📌 У Менску працягваюцца затрыманні
У каналах, блізкіх да сілавікоў, выклалі пакаянныя відэа былой супрацоўніцы МТЗ Святланы Саковіч і менчука Ігара Назаранкі.
▫️ Святлана Саковіч раней працавала ў ліцейным цэху, але пазней яе звольнілі. Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што яна затрыманая за ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе, падчас якіх нібыта перакрывала рух транспарту.
▫️ Ігара Назаранку ў праўладным пабліку абвінавацілі ў тым, што ён прыняў удзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня на Нямізе. Ігар трапіў на відэа, па якім яго і вылічылі.
Крыніца: @viasna_96

🤬126👍94👎9😢7❤1
🍒🍓 🫐 Ягадак больш не будзе
Перайменаванне расейскага Wildberries скончылася. Кампанія вярнула на сваім сайце старую назву. «Ягадкі» пратрымаліся адзін дзень.
Wildberries не выключае ў будучыні змену назвы на "Ягодки", пакуль гэта была рэкламная акцыя, расказалі ў кампаніі.
Крыніца: wildberries.ru

😁91👍5😢4🤔3👎2👏1
Сілавікі ўварваліся праз вакно ў кватэру мянчанкі, выбіўшы шыбу нагой, за тое што ў жанчыны знайшлі фотаздымкі з пратэстаў.
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа яе затрымання. Прадстаўнікі ўладаў кпяць з жанчыны, параўнаўшы сябе з «Чалавекам-павуком», які «радуе жанчыну» сваім уваходам праз вакно. Таксама прадстаўнікі закона зазначылі што Алена «умовы не выканала, таму дадому не пайшла». Што мусіла выканаць затрыманая ў межах закона – людзі якія жывуць за падаткі беларусаў не патлумачылі.
Крыніца: праўладны ТГ-канал, які жыве за падаткі беларусаў

🤬187👍105👎5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍 «Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся дамоў у Беларусь з перамогай»
Паслухайце вельмі моцныя словы, якія сказала ў дарогу навабранцам маці камандзіра выведкі Паўла Волата.
Павел стаяў ля вытокаў стварэння палка Каліноўскага і аддаў сваё жыццё за вольнасць Украіны. А яго маці – вядомая гомельская выкладчыца Наталля Суслава двойчы была пакараная за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Пазней яе звольнілі з філфаку Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту.

❤181👍26😢14👎3
Белсат
Сёння ў судзе па «справе аб дзяржперавароце» глядзяць анлайн-канферэнцыі «змоўшчыкаў» Прапагандысцкія медыя паведамляюць што абвінавачаныя ўжо далі паказанні. Таксама ў судзе былі дапытаны практычна ўсе сведкі. Не даваў паказанні ў судзе ў якасці сведкі…
Паседжанне па справе «аб захопе ўлады» часова зрабілі закрытым, пішуць прапагандысцкія СМІ.
Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу «зімоўшчыкаў».
Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ. Гэта та самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына « змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці».

🤬113👍7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шойгу пералічыў сяброўскія краіны, якія прыехалі ў Маскву на «канферэнцыю па міжнароднай бяспецы».
Толькі паслухайце хто цяпер падтрымлівае Расею🥲
Крыніца: РБК

😁157👍5🤩3🤯2👎1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ «Беларускія традыцыі вельмі патрэбныя нам у гвалтоўнай эміграцыі»
Кожны беларус возіць сваю Беларусь з сабой. А што калі яны яшчэ і аб'ядноўваюцца?
Менавіта так у Варшаве паўстала школа беларускіх традыцыяў, якая ў гэтым годзе ўжо паспела адгукаць вясну, адгуляць Купалле ды запусціць штотыднёвыя традыцыйныя танцы.
❓ Чаму вучаць беларусы беларусаў і калі можна запісацца ў школку – глядзіце ў нашым сюжэце.

❤91👍11
Беларускі матацыкл, які ўчора дэманстравалі Лукашэнка, апынуўся кітайскім
На першым фота вы бачыце французскі матацыкл Mash X-Ride Classic 650. Які вырабляюць у Кітаі. І вось жа супадзенне, учора Лукашэнку дэманстравалі такі ж, але з налепкай «Мінск».
Заўважыў Рустэм Адагамаў (twitter)

😁183👍12🤬2👏1🤔1
Згадайце, як выглядаў Менск два гады таму!
🤍❤️🤍16 жніўня сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы сталіцы мірна выказаць пратэст лукашэнкаўскаму рэжыму.
Крыніца: @belsat

❤310👎223👍33😢5🔥3
На вайсковай авіябазе ў Крыме (пасёлак Гвардзейскае) чуваць выбухі і бачныя клубы чорнага дыму, паведамляюць расейскія СМІ.
Правяраюць версію аб нападзе беспілотніка на склад боепрыпасаў.
❕Мінабароны Расеі назвала сённяшні пажар і выбухі на складзе пад Джанкоем дыверсіяй. Рух цягнікоў з Расеі ў Крым быў прыпынены на большай частцы паўвострава пасля сённяшняга выбуху на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскае.
Рэжым НС рэгіянальнага характару ўведзены ў Джанкойскім раёне.
Крыніца: @WarLife

👍111🔥31❤2👎2👏1😢1
Суд Уфы прызнаў Юрыя Шаўчука вінаватым у «дыскрэдытацыі расейскай арміі» і аштрафаваў на 50 тысяч рублёў (каля $ 815).
«Дыскрэдытацыяй» суддзя палічыў цытату спевака:
«Радзіма, сябры, гэта не ж**а [азадак] прэзідэнта, якую трэба ўвесь час мусоліць, цалаваць. Радзіма – гэта бабуля-жабрачка на вакзале, якая прадае бульбу. Вось гэта Радзіма».
Гэтыя словы Юрый прамовіў падчас канцэрту ў Уфе, пасля якога музыку затрымалі і склалі пратакол. Пазней яго адпусцілі.
Лідар гурта «ДДТ» трапіў у чорны спіс выканаўцаў. Але ён не памяняў пазіцыі – так, выдаў кліп на песню «Не с вами», які расказвае пра мірнае жыццё расейцаў падчас вайны. А пра бабулю-жабрачку спяваў яшчэ за паўтара месяца да пачатку вайны ў песні «В магазине».
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🤬106👍18❤6🥰1
«НАШУ ОДЕЖДУ ПРИМУТ 100%» – у Беларусі з'явілася атэлье, якое шые рэчы для вязняў і па індывідуальнай замове.
Атэлье прапануе выраб за 10 дзён і дастаўку па Беларусі. Замоўцам прапануюць курткі летнія і зімовыя, штаны, шапкі, рукавіцы і нават eco-пакеты для прадуктаў.
📝 Турэмны лук строга рэгламентаваны ў пастанове МУС №292. Усё мужчынскае адзенне павінны быць цёмнага, амаль чорнага колеру. Тканіна – толькі х/п, якая зашпіляецца на гузікі, абумоўлены нават каўнер. Жаночы дрэсс-код: усё адзенне павінна быць цёмнага колеру, акрамя спадніцы. Таксама дазволена сукенка ружовага колеру з белымі кветкамі – стандартызаваны дызайн. У світшотаў і маек круглы выраз. Пасцельная бялізна толькі белага колеру.

🤯78👍65🤬11😢3👎2🔥2
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек.
Цяпер у Беларусі – 1282 палітвязні.
У лік зняволеных з палітычных прычынаў занесеныя Ягор Лебядок, Дзмітрый Шувалаў, Аляксандр Іваноў, Сяргей Вайцюк, Міхаіл Лістападаў і Сяргей Грыбовіч. Іхныя справы звязаныя з вайной ва Украіне і артыкуламі 361-3 і 361-4 КК РБ – «Удзел у ваенным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы» і «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці».
Падрабязней пра зняволеных чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

🎉100👍97🤬54😢22👎4❤3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👧👦Цяпер яны баяцца не экзаменаў ці кепскіх адзнак а абстрэлаў і бамбаванняў
За апошнія паўгода ва Украіне пашкоджаныя больш за 2000 школ, 230 з іх зруйнаваныя цалкам.
Паглядзіце, як украінскія школьнікі распачнуць новы навучальны год ва ўмовах вайны ⬆️

😢89❤7👍4
🌾 Лукашэнка пахваліў хлеб з корму для жывёлы
У час наведвання Навукова-практычнага цэнтру земляробства Аляксандра Лукашэнку пачаставалі хлебам з трыцікале.
Трыцікале – гэта гібрыдны род траваў, скрыжаваныя жыта і пшаніца, які выкарыстоўваюць збольшага на корм жывёле, але часам дадаюць у сухія «здаровыя» сняданкі.
Суседняя Польшча – сусветны лідар у вытворчасці трыцікале. Але пячы хлеб з трыцікале цяжка. Чаму? Чытайце ў нашым артыкуле з VPN

👍66🤬61😁12🤯11🎉3👎1🤔1