Белсат
20.3K subscribers
61.7K photos
19.3K videos
38 files
47.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
«На Акрэсціна амаль уся камера была беларускамоўная», – журналістку Дзіяну Серадзюк затрымалі за малітву ў царкве.

Журналістку «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк затрымалі разам з мужам Яўгенам Батурам 3 сакавіка на выхадзе з царквы, дзе адбываўся малебен супраць вайны ва Украіне. Праз 15 сутак адміністрацыйнага арышту яны выйшлі на волю.

У інтэрв'ю Дзіяна распавяла як жанчыны вырашалі свае побытавыя пытанні. Акно ў камеры зачыніць было не магчыма, а хлеб там даюць у пакетах. І дзяўчаты прыдумалі парваць гэтыя пакеты і прычапіць на акно, каб не сіфоніла.

«Забілася неяк ракавіна, і мы ўсё прасілі-прасілі прачысціць, а яны толькі абяцалі зрабіць. Далі нам вантуз – стала яшчэ горш. У выніку дзяўчаты проста самі раскруцілі калена, прачысцілі і скруцілі назад».

З 6 вечара да 10 раніцы на Акрэсціна грае радыё. Пачынаецца ўсё з гімна, і потым цэлы дзень прапаганда – за рэдкімі выключэннямі ў выглядзе культурніцкіх і віншавальных перадач.

Крыніца: novychas.online
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 Украінскіх уцекачоў збіваюць у польскім Пшэмысле – сцвярджае журналістка «Беларусь 1», паказваючы нам відэа польскага СМІ.

💁‍♂️ Мы таксама паглядзелі відэа і выкрылі гэты фэйк.

Крыніца: @belsat
❗️Навіны з Марыупалю: расейскія вайскоўцы скінулі бомбу на школу, дзе хаваюцца мясцовыя жыхары, а таксама гвалтоўна вывозяць людзей на тэрыторыю Расеі

Расейскія акупанты скінулі бомбы на школу мастацтваў у Левабярэжным раёне, дзе хавалася каля 400 жыхароў – жанчыны, дзеці і старыя. Будынак разбураны, пад заваламі застаюцца людзі.

Таксама праводзіцца гвалтоўная «эвакуацыя» жыхароў Марыупалю на тэрыторыю Расеі. За апошні тыдзень некалькі тысяч марыупальцаў было вывезена на тэрыторыю Расеі. Захопленых марыупальцаў вывозілі ў фільтрацыйныя лагеры, дзе акупанты правяралі тэлефоны і дакументы людзей. Пасля праверкі частку марыупальцаў перанакіроўвалі ў аддаленыя гарады Расеі, лёс астатніх застаецца невядомым.

Крыніца: @mariupolrada
❗️Пяцёра мірных жыхароў загінулі ў выніку абстрэлу расеййцамі Індустрыяльнага раёну Харкава. Сярод загінулых – дзіця.

«Толькі ў Індустрыяльным раёне гораду Харкава, за ноч з 19 на 20 сакавіка ад абстрэлаў загінула пяцёра грамадзянскіх людзей. Сярод загінулых хлопчык, якому было ўсяго 9 гадоў», - паведамляе памочнік начальніка паліцыі Харкаўскай вобласці Вячаслаў Маркаў.

Крыніца: Вячаслаў Маркаў
Папа Рымскі Францыск наведаў маленькіх украінцаў у шпіталі Ватыкану

У Рыме лякуюцца 19 дзяцей, якія ўцяклі ад вайны ў Украіне.

Крыніца: vaticannews.va
👩🏻‍🏫 З 1 верасня ва ўсіх ВНУ незалежна ад профілю навучання будуць уведзеныя тры абавязковыя сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны: «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», «Сучасная палітэканомія» і «Філасофія».

«И студенты 1-го курса будут иметь возможность во многом известные исторические факты рассмотреть именно с точки зрения общественно-политических событий, происходивших на территории современной Беларуси, дать оценку, какую роль эти события сыграли в становлении белорусской государственности, какой вклад внесли в становление независимой Беларуси», – заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас размовы з моладдзю на базе 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады ў клубе в/ч № 12147.

Крыніцы: Belta, MinobrofBelarus
Што рабіць, каб выжыць падчас ядравага выбуху?

Як пазбегнуць атамнай вайны?

Як працуе атамная бомба?

☝️ Мы паразмаўлялі пра гэта са спецыялістамі. Пачытайце, што яны адказваюць.

https://bit.ly/36dUZQz
Міністэрства абароны РФ прадставіла доказы выкарыстання Гомельскага грамадзянскага аэрапорту для нанясення ўдараў па Украіне.

На сайце Міністэрства абароны РФ сёння з'явіўся відэаролік, на якім бачны ўзлёт з УПП аэрадрому Гомеля беспілотніка РФ «Арлан» з боекамплектам, доказы ракетных удараў па ўкраінскай тэрыторыі і пасадка на гэтым жа аэрадроме.

Тым часам Генштаб Узброеных сіл Украіны ацэньвае як высокую пагрозу наступу з боку Беларусі на Валынскім напрамку Сілы абароны Украіны гатовыя да адпору, – паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

Крыніцы: Flagshtok, Function.mil.ru, Hromadske.ua
❗️11 сакавіка расейскія вайскоўцы абстралялі з танка дом састарэлых у Крамянной.

«Цынічна і наўмысна. Толькі направілі танк, паставілі перад домам і пачалі страляць. Тыя, хто дажыў свой век у доме, – 56 чалавек – загінулі на месцы. Тых, што засталіся ў жывых, 15 чалавек, выкралі акупанты і даставілі на акупаваную тэрыторыю ў Сватове ў абласную школу-інтэрнат», – паведамляе Старшыня Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Трапіць на месца трагедыі пакуль немагчыма.

Крыніца: Сяргей Гайдай
Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны сцвярджае: РФ накіроўвае ва Украіну тэрарыстычную групоўку з мэтай ліквідацыі кіраўніцтва Украіны.

Паводле дадзеных выведкі сёння ва Украіну пачалі прыбываць баевікі, звязаныя з Яўгенам Прыгожыным. Выведка лічыць, што іх задача ліквідаваць вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва - Уладзіміра Зяленскага, Андрэя Ермака, Дзяніса Шмыгаля

Таксама паведамляецца, што гэта не першая спроба, папярэднія скончыліся ліквідацыяй тэрарыстаў.

Крыніца: @DIUkraine
Расея – адзін са шляхоў беларусаў падчас ратунку ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Не самы бяспечны, але ледзь не адзіны.

Многія ўжо зразумелі, што авіяпералёты ў Расеі вось-вось стануць раскошай. А што з іншымі відамі транспарту? Адказ відавочны: таксама катастрофа.

Краіны Еўразвязу, а таксама Албанія, Нарвегія, Чарнагорыя, Малдова закрылі неба для расейскіх авіякампаній – з-за ўварвання ва Украіну. Большасць міжнародных рэйсаў адменена. Boeing і Airbus спынілі абслугоўванне расейскіх авіякампаній, у тым ліку пастаўку запчастак.

Медуза разгледзела перспектывы транспартнай катастрофы.
Падрабязнасці
ПА СПАСЫЛЦЫ

Крыніца: Медуза
Ілюстрацыя: Elkin DW
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Расейскія лётчыкі не могуць катапульціравацца са сваіх летакоў

Вайсковы эксперт Алег Жданаў распавёў у эфіры Белсата, што ўчора была нізкая актыўнасць расейскай авіяцыі. Ён звязвае гэта не з тым, што ў РФ скончваюцца ракеты. А скончваецца спраўная авіяцыя а таксама лётчыкі, дакладней іх жаданне.

«За 24 дні амаль 100 збітых самалётаў. Сесці за штурвал самалёта, ведаючы што ты як камікадзэ і можаш не вярнуцца – гэта непераадольны бар'ер».

Крыніца: эфір Белсату
📷 Фотафакт. АЗС «Лукойл». Менск.

Крыніца: snytsina/instagram
Белсат
📍30 срэбранікаў перадалі беларускаму паслу ва Украіне Ігару Сокалу ад кіраўніка памежнай службы Украіны Сяргея Дэйнекі Гэтыя грошы яго прасілі перадаць Анатолю Лапо, кіраўніку памежнай службы Беларусі. 30 срэбранікаў – плата, якую атрымаў Іуда за тое, што…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Да амбасады Украіны прапаганда падвезла на трактары мяшок бульбы. Праўда, у чым пасыл, пакуль не патлумачылі.

Учора кіраўнік Памежслужбы Украіны папрасіў беларускага амбасадара перадаць кіраўніку Дзяржпамежкамітэта Беларусі 30 срэбранікаў «з пагардай».

Крыніца: @kyky_org