This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍 «Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся дамоў у Беларусь з перамогай»
Паслухайце вельмі моцныя словы, якія сказала ў дарогу навабранцам маці камандзіра выведкі Паўла Волата.
Павел стаяў ля вытокаў стварэння палка Каліноўскага і аддаў сваё жыццё за вольнасць Украіны. А яго маці – вядомая гомельская выкладчыца Наталля Суслава двойчы была пакараная за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Пазней яе звольнілі з філфаку Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту.

❤181👍26😢14👎3
Белсат
Сёння ў судзе па «справе аб дзяржперавароце» глядзяць анлайн-канферэнцыі «змоўшчыкаў» Прапагандысцкія медыя паведамляюць што абвінавачаныя ўжо далі паказанні. Таксама ў судзе былі дапытаны практычна ўсе сведкі. Не даваў паказанні ў судзе ў якасці сведкі…
Паседжанне па справе «аб захопе ўлады» часова зрабілі закрытым, пішуць прапагандысцкія СМІ.
Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу «зімоўшчыкаў».
Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ. Гэта та самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына « змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці».

🤬113👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шойгу пералічыў сяброўскія краіны, якія прыехалі ў Маскву на «канферэнцыю па міжнароднай бяспецы».
Толькі паслухайце хто цяпер падтрымлівае Расею🥲
Крыніца: РБК

😁157👍5🤩3🤯2👎1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ «Беларускія традыцыі вельмі патрэбныя нам у гвалтоўнай эміграцыі»
Кожны беларус возіць сваю Беларусь з сабой. А што калі яны яшчэ і аб'ядноўваюцца?
Менавіта так у Варшаве паўстала школа беларускіх традыцыяў, якая ў гэтым годзе ўжо паспела адгукаць вясну, адгуляць Купалле ды запусціць штотыднёвыя традыцыйныя танцы.
❓ Чаму вучаць беларусы беларусаў і калі можна запісацца ў школку – глядзіце ў нашым сюжэце.

❤91👍11
Беларускі матацыкл, які ўчора дэманстравалі Лукашэнка, апынуўся кітайскім
На першым фота вы бачыце французскі матацыкл Mash X-Ride Classic 650. Які вырабляюць у Кітаі. І вось жа супадзенне, учора Лукашэнку дэманстравалі такі ж, але з налепкай «Мінск».
Заўважыў Рустэм Адагамаў (twitter)

😁183👍12🤬2👏1🤔1
Згадайце, як выглядаў Менск два гады таму!
🤍❤️🤍16 жніўня сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы сталіцы мірна выказаць пратэст лукашэнкаўскаму рэжыму.
Крыніца: @belsat

❤310👎223👍33😢5🔥3
На вайсковай авіябазе ў Крыме (пасёлак Гвардзейскае) чуваць выбухі і бачныя клубы чорнага дыму, паведамляюць расейскія СМІ.
Правяраюць версію аб нападзе беспілотніка на склад боепрыпасаў.
❕Мінабароны Расеі назвала сённяшні пажар і выбухі на складзе пад Джанкоем дыверсіяй. Рух цягнікоў з Расеі ў Крым быў прыпынены на большай частцы паўвострава пасля сённяшняга выбуху на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскае.
Рэжым НС рэгіянальнага характару ўведзены ў Джанкойскім раёне.
Крыніца: @WarLife

👍111🔥31❤2👎2👏1😢1
Суд Уфы прызнаў Юрыя Шаўчука вінаватым у «дыскрэдытацыі расейскай арміі» і аштрафаваў на 50 тысяч рублёў (каля $ 815).
«Дыскрэдытацыяй» суддзя палічыў цытату спевака:
«Радзіма, сябры, гэта не ж**а [азадак] прэзідэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма – гэта бабуля-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта Радзіма».
Гэтыя словы Юрый прамовіў падчас канцэрту ў Уфе, пасля якога музыку затрымалі і склалі пратакол. Пазней яго адпусцілі.
Лідар гурта «ДДТ» трапіў у чорны спіс выканаўцаў. Але ён не памяняў пазіцыі – так, выдаў кліп на песню «Не с вами», які расказвае пра мірнае жыццё расейцаў падчас вайны. А пра бабулю-жабрачку спяваў яшчэ за паўтара месяца да пачатку вайны ў песні «В магазине».
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🤬106👍18❤6🥰1
«НАШУ ОДЕЖДУ ПРИМУТ 100%» – у Беларусі з'явілася атэлье, якое шые рэчы для вязняў і па індывідуальнай замове.
Атэлье прапануе выраб за 10 дзён і дастаўку па Беларусі. Замоўцам прапануюць курткі летнія і зімовыя, штаны, шапкі, рукавіцы і нават eco-пакеты для прадуктаў.
📝 Турэмны лук строга рэгламентаваны ў пастанове МУС №292. Усё мужчынскае адзенне павінны быць цёмнага, амаль чорнага колеру. Тканіна – толькі х/п, якая зашпіляецца на гузікі, абумоўлены нават каўнер. Жаночы дрэсс-код: усё адзенне павінна быць цёмнага колеру, акрамя спадніцы. Таксама дазволена сукенка ружовага колеру з белымі кветкамі – стандартызаваны дызайн. У світшотаў і маек круглы выраз. Пасцельная бялізна толькі белага колеру.

🤯78👍65🤬11😢3👎2🔥2
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек.
Цяпер у Беларусі – 1282 палітвязні.
У лік зняволеных з палітычных прычынаў занесеныя Ягор Лебядок, Дзмітрый Шувалаў, Аляксандр Іваноў, Сяргей Вайцюк, Міхаіл Лістападаў і Сяргей Грыбовіч. Іхныя справы звязаныя з вайной ва Украіне і артыкуламі 361-3 і 361-4 КК РБ – «Удзел у ваенным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы» і «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».
Падрабязней пра зняволеных чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🎉100👍97🤬54😢22👎4❤3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👧👦Цяпер яны баяцца не экзаменаў ці кепскіх адзнак а абстрэлаў і бамбаванняў
За апошнія паўгода ва Украіне пашкоджаныя больш за 2000 школ, 230 з іх зруйнаваныя цалкам.
Паглядзіце, як украінскія школьнікі распачнуць новы навучальны год ва ўмовах вайны ⬆️

😢89❤7👍4
🌾 Лукашэнка пахваліў хлеб з корму для жывёлы
У час наведвання Навукова-практычнага цэнтру земляробства Аляксандра Лукашэнку пачаставалі хлебам з трыцікале.
Трыцікале – гэта гібрыдны род траваў, скрыжаваныя жыта і пшаніца, які выкарыстоўваюць збольшага на корм жывёле, але часам дадаюць у сухія «здаровыя» сняданкі.
Суседняя Польшча – сусветны лідар у вытворчасці трыцікале. Але пячы хлеб з трыцікале цяжка. Чаму? Чытайце ў нашым артыкуле з VPN

👍66🤬61😁12🤯11🎉3👎1🤔1
🤡Хрэнін заявіў, што «ідзе глабальная проксі-вайна», але вінаватыя ў ёй – Вашынгтон і Лондан.
Расея, паводле міністра абароны Беларусі, вымушаная была пачаць «спецыяльную ваенную аперацыю». Таксама ён заявіў, што ва Украіне «працягваюць каваць сілы для вайны супраць Беларусі».
«Прыклад гэтаму –рыхтаванне фармаванняў нацыяналістычнага толку, тыпу палка Каліноўскага і да яго падобных. Іх далейшым прызначэннем можа быць развязванне грамадзянскай вайны».
Хрэнін адзначыў, што дзеянні палка з’яўляюцца «ваеннай пагрозай і будуць лакалізоўвацца ўсімі наяўнымі сіламі і сродкамі».
Як ён будзе іх «лакалізоўваць», невядома.
Падрабязней чытайце ПРАЗ СПАСЫЛКУ (з дапамогаю VPN)

😁160👍83👎42🤬5🤯4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А што там у Расеі?
▫️ У акупаваным «ДНР» абвясцілі абвінавачанне яшчэ пецярым замежнікам, якія ваявалі на баку ВСУ. Траім з іх пагражае смяротнае пакаранне.
▫️ З-за ранішняга выбуха ў акупаваным Крыме на вакзале Сімферопаля ўтварыліся натоўпы людзей.
▫️ Фінляндыя ў 10 разоў скароціць выдачу расейцам шэнгенскіх віз.

🤬50👍16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Апошнія навіны Украіны
▫️ У Кіеве паведамілі, што за выбухам на вайсковым складзе на поўначы Крыма стаіць элітнае ўкраінскае падраздзяленне.
▫️ У Жытомірскім раёне ракетныя ўдары. Кіраўнік Жытомірскай вобласці паведамляе, што ракеты ляцелі Беларусі. Але гэтая інфармацыя не падцверджана.
▫️ У Кіеўскай вобласці знайшлі цела яшчэ аднаго мірнага жыхара, забітага падчас акупацыі. Загінулы мужчына стаў 1352-м па ліку жыхаром Кіеўскай вобласці, забітым у выніку расійскага ўварвання.

👍62❤22🤬8😢8👎1🤔1
Дайджэст палітычных рэпрэсій за сёння ў Беларусі:
▫️ Жыхарку Мазыра асудзілі за фота расейскіх верталётаў. Ганна Пышнік мае непаўнагадовую дачку. Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
▫️ Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар. Ён правядзе ў няволі 75 сутак. Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.
▫️ Палітвязня Алега Яфрэменку асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «непадпарадкаванне» адміністрацыі магілёўскай турмы.
▫️ У Гродне быў затрыманы Валерый Сівук. Дзе зараз знаходзіцца мужчына і з чым дакладна звязана яго затрыманне, высвятляецца.
▫️ 20-гадовага студэнта Аляксандра Карпука затрымалі з сябрам на пачатку лютага выпадкова: яго прынялі за злодзея ці закладчыка. У тэлефоне ў хлопца знайшлі відэа з Маршу 16 жніўня 2020 года. Аляксандра асудзілі да двух з паловай гадоў «хіміі», і ён ужо пакінуў Беларусь.
▫️ За ўдзел у пратэстах затрымалі мужа і жонку. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Касценка Марыі і Мікалая. Марыя — настаўніца геаграфіі ў 38 школе Мeнску, Мікалай — намеснік начальніка аддзела па кіраванні карпаратыўнымі Інтэрнет-рэсурсамі Беларускай Чыгункі.
▫️ У Горадні затрымалі незалежнага назіральніка на выбарах-2020 Андрэя Навасельчана.

🤬86👍13👎3❤1