Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇺🇦 Апошнія навіны з Украіны і вакол яе станам на раніцу 22 чэрвеня:

🔹Учора расейцы ўдарылі касетнымі снарадамі па пляжы недалёка Бахмута. У выніку загінуў 1 чалавек, яшчэ 11 – параненыя (сярод іх 6 дзяцей).

🔹ЗСУ разбілі тэхніку расейцаў на востраве Змяіны: былі знішчаны зенітна-ракетны комплекс «Панцыр – С1», радыёлакацыйная станцыя і аўтамабільная тэхніка.

🔹Расейцы набліжаюцца да Лісічанска, абстрэльваючы горад з авіяцыі, артылерыі ды танкаў. Як мінімум 3 чалавекі атрымалі раненні.

🔹ЗША падтрымалі Літву ў спрэчцы з Расеяй наконт абмежавання транзіту ў Калінінград. Прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Нэд Прайс заявіў, што Злучаныя Штаты цвёрда падтрымліваюць Літву ў спрэчцы з Расеяй з прычыны абмежавання транзіту расейскіх тавараў у Калінінград і нагадаў пра абавязкі NATO яе абараняць.

🔹На фотаздымках вы можаце пабачыць жахлівыя разбурэнні на Луганшчыне.
🇦🇫 Магутны землятрус у Афганістане забраў жыцці як мінімум 250 чалавек

Яшчэ сотні людзей параненыя.

Землятрус магнітудаю каля 5,9 нарабіў шкоды ў правінцыі Пактыка, якая месціцца на паўднёвым усходзе Афганістану (на мяжы з Пакістанам). Пацярпелых людзей з-за складанага ландшафту мясцовасці даводзілася эвакуяваць у больніцы верталётамі.

Крыніца: bbc.com
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✈️ Учора ў аэрапорце Маямі пасля пасадкі загарэўся самалёт.

На борце 203 Red Air, які прыляцеў з Дамініканскай Рэспублікі, было 126 чалавек, з іх трое былі дастаўлены ў больніцу з лёгкімі траўмамі. Прычынаю інцыдэнту сталі праблемы з шасі.

Афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што самалёт удалося хутка патушыць. Сёння ў аэрапорт павінна прыехаць група для расследавання інцыдэнту.

Крыніца: nbcmiami.com
☝️На нафтаперапрацоўчым заводзе ў Растоўскай вобласці ўзнік пажар. Магчыма, па ім быў нанесены ўдар з беспілотніка

Магутнае загаранне на Навашахцінскім нафтаперапрацоўчым заводзе зафіксавалі каля 9-й раніцы. Выданне Baza апублікавала відэа, якое паказвае ўдар па заводзе з паветра (імаверна, з дрона).

Навашахцінск месціцца ўсяго за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Крыніца: @bazabazon
Белсат
☝️На нафтаперапрацоўчым заводзе ў Растоўскай вобласці ўзнік пажар. Магчыма, па ім быў нанесены ўдар з беспілотніка Магутнае загаранне на Навашахцінскім нафтаперапрацоўчым заводзе зафіксавалі каля 9-й раніцы. Выданне Baza апублікавала відэа, якое паказвае…
Аскепкі беспілотніка, які, меркавана, нанёс удар па нафтаперапрацоўчым заводзе

Выданне Shot сцвярджае, што беспілотнікаў наогул было два. Адзін (аскепкі якога на фота) загарэўся і разбіўся, а іншы патрапіў на тэрыторыю заводу і застраг там паміж рэзервуарамі.

Крыніца: @shot_shot
▪️Расейскія СМІ пішуць пра смерць спевака П'ера Нарцыса

Аўтар хіта пра шакаладнага зайца памёр на 46-м годзе жыцця. Прычынаю называюць спыненне сэрца падчас аперацыі на нырках.

Крыніца: расейскія СМІ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥰 Менскі блогер зладзіў мілую акцыю.

Ён прапанаваў мінакам выбраць паміж кветкай, якая сімвалізавала каханне, і грашыма. Паглядзіце, які выбар рабілі менчукі!⤴️

Крыніца: don_dranik
🔹 Палітвязень Уладзіслаў Тамашэвіч цалкам адбыў пакаранне. Сёння ён выйшаў на волю.

Яго затрымалі на пачатку верасня 2021 году. Уладзіслава прызналі вінаватым у нібы «здзеку над дзяржаўнымі сімваламі». 29 лістапада 2021 году суд прызначыў хлопцу 1,5 года зняволення.

Паглядзіце на першае фота палітвязня на волі!

Крыніца: @viasna96
Палітвязня Ігара Лосіка перавезлі з Гомля ў калонію Наваполацку

Пра гэта паведаміла жонка Ігара Дар'я Лосік у Instagram.

Этапаванне адбылося ў панядзелак.

Крыніца: finka1991
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍 У Менску сёння адбылося маштабнае ДТЗ

Аварыя здарылася на рагу вуліцы Дарашэвіча і праспекту Незалежнасці. Паведамляецца, што кіроўцы аўтамабілю Geely зрабілася кепска, у выніку чаго ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з іншымі легкавымі машынамі.

Кіроўца Geely шпіталізаваны. У выніку здарэння пацярпела 6 машын.

Крыніца: ДАІ Менгарвыканкаму
🔻Расейцы нанеслі магутны ракетны ўдар па Мікалаеву

Кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Кім паведаміў пра сем ракет, якія прыляцелі па горадзе.

Крыніца: @mykolaivskaODA
🔹Ад сёння і да 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці правядуць мабілізацыйныя вучэнні з ваенкаматамі

Мэтай у Міністэрстве абароны называюць «праверку падрыхтаванасці ваенкаматаў выконваць задачы па назначэнні».

Таксама ведамства піша, што «в ходе проведения учения будут отрабатываться вопросы по доукомплектованию военных комиссариатов путем призыва военнообязанных запаса. За время пребывания на военных сборах с военнослужащими проведут занятия».

Крыніца: Мінабароны РБ
◾️На вайне загінуў яшчэ адзін украінскі журналіст.

Гэта Уладзімір Чапавы, гендырэктар выдавецтва «Бліц-інформ» ды шэф-рэдактар часопісу «Бізнес». Ад пачатку вайны Уладзімір пайшоў добраахвотнікам у Тэрабарону.

Ён загінуў на пачатку чэрвеня, але толькі ўчора ягоная цела змаглі ідэнтыфікаваць. Яму было 55 гадоў.

Гэта ўжо 34-ты журналіст, які загінуў на вайне.

Крыніца: nsju.org
Найбуйнейшая за апошнія 30 гадоў забастоўка праходзіць у Вялікай Брытаніі

🚊Хто страйкуе? Прафсаюз чыгуначнікаў, марскіх і транспартных рабочых (RMT). Гэта работнікі, якія адказваюць за ўсю інфраструктуру чыгункі. У забастоўцы ўдзельнічае больш за 40 тысяч асобаў. Не працуе і большая частка станцый метро. Чакаецца, што будзе аказвацца толькі 20% ад магчымых транспартных паслугаў.

🚊Навошта яны страйкуюць? Рабочыя патрабуюць ва ўрада павышэння заробкаў. У краіне расце інфляцыя і кошт жыцця. Інфляцыя набліжаецца да 11%, а заробкі павысілі толькі на 2%. Прафсаюз патрабуе павышэння на 7%.

🚊Як уплывае страйк на жыццё краіны? Падаецца, што набліжаецца транспартны калапс. Не функцыянуюць 80% цягнікоў. Вырас попыт на таксі і ровары. Грамадскія аўтобусы перапоўненыя, а на дарогах – коркі. Страйк можа паўплываць на ланцужкі паставак і выклікаць недахоп харчавання і паліва па ўсёй краіне.

🚊Што далей? Прафсаюз сцвярджае, што будзе стаяць да апошняга. Есць шанцы, што баставаць будуць на восені і што далучацца прадстаўнікі іншых прафесіяў. Напрыклад, за страйк прагаласавалі адвакаты па крымінальных справах.

🚊Як рэагуюць улады? Мы не знайшлі навінаў аб збіцці, затрыманнях і звальненнях страйкоўцаў🤷‍♂️. Улады, вядома ж, не задаволеныя і заяўляюць, што падчас пандэміі было выдаткавана шмат грошай (20 мільярдаў долараў) на падтрыманне працы чыгунак, таму павышэнне заробкаў на 7% называюць немагчымым і прапануюць спыніць страйк.

🚊Якая рэакцыя грамадства? Апытанне, праведзенае YouGov, паказала, што грамадская думка падзялілася: 37% падтрымалі акцыю, а 45% выступілі супраць.

Крыніцы: The Washington Post, The Guardian
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️На гэта проста балюча глядзець: жыхарка Марыупалю паказала, што засталося ад гораду.

«На горад глядзець страшна!», – кажа жанчына.

Пабачылі ў: @operativnoZSU
Белсат
🇦🇫 Магутны землятрус у Афганістане забраў жыцці як мінімум 250 чалавек Яшчэ сотні людзей параненыя. Землятрус магнітудаю каля 5,9 нарабіў шкоды ў правінцыі Пактыка, якая месціцца на паўднёвым усходзе Афганістану (на мяжы з Пакістанам). Пацярпелых людзей…
🇦🇫 Associated Press: колькасць загінулых ад землятрусу ў Афганістане дасягае 920 чалавек

Яшчэ каля 600 людзей атрымалі раненні.

Паводле крыніцаў у Афганістане, гэтыя лічбы, хутчэй за ўсё, вырастуць яшчэ болей.

Настолькі смертаносных землятрусаў у рэгіёне не было каля 20 гадоў.

Крыніца: AP News
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔻Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка: у Херсоне падарвалі аўтамабіль з калабарантам

Гаворка пра 33-гадовага Аляксея Кавалёва, які раней уваходзіў у фракцыю партыі Зяленскага «Слуга народу». Калі стала вядома пра пераход Кавалёва на бок акупантаў, з франкцыі ён быў выключаны.

Дакладнай інфармацыі пра тое, жывы Кавалёў пасля падрыву ці не, няма. Ганчарэнка сцвярджае, што Кавалёў «ліквідаваны».

Крыніца: @oleksiihoncharenko