Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
⚪️🔴⚪️ Беларусы ўсяго свету правядуць найбліжэйшымі днямі акцыі пад назваю «Дзень годнасці»

Мерапрыемствы прымеркаваныя да другой гадавіны масавага паўстання беларускага народу супраць дыктатуры Лукашэнкі, фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Яны запланаваныя ў 26 гарадах у ЗША, Польшчы, Літве, Вялікай Брытаніі ды іншых краінах Еўропы, дзе ёсць дыяспары нашых землякоў.

Крыніца:чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📞 Азаронак пазваніў Святлане Ціханоўскай

Размова доўжылася каля 10 хвілін. Гэтым разам з боку Азаронка абыйшлося без абразаў, якімі ён звычайна сыпле на адрас Святланы. У Офісе Ціханоўскай адзначылі, што звычайна ніколі не запісваюць званкі беларусаў, якія тэлефануюць з пытаннямі, але тут узнікла асаблівая сітуацыя:

«Мы ніколі не запісваем размовы з беларусамі, аднак у выпадку з Рыгорам мы папярэдзілі яго аб тым, што запіс вядзецца ў мэтах бяспекі. З улікам таго, што мы чакалі, што гэтую размову выкарыстае рэжымнае тэлебачанні і Рыгор ужо анансаваў у сябе ў канале выхад матэрыялу пра званок, мы перадаем поўны запіс незалежным медыям для таго, каб выключыць магчымасць маніпуляцыі праўдай».

Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай
Галоўнага калабаранта Херсоншчыны Уладзіміра Сальда шпіталізавалі, рыхтуюць перавозку спецбартом у Маскву

Учора кіраўніка створанай акупантамі часовай адміністрацыі Херсонскай вобласці пераправілі з больніцы на Херсоншчыне ў адну з медустановаў Крыму. Сёння Сальда стала горш, яго падключылі да штучнай вентыляцыі лёгкіх і пагрузілі ў кому. У такім стане яго пераправяць на лекаванне ў Маскву (так пастанавіў кансіліум маскоўскіх і крымскіх дактароў).

Цікава, што ў тэлеграм-канале Уладзіміра Сальда працягваюць з'яўляцца новыя допісы, у адным з якіх раптоўныя праблемы са здароўем тлумачацца «ускладненнямі пасля перанесенага каронавірусу».

Крыніца: @bazabazon
Паглядзець, якія татуіроўкі беларусы робяць сабе пасля падзеяў 2020 года, можна будзе на фотавыставе

У аснову выставы паклаліся 11 гісторыяў беларусаў, якія зрабілі сабе тату, прысвечаную падзеям у Беларусі.

📌ВОСЬ ТУТ можна пачытаць іх гісторыі.

📌 Выстава адкрываецца сёння а 18:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве па адрасе Oleandrów, 6.

Арганізатаркі: журналістка Яўгенія Доўгая і фатографка Ірына Арахоўская.
🔹У Ваўкавыску маці трох дзяцей тэрарызуюць мясцовыя сілавікі

Спачатку супрацоўнікі мясцовага РАУС ламіліся да Людмілы Шрубок у кватэру каля апоўначы. У гэты момант па адрасе, куды яны прыйшлі, знаходзілася толькі старэйшая дачка (Людміла разам з малодшымі дзецьмі былі па адрасе прапіскі).

На наступны дзень ДАІшнікі канфіскавалі аўтамабіль Людмілы для праверкі па надуманай падставе. Пазней жанчыну выклікалі ў РАУС, дзе на яе ціснулі супрацоўнікі з прозвішчамі Сухоцкі і Літаш.

Цяпер Людмілу змясцілі ў ІЧУ Ваўкавыска, прычыну затрымання паведамляць адмаўляюцца. Усе дзеці жанчыны (19, 16 і 5 гадоў) знаходзяцца дома адны, бо муж Людмілы працуе ў Польшчы.

Раней на Людмілу Шрубок ужо ціснулі за актыўную грамадзянсую пазіцыю. Сёлета, напрыклад, сілавікі затрымлівалі яе за пратэсты ў дзень «рэферэндуму».

Крыніца: @volkovysk4life_news
🇱🇻🇷🇺 Латвія спыніла выдачу віз расейцам

Крыніца: Latvia in Russia
🔻СБУ расказала пра затрыманне экс-высокапасадоўца Мінабароны Украіны, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Былы намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны ў званні генерал-маёра перадаваў расейскім спецслужбам інфармацыю з грыфамі «сакрэтна» і «зусім сакрэтна». Яго выкрылі і затрымалі неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Падчас вобшуку на працоўным месцы мужчына спрабаваў забіць з пісталета Макарава супрацоўнікаў следча-аператыўнай групы СБУ.

Паводле СБУ, генерал-маёр займаў пасаду намесніка ГУР з 2008 па 2010 годы. Пазней ён уваходзіў у склад кіраўніцтва Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны.

Крыніца: @SBUkr
На рэлакацыю супрацоўнікаў з Беларусі і Расеі EPAM выдаткаваў больш за 33 млн долараў

Яшчэ 11,6 млн сышло на дапамогу супрацоўнікам з Украіны.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы EPAM за другі квартал 2022 года.

У красавіку EPAM сышоў з расейскага рынку праз вайну ва Украіне. У Беларусі кампанія афіцыйна застаецца, але работнікаў больш не наймаюць, а агульная колькасць скарачэнняў у Беларусі і ва Украіне складае каля 6 тыс рабочых.

Зараз EPAM застаецца ў больш чым 50 краінах, а агульны штат кампаніі – 61,3 тыс чалавек.
🔹Кіраўнік Мікалаеўскай абладміністрацыі Віталій Кім паведаміў пра ахвяры і параненых у выніку абстрэлу горада

Абстрэл адбыўся ўдзень. Паводле звестак Кіма, 10 чалавек параненыя, ёсць і загінулыя (дакладную лічбу ён не напісаў).

Крыніца: @mykolaivskaODA
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔹«Спасибо, вам. Я никогда больше не была так счастлива, как рядом с вами. Плечом к плечу. И я плачу. До конца жизни не забуду. Мой народ, с 16 августа, я так безумно вас люблю. Пушкинская».

🔹«Спасибо. Невероятно трогательный фильм. Смотреть невозможно, эти раны еще свежи».

🔹«Складана было глядзець з-за болю ў сэрцы. Але ж гэта было неабходна, каб у чарговы раз выплакаць гэты боль, які назапасіўся за гэтыя 2 гады. Дзякуй вялікі!»

Такія каментары пад фільмам "Галасы" на ют'юбе.

Адзначылі фільм і на ботаферме ябацяк, вось, што ім пішуць нашыя гледачы: "Боты, дзякуй за комменты. Вы продвигаете видео в тренды. Не забывайте, чтобы алгоритмы ют двигали видео в рекомендации, комментарий должен содержать минимум семь слов".

Калі вы яшчэ не пабачылі фільм - варта яго паглядзець. Ён пра наш шлях ад жыцця ва ўнутранай эміграцыі, праз вір адраджэння нацыі і спробы адбіць сваю свабоду, па сённяшнюю цёмную ноч, якая злу як яснае сонейка. Але ноч мае адметнасць - яна сканчаецца.

Трымаемся, памятаем, глядзім добрае! Фільм "Галасы" на ют'юб БЕЛСАТ DOC
Белсат
У прапагандыстаў «бамбанула» ад песні «Океану Ельзи» на Зыбіцкай. Спявачка, якая яе выконвала, не выходзіць на сувязь Аматары гурту «Любэ», Алега Газманава і гімну «Боже, царя храни» кшталту Азаронка і «жоўтасліўнікаў» абурыліся, што днямі на Зыбіцкай гучала…
🔻Спявачку Мэрыем Герасіменку сапраўды затрымалі. Але прапагандысты кажуць, што не за песню

Праўладныя ТГ-каналы сцвярджаюць, што частку прыбыткаў ад сваёй творчай дзейнасці яна накіроўвала на патрэбы ўкраінскай арміі і данаціла на набыццё «Байрактару».

Таксама прапагандысты напісалі, што дзяўчына «даўно была на кантролі» сілавікоў.

Крыніца: @viasna96
Белсат
Украіна абураная справаздачай Amnesty International Арганізацыі закідаюць стварэнне фальшывай рэчаіснасці і маніпуляцыі на карысць агрэсара. Чаму ж абаронцы Украіны апынуліся ў гушчары населеных пунктаў ды якія з высноваў Amnesty International разыходзяцца…
Актывісты Amnesty International пікетуюць польскі офіс Еўракамісіі

Яны патрабуюць спыніць «расісцкія метады» і «негуманную палітыку» Еўразвязу ў дачыненні мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у Польшчу з боку Беларусі. Частка актывістаў трымае вялікі плакат з надпісам «Межы ЕЗ забіваюць людзей».

Пра акцыю паведаміў у сваім Twitter украінскі журналіст Яўген Прыходзька, які жыве ў Варшаве.

Крыніца: Yevhen Prykhodko
«Карта беларуса»? Прыбалтам і палякам з беларускімі каранямі хочуць спрасціць атрыманне віду на жыхарства

Як паведамляе МУС (якому мы ўсе верым), пасля ўвядзення бязвізу з Літвой, Латвіяй і Польшчай у Беларусь прыехалі 164 тыс. чалавек і «адначасова ўзрасла колькасць зваротаў у раённыя АУС па пытаннях пастаяннага пражывання ў Беларусі».

Часцей за ўсё такія запыты прыходзяць ад замежнікаў з беларускімі каранямі, якія раней ці мелі наша грамадзянства, ці маюць падставы для яго атрымання. Па беларускім законе ў такіх асобаў ужо ёсць магчымасць атрымаць дазвол для пастаяннага пражывання ў нашай краіне.

Але МУС хоча ўсё спрасціць і скараціць тэрмін працэдуры да аднаго месяца.

🙄 «Гэта створыць больш спрыяльныя ўмовы для ўезду, доўгатэрміновага знаходжання і інтэграцыі грамадзян гэтых краін у нашай рэспубліцы».
🇮🇱 Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) абвесціла пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі ў сектары Газа

Былі нанесеныя ракетныя ўдары па жылым квартале, дзе жыў адзін з камандзіраў арганізацыі «Ісламскі джыхад». Ён загінуў (паводле некаторых звестак, ракета прыляцела акурат у ягоную кватэру).

Прадстаўнікі «Ісламскага джыхаду» паабяцалі біць у адказ па цэнтры Тэль-Авіва.

Крыніца: Reuters
🧐 Фотафакт. Як маглі б выглядаць гербы гарадоў Беларусі, калі б на іх былі фэнтэзійныя героі

Гэтыя гербы стварыў з дапамогай штучнага інтэлекту #Midjoyrney беларускі дызайнер Павал Пілавец. Шрыфт – беларускага дызайнера шрыфтоў Дзяніса Серабракова.