Белсат
20.6K subscribers
61.3K photos
19.2K videos
38 files
47.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Чаму расейская прапаганда ў Беларусі не спрацавала?

Як насамрэч нашае грамадства рэагуе на вайну ва Украіне ды пры што кажуць лічбы даследаванняў?

Як змянілася беларуская свядомасць з часоў акупацыі Крыму ў эфіры «Белсату» распавёў аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.
Паслухайце 👉 youtu.be/IrKz1KbDmUY
Белсат
❗️Паведамляецца пра забастоўку рабочых Маладзечанскага малочнага камбінату. Рабочыя кажуць пра скарачэнні заробкаў у некалькі разоў. На дадзены момант сярэдні заробак на прадпрыемстве - 200-300 беларускіх рублёў. Таксама рабочыя скардзяцца на адсутнасць працы…
Затрыманы блогер Расціслаў Чапурны, які зняў забастоўку на малочным камбінаце ў Маладзечне.

Яму прысудзілі 10 содняў арышту.

«Яго затрымалі ў той жа вечар, калі ён здымаў работнікаў малочнага камбіната. Як і дзе яго схапілі, я не ведаю. Але ў той жа вечар прыйшлі па ягоную жонку, сказалі: «Прайдзёмце». Яна пацікавілася, дзе Расціслаў, адказ быў: а Расціслаў ужо ў нас», – распавёў сябра блогера.

Пасля гэтага дома сілавікі ўчынілі ператрус, забралі тэлефоны і камп'ютарную тэхніку.

Крыніца: @nashaniva
✈️Сайты расейскіх авіякампаній падвергнуліся DDoS-нападу.

Кібератаку пацвердзілі прадстаўнікі авіякампаній «Россия», «Аврора» и «Алроса», а таксама крыніцы, блізкія да «NordStar» і «Ямалу». Таксама не адкрываюцца сайты авіякампаній «Якутия» і «Smartavia».

Пры гэтым сайты авіякампаній «Победа», «Аэрофлот», «Utair» і «Уральские авиалинии» працуюць.

Крыніца: РБК
Белсат
❗️Ва Украіне пачнуць судзіць першага расейскага вайскоўца за забойства цывільнага. 21-гадовы расейскі ваенны Вадзім Шышымарын будзе судзімы за жорсткае забойства жыхара пасёлка Чупахоўка Сумскай вобласці. Яму пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі ці…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆З'явіліся першыя кадры з сённяшняга судовага працэсу над 21-гадовым расейскім вайскоўцам Вадзімам Шышымарынам. Яго судзяць у Кіеве.

Шышымарына вінавацяць у забойстве 62-гадовага бяззбройнага мірнага жыхара Сумскай вобласці, які ехаў па абочыне на ровары. Ваеннаму злачынцу пагражае ад 10 да 15 гадоў зняволення ці пажыццёвы тэрмін.

Крыніца: @voynareal
😠Сёння ноччу ў Вільні на мурале «Дыджэі пераменаў» каля Беларускага дому невядомыя намалявалі літары «Z» – расейскі сімвал вайны ва Украіне.

Аднак ужо праз некалькі гадзін намаганнямі беларусаў графіці было поўнасцю адноўлена.

Крыніца: @razamnews
«Пастаянны страх. Небяспека можа быць адкуль заўгодна»

Як жывуць людзі ў Херсоне пад расейскай акупацыяй?

Херсон – адзіны абласны цэнтр Украіны, які захапілі расейцы, ды ўвесь час утрымліваюць. Акупанты прызначылі там сваю «уладу» з мясцовых калабарантаў. Расейскія вайскоўцы рабуюць ды выкрадаюць мірных жыхароў.

З Херсону з'ехала ўжо каля 40% жыхароў. Як жывуць тыя, хто застаўся, чытайце ў нашым матэрыяле ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Былыя прэзідэнты Украіны звярнуліся да кіраўнікоў краін свету, каб дапамагчы выратаваць людзей з тэрыторыі заводу «Азоўсталь» у Марыупалі.

Ліст падпісалі Леанід Кучма, Віктар Юшчанка і Пётр Парашэнка.

«Просім усімі наяўнымі дыпламатычнымі рэсурсамі дапамагчы ўкраінскім уладам выратаваць жыццё грамадзянскіх і ваенных украінцаў, якіх на тэрыторыі заводу «Азоўсталь» Расея па загадзе Пуціна спрабуе знішчыць варварскімі метадамі.

Надзвычайныя мужнасць і гераізм украінскіх воінаў-абаронцаў гораду ўразілі не толькі Украіну, але ўвесь свет. Батальён «Азоў», нашы марпехі, нашы пагранічнікі ўжо ўвайшлі ў гісторыю, таму што іх ваенны подзвіг беспрэцэдэнтны. І гэта нашы нацыянальныя героі, самаахвярныя, смелыя, патрыятычныя»
, – сказана ў лісце.

Пётр Парашэнка прапанаваў асабіста прыняць удзел у рэалізацыі гэтай працэдуры.

Крыніца: Петро Порошенко
😐Ілан Маск прыпыніў здзелку па пакупцы Twitter.

Бізнесмен вырашыў праверыць інфармацыю аб тым, што колькасць фэйкавых акаўнтаў на платформе сапраўды менш за 5 працэнтаў.

«Здзелка з Twitter часова прыпыненая ў чаканні падрабязнасцяў, якія пацвярджаюць разлікі, паводле якіх спамавыя / фальшывыя ўліковыя запісы сапраўды складаюць менш за 5% карыстальнікаў», – напісаў Маск. Пасля яго заявы акцыі Twitter абваліліся на 20%.

Раней паведамлялася, што Ілан Маск купіць Twitter за $44 млрд.

Крыніца: Elon Musk
❗️Расея выдала Беларусі гамельчука Міхаіла Зубкова, нягледзячы на забарону ЕСПЧ.

У Беларусі яго абвінавачваюць у гвалце над міліцыянтам: ён «падышоў да амапаўца бліжэй, чым належыць». Зубкова затрымалі ў Маскве напрыканцы кастрычніка мінулага года, калі спынілі для праверкі дакументаў – аказала, што ён знаходзіцца ў вышуку.

Інфармацыю аб экстрадыцыі Зубкова пацвердзіла яго адвакат Роза Магамедава.

Крыніца: @mediazona_by
😔Ва Украіне на прыканцы красавіка загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў супраць Расеі.

34-гадовы Канстанцін Дзюбайла быў грамадзянінам Беларусі, родам з Магілёва, але ў апошні час пражываў у Крывым Рогу. Там жа засталася яго сям'я.

«Ён марыў пра ўкраінскае грамадзянства і бачыў сваю будучыню толькі ва Украіне. Ажаніўся нарэшце. На ўкраінцы. Фенікс. Дранік. Беларус. Валадаруй у Вальгале, смяшы Ведзьму і ўсіх нашых. Ты быў класным хлопцам, шчырым сябрам і бясстрашным ваяром», – напісала баявая сяброўка загінулага Таццяна Чуднавец.

Мужчына ваяваў за Украіну з 2014 года: спачатку ў добраахвотніцкіх фармаваннях, а пасля ўступіў у рады ЗСУ.

Крыніца: krlife.com.ua
❗️Андрэй Зэльцар мог выжыць, калі б яму была своечасова аказана медычная дапамога.

28 верасня 2021 году адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі КБД і супрацоўнікам IT-кампаніі Андрэем Зэльцарам, падчас таго, як КДБшнікі ўварваліся ў кватэру мужчыны. У выніку загінуў Андрэй і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У апошняга шанцу выжыць не было – ён атрымаў смяротнае раненне ў грудзі.

А вось у Андрэя Зэльцара, які атрымаў тры раненні, магчыма яшчэ былі шанцы выжыць. Але брыгаду медыкаў, якія прыехалі на месца забойства не адразу пусцілі да Зельцара – медыкі змаглі прыступіць да працы не раней чым праз паўгадзіны пасля перастрэлкі.

Чытайце падрабязна ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
❗️У Мазыры ГУБАЗіК затрымаў экаактывіста Паўла Наздру за публікацыю аб перасоўванні расейскіх войскаў.

У «пакаяльным» відэа Павел распавядае, што «зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале «Беларускі гаюн» аб перасоўванні расейскіх войскаў у горадзе Мазыры». За гэта на яго завялі справу па арт. 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Па гэтаму артыкулу актывісту пагражае да 6 гадоў зняволення.

Павел Наздра з’яўляўся прадстаўніком ініцыятывы «Зялёны дазор» у Мазыры. У горадзе ён арганізоўваў шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўлады. Таксама Павел з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.

Крыніца: Palesse Press
😢 Вось так цяпер выглядае Барадзянка.

Горад амаль цалкам зруйнаваны расейцамі. Ён быў акупаваны на 28 лютага, і толькі 1 красавіка расейскія войскі пакінулі горад. За месяц акупацыі Барадзянка з прыгожага зялёнага гораду ператварылася ў руіны.

Крыніца: @belsat