🐈 Знакаміты харкаўскі коцік-блогер Сцяпан сабраў амаль 15 тыс. еўра на дапамогу жывёлінам, якія пацярпелі ад вайны.
«Дзякуючы клопату добрых людзей я сыты і ў бяспецы, але шматлікія мае землякі – украінцы: Вася, Пушка, Леў, жыхары Харкаўскага заапарку і іншыя пакутуюць і маюць патрэбу ў ежы. Ім патрэбна нашая дапамога. Заклікаю вас усіх дапамагчы», – напісаў Сцяпан на сваёй старонцы ў Instagram.
Крыніца: loveyoustepan

❤112👍23😢17😁1
🔹Рэферэндум пра ўваходжанне Херсоншчыны ў склад РФ плануюць правесці восенню, – калабарат Стрэмавусаў
У той жа час віцэ-прэм'ерка Украіны Ірына Вэрэшчук заклікала жыхароў рэгіёну эвакуявацца з Херсонскай вобласці (нават праз акупаваны Крым). Яна заявіла, што ЗСУ плануюць найбліжэйшым часам вызваляць Херсоншчыну, таму, каб не патрапіць пад актыўныя баявыя дзеянні, цывільным людзям лепш выехаць у бяспечнае месца.
Крыніцы: расейскія СМІ, Укрінформ

🤬92👍8🤔3👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Такаева спрабуюць звязаць з вобразам смелага і незалежнага палітыка, якому ён пакуль адпавядаць не можа»
Нядаўна Такаеў у твар Пуціну сказаў, што не будзе прызнаваць так званыя ЛДНР і назваў іх квазідзяржавамі. Адкуль у прэзідэнта Казахстану такая смеласць і ці магчымы эканамічны канфлікт паміж Расеяй і Казахстанам?
Паразмаўлялі з палітолагам Дзімашам Альжанавым. Паслухайце, што ён нам распавёў ☝️

👍55🤔7
👆У Кіеве можа з'явіцца вуліца Кастуся Каліноўскага
Паводле вынікаў інтэрнэт-галасавання, жыхары Кіева прагаласавалі за перайменаванне вуліцы Берасцейскай у вуліцу Кастуся Каліноўскага. Гэтыя вынікі перадалі ў гарадскую раду для далейшага разгляду.
Таксама ва ўкраінскай сталіцы плануюць назваць адну з вуліцаў у гонар Уладзіміра Караткевіча.
Крыніца: @KyivPolitics

👍94❤23
🔹СБУ выкрыла расейскіх агентаў у Кабінеце міністраў і Гандлёва-прамысловай палаце Украіны
Супрацоўнік Кабміну з пазыўным «Кірэеў» быў завербаваны ФСБ РФ у лістападзе 2015 году, а супрацоўнік Гандлёва-прамысловай палаты з пазыўным «Гаўрылаў» – у сакавіку 2016 году. Яны перадавалі расейцам інфармацыю, датычную абароназдольнасці Украіны, абсталявання дзяржаўнай мяжы і нават персанальныя звесткі ўкраінскіх сілавікоў.
Крыніца: Служба безпеки України

👍101🔥8👏2
Белсат
❗️ 5 гадоў пазбаўлення волі палітзняволенаму хірургу Андрэю Любецкаму, паведамляе «Вясна». У Менскім гарадскім судзе вынесены прысуд вядомаму хірургу, палітвязню Андрэю Любецкаму. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла лекара да пяці гадоў пазбаўлення волі ў…
«21 чэрвеня - прысуд пакінуты ў сіле - 5 гадоў агульнага рэжыму...»
Наталля Любецкая, сястра палітвязня Андрэя Любецкага, паведаміла пра тое, што «суд» не стаў змяняць меру пакарання.
Андрэй Любецкі – выбітны сківічны хірург. Амаль 18 гадоў ён працаваў у 4-й дзіцячым шпіталі. Праводзіў унікальныя аперацыі па пластыцы расколінаў паднябення і твару. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей.
Ён быў затрыманы 4-га траўня. Ранкам у яго кватэру прыйшлі з вобшукам, а затым затрымалі і абвінавацілі паводле 4-х артыкулаў крымінальнага кодэксу.
На «судзе» знакаміты хірург выступіў з апошнім словам:
«Мае досвед, веды і ўменні спатрэбіліся б шматлікім людзям, калі я буду на волі і буду займацца тым, чым займаўся 23 гады. У Рэспубліцы Беларусь спецыялістаў майго ўзроўню можна пералічыць на пальцах адной, максімум дзвюх рук».
📍Пракурор запрасіў для Андрэя 5 гадоў зняволення. Так званы суд пагадзіўся.
Крыніца: Наталля Любецкая

🤬149👍26😢20❤6👎1
🔻У Горадні затрымалі Мікалая Маркевіча. У 1995-м ён быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў у парламенце
У апошнія гады былы дэпутат і незалежны журналіст займаўся пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур». Паведамляецца, што яго затрымалі проста на офісе (імаверна, ГУБАЗіКаўцы).
Крыніца: @nebovkletku

🤬125👎12😢11❤3👍2
▪️Пайшоў з жыцця протаіерэй Сергій Гардун
Ён займаўся перакладам багаслужэбных тэкстаў і Святога Пісання на беларускую мову, узначальваў адпаведную камісію. Акрамя таго, быў прафесарам Менскай духоўнай акадэміі.
Сергію Гардуну было 63 гады.
Крыніца: Sergy Lepin
Фота: ihtis.by

😢117❤12👍5
🔸Фігураты «справы анархістаў». Як у Беларусі катуюць палітвязняў
🙌 Да тыдня супраць катаванняў, які праходзіць з 20 да 26 чэрвеня, мы выбралі 10 гісторыяў, што ўражваюць жорсткасцю, беспрынцыповасцю і нахабствам.
Анархісты
Дзмітрый Дубоўскага душылі надзетым на галаву пакетам, ён страчваў прытомнасць, са звязанымі за спінаю рукамі яго адрывалі ад зямлі. Рукі былі апухлыя і ў крыві ад сцяжак. Некалькі дзён у СІЗА КДБ ён не мог рухацца праз пашкоджаныя рэбры.
У Ігара Аліневіча зрэзалі скуру на пятах.
Яшчэ адзін фігурант «справы анархістаў» Сяргей Раманаў распавёў, што на памежнай заставе яго пачалі збіваць памежнікі, а ў пакой пусцілі слезацечны газ. Потым, калі памежнік выйшаў, бо сам ужо не мог заставацца ў гэтым памяшканні, Сяргей перацяў сабе жылы сцізорыкам. Калі сілавік вярнуўся, увесь пакой і сам Сяргей былі ў крыві. Пасля гэтага хлопца везлі ў кайданах, яшчэ і з гірамі, у выніку чаго рукі пасля не загойваліся.
☝️Чытайце больш гісторый у матэрыяле «Белсату» ПА СПАСЫЛЦЫ ✅ (праз VPN)

🤬107👍15😢11❤2
🔹 Спікер Мінабароны Украіны: Беларусь сцягнула да ўкраінскіх межаў 4 тысячы вайскоўцаў
«На мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях цяпер да сямі беларускіх батальёнаў. Гэта да чатырох тысячаў асабовага складу. Але трэба разумець, што там ёсць і расейскія войскі. Не скажу іхную колькасць, але ёсць шэраг населеных пунктаў, дзе яны размешчаныя.
Улічваючы тое, што беларускі бок сёння надае Расеі ўсю лагістыку, цалкам магчымы варыянт, што расейцы змогуць досыць хутка перакінуць на тэрыторыю Беларусі нейкія дадатковыя рэзервы і, магчыма, падрыхтаваць наступ. Але да гэтага трэба рыхтавацца», – заявіў Аляксандр Матузянік.
Крыніца: interfax.com.ua

🤬108👍13😢8👎1
✊ «Беларусь – вялікі прыярытэт для Еўропы»
У Бруселі распачаўся форум Каліноўскага.
На канферэнцыі сёння абмяркуюць рэжым Лукашэнкі ў кантэксце вайны ва Украіне; рэпрэсіі ў Беларусі і лёсы палітычных зняволеных; шляхі стрымлівання гвалту рэжыму Лукашэнкі; сітуацыю з незалежнымі медыямі і дзяржаўнай прапагандай у Беларусі.
«Белсат» уважлива сочыць за ходам канферэнцыі. Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ ✅ (праз VPN)

У Бруселі распачаўся форум Каліноўскага: «За нашу і вашу свабоду»
«Беларускі народ гатовы да зменаў»
❤78👍21👎2
🔻Харкаў у гэтыя хвіліны знаходзіцца пад артылерыйскімі абстрэламі
Паводле відавочцаў, на ўсходзе гораду ўзнік пажар у прамысловай зоне, у некаторых раёнах пасля выбухаў адсутнічае электрычнасць, вада і сувязь.
Крыніца: @suspilnekharkiv

🤬96👍3❤2👎2😁1
🥺 «Корпус» афіцыйна абвясціў аб закрыцці
Паведамленне з'явілася на канале легендарнага культурнага цэнтру:
«З затрымкай (для якой былі абʼектыўныя прычыны) мы вымушаныя абʼявіць, што @cultkorpus у будынку на праспекце Машэрава ў самым сэрцы Менску больш не жыве. Гэты замак для многіх стаў домам, але надыйшоў няўхільны момант растання. Каманда #cultHEROES ўдзячная гэтаму месцу, але яшчэ больш – усім, хто прыклаў рукі, мазгі і сэрцы да ажыццяўлення нашай агульнай мары. Дзякуй, што не здрадзілі ідэалам руху «Рабі – Будзе!». Гэта былі неверагодныя 7 год і мы ўпэўненыя, што зрабілі шмат добрага, добрага, вечнага».
✊ Каманда «Корпусу» нагадвае:
«P.S.1: Нармальна РАБІ – нармальна БУДЗЕ!
P.S.2: Стварай або памры!
P.S.3: Памятай, навошта пачынаў!».
Крыніца: cultkorpus

😢80👍10🤬7❤6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Было страшна, але я разумеў, што акрамя мяне гэтую працу ніхто не зможа зрабіць»
Падлетак з Кіеўскай вобласці дапамог ЗСУ знішчыць цэлую калону варожых танкаў.
Як яму гэта ўдалося – паглядзіце ў нашым відэа ☝️
Крыніца: @belsat

❤128👍29👏4
❗️У менскі офіс сеткі крамаў абутку «Мегатоп» прыйшоў ДФР
Паводле папярэдняй інфармацыі, у супрацоўнікаў вынялі тэхніку, спрабуюць узламаць серверы, затрымалі некалькі чалавек (сярод якіх юрыст і бухгалтар).
Пра ператрус у «Мегатопе» паведамляе канал @motolkohelp са спасылкаю на некалькі крыніц.
Крыніца: @motolkohelp

🤬92👍6😢5
☺️ Тройчы ўцякаў ад беларускіх службаў. Гісторыя сабакі Стыва, які пад старасць збег у Польшчу
Стыў – бельгійская аўчарка. Яму 8 гадоў. Сабака патруляваў польска-беларускую мяжу ў Белавежы. Ён уцёк ад беларускіх памежнікаў і дабраўся да польскай мяжы.
Было тры спробы перадаць Стыва беларускім службам. Беспаспяхова. Сам ён прайшоў некалькі кіламетраў праз лес. Пасля трэцяй спробы ўцёкаў застаўся на польскім баку.
☝️Валанцёры адзначаюць, што гэта незвычайна, бо дрэсіраваныя сабакі, якія працуюць у спецслужбах, не кідаюць сваіх гаспадароў. Стыў, аднак, уцёк.
У яго былі сур'ёзныя скурныя захворванні, яго недакармілі. Імаверна, сабака не атрымліваў ежы акрамя вады і хлеба. Верагодна яго білі нагамі, калі ён не выконваў інструкцыі. Стыва накармілі і пасялілі ў прытулку для службовых жывёлінаў на пенсіі.
«Ён вырашыў паспрабаваць лепшае жыццё, як бачыце, яму ўдалося. Ён задаволены», – падкрэсліла валанцёрка.
Крыніца: Polsatnews

❤156👍30😁5🥰3😢1