Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Менск у рэйтынгу гарадоў свету па выгодзе экасістэмы для стартапаў заняў 312-е месца

Усяго ў рэйтынг увайшла 1 тысяча гарадоў.

Менск за год страціў адразу 82 пазіцыі і зараз па выгодзе стартап-інфраструктуры саступае ўсім сталіцам краін-суседак.

♦️Вільня – на 80 месцы;
♦️Кіеў – на 93;
♦️Варшава – на 106 радку;
♦️Рыга – на 196;
♦️Масква – на 29-м радку.

Крыніца: Global Startup Ecosystem
У Расеі спрабаваў застрэліцца ахоўнік Пуціна, які насіў ягоную валізку з ядравымі кодамі

Палкоўнік ФСБ Вадзім Зімін, які быў ахоўнікам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і насіў з сабой так званую «ядравую валізку», трапіў у шпіталь з раненнем галавы, паведамляе выданне Mirror.

ФСБшніка ў лужыне крыві знайшоў ягоны брат, побач з ім ляжаў траўматычны пісталет Іж 79-9ТМ, здарэнне адбылося 20 чэрвеня.

Крыніца: Mirror
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Берасцеец Дзяніс Жук 26 лістапада 2020 года ехаў на працу, але не даехаў, бо быў затрыманы сілавікамі і ўжо 1 год 6 месяцаў і 28 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Дзяніс Жук
горача захапляецца фатаграфіяй. Здымаць на плёнку – ягонае хобі. У Дзяніса каля 20 плёначных фотаапаратаў. Працаваў барменам і планаваў ажаніцца, але карная сістэма адклала гэтыя планы.
«У яго класны погляд як у фатографа, заўсёды ў пошуках ракурсаў і натхнення», – распавядала дзяўчына Дзяніса Наталля.

📩Напішыце палітвязню: ПК № 2, вул. Сікорскага, д. 1, 213800, Бабруйск

Дзяніса судзілі ў трэцяй групе па так званай справе берасцейскіх беспарадкаў, калі 9-10 жніўня 2020 года жыхары гораду выйшлі на пратэст супраць падтасоўкі выбараў. Дзянісу, як і яшчэ тром асобам у гэтай групе, вядомы палітычнымі справамі суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў чатыры гады зняволення.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навіна на добры сон: Пентагон адправіць ва Украіну робата-сабаку для размінавання тэрыторый

Пентагон вырашыў адправіць ва Украіну аднаго з двух сваіх робатаў-сабакаў. Яго перададуць амерыканскай кампаніі HALO Trust, якая займаецца размінаваннем украінскіх тэрыторый. Робата плануюць выкарыстоўваць у Кіеўскай вобласці.

Адзін з такіх робатаў ужо быў ва Украіне – на Чарнобыльскай АЭС у 2020 годзе ☝️

🐶Нарэшце знакаміты сабака Патрон зможа больш адпачываць.

Крыніцы: Foreign Policy, Meduza
💥#main Галоўнае за 22 чэрвеня

Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну.

У Менску прайшла акцыя, пасля якой менчукамі можна ганарыцца.

Навіны нашых палітвязняў.

Яшчэ адзін журналіст загінуў ва Украіне, а колькі ўсяго?
У Вялікай Брытаніі – найбуйнейшая забастоўка.

Як выглядае Марыупаль і колькі там загінулых , што адбываецца ў Мікалаеве, у Херсоне падарвалі аўто. У Адэскай вобласці больш не будзе ўрокаў расейскай.

Ці ёсць рызыкі пачатку вайны ў Літве?

Як катуюць жанчын?

Офіс Ціханоўскай стварае групу па пытаннях беларускага бізнесу.

Дзіўнае здарэнне з ахоўнікам Пуціна.

У Афганістане - землятрус, шмат загінулых.

Чаму Расея востра рэагуе на дэмантаж савецкіх помнікаў у іншых краінах?

Апублікаваны ліст Васіля Быкава.

Культурны цэнтр «Корпус» закрыўся. Фота.

У Балгарыі можа змяніцца ўрад , Польшча выдаткуе шмат € на падтрыманне ўзброеных сілаў, а ў Літве рыхтуюцца да магчымай аварыі на АЭС.

Якое месца Менск заняў у рэйтынгу гарадоў па выгодзе экасістэмы для стартапаў.
Чэхія не будзе выдаваць беларусам візы і ВНЖ да сакавіка 2023 году.

Аднак гэтыя меры не датычаць тых, хто ўжо мае чэшскі від на жыхарства. Таксама працягнуць выдаваць гуманітарныя візы.

Крыніца: ceskenoviny.cz
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Апошнія навіны з Украіны ды вакол яе станам на раніцу 23 чэрвеня:

🔹У выніку вайны ва Украіне пацярпелі як мінімум 917 дзяцей. Паводле афіцыйных звестак, загінула 324 дзіцяці, яшчэ 593 атрымалі раненні. Гэтая дадзеныя не поўныя,бо ў месцах правядзення актыўных баявых дзеянняў падлічыць ахвяры немагчыма.

🔹Расейцы захапілі 2 населеных пункты на Луганшчыне. Гэта Ласкутаўка ды Рай – Аляксандраўка.

🔹Ноччу расейцы 6 разоў абстралялі Днепрапятроўскую вобласць.Як мінімум 2 чалавекі атрымалі раненні, разбураны будынкі,у некаторых месцах няма вады і электрычнасці.

🔹За ўчорашні дзень расейцы некалькі разоў абстралялі Лісічанск. Загінуў 1 чалавек,яшчэ 3 – параненыя. Таксама зруйнавана адна са школ гораду.Пра гэта паведаміў Сяргей Гайдай, кіраўнік Луганскай АВА.

🔹На востраве Змяіны працягваецца аперацыя ўкраінскіх вайскоўцаў па знішчэнню ваеннай тэхнікі ворага.ЗСУ знішчылі яшчэ адзін расейскі зенітна-ракетны комплекс «Панцыр С-1».

🔹На відэа вы можаце пабачыць страшныя разбурэнні ў Святагорску на Данеччыне.
Белсат
🔹На Днепрапятроўшчыне выбухнуў рэзервуар з палівам на нафтабазе, якую тушылі ўсю ноч У выніку загінуў адзін ратавальнік, яшчэ двое шпіталізаваныя з апёкамі. Усяго ж на гэтую хвіліну вядома пра 13 пацярпелых у выніку ракетнага ўдару і пажару. Пажар на нафтабазе…
🔹Нафтабазу ў Навамаскоўскім раёне Днепрапятроўшчыны нарэшце патушылі. Праз 108 гадзін

Пажар на ёй узнік увечары суботы, 18 чэрвеня, пасля абстрэлу расейскімі ракетамі.

Выбух і далейшы пажар забіў трох людзей, яшчэ 14 атрымалі раненні і апёкі. Патушыць полымя не маглі больш за 100 гадзін.

Крыніца: @dnipropetrovskaODA
☝️Грамадзяніна Латвіі затрымалі ў Беларусі за СМС з крытыкай Лукашэнкі. І змясцілі ў псіхіятрычную больніцу

Пра гэта паведамляе прадстаўніца МЗС Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіч.

Паводле яе, латвійца правяралі беларускія сілавікі, выявілі нейкую «крамольную» СМС-ку і затрымалі. Калі супрацоўнікі консульства прыехалі наведаць мужчыну, то выявілася, што ён змешчаны ў «псіхушку». На гэты момант патрапіць да яго дыпламаты не могуць.

Пры якіх абставінах быў затрыманы латвіец і што ён рабіў у Беларусі, не ўдакладняецца.

Крыніца: la.lv
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Вайскоўцы ЗСУ паказалі фрагменты бою ў Севераданецку на Луганшчыне.

Зараз гэта самая гарачая кропка Украіны. Паглядзіце!

Пабачылі ў: @uniannet
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆У пад'ездзе аднаго з дамоў у Магілёве адбыўся сапраўдны патоп.

Жыхары дому паведамляюць, што заліла ўвесь падʼезд ад 9 да 1 паверху, пры гэтым ЖЭС не прымае аніякіх мераў: «У падʼездзе нядаўна быў зроблены рамонт за кошт жыхароў. Хто будзе несці адказнасць за нанесеную шкоду?» – пытаюць яны.

Крыніца: @zamkadomby
▪️Памёр спявак Юрый Шатуноў

Ён быў вядомы як саліст гурта «Ласковый май».

Прычынаю смерці стаў інфаркт. Шатунову было 48 гадоў.

Крыніца: расейскія СМІ
◽️«Іра прытрымлівалася пазіцыі: чаму мы павінны з’язджаць са сваёй краіны, калі мы нічога дрэннага не зрабілі?»

Сёння пачнуць судзіць нашую калегу, журналістку TVP Ірыну Слаўнікаву. У зняволенні Ірына знаходзіцца ўжо амаль 8 месяцаў. Мы размаўлялі з яе мужам, і ён распавёў нам рамантычную гісторыю іх кахання, прафесійны ды жыццёвы шлях Ірыны і пра той страшны дзень, калі журналістку разам з мужам затрымалі ў менскім аэрапорце. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)!
Польскае тэлебачанне (TVP) выступіла з заяваю з нагоды пачатку суда над Ірынай Слаўнікавай

«Выстаўленыя абвінавачванні адназначна сведчаць пра злы намер рэжыму Лукашэнкі, які выкарыстоўвае цалкам залежны ад сябе судовы апарат, каб прыбраць з грамадскага жыцця такіх асобаў, як Ірына Слаўнікава. Яна, як журналістка Польскага тэлебачання і прадстаўніца незалежнай журналісцкай супольнасці актыўна праявіла сябе ў справе данясення да беларусаў праўдзівай інфармацыі.

Рэпрэсіі ў дачыненні Ірыны Слаўнікавай ды іншых журналістаў, якіх цяпер за кратамі ў Беларусі некалькі дзясяткаў, з'яўляюцца істотным элементам брутальнай барацьбы рэжыму з грамадзянскай супольнасцю, якая не можа існаваць без доступу да незалежных медыяў.

Кіраўніцтва TVP звяртаецца да ўсёй міжнароднай супольнасці з заклікам падтрымаць Ірыну ды іншых асобаў, якіх менскі рэжым пераследуе з-за таго, што яны робяць сваю працу».

Крыніца: @belsat
🔹У Беларусі спіс забароненых прафесій для жанчын скарацілі ў 2 разы

Раней гэты спіс налічваў 181 пазіцыю, цяпер іх 88.

Цяпер жанчыны могуць працаваць на ліцейных работах, кіроўцамі міжгародніх аўтобусаў з колькасцю месцаў больш за 14, кіроўцамі грузавых аўтамабіляў грузападымальнасцю больш за 5 тон і самазвалаў 2,5 тоны, а таксама на шэрагу прафесій у вытворчасці цэлюлозы, паперы ды вырабаў з іх.

Жанчынам дагэтуль забаронена працаваць па прафесіях, звязаных з пад’ёмам і перамяшчэннем цяжараў уручную, у тым выпадку, калі перавышаюцца гранічныя нормы ўздыму, нельга выконваць работы па тушэнню пажараў, а таксама выконваць горныя ды горнакапітальныя работы.

Крыніца: pravo.by
◾️Колькасць загінулых падчас землятрусу ў Афганістане ўзрасла да 1,5 тысяч чалавек.

Пацярпела яшчэ больш за 2000. Пра гэта паведамляе «Al Jazeera» са спасылкаю на прадстаўніка талібаў.

Нагадаем, землятрус адбыўся на паўднёвым усходзе краіны раніцай 22 чэрвеня і доўжыўся ўсяго некалькі хвілін. У выніку некалькі вёсак былі цалкам разбураныя, пад заваламі да гэтага часу застаюцца людзі. Закранула таксама некалькі правінцый. Гэта самы смяротны землятрус, які адбыўся ў Афганістане за апошнія 20 гадоў.

Крыніца: aljazeera.net
Страшэнны патоп адбыўся на захадзе Грузіі ў выніку залеваў.

У рэгіёне Самегрэла рака выйшла з берагоў затапіла дзясяткі дамоў, пашкодзіла дарогі і масты.

Крыніца: Formula ჩემი ქალაქი მკლავს