Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇺🇦 Як у Варшаве сустракалі ўкраінскіх паралімпійцаў

Паралімпійская зборная Украіны вечарам 15 сакавіка прыляцела ў варшаўскі аэрапорт імя Шапэна. На зімовай Паралімпіядзе ў Пекіне ўкраінскія спартоўцы ўзялі 29 медалёў і занялі другое месца ў нефармальным медальным заліку.

Спартоўцаў з Беларусі і Расеі не дапусцілі на Паралімпійскія гульні праз напад іхных краінаў на Украіну.

Фота: @belsat
🇰🇿 Такаеў прызнаў катаванні пратэстоўцаў у Казахстане

Кіраўнік Казахстану Касым-Жамарт Такаеў выступіў 16 сакавіка з пасланне да народу, у якім заявіў:

«Мы прызналі факты, калі супрацоўнікі праваахоўных органаў ужывалі да затрыманых забароненыя метады дазнання і нават катаванні. Такія варварскія праявы сярэднявечча супярэчаць нормам любога прагрэсіўнага грамадства. Яны непрымальныя і для нас. Як толькі зʼявіліся першыя паведамленні аб падобных выпадках, было даручана старанна расследаваць іх».

Аповеды казахскіх пратэстоўцаў – вельмі падобныя да аповедаў беларускіх зняволеных, а часам нават больш жорсткія. Казахі расказваюць, што іх катавалі прасам, аблівалі кіпнем…

Крыніца: kaztag.kz
Youtube заблакаваў расейскі «праваслаўны» тэлеканал «Спас»

Тэлеканал займаў адносна нападу Расеі на Украіну пазіцыю, якую цяжка назваць хрысціянскай: фактычна, падтрымліваў напад, і хоць «маліўся аб спыненні вайны», але вінаваціў у ёй «замежныя сілы», якія «апалчыліся на Святую Русь», на якой ваююць з «нацыстамі». На тэлеканале даводзілі, што забойства на такой вайне – не грэх.

Цяпер тэлеканал збіраецца сысці на расейскі сэрвіс Rutube. На Youtube ён меў мільён падпісантаў.

Крыніца: заява тэлеканалу «Спас».

Фота: @kievreal1, праваслаўны храм ва ўкраінскім Ірпіні пад Кіевам пасля сённяшняга расейскага абстрэлу
🇺🇦 Украінскі Генштаб Збройных сілаў апублікаваў абноўленыя лічбы расейскіх стратаў

Расея не паведамляе пра свае страты ў нападзе на Украіну – толькі аднойчы, два тыдні таму, называла лічбы, у 12 разоў меншыя за названыя ўкраінскім бокам.

Шмат лічбаў і падрабязнасцей глядзіце 👉 тут без VPN

Крыніца: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook
👮🏻 «Беларускага гаюна» назвалі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Міністэрства ўнутраных справаў вырашыла, што канал і чат «Беларускі гаюн», які збірае звесткі аб перасоўванні войскаў па Беларусі і абстрэлах Украіны з беларускіх земляў – «экстрэмісцкае фармаванне».

Праўладныя Telegram-каналы пагражаюць, што перадача звестак каналу будзе карацца паводле арт. 36-1 КК РБ.

⚠️ Будзьце пільныя: выдаляйце перапіску з ботам каналу (бот ад гэтага не страціць вашыя здымкі) і фота тэхнікі. Памятайце, што здымаць вайсковую тэхніку фармальна не забаронена, але «иногда не до законов».

Крыніца: праўладныя Telegram-каналы
👮🏻 Менчукоў затрымалі за расчыстку бамбасховішча

15 сакавіка ў адным з менскіх двароў затрымалі двух суседзяў, якія расчышчалі бамбасховішча ў доме. Прыехаў «бусік», сілавікі прымусілі суседзяў паказаць тэлефоны. Дзе цяпер затрыманыя, невядома.

Крыніца: @viasna96

⚠️ Звесткі пра тое, дзе ў Беларусі ёсць бамбасховішчы і ўкрыцці, фактычна засакрэчаныя (ёсць хіба такая самаробная мапа ўкрыццяў Менску). Але можаце на ўсялякі выпадак пачытаць украінскія парады па тым, як шукаць сховішчы – ёсць нават рэкамендацыі, дзе хавацца ў кватэры падчас абстрэлаў. Спадзяемся, гэтая інфармацыя вам не спатрэбіцца
Што не так з новым Кодэксам аб адукацыі і чаму да яго так шмат пытанняў у адмыслоўцаў?

💁‍♂️ Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі Таццяна Шчытцова падзялілася сваімі думкамі, з чаго варта пачынаць змены ў працэсе навучання, каб ён быў зручны, зразумелы, сучасны і адпаведны цяперашняму развіццю грамадства.

🔻 СПАСЫЛКА НА МАТЭРЫЯЛ 🔻
Белсат
🤗 VK Group плануе «уваскрэсіць» аську Кампанія рыхтуе да перазапуску адразу два сэрвісы паведамленняў – ICQ і карпаратыўны мэссэнджэр MyTeams. Абмеркаванне перазапуску «аські» пачалося ў сярэдзіне лютага, а MyTeams – да пачатку сакавіка. Крыніца: @forbesrussia
🤣 У Расеі зноў сабраліся запусціць клон Instagram

Пасля таго, як «Роскомнадзор» заблакаваў у Расеі сацсетку Instagram, расейскія прадпрымальнікі Кірыл Філімонаў і Аляксандр Зобаў анансавалі «Россграм». Клон Instagram абяцаюць запусціць 28 сакавіка – спачатку з абмежаваным доступам толькі для «топ-блогераў», а ў красавіку абяцаюць адкрыць доступ усім ахвочым.

Аб распрацоўніках вядома мала. Зобаў займаўся сэрвісам канструявання сайта і рэкламным digital-агенцтвам. Пра яго пішуць, што ён вучыўся на адным курсе з Паўлам Дуравым (нібы здольнасць запускаць паспяховыя клоны заходніх сацсетак перадаецца паветрана-кропельным шляхам).

У 2015 годзе VK ужо запускала клон Instagram – Snapster. Сэрвіс праіснаваў два гады і закрыўся. На момант публікацыі дасяжныя яшчэ дзясяткі розных клонаў Instagram, але ніводзін не мае нічога блізкага да сотняў мільёнаў (паводле некаторых звестак, 2 млрд) карыстальнікаў, якіх мае Instagram.

Крыніца: Россграм – официальное сообщество. Скрыншот: «Россграм» на момант публікацыі
Белсат
Пачаўся суд над Паўлам Вінаградавым. Працэс зрабілі закрытым. Тры крымінальных справы за адзін пост у Фэйсбуку. Гэта «Распальванне сацыяльнай варожасці», «Паклёп на прэзідэнта», «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак…
‼️ Паўла Вінаградава асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі

Блогера судзілі на закрытым працэсе. Яму закідалі артыкулы «Распальванне сацыяльнай варожасці», «Паклёп на прэзідэнта», «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

«Суддзя» – Палішчук В.В.

Крыніца: @belsat
🫂 «Калі вы там будзеце абдымацца, выйдзе АМАП і ўсіх забярэ», – Ганна Севярынец сустрэла сваіх абедзвюх дачок пасля 15 сутак у Жодзінскім ІВС.

Любу і Жэню, дачок настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец, затрымалі каля чыгуначнага вакзалу ў Мінску на антываенным пікеце 28 лютага. Абедзвюм далі па 15 сутак. Ганна Севярынец распавяла, як адбылася сустрэча, на якой нельга было нават абняцца.

«Болей за ўсё мяне здзівіла, як прагаварыліся ўчора ахоўнікі Жодзінскага ІВС. Яны сказалі літаральна наступнае: «Калі вы там будзеце абдымацца, выйдзе АМАП і ўсіх забярэ». І што вы думаеце. Некія чорныя ў балаклавах з дубінкамі сапраўды выйшлі, пакуль людзі на вуліцы абдымаліся. І ў мяне няма да іх нянавісці, праўда, і страху няма, а ёсць грэблівасць і моцнае шкадаванне», – піша Ганна на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Крыніца, фота: Ганна Севярынец
🌞 Планы на вясну вучня школы з Севераданецку

1️⃣ Украіна перамагае ў вайне
2️⃣ Украіна перамагае на «Еўравізіі»
3️⃣ Становіцца цяплей
4️⃣ Уся краіна едзе на мора ў Крым

Крыніца: дырэктар Дэпартаменту асветы і навукі Львоўскай абласной адміністрацыі
🇷🇺 У Расеі заблакавалі беларускае «Еўрарадыё»

Гэта зрабілі на запыт Генеральнай пракуратуры. Гэта ўжо трэцяе беларускае выданне, якое заблакавалі ў Расеі з пачатку «спецаперацыі» (у Расеі забаронена называць вайну вайной) – раней заблакавалі «Нашу ніву» і Zerkalo.іо.

Нагадаем, «Роскомнадзор» ужо блакаваў сам сябе.

Крыніца: @euroradio
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Уцякачка з Украіны пра ноч на варшаўскім вакзале: «Тут ходзяць трамваі, а мы прачынаемся, бо падаецца, што акупанты ўжо тут і бамбяць»

Паслухайце гэты душараздзіральны расповед жанчыны, якая збегла з Украіны ў Польшчу разам са сваімі чатырохлапымі гадаванцамі.

Крыніца: @belsat
💰 Ліміты на зняцце грошай з рахункаў незаконныя – Іосуб

Вядомы беларускі эканаміст Вадзім Іосуб на Facebook тлумачыць, што беларусы маюць права здымаць грошы са сваіх банкаўскіх рахункаў у любым аб’ёме, а банк не можа ў аднабаковым парадку змяніць гэта без згоды кліента.

Ён раіць заяўляць банку аб нязгодзе з лімітам, патрабаваць у пісьмовай форме вяртання грошай, скардзіцца на незаконныя дзеянні банку ў Нацыянальны банк, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Адміністрацыю прэзідэнта, звяртацца ў суды.

Крыніца: Vadim Iossub / Facebook
«Я не ведаю, ці я вярнуся сёння». Змітра Дашкевіча выклікалі на допыт разам з цяжарнай жонкай

«Нас выклікалі на допыт удвух, а пойдзем мы ўтрох – і гэта, напэўна, найцяжэйшае выпрабаванне ў маім жыцці», – піша былы лідар «Маладога фронту», а цяпер кіраўнік вытворцаў мэблі «Цесляры».

Ён разважае, што мусіў бы з’ехаць з краіны: «Сяджу пад акупацыяй, рэжым не валю і танкі не спыняю – агент і здраднік, дый толькі». Але ён вырашыў «данесці свой крыж».

Дашкевіч верыць у перамогу дабра: «Калі жалезныя нары і бетонная падлога, калі акупацыя сціскае да невыноснасці, калі вайна на парозе, тады некаторыя, хто не думаў, пачынаюць думаць, а некаторыя, хто толькі думаў – пачынаюць рабіць над сабою высілак».

Крыніца: Zmitser Dashkevich / Facebook
❗️Святлана Ціханоўская абяцае: у новай Беларусі не будуць караць за абарону незалежнасці і за ўдзел у вайне на баку Украіны

«Цяпер мы працуем над дакументам, паводле якога ўдзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя дзеянні ў абароне незалежнасці нашай краіны. Вы маеце канстытуцыйнае права на гэтую абарону.

Усе ўдзельнікі плану «Перамога», якія будуць выконваць свае прадпісанні, таксама будуць вызваленыя ад адказнасці. Беларусы, якія сёння добраахвотна абараняюць Беларусь і Украіну, не будуць адказваць перад законам за баявыя дзеянні на баку ўкраінскага войска.

Добраахвотнікі і тыя, хто адмовіўся выконваць злачынныя загады, могуць у будучыні разлічваць на сваё месца ва Узброеных сілах Беларусі».

Крыніца: Светлана Тихановская / Youtube
🇨🇭 Швейцарыя далучылася да еўрапейскіх санкцыяў супраць Беларусі

Адзін пакет – ад 2 сакавіка, у ім 22 прадстаўнікі беларускага вайсковага кіраўніцтва, абмежаванні экспарту, звязанага з вайсковай індустрыяй і абаронай. Другі пакет – ад 9 сакавіка, у ім санкцыі тычыліся банкаў «Дабрабыт», «Белаграпрамбанку» і «Банку развіцця».

Нейтральнасць краіны «не перашкаджае нам называць рэчы сваімі імёнамі», казаў раней прэзідэнт Швейцарыі.

Крыніца: @dw_belarus
💪 Перажыў абстрэлы, авіяналёты, крадзеж аўта і дыверсіі. Як працуе журналіст Сяргей Марчык у зоне баявых дзеянняў

«Нягледзячы ні нашто, дух украінскіх абаронцаў вельмі баявы, вельмі камандны. Яны лічаць, што ўсё неўзабаве хутка закончыцца, і не губляюць пачуцця гумару».

Пачытайце, якія жахі і якую адвагу бачыў журналіст: 👉 тут без VPN