракеты ляцелі Беларусі. Але гэтая інфармацыя не падцверджана.
▫️ У Кіеўскай вобласці знайшлі цела яшчэ аднаго мірнага жыхара, забітага падчас акупацыі. Загінулы мужчына стаў 1352-м па ліку жыхаром Кіеўскай вобласці, забітым у выніку расійскага ўварвання.

👍62❤22🤬8😢8👎1🤔1
Дайджэст палітычных рэпрэсій за сёння ў Беларусі:
▫️ Жыхарку Мазыра асудзілі за фота расейскіх верталётаў. Ганна Пышнік мае непаўнагадовую дачку. Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
▫️ Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар. Ён правядзе ў няволі 75 сутак. Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.
▫️ Палітвязня Алега Яфрэменку асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «непадпарадкаванне» адміністрацыі магілёўскай турмы.
▫️ У Гродне быў затрыманы Валерый Сівук. Дзе зараз знаходзіцца мужчына і з чым дакладна звязана яго затрыманне, высвятляецца.
▫️ 20-гадовага студэнта Аляксандра Карпука затрымалі з сябрам на пачатку лютага выпадкова: яго прынялі за злодзея ці закладчыка. У тэлефоне ў хлопца знайшлі відэа з Маршу 16 жніўня 2020 года. Аляксандра асудзілі да двух з паловай гадоў «хіміі», і ён ужо пакінуў Беларусь.
▫️ За ўдзел у пратэстах затрымалі мужа і жонку. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Касценка Марыі і Мікалая. Марыя — настаўніца геаграфіі ў 38 школе Мeнску, Мікалай — намеснік начальніка аддзела па кіраванні карпаратыўнымі Інтэрнет-рэсурсамі Беларускай Чыгункі.
▫️ У Горадні затрымалі незалежнага назіральніка на выбарах-2020 Андрэя Навасельчана.

🤬86👍13👎3❤1
🤔Як змянялася прадукцыя мотавелазаводу, дзе Лукашэнка зладзіў допыт пра дэталі?
🚲Разбярэмся на легендарным ровары «Бусел» («Аист»), які выпускаецца ўжо амаль 70 гадоў! ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Колькі кітайскіх дэталяў мае сучасны «Бусел», на жаль, невядома.

Белсат
Як змяняўся «Аист» Менскага роварнага заводу
У онлайн крамах сучасныя «Аисты» каштуюць ад 400 да 450 рублёў
😁63👍5🤬1
У Горадні затрымалі мужчыну, які быў назіральнікам на выбарах.
Андрэя Навасельчана, які ў 2020 годзе быў незалежным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах, затрымалі каля падʼезда жылога дому – на яго накінуліся чацвёра ўзброеных сілавікоў у бронекамізэльках і касках.
Раней у 2020 годзе яго затрымлівалі за нібыта абразу супрацоўнікаў міліцыі, аднак потым вызвалілі. Зараз 37-гадовы мужчына затрыманы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», «абразу супрацоўнікаў міліцыі» і рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога».
Крыніца: @viasna96

🤬144👍9👎6❤4
Жыхары Мазыра перавялі ашуканцам 122 000 беларускіх рублёў, думаючы, што ўдзельнічаюць у аперацыі МУС😳
❓Як такое адбылося?
Жыхару Мазыра патэлефанаваў «менеджар Нацбанку» і запэўніў, што хтосьці спрабуе выкрасці з карты мужчыны грошы. Для таго, каб іх захаваць, было прапанавана перавесці сродкі ў дэпазітную ячэйку. Мазырчук перавёў 16 000 рублёў.
Далей мужчыну распавялі, што МУС ловіць ашуканцаў, і хутка з ім звяжацца аператыўнік. Неўзабаве жыхару Мазыра патэлефанаваў чалавек, які назваўся палкоўнікам міліцыі ды пераканаў, што ім патрэбная дапамога. Ад пажылога жыхара Мазыра патрабавалася схадзіць у банк і ўзяць 7000 рублёў крэдытам. «Міліцыянт» запэўніваў, што ўсе грошы вернуць, і нават выслаў фота дакументаў (падробленае) праз месенджар.
Паведамляецца, што мужчына з жонкай абышлі некалькі банкаў, дзе ўзялі буйныя сумы. Жонка таксама паклала на карту асабістыя ашчаджэнні (больш за 15 тысяч рублёў).
За 5 дзён такой «спецаперацыі» мазырчукі перавялі ашуканцам амаль 80 000 рублёў. Ашуканцы запэўнівалі, што каб атрымаць доступ да грошай, ім трэба пакласці яшчэ 10 000 рублёў. Таксама яны абмянялі ўсе валютныя ашчаджэнні на беларускія рублі і паклалі на карту.
Мазырчукоў таксама «штрафавалі». За тое, што муж адключыў інтэрнэт, і ашуканцы не маглі датэлефанавацца – 3000 рублёў. Потым тэрмінова спатрэбілася сума для страхоўкі раней пераведзеных грошай – 5000.
Цікава, што ашуканцы нават самі пераводзілі грошы жыхарам Мазыра. Калі ў ахвяраў скончыліся сродкі на балансе тэлефона – перавялі 20 і 30 рублёў, яшчэ на камуналку – 340 рублёў.
Толькі праз 10 дзён пасля першага званка гараджане западозрылі, што іх, магчыма, падманваюць. Да таго моманту яны ўжо перавялі ашуканцам больш як 122 000 рублёў. Следчыя распачалі крымінальную справу па факце махлярства.
Крыніца: МУС

😁66👍38😢12🤬6❤1👏1
🏴З'явілася новая групоўка хакераў, якія атакавалі «Беларуськалій». І гэта не «Кіберпартызаны»!
Хто такія хакеры Аб’яднанага Штаба супраціву, якія іх мэты і прынцыпы – чытайце ў нашым эксклюзіўным інтэрв’ю ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Новая групоўка беларускіх хакераў атакавала «Беларуськалій». Паразмаўлялі з хактывістамі
16 жніўня 2022 года беларускія хакеры Аб'яднанага Штаба супраціву атакавалі інфраструктуру кампаніі «Беларуськалій»
🔥87👍7👎3
🔴 СТРЫМ! 174 дзень расейскага ўварвання ва Украіну
Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:
🔸Выбухі ў Крыме а таксама сітуацыю ў іншых украінскіх рэгіёнах. Паразмаўляем з мэрам Жытоміру, экспертам па Запарожскай АЭС, вайсковым экспертам а таксама з нашымі карэспандэнтамі з Украіны.
🔸Пра траўму беларусаў у эміграцыі пагаворым з псіхолагам Ліліяй Ахрэмчык.
🔸Пра самацэнзуру ў медыях – з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.
Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️
https://youtu.be/hEIITdDH_bg

YouTube
У Крыме прагрымела серыя выбухаў. Фінляндыя абмяжоўвае выдачу візаз расейцам. Абстрэл Жытоміру
Навіны 16 жніўня. 174 дзень расейскага ўварвання ва Украіну. 24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда "Белсату" сочыць за апошнімі навінамі.
00:00 Дайджэст навінаў
01:40 Выбухі ў акупаваным Крыме, каментуе Рэфат Чубараў
22:19…

🔥32👍9🤔2