Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🤷‍♂️ «Экстрэмісцкімі» ТГ-каналамі нікога ўжо не здзівіш, таму вось вам трохі разнастайнасці ад лукашыстаў

Гэтым разам яны вырашылі прызнаць «экстрэмісцкімі»... стыкеры з Лукашэнкам. Стыкерпакі «Luka» і «Sasha 3%» афіцыйна прызнаныя ў РБ «экстрэмісцкімі матэрыяламі» пастановаю суда Цэнтральнага раёну Менску.

Заўважылі: @euroradio
Белсат
😲 Беларускіх вайскоўцаў адпраўляюць на вучэнні ў Расею Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што яны прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях «Усход-2022» на тэрыторыі РФ. Усяго на вучэннях будзе задзейнічана больш за 250 ваеннаслужачых УС РБ адной…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вайскоўцы з арміі РБ накіраваліся на вучэнні ў Казахстан

Там на палігоне «Кактал» каля гораду Жаркент, а таксама на тэрыторыі вучэбных скал ды перавалаў Заілійскага Алатау яны правядуць сумесныя вучэнні з казахскімі калегамі. Усё гэта працягнецца да 21 жніўня.

Крыніца: Мінабароны РБ
Белсат
У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся цягнік «Штадлер» і легкавы аўтамабіль Гэта здарылася сёння раніцай каля станцыі «Косава-Палескае». Мяркуючы па здымках, якія публікуе выданне «БрэстСіці», ад легкавіка практычна нічога не засталося. Афіцыйнай інфармацыі пра…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔻Кіроўца аўтамабіля Audi, які сёння раніцай сутыкнуўся з цягніком у Івацэвіцкім раёне, загінуў

Следчы камітэт паказаў відэа з месца здарэння (непадалёк станцыі «Косава-Палескае»).

Пасажыры і брыгада цягніка цэлыя.

Крыніца: Следчы камітэт РБ
Амбасадарка Швейцарыі сустрэлася з кіраўніцтвам МДЛУ. У тым ліку з рэктаркай, што актыўна рэпрэсавала студэнтаў і выкладчыкаў

На гэта звярнулі ўвагу прадстаўнікі ініцыятывы «Честные люди».

Пра сустрэчу амбасадаркі Крысціны Хонэгер-Залатухін і рэктаркі Наталлі Лапцевай, якая не цуралася спрыяць адлічэнню і пераследу студэнтаў і выкладчыкаў, сацсеткі «иняза» паведамілі 2 жніўня.

Ініцыятыва «Честные люди» заклікае нагадаць швейцарскаму дыппрадыстаўніцтву, што супрацоўніцтва з адміністрацыяй ВНУ, якая пераследуе ўласных студэнтаў і выкладчыкаў, выглядае недарэчным. Напісаць можна на афіцыйнай старонцы швейцарскай амбасады ў РБ тут або тэгнуць амбасадарку ў Твітары @SwissAmbBelarus.

Крыніца: @honestpeople_by
🔹ФСБ затрымала ў Карачаева-Чаркесіі мужчыну, які нібыта планаваў тэракты ў дачыненні паліцыянтаў і вайскоўцаў

Спецслужбісты сцвярджаюць, што гэта мусіла адбывацца пад патранажам украінскай арганізацыі «Правы сектар».

ФСБ распаўсюдзіла відэа, на якім затрыманы мужчына 1992 года нараджэння сцвярджае, што «меў настрой на здзяйсненне тэрактаў у горадзе Чаркеску», а мэтамі тэрарыстычных атакаў павінны былі стаць пракуратура і ваенкамат.

Крыніца: расейскія СМІ
☝️ У Горадні зноў затрымалі музыку Ігара Банцэра, які ўжо адбыў тэрмін за пратэсты-2020

Паводле сваякоў Банцэра, сілавікі прыйшлі да яго ўчора. Ігар быў у гарадзенскай кватэры адзін. Яму выламалі дзверы, пасля затрымалі і павезлі ў Менск.

Крыніца: @radiosvaboda
Белсат
🇹🇼🇺🇸 Нэнсі Пэлоўсі пакідае Тайвань Яна прабыла на востраве менш як содні, аднак паспела сустрэцца з прэзідэнткаю Тайваню Цай Інвэнь і прадстаўнікамі мясцовага заканадаўчага сходу, наведала музей, прысвечаны правам чалавека, а галоўнае – жудасна раздражніла…
🇨🇳🇺🇸 Кітай абвесціў пра ўвядзенне санкцый супраць Нэнсі Пэлоўсі і чальцоў яе сям'і

Гэта стала адказам на візіт спікеркі амерыканскай Палаты прадстаўнікоў на Тайвань, які вельмі раздражніў кітайскія ўлады.

Першапачаткова яны гразіліся ажно збіць самалёт з Пэлоўсі на борце, але пагрозы не ажыццявілі. Абмежаваліся толькі санкцыямі.

Крыніца: Bloomberg
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У прапагандыстаў «бамбанула» ад песні «Океану Ельзи» на Зыбіцкай. Спявачка, якая яе выконвала, не выходзіць на сувязь

Аматары гурту «Любэ», Алега Газманава і гімну «Боже, царя храни» кшталту Азаронка і «жоўтасліўнікаў» абурыліся, што днямі на Зыбіцкай гучала песня на ўкраінскай мове. Гэта вядомы трэк гурту «Океан Ельзи» – «Обійми».

Песню выконвала спявачка Мэрыем Гера. Цяпер яна недаступная ў сацыяльных сетках, што можа сведчыць пра яе затрыманне (але дакладнай інфармацыі пра гэта няма). Таксама ёсць сведчанні пра затрыманне ўладальніка бару «Банки-Бутылки», побач з якім адбываўся выступ.

Азаронак прыгразіўся пасля такога «вопиющего» выпадку прайсціся па Зыбіцкай і накідацца за грошы падаткаплатнікаў праінспектаваць яе.

Крыніцы: праўладныя ТГ-каналы, @zerkalo_io
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украіна абураная справаздачай Amnesty International

Арганізацыі закідаюць стварэнне фальшывай рэчаіснасці і маніпуляцыі на карысць агрэсара.

Чаму ж абаронцы Украіны апынуліся ў гушчары населеных пунктаў ды якія з высноваў Amnesty International разыходзяцца з рэальнасцю?

У эфіры «Белсату» разбіраем даклад разам з дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Фёдарам Веніслаўскім, паслухайце ☝️
Белсат
🇨🇳🇺🇸 Кітай абвесціў пра ўвядзенне санкцый супраць Нэнсі Пэлоўсі і чальцоў яе сям'і Гэта стала адказам на візіт спікеркі амерыканскай Палаты прадстаўнікоў на Тайвань, які вельмі раздражніў кітайскія ўлады. Першапачаткова яны гразіліся ажно збіць самалёт…
Белы дом выклікаў пасла КНР

«Амбасадар Цынь Ган быў выкліканы ў Белы дом пасля таго, як Кітай запусціў балістычныя ракеты ў адказ на візіт Пэлоўсі на Тайвань», – паведамляе выданне Washington Post.
У Слуцку на адной з вуліц «растае» чыгунны плот

Жыхары гораду спрабуюць патлумачыць гэтую «містыку» з алеі на вуліцы Камсамольскай тым, што хтосьці выпільвае кавалкі плоту і здае на металалом. Аднак што адбываецца дакладна – невядома.

Крыніца: kurjer.info
У тэхнічным калодзежы на Кіеўшчыне знайшлі цела чалавека. Меркавана, ён быў забіты падчас акупацыі

Пра жудасную знаходку напісаў кіраўнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў.

Цела было знойдзена ўчора каля сяла Бярозаўка, побач з Жытомірскай трасаю. Труп мужчыны ляжаў у запоўненым вадою калодзежы.

Пасля таго, як цела дасталі ратавальнікі і агледзелі паліцэйскія, было вызначана, што смерць наступіла прыблізна напрыканцы лютага-пачатку сакавіка.

Крыніца: @andrii_nebytov
Белсат
😆 «Яна патанула»: у Гомлі паставілі пачварную архітэктурную форму на вадзе, але яна не пратрымалася і дня Гомельскія праўладныя газеты сёння адрапартавалі пра тое, што на возеры ў раёне Валатава з'явілася малая архітэктурная форма ў выглядзе Лахнэсскай пачвары.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💪 Са дна Валатаўскога возера ў Гомлі сёння выцягнулі скульптуру дыназаўрыка

Скульптура патанула ўчора, амаль адразу пасля таго, як яе ўсталявалі. Каб дастаць дыназаўра, задзейнічалі вадалазаў, надуўныя падушкі і пад'ёмны кран.

Крыніца: @gomeltoday
⚡️ Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) патрабуе вызвалення Ірыны Слаўнікавай

«Журналістаў Еўрапейскага вяшчальнага саюзу арыштоўваюць і саджаюць у турму ў Беларусі за тое, што яны проста выконваюць сваю працу. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», – сказана ў заяве EBU.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧸 Каб не звар'яцець, жанчыны рабілі цацкі і вышывалі ўкраінскія трызубы

5 месяцаў яны прабылі пад расейскай акупацыяй. Паглядзіце, як творча ратавалі псіхіку жыхаркі Кахоўкі☝️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дэтэктыўная гісторыя разгарнулася на ферме ў Драгічыне

Жыхары Івацэвічаў, якім па 23 і 25 гадоў, арандавалі ў Менску грузавік, прыехалі ў Драгічын, скралі на ферме сем кароваў коштам каля 6 тыс. рублёў, адвезлі іх у Івацэвіцкі раён і прадалі.

Пакупніку распавялі, што каровы належаць знаёмаму, які не можа іх карміць.

Злодзеяў затрымалі, кароваў выратавалі і вярнулі дадому.

«У дачыненні да падазраваных следчымі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж, дасканалую групай асоб. Адзін з фігурантаў раней судзімы за крадзеж», – паведамляе МУС.
Белсат
☝️Чытач паведамляе пра затрыманні людзей у Пінску 2 жніўня Дакладная лічба затрыманых не вядомая. Паводле чытача, прыходзілі да тых, хто ў 2020 годзе быў заўважаны на акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Крыніца: чытачы @belsat
🔻У чацвер у Пінску судзілі людзей, затрыманых 2 жніўня. Вядома як мінімум пра 8 прысудаў

Некаторых прызналі вінаватымі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11), яшчэ частку – у «непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі» (арт. 24.3).

Андрэй Бычыла раздаў такія тэрміны:
📍15 содняў Сяргею Савічу (арт. 19.11)
📍15 содняў Дзмітрыю Быкаву (арт.24.3)
📍штраф 30 базавых (960 BYN) Алесю Рамановічу (арт.19.11)
📍невядомае пакаранне Віктару Зельману і Міхаілу Кавалевічу (абодва мелі арт.19.11)

Таксама ёсць інфармацыя пра выракі суддзі Вольгі Лубнік. Яна пакарала:
📍15 соднямі арышту Сяргея Супрановіча (арт. 24.3)
📍15 соднямі арышту чалавека з прозвішчам Місюра (артыкул невядомы)
📍тая ж суддзя разглядала справу Дзяніса Сядых, але ў паседжанні быў абвешчаны перапынак.

Крыніца: @viasna_brest
Белсат
Аляксандр Фядута прызнаў віну на сённяшнім судзе «Віну ў змове з мэтаю захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам я прызнаю», – прыводзіць ягоныя словы дзяржаўнае агенцтва БелТА. Крыніца: БелТА
🔻Суд па «справе змоўнікаў»: Аляксандр Фядута заявіў пра кепскае самаадчуванне і папрасіў адкласці працэс да панядзелка

Суддзя сказаў, што перанясе паседжанне, калі «адчуе», што стан Фядуты пагаршаецца.

У Аляксандра Фядуты абвастрылася падагра. Жонка здолела перадаць яму кій, каб было прасцей хадзіць.

Крыніца: @viasna96
У Данецку пасля абстрэлу гарыць чыгуначны вакзал

Відэа публікуюць мясцовыя паблікі.

Крыніца: @itsdonetsk