Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐶 Памежніца, якая зараз знаходзіцца на тэрыторыі «Азоўсталі», паказала свайго сабаку.

Сабачку завуць Соня. У мірныя часы жывёліна шукала забароненыя прадметы на мяжы. Зараз сабака загадзя папярэджвае байцоў пра небяспеку і падымае іхны баявы дух.

Крыніца: @chanel24
У самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі 17 ліпеня адбудзецца рэферэндум па ўваходжанні ў склад РФ.

Сёння Анатоль Бібілаў, прэзідэнт непрызнанай рэспублікі, падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму.

Гэта не першая спроба далучыць Паўднёвую Асецію да Расеі. Падобны рэферэндум ужо праходзіў 30 гадоў таму – у 1992 годзе.

Крыніца: presidentruo.org
🧑‍🎨 У Беластоку адкрылася выстава беларускага мастака Уладзіка Бохана.

Уладзік Бохан – анархіст, мастак і акцыяніст з Менску. З-за ўдзелу ў пратэстах трапіў пад пераслед і быў вымушаны пакінуць краіну.

Выстава называецца «Чырвоная лінія», і паказвае падзеі да рэвалюцыі, падчас яе і зараз.

Пазнаёміцца з яго працамі, гісторыямі ды асабіста з ім вы зможаце падчас выставы, якая пройдзе ў MediaPort-Belarus 13-15 траўня.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤥 Прапагандысты Салаўёў, Кісялёў і Сіманьян заяўлялі, што Расея збіраецца тапіць Брытанскія астравы.

🤔 А прадстаўнік расейскага МЗС назваў выказванні аб планаваным ядравым удары па Вялікай Брытаніі хлуснёй. Руйнуем міфы прапаганды ў новым выпуску праграмы «Лукавыя навіны».

Паглядзець праграму цалкам можна ПА СПАСЫЛЦЫ.
😲 Лукашэнка рыхтуе Пуціна да капітуляцыі

Пуціну спатрэбіўся спецыяліст па паразах – і ён успомніў пра Лукашэнку! Гэта зразумела з іхнага таемнага чату, які злілі ў сеціва.

☺️ Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй склалі топ сёлетняга «пабедабесія», а Дзяніс Дудзінскі наглядна патлумачыў, чаму прапаганда такая эфектыўная.

Глядзіце ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай Так TV»
У Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Што стала вядома сёння?

◽️Да 3 гадоў хатняй «хіміі» асудзілі палітвязня Вадзіма Усоскага. Яго прызналі вінаватымі ва «удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

◽️Палітвязня Яўгена Рубашку перавялі ў магілёўскую турму.

◽️Арцём Дубскі, якога 11 траўня збілі сілавікі, не выходзіць на сувязь. 12 траўня ён паехаў на допыт у Менск, пасля гэтага сувязь з ім няма.

◽️Ігару Шнэйдэраву прысудзілі 3 месяца арышту за тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з будынку сельскага ДК, а потым схаваў яго ў сваім гаражы. Яго прызналі вінаватым у «здзеку над дзяржаўнымі сімваламі».

◽️Кірыл Піліпук быў асуджаны на 2 гады «хіміі» за тое, што пад карцінкай з выявай Лукашэнкі ў труне напісаў «Калі гэты клоўн здохне, я буду адзначаць тыдзень». Суд прызнаў яго вінаватым у «знявазе Лукашэнкі».

◽️У Менску сілавікі затрымалі мужчыну, якія нібы пашкодзіў банэры з вайскоўцамі. На яго заведзеная крымінальная справа за «хуліганства».

◽️Расея выдала Беларусі Міхаіла Зубкова, нягледзячы на забарону ЕСПЧ. Яго абвінавачваюць у «гвалце над сілавіком».

◽️6 чэрвеня пачнуць судзіць 6 удзельнікаў «Буслы ляцяць» Аляксея Іванісава, Аляксея Гамезу, Мікалая Бібліса, Андрэя Будая, Аляксандра Мураўёвя, Аляксандра Сідарэнку. Іх абвінавачваюць ажно па 6 артыкулах крымінальнага кодэксу: «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «удзел у тэрарыстычнай арганізацыі», «акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага дзеяча», «наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці», «распальванне сацыяльнай варожасці» і «заклікі да санкцыяў».

◽️КДБ унесла ў спіс тэрарыстаў яшчэ 4 чалавек. Гэта вышэйназваныя Аляксей Іванісаў, Аляксей Гамеза, Андрэй Будай і Аляксандр Мураўёў.

Крыніца: @viasna96
🇺🇦Апошнія навіны з Украіны і вакол яе станам на 23:20:

🔹Дарадца мэра Марыупалю Пётр Андрушчанка заяўляе, што расейскія вайскоўцы пачалі дапытваць дзяцей. Па ягоных словах, пасля допытаў бацькоў у іхнай прысутнасць пачынаюць дапытваць дзяцей, спрабуючы злавіць бацькоў на хлусні.

🔹Міністр абароны ЗША Ллойд Осцін упершыню ад пачатку вайны паразмаўляў з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу. Осцін заклікаў да неадкладнага спынення агню ва Украіне.

🔹Краіны G7 хочуць выдзеліць Украіне дапамогу ў памеры 30 мільярдаў еўра. Дапамога будзе выдзяляцца ў форме грантаў ды пазыкаў.

🔹Вялікая Брытанія ўвяла санкцыю супраць Аліны Кабаевай, імавернай каханкі Пуціна. Таксама пад санкцыі трапілі Была жонка Пуціна Людмила Ачарэтная, ягоныя стрыечныя браты Ігар і Міхаіл Пуцін, бабуля Aліны Кабаевай Анна Зацепіліна, і іншыя сваякі ды сябры Уладзіміра Пуціна.

🔹Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што Расею прымусяць плаціць кантрыбуцыю Украіне.

🔹Прэзідэнт Турцыі Эрдаган заявіў, што негатыўна адносіца да ўступлення ў NATO Швецыі і Фінляндыі.
💥#main Галоўнае за 13 траўня:

🔺Беларусы зноў змогуць атрымліваць украінскі ВНЖ, паведаміла кіраўніца Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка.

🔺Старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава выйшла на волю пасля 75 содняў за кратамі.

🔺Затрыманы блогер Расціслаў Чапурны, які зняў забастоўку на малочным камбінаце ў Маладзечне.

🔺У Кіеве пачаўся судовы працэс над над 21-гадовым расейскім вайскоўцам Вадзімам Шышымарынам. Яго вінавацяць у забойстве мірнага жыхара.

🔺Ва Украіне напрыканцы красавіка загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў супраць Расеі.

🔺У медычныя цэнтры «Нардзін» прыйшоў ДФР. Заснавальнік медцэнтраў доктар Сайкоў затрыманы разам з жонкаю.

🔺Затрыманыя сябры незалежных прафсаюзаў прызнаныя палітвязнямі.

🔺Міністэрства інфармацыі спыняе дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор» на 3 месяцы.

🔺Ала Лапатка, фігурантка «справы TUT.ВY», выйшла з СІЗА. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя.
🇺🇦 Навіны апошніх гадзінаў з Украіны (па стане на раніцу 14 траўня)

🔸Украіна заявіла, што вяртае дадому целы загінулых расейскіх вайскоўцаў. У пятніцу вайскоўцы былі заўважаныя за пагрузкай і штабеляваннем целаў, сабраных у Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцях, у вагоны-рэфрыжэратары, паведамляе BBC. Украіна заяўляе аб знішчэнні больш як 20 тысяч расейскіх вайскоўцаў з пачатку вайны. Расея не абнаўляла колькасць загінулых з 25 сакавіка – тады размова ішла аб 1351 загінулым.

🔸Расейскія войскі зноў нанеслі ракетны ўдар па Крэменчугскай ЦЭЦ. Такім чынам яны хочуць пакінуць без цяпла зімой 180 тысячаў жыхароў, кажа кіраўнік Палтаўскай АВА.

🔸У Данецкай вобласці ад расейскіх войскаў пацярпелі 12 мірных жыхароў, адзін чалавек загінуў (Дакладную колькасць пацярпелых у Марыупалі і Валнавасе ў цяперашні час вызначыць немагчыма).

🔸Раніцай 14 траўня расейскія войскі абстралялі з «Ураганаў» населены пункт Шырокаў у Днепрапятроўскай вобласці. У некалькіх дамах выбітыя вокны. Касетныя боепрыпасы ў некалькіх дварах, загінулых і параненых няма.

🔸Больш за 50 дамоў разбурылі расейскія войскі ў Луганскай вобласці, у Лысічанску трапілі ў будынак заводу.

🔸Расейскія войскі наносяць масіраваныя артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары па «Азоўсталі». А на Данбасе мінулыя содні для агрэсара прайшлі з вялізнымі стратамі тэхнікі, украінскімі вайскоўцамі адбіта 10 варожых атак, паведамляе генштаб ЗСУ.

#Украіна2022
Лукашэнка зняў з пасады беларускага амбасадара ў Польшчы

Уладзімір Чушаў
пазбаўлены пасады адмысловым загадам, які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі амбасадараў: амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, як і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, з’ехалі «для кансультацый». Гэта адбылося на фоне абвастрэння стасункаў паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў займаў з 12 лютага 2019 года.

Крыніца: pravo.by
Вось так выглядаюць наступствы начных абстрэлаў у Луганскай вобласці

Былі разбураныя дзясяткі будынкаў у Горскай і Папаснянскай грамадах.

Паводле кіраўніка Луганскай абласной адміністрацыі Сяргея Гайдая, у згаданых грамадах расейскія абстрэлы штодня руйнуюць каля 50 будынкаў.

Крыніца: @luhanskaVTSA